• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    — Слухай, Ганначка, за гэтым словам, За гэтым словам жыві здарова.
    Жыві здарова з атцом, з маткаю, 3 добрымі людзьмі, з каляднічкамі.
    317.	Ой, МОСТУ, МОСТУ ПАЗАЛОЧАНЫ
    Ой, мосту, мосту пазалочаны, Святы вечар!1
    Пасярод мосту светланька стаіць. А ў той светланьцы Галечка сядзіць. Галечка сядзіць, косаньку заплятае. Прышло да яе тры турчаначкі Да загадалі тры загадачкі: — Як адгадаеш, наша будзеш, Як не адгадаеш. то бацькава будзеш. Што расце без сіняга цвету?
    Што цвіце без цвету?
    Што гудзе без буйнага ветру?
    — Сіні камень расце без сіняга цвету, Папараць цвіце без цвету, Стрэланька гудзе без буйнага ветру.
    318.	Ой, PAHA, РАНА КУРЫ ЗАПЕЛІ
    Ой, рана, рана куры запелі,
    Святы вечар добрым людзям.1
    Ой, яшчэ раней дзеванька ўстала,
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Дзеванька ўстала, косаньку часала. Учасаўшы да ўмыўшыся, ўбралася, Убраўшыся, да цэркві йшла, Хлопцы стаялі, шапкі знімалі: — Ці ты крулеўна, ці ты царэўна? — Я ж не крулеўна, я ж не царэўна, Бацькава дочка, красна панначка.
    319.	Ой, PAHA, РАНА КУРЫ ПАПЕЛІ
    Ой, рана, рана куры папелі,
    Святы вечар.1
    Куры папелі, дзяўчыну збудзілі. Дзяўчына ўстала, коску часала, Коску часала, лічыка ўмывала, Лічыка ўмывала, у цэркву ўступала. А ў цэркву ішла з дзевачкамі, А з цэрквы ішла з панічамі. Яе панічы да й не пазналі, Да каралёўнаю яе назвалі.
    — Я не каралёўна, я не цароўна, Я так панначка, маміна дочка.
    320.	Ой, PAHA, РАНА КУРЫ ПАПЕЛІ
    Ой, рана, рана куры папелі,
    Святы вечар!1
    А раней таго Мар’я ўстала.
    Па двару хадзіла, званком званіла. Выйшла ў сені — зазваніла, Зазваніла — баяр будзіла.
    — Уставайце, баяры, коні сядлайце. Едзьце на ўловы, ў зялёныя дубровы.
    321.	PAHA, PAHA КУРЫ ПАПЕЛІ
    Рана, рана куры папелі,
    Святы вечар добрым людзям.1
    А раней таго дзеўка ўстала, [Дзеўка ўстала], па двару пахадзіла. [Па двару пахадзіла], званком пазваніла, [Званком пазваніла], кузняцоў пабудзіла. — Уставайце, кузняцы, куйце тапары, Чашыце бруссе, масціце масты, Туды будуць ісці тры празнічкі: Першы празнічак — святое ражство, Другі празнічак — святое васілле. Трэці празнічак — святое крашчэнне. Ражство — калядам прыхажство, Васілле — калядам красілле, Святое крашчэнне -— калядам прашчэнне.
    322.	ЯСЕН МЕСЯЦ, КАЛЯДА
    Ясен месяц, каляда, На небе яснеіць, каляда.
    Млода Марылька, каляда, У свайго татулькі, каляда,
    У свайго татулькі, каляда, Смеленька ходзіць, каляда.
    323.	ДОБРЫ ВЕЧАР, ПАНЕНАЧКА
    Добры вечар, паненачка, Проша адамкнуць акенечка, Проша адамкнуць і паглядзець, Ці той едзець, каго жджэш?
    Едзець паніч не тутэйшы,
    He тутэйшы — загранічны, Загранічны — пекны, слічны. Сам панічык маладзенькі, Пад ім конік вараненькі, На ім шуба шоўкам шыта, Пад ім сядло злотам літа, Злотам літа, вылівана, Да паненкі прысылана.
    — Паненачка Марыначка! Даруй гасцей, не баў — бардзей. А чым будзеш дараваці, Было б за што дзенькаваці. Нам старожак невялічак, Сорак яек на паўмісак, He лічачы, не мыслячы.
    Тыя яйкі мы палічым, Паненачку павялічым.
    Ота ж паненачка Пекна Марыначка, Песня спета Проціў лета. Рок пры року — Кавалер пры боку. Каб вялікая расла, Да зялёных святак замуж пашла, Вясёлая была, намі не гардзіла, Каб мы былі малайцамі, Падарылі б чырванцамі.
    324.	ДОБРЫ ВЕЧАР, ПАНЕНАЧКА
    Добры вечар, паненачка, Чырвонаружа, сад зялёны, вішнёвы.1
    Прашу адамкнуць акеначка. У тваім двары гасцей многа, Тыя госці не хаджоны, He хаджоны, не бываны.
    Масці кладку, кліч у хатку.
    Калі сіла, нясі сыра.
    Калі многа, дай пірога.
    Калі ласка, віна пляшка. Песня спета, напроці лета, Напроці Юра, на здароўе!
    325.	ПАД ДЫМАМ ХАДЗІЛА
    Пад дымам хадзіла, Мёд-віно сыціла й госцікі частавала:
    — Да пейце, госцікі, ешце, Хаця мяне не бярыце, Бо я ў бацька да й адна дочка.
    Да кахаў мяне бацька, На каленцах дзержачы, Пірагамі кормячы.
    Пірагамі да пшанічнымі, А сытою да салодкаю, А сыта з новага двара.
    Дваранін на кані іграе, Дзеўка прыпявае.
    — He прыпявай, дзеўка, Падсып да каню аўса.
    — Ой, калі ж бо не мая воля: Замкнёна камора.
    Есць у маго бацька ключы, Пабразгувае ідучы.
    326.	OX, I У ПОЛІ ДАЛІНУІПКА
    Ох, і ў полі далінушка, Там стаяла калінушка. Пад калінай паненачка, Маладая Ганулечка.
    Бела ліца ўмывала, Гладка галоўку часала. А пашла ж яна да хатачкі, Сваёй матулі пакланілася: — Дзякуй, матуля, за твае дары, Мяне, маладую, саўсім прыбралі. А пашла ж яна ў павулачак, Павулачак выдыгаючы, Табун хлопцаў спатыкаючы. Красныя хлопцы яе спатыкалі, Такой паненкі нігдзе не відалі.
    327.	Ой, У КАЛОДЗЕЗІ. ДА РАМАНАВЕ
    Ой, у калодзезі, да Раманаве, Ой, там Марачка да й воду брала. Да й воду брала, да й сама ўпала. Да й прышла ж да яе і матачка яе: — Узрынь, узрынь, тонка пральейка, Тонка пральейка, густа тканьейка, Што тоненька прала, гусценька ткала, А беленька бяліла, хорашанька схадзіла.
    328.	НА ГАРЭ, ГАРЭ
    На гарэ, гарэ,
    Каляда!1
    Вінны калодзезь, У тым калодзезі Вінная вада.
    А там Тасечка Віно чэрпала, Віно чэрпала, Чэсечка паіла.
    А дай жа, божа, Малайца-таргаўца,
    Каб у будні дзень У золаце хадзіла, А ў нядзельку — У аксаміце.
    329.	ЗАЖУРЫЛАСЯ КРУТАЯ ГАРА
    Зажурылася крутая гара,
    Святы вечар! 1
    Што не ўрадзіла шаўкова трава, Да зарадзіла зялёна віно.
    А з таго віна сцежка топтана.
    Хто яе таптаў? — Панна Надзюхна. Яна таптала да й прызаснула.
    Прышоў да яе баценька яе.
    — Устань, Надзюхна, устань, дочачка. Прышло да цябе трое сватоў: Адныя сваты, што за рэкамі, Другія сваты, што за вароцемі, А трэція, што ў хаце сядзяць.
    Што ў хаце сядзяць •— то Надзюхну аддаць, Што за рэкамі — то так адпраўляць, А што за вароцемі — падаркі аддаць. — Слухай, Надзюхна, з усім словам, 3 усім словам да й жыві здарова.
    Да й жыві здарова, з бацькам, з маткаю, 3 бацькам, з маткаю, з добрымі людзьмі, 3 добрымі людзьмі, з намі, каляднічкамі.
    330.	ЗАЖУРЫЛАСЯ КРУТАЯ ГАРА
    Зажурылася крутая гара,
    Святы вечар!1
    Што не ўрадзіла шаўкова трава, Толькі ўрадзіла зеляно віно.
    Да таго віна сцежка топтана.
    Хто яе таптаў? — Слічная панна, Слічная панна, пані Ніначка.
    Яна таптала ды й прызаснула. Прышоў да яе баценька яе. — Устань, Ніначка, устань, дочачка, Прышло да цябе трое сватовей. Адныя сваты, што за лугамі, Другія сваты, што за вароцьмі, Трэція сваты, што ў хаце сядзяць. Што за лугамі — то так адпраўляць, Што за вароцьмі — пірагі, падаркі даваць, Што ў хаце сядзяць — Ніначку ўзяць. Слухай, Ніначка, ўжо з гэтым словам, Ужо з гэтым словам жыві здарова, 3 атцом, з маткаю, з добрымі людзьмі, 3 добрымі людзьмі, з каляднічкамі.
    331.	ЗАЖУРЫЛАСЯ КРУТАЯ ГАРА
    Зажурылася крутая гара, Што не ўрадзіла жыта, пшаніца, Адно віно ўсім патрэбна.
    Пайшла дзеванька віно сцерагчы. Прыходзіць да яе матанька яе.
    — Хадзі, дзіцятка, дадому, Да прыехалі трое сватоў, Трое сватоў, тры жанішкі. Адны ў хаце сядзяць на покуце, Другія сталі пад вакном, Трэці сталі пад сяньмі з коньмі. Тым, што ў хаце,— дзеваньку даці, Што пад вокнамі — падаркі даці, А што пад сяньмі з коньмі — тым адказаці.
    332.	ЗАЖУРЫЛАСЯ КРУТАЯ ГАРА
    Зажурылася крутая гара, Што не зрадзіла жыта-пшаніца. Адно зрадзіла віно молада, А тое віно ўсім патрэбна.
    Дзеванька малада віно сцерагла, Віно сцерагла да й прызаснула. Прышла ж да яе маманька яе. — Устань, дзіцятка, устань, родненька, Прышло да цябе да трое сватоў: Адны сваты за ракой, другія за варотамі, А трэція ў хаце сядзяць.
    333.	ЗАЖУРЫЛАСЯ КРУТАЯ ГАРА
    Зажурылася крутая гара.
    Ой, грай, мора, радуйся, зямля! 1
    Што не ўрадзіла шаўкова трава.
    Толькі ўрадзіла зеляно віно.
    Ой, каму ісці віно сцерагці.
    Ой, ісці, ісці маладой Ганначцы.
    Сцерагла ночачку, сцерагла другую, А на трэцяю крэпка заснула.
    Прыйшоў да яе татачка яе.
    — Устань, Ганначка, устань донечка,
    Ужо ж тваё віно галубы папілі,
    Віно папілі, вінаград паелі.
    Ужо ж твой братачка на жаніцьбе ходзіць, Ужо ж твая сястра заручоная.
    334.	Ой, ПАД ВІШНЯЮ, ПАД ЧЫРВОНАЮ
    Ой, пад вішняю, пад чырвонаю, Там стаяла бочачка віна.
    Там дзевачка віно сцерагла, Яна сцерагла да й заснула. Прыйшоў да яе бацюхна яе. — Уставай, не ляжы, віно сцеражы, Бо прыехалі трое сватоў.
    Адны сваты з коньмі пад сяньмі,
    Другія сваты да й за варотамі, А трэція да й за рэкамі. Што пад сяньмі, я сама выйду, Што за варотамі, кальцо пакачу, Што за рэкамі, лісты напішу.
    335.	МАЛАДАЯ МАР’ЕЧКА ПШАНІЧКУ ЖАЛА
    Маладая Мар’ечка Пшанічку жала,
    Святы вечар!1
    Пшанічку жала, Да й не вязала.
    Прышло да яе
    Тры валошынкі.
    Тры валошынкі,
    Усе харошыя.
    Сватаюць яе
    У чысценькім полі.
    — He сватайце мяне
    У чысценькім полі,
    А сватайце мяне
    У таткавым доме.
    Татка за сталом
    3 мёдам і з віном.
    Мамка ў каморы Ручнічкі кроіць,
    А сястра на куце Хусткі качае,
    1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Братка на дварэ Каня сядлае.
    Каня сядлае, Сястру выпраўляе:
    — Едзь, мая сястрычка, Да й не барыся,
    Цераз тры часы Назад вярніся.
    Мы ж цябе, Мар’ечка, He зневажаем
    Да з Новым годам Паздраўляем...
    Ражаство прышло, Радасць прынясло,
    Васілле прышло, Развесяліла.
    Іван красціцель
    Воду акрасціў,
    Воду акрасціў, На ўвесь свет пусціў.
    336.	Ой, У ПОЛІ, У ПОЛІ
    Ой, у полі, у полі на сухадолі, Святы вечар людзям добрым.1
    Малада Маруська жыта жала, Жыта жала, у снапкі вязала, У снапкі вязала, у копкі стаўляла. Прышлі ж да яе тры панічыкі.
    — Мілыя мае тры панічыкі, He бярыце ж мяне у чыстым полі, Бярыце ж мяне ў бацькавым доме. У майго бацюхны тры старожанькі: Перша старожа — бацюхна ў столе, Бацюхна ў столе кубкі стаўляе. Другая старожа — матка ў парозе, Матка ў парозе падаркі рэжа...
    337.	ОЙ, ХВАЛІЛАСЯ БЕЛА БЯРОЗА
    Ой, хвалілася Бела бяроза, Свят вечар, свят! 1
    Сваімі квятамі
    Перад дубамі.
    — Ой, не хваліся, Бела бяроза,
    Бо не ты кахала
    Тыя квяты.
    Ой, кахалі буйны ветры, Дробны дождзі.
    Ой, хвалілася
    Панна Стэфана
    Сваімі касамі.
    — Ой, не хваліся,
    Панна Стэфана,
    Сваімі касамі,
    Бо не ты часала
    Тыя косы.
    Ой, часала мамка
    Старэнька
    1	Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Уночы пры свечы, А ўдзень пры сонцы.
    Да цэркві ішла — Паны страчалі.
    Паны страчалі, Шапкі знімалі:
    — Ціты папоўна, Ці ты дзякоўна?
    — Я не папоўна
    I не дзякоўна.
    Бацькі дочка Вышывальнічка.
    Ой, нашыла тры Хустачкі:
    Адну нашыла Беллю белаю.
    А другую нашыла Чырвоным шоўкам.
    А трэцю нашыла Шоўкам шаўковым.