Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
Было сабе тры братэйкі, Да ўсе ж яны раднесенькі. Першы братка выхваляўся: — Устану, ўстану ранесенька, To найгрэю цяплесенька.
Другі братка выхваляўся: — Устану, ўстану апоўначы, Да засвячу святлесенька, Па ўсім свеці яснесенька.
Трэці братка выхваляўся: — Устану, ўстану, аполудні, Спушчу, спушчу дождзік Дробны на жыцейка, На пшаніцу і ўсяку пашніцу.
263. ШЛІ ГОСЦІ ДА КАЛЯДНІЧКІ
Шлі госці да каляднічкі
Да пабудзілі слаўнага пана, Пана гаспадара.
— Да ўставай, пане, вельмі рана, I сам уставай, і чэлядзь будзі.
Па твайму полю сам гаспод ходзіць, Сам гаспод ходзіць, тры святцы водзіць: Першае святца — святое Юрые, Другое святца — святы Пятро, Трэцяе святца — святая Ілія.
Святое Юрые — землю адамкае, Святы Пятро — жыта зажынае, Святая Ілія — у копы складае.
264. У ПАНА У ІГНАТА ДА У ЯГО ДВАРЫ
У пана у Ігната да ў яго двары
Тры свячы гарэлі, тры святы сядзелі: Першае свята — святое ражство, А другое свята — святое васілле, Трэцяе свята — да Йван-красціцель.
Ражство прышло—нам радасць прынясло, Васілле прышло — Новы год прынясло, Іван-красціцель — ваду перакрасціце, Ваду перакрасціце залатым крастом.
А ты, пан Ігнат, да бывай здароў, Да ні сам сабой, з маладой жаной, Да з Новым годам, да з усім родам!
265. Ой, ДОБРЫ ВЕЧАР, ПАНЕ ГАСПАДАРУ!
Ой, добры вечар, пане гаспадару!
Ці спіш, ці ляжыш? Гасподзь з табою. Святы вечар, гасподзь з табою! 1
Ой, калі не спіш, гавары са мною, Надзень шубку, выйдзі на вулку, Стань, паслухай, што ў небе гудзе, Што ў небе гудзе, прачыстая ідзе. Прачыстая ідзе, тры радасці нясе: Першая радасць — у тваім доме, Другая радасць — у тваёй аборы, Трэцяя радасць — у чыстым полі. У тваім доме — дробны дзеткі, У тваёй аборы — валы, каровы, У чыстым полі — буйна жыта. Буйна жыта каласіста, ядраніста. Кладзеце копачкі, як ў небе зорачкі, Кладзеце стажкі на чатыры ражкі.
266. У НАШАГА ПАНА
У нашага пана, Пана гаспадара, Пасярод двора Стаіць абора, Нова зрублена, He дарублена. А ў той аборы
1 Прыпеў «Святы вечар» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
Да стаяць волы, Сівы, паловы.
— Стань, пане, Пане гаспадару. Стань, не лянуйся, Стань, абуйся. Падзі да клеці, Вазьмі амеці.
Там у куточку Перагні бочку. Вазьмі ў карабочку Да кармі ж волы, Сівы, паловы, Залатыя волы, Залатыя рогі.
Яго рагатык Да ялованькі. Яго плашанькі Да берастовыя. Яго сошнечкі Да шталёвыя Яго палічкі Да яловыя.
Яго падпалічкі Да грушовыя. Яго падвоікі Да шаўковыя. Яго кручочкі Да штабовыя. Яго ярэмчык Буковенькі.
Яго кульбачкі Да дубовыя. Яго занозікі Да лазовыя.
Яго ражочкі Да месанзовыя. Яго павадочкі Да шаўковыя. Яго асценчык Да чарамховы. Яго сушанькі
3 шчырага золата. Як едзе ў поле, Бярэ яхота.
— Судзі ж, божа, Вясны даждаці, Да паедземо У поле гараці. Да пагарэма Горы, даліны, Да павалачэньма Варанымі коньмі. Да пасеялі Гарным насеннем Жыта, ярыны I ўсякай пашніны. Дай жа ж, божа, Шчоб гораў гараў Да грошы набраў. Што на гарэ, To на вяселлі, А што ў даліны, To на радзіны. Сцялі, божа, валы, Шчоб хлеба далі.
Паздароў, божа, Гаспадара і гаспадыню, Шчоб валы даглядалі I гаравалі.
267. У ЧЫСТЫМ ПОЛЮ
У чыстым полю Крыж маляваны.
На таму крыжу Заўзуля рабая.
Раненька ўстала, Зашчабятала.
Слаўнага пана Да й папугала.
— Устань раненька, Умыйся бяленька.
Ой, пайдзі сабе Да новае стайні.
Ой, выбер сабе Каня варанога,
Ой, паедзь сабе
У чыстае поле!
У чыстым полі
Ратае твае.
Ратае твае
Усё маладыя.
Волікі твае
Усё палавыя.
Ярэмца твае
Усё букавыя.
Ой, сохі твае Да й залатыя.
Сашнічкі твае
Усё медзяныя.
Падвое твае
Усё драцяныя.
Паліцы твае
Усё срэбраныя.
Паводкі твае
Усё шаўкавыя.
Радуйся не сам сабою, 3 сваёю жаною.
3 сваёю жаною,
3 сваімі дзеткамі.
268. ГАСПАДАРОЧКУ, СЛАУНЫ ПАНОЧКУ
Гаспадарочку, Слаўны паночку,
Святы вечар вам, Людзям добрым.1
Выйдзі, паглядзі, Што ў цябе ў хляве.
Што ў цябе ў хляве Парабілася.
Дванаццаць кароў Ацялілася.
Дванаццаць быкоў Нарадзілася,
Адчыні хлявы.
Што б валы раўлі.
Адчыні сені, Што б людзі селі.
Да на яліне, Што б селі ніне.
Радзі вам, божа, Гусі да качкі.
Гадуй вам, божа, Сыны да дочкі.
269. ЛАСТАВАНЬКА ЧАРНЕНЬКАЯ
Ластаванька чарненькая К акенечку прыпадае, Гаспадара пабуджае.
14. Зак. 1420 2 09
Шчодры вечар, добры вечар! Дай жа, божа, Усім людзям на здароўе! 1
Устань, пане гаспадару, Вазьмі сабе ліхтараньку, Пайдзі сабе ў стаеньку.
У стаеньцы параданька, Усе кабылкі пажарабіліся, Усё конічкі парадзіліся.
Ластаванька чарненькая К акенечку прыпадае, Гаспадара прабуджае.
— Устань, пане гаспадару, Вазьмі сабе ліхтараньку, Пайдзі сабе ў абораньку.
У абораньцы да параданька,
Усе кароўкі пацяліліся,
Усё бычочкі парадзіліся.
Ластаванька чарненькая К акенечку прыпадае, Гаспадыньку пабуджае.
— Устань, пані гаспадынька, Вазьмі сабе ліхтараньку, Пайдзі сабе ў аўчараньку.
У аўчараньцы да параданька, Усе авечкі пакаціліся, Усё баранчыкі радзіліся.
Гаспадынька, годзі спаці, Ідзі куціцы накладаці. Гаспадынька скрута хадзіла Да й ключы пагубіла.
Ой, там ключы на скрыні, Т ам для нас ляжаць штыры сыры.
270. HA HOBAE AETA
Ha новае лета Радзі, божа, жыта.
Шчодры вячор, Багаты вячор.1
Жыта, пшаніцу, Усяку пашніцу.
Дай табе, божа, Пане гаспадару,
Піва варыці, Сынкоў жаніці.
Гарэліцу гнаці, Дачок аддаваці.
Залезь на баляску I дастань каўбаску.
Стань на драбінку I дастань сланінку.
Кошычак маку Да таго прысмаку.
Васілёва маці Пайшла шчадраваці,
Пайшла шчадраваці, Старых лет іпукаці,
Жыта, пшаніцу, Усякую пашніцу.
А із каласочка Будзе жыта бочка.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
На новае лета Радзі, божа, жыта.
У полі ўрадліва, У клуні ўмалотна.
А ў печы, як рожа, Гаспадынька гожа.
271. ОЙ. ЧЫЕ Ж TO ПАСТУШКІ
— Ой, чые ж то пастушкі Раненька волы пасвілі, [За пана бога прахалі] ?
— Нашага пана, пана гаспадара, Раненька волы пасвілі, За пана бога прахалі: Дай яму, божа, дай Шчасце ў полі, Здароўя у дому, Дай яму, дай.
— Ой, чые ж то волы Раненька ў полі буялі, За пана бога прахалі?
— Нашага пана, пана гаспадара, Раненька волы буялі, За пана бога прахалі: Дай яму, божа, дай Шчасце у полі, Здароўя у дому, Дай яму, дай.
— Ой, чые ж то пастушкі Гусі папасалі, За пана бога прахалі?
— Нашага пана, пана гаспадара, Гусі папасалі, За пана бога прахалі: Дай яму, божа, дай Шчасце у полі Здароўя у дому, Дай яму, дай.
— Ой, чые ж то пастушкі Свінні папасалі, За пана бога прахалі?
— Нашага пана, пана гаспадара, Свінні папасалі, За пана бога прахалі: Дай яму, божа, дай Шчасце у полі, Здароўя у дому, Дай яму, дай.
— Ой, чые ж то пастушкі Авечкі папасалі, За пана бога прахалі?
— Нашага пана, пана гаспадара, Авечкі папасалі, За пана бога прахалі: Дай яму, божа, дай Шчасце у полі, Здароўя у дому, Дай яму, дай.
— Ой, чые ж то наймічкі Лэшкі асыпалі, За пана бога прахалі?
— Нашага пана, пана гаспадара, Лэшкі асыпалі, За пана бога прахалі: Дай яму, божа, дай Шчасце у полі, Здароўя у дому, Дай яму, дай.
— Ой, чые ж то касарыкі Рана сена касілі, За пана бога прахалі?
— Нашага пана, пана гаспадара, Рана сена касілі, За пана бога прахалі: Дай яму, божа, дай Шчасце у полі, Здароўя у дому, Дай яму, дай.
— Ой, чые ж то грабільнічкі Рана сена грабілі, За пана бога прахалі?
— Нашага пана, пана гаспадара, Рана сена грабілі, За пана бога прахалі: Дай яму, божа, дай Шчасце у полі, Здароўя у дому, Даў яму, дай.
— Ой, чые ж то насільнічкі Рана копіцы насілі, За пана бога прахалі?
— Нашага пана, пана гаспадара, Рана копіцы насілі, За пана бога прахалі: Дай яму, божа, дай Шчасце у полі, Здароўя у дому, Дай яму, дай.
— Ой, чые ж то стажэльнічкі Рана сена стажылі, За пана бога прахалі?
— Нашага пана, пана гаспадара, Рана сена стажылі, За пана бога прахалі: Дай яму, божа, дай Шчасце у полі, Здароўя у дому Дай яму, дай.
— Ой, чые ж то жэнчыкі Рана жыта жалі, За пана бога прахалі?
— Нашага пана, пана гаспадара, Рана жыта жалі, За пана бога прахалі: Дай яму, божа, дай Шчасце у полі, Здароўя у дому, Дай яму, дай.
— Ой, чые ж то вязальнічкі Росна жыта вязалі, За пана бога прахалі?
— Нашага пана, пана гаспадара, Рана жыта вязалі, За пана бога прахалі: Дай яму, божа, дай Шчасце у полі, Здароўя у дому, Дай яму, дай.
— Ой, чые ж то кладзільнічкі Жыта ў копы клалі, За пана бога прахалі?
— Нашага пана, пана гаспадара, Жыта ў копы клалі, За пана бога прахалі: Дай яму, божа, дай Шчасце у полі, Здароўя у дому, Дай яму, дай.
— Ой, чые ж то савачэнькі Раненька жыта сеялі, За пана бога прахалі?
— Нашага пана, пана гаспадара, Раненька жыта сеялі, За пана бога прахалі: Дай яму, божа, дай Шчасце ў полі, Здароўя у дому, Дай яму, дай.
— Ой, чые ж то вазільнічкі Рана жыта вазілі, За пана бога прахалі?
— Нашага пана, пана гаспадара, Рана жыта вазілі, За пана бога прахалі: Дай яму, божа, дай Шчасце у полі, Здароўя ў дому, Дай яму, дай.
— Ой, чые ж то малацільнічкі Рана ў клуні жыта малацілі, За пана бога прахалі?
— Нашага пана, пана гаспадара Рана ў клуні жыта малацілі, За пана бога прахалі: Дай яму, божа, дай Шчасце у полі, Здароўя у дому, Дай яму, дай.
А за тым словам Да бувай здароў. Дай, божа, шчоб гаспадар Пражыў доўга на свеце, Да замышляў сваімі Вернымі слугамі.
272. ХОДЗІЦЬ, ПАХОДЗІЦЬ МЕСЯЦ ПА НЕБУ
Ходзіць, паходзіць месяц па небу, Кліча ж, пакліча зару з сабою: — Хадзем жа, зара, гдзе ж госпад жыве. Госпад жа жыве ў нашага пана.
За лугам, лугам ходзіць наш пан з плугам, Ходзіць, паходзіць, з богам гаворыць: — Да зарадзі ж, божа, жыта і пшаніцу, Жыта, пшаніпу, ўсякую пашніцу, Каласістую, ядраністую!
Найму жанцоў — семсот малайцоў, Настаўлю копак, як на небе ж зорак, Складу ж я стажок над рэчанькаю, Завярну ж вяршок ясным сокалам. — Сокалу, саколе, ты ж высока сядзіш. Высока ж сядзіш, далёка бачыш.
— Ой, бачу ж, бачу я й шчуку ў моры, I шчуку ж у моры, і звера у полі.
Шчука, цяцера, пабратаймася: 3 тваіх костачак зробім аблучок, А маім пер'ейкам панатыкаем.
273. ХОДЗІЦЬ, ПАХОДЗІЦЬ
Ходзіць, паходзіць Месяц па небу,
Святы вечар! 1
Кліча, пакліча
Зоры з сабою.
— Ох вы, зорачкі, Сястрыцы мае.
А хадзем жа мы
Пана шукаці,
Пана шукаці, Пана Восіпа.
Сядзіць пан Восіп За сваім сталом,
За сваім сталом, У новых будынках.
За сталом сядзіць, Тры кубкі дзяржьшь.