• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    — Пусці, пусці, мой свёкарка, У свой сад пагуляць, вішанькі шчыпаць.
    Я не буду вішні шчыпаць,
    Толькі вышчыкну адну вішаньку, Панясу татачку на парадачку.
    — Парай, парай,татачка, Як з нялюбым жыць, нялюбаму наравіць.
    — Сядзь маё чада за цясовым сталом, Назаві нялюбага ясным сакалом.
    — Лепей, татачка, горкі палын есці, Чым з нялюбым за сталом сесці. Лепей, татачка, камень падняць, Чым нялюбага сакалом назваць.
    Камень падніму — я й не ўтамлюся, Нялюбага сакалом назаву -— слязамі абальюся.
    57.	У МАЙГО ТАТУЛЬКІ ДВОР ПАД ГАРОЮ
    У майго татулькі двор пад гарою, Ой, лялёй-лялёй, двор пад гарою.1 Двор пад гарою, сад над вадою.
    — Дазволь, татулька, у вішняў сад схадзіць, He буду тваіх вішанек шчыпаць, Толькі вышчыкну адну вішаньку,
    I тую пушчу ўслед за вадою, А сама сяду пад лебядою.
    58.	А ПУСЦІ, ТАТКА, У ЗЕЛЕН САД ГУЛЯЦЬ
    А пусці, татка, у зелен сад гуляць, He буду, татка, вішанькі шчыпаць, Адшчыпну толькі вінаградзінку, I пайду к мамцы на парадзінку. — Ой, парадзь, мамка, парадзь, Як з нялюбым жыць?
    1 Прыпеў «Ой, лялёй-лялёй» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    — He гуляй, дочка, з рабятамі, А гуляй, дочка, з жанатымі, He гуляй жа ты з дзявіцамі, А толькі гуляй з маладзіцамі.
    59.	АСВЯЦІУ МЕСЯЦ I ЗЯМЛЮ, I ВАДУ
    Асвяціў месяц і зямлю, і ваду, Ой, рана-рана, і зямлю, і ваду! 1
    Мяне, маладу, сярод горада.
    А я, малада, усё каўры ткала, Кругі золата паразбірала.
    У тую пару, у тое ўрэмечка
    Ка мне, маладзе, да свёкар на двор, Свёкар на двор, пад акошачка.
    Ах я. малада, сыпужалася: Кругі залаты памяшаліся, Сізыя галубы пападымаліся, Ясныя сакалы паразляталіся. Сізыя галубы да пад стрэшанькі, Ясны сакалы да пападнебейку.
    Асвяціў месяц і зямлю, і ваду, I мяне, маладу, сярод горада.
    А я, малада, усё каўры ткала, Кругі золата паразбірала.
    У тую пару, у тое ўрэмюшка Ка мне, маладзе, мой татка на двор, Мой татка на двор пад акошачка. Ах я, малада, узрадавалася, Кругі залаты азлаціліся, Сізы галубы саляталіся, Ясны сакалы сабіраліся, Сізыя галубы з-пад стрэшанькі, Ясны сакалы з-пад небейка.
    1 Прыпеў «Ой, рана-рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    60.	АСВЯЦІУ МЕСЯЦ I ЗЯМЛЮ, I ВАДУ
    Асвяціў месяц і зямлю, і ваду, Ай, лелем рана, і зямлю і ваду.1
    I зямлю, і ваду, і мяне, маладу. Ах, я ж, малада, коўрык ткала, Коўрык ткала сямі ўзорамі, Ясныя сокалы на прашэсці, Чорныя собалі ды й на паножы. Ах, я ж, малада, ўлякнулася, Ясныя сокалы разляцеліся, Чорныя собалі паразбегліся, А мае ўзоры памяшаліся.
    61.	А УЗЫШОУ МЕСЯЦ ВЫШЭЙ ГОРАДУ
    А ўзышоў месяц вышэй гораду, Ай, рана, рана, вышэй гораду, Асвяціў месяц і зямлю, і ваду, I зямлю, і ваду, і мяне, маладу, Ай, рана, рана, і мяне, маладу.
    А я, малада, усё каўры ткала, Ай, рана, рана, усё каўры ткала. Залаты кругі на прысесць клала, Ай, рана, рана, на прысесць клала.
    Ай, стуку, груку, ды свякор на двор, Ай, рана, рана, ды свякор на двор. А я, малада, улякнулася, Ай, рана, рана, улякнулася.
    I з падножайкі спатыкнулася, Ай, рана, рана, спатыкнулася.
    62.	АДДАЛІ ДЗЯУЧОНКУ У ЧУЖУЮ СТАРОНКУ
    Аддалі дзяўчонку ў чужую старонку, Прыказалі дзеўцы ў госці не хадзіці.
    1 Прыпеў «Ай, лелем рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    He едзець дзеўка годзік, не едзець й другі. На трэцці гадочак едзець к ёй браточак, Дарожкі шукаець, падвор’я пытаець.
    — He пытайся падвор'я, а пытайся здароў'я. — Сястра мая мала, чаго стара стала?
    — Таго стара стала, тры гады хварала, Свякроўка ліхая, долюшка худая.
    63.	БЯРОЗА ТЫ, БЯРОЗА, ДА ТЫ ЗЯЛЕНАЯ
    — Бяроза ты, бяроза, да ты зялёная, О, што ж ты, бяроза, не зелена стаіш? — Як жа мне, бярозе, зялёненькай быці? Было на мяне, бярозе, тры прыгоды: Первая ж то прыгода — ветрыкі буйныя, А другая ж то прыгода — дожджыкі дробныя, А трэцяя прыгода — да жаркае сонца. Ой, буйныя ж то ветры веццікі, ай, аббілі, Ой, дробныя ж то дажджы карэнне й абмылі, А жаркае ж то сонца бярозу ўсушыла.
    — Малодка ты, малодка, нявесела сядзіш? — Як жа мне, малодке, вясёленькай быць? Было на мяне, на малодку, тры прычыны: Ой, первая ж то прычына — свёкарка журлівы, А другая ж то прычына — свякроў хлапатліва, А трэцяя ж то прычына — муж мой урумы. Свёкарка журлівы не на худа вучыць, Свякровушка хлапатліва сабе дабра хочыць, Муж жа мой урумы паб’ець мяне плеццю.
    64.	А ШТО УЧОРА СА ВЯЧОРА
    А што ўчора са вячора
    Сасна з ветрам гаварыла: — Ох ты, ветра, ты мой ветра.
    He шугукай нада мною, He шугукай нада мною, Над зялёнаю сасною.
    А што ўчора са вячора Цешча з зяцем гаварыла: — Ох ты ж, зяцю, ты мой зяцька, Ты не бей майго дзіцяці.
    А маё ж то дзіцяця Дзень стаіць на рабоце, А ў вечары — на варкоце, Ночка прыдзець — на ташноце.
    65.	САСНА 3 ВЕТРАМ ГАВАРЫЛА
    Сасна з ветрам гаварыла: — Уж ты, вецер, ты мой вецер, He бушуй ты нада мною, Над зялёнаю сасною.
    Цешча з зяцем гаварыла:
    — Уж ты, зяцька, ты мой зяцька, Ты не бей майго дзіцяці, Маё дзіця й нездарова:
    Дзянёк пройдзіць — на рабоце, Вечар пройдзець — на ташноце: Hi дзіцяцю калыхаці, Hi мілога прысыпаці.
    66.	САСНА 3 ВЕТРАМ ГАВАРЫЛА
    Сасна з ветрам гаварыла: — Ох ты, ветра мой, ветра, He шумі ты нада мною.'
    He шумі ты нада мною
    Нада мною, над зялёнаю сасною. He ламай майго вецця.
    А хоць жа ты паламаеш, А хоць жа ты паламаеш, Пакладзі ж ты пада мною.
    * Апошні радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    Пакладзі ж ты пада мною Пад зялёнаю сасною.
    Цешча зяцю гаварыла, Цешча зяцю гаварыла: — Ох ты, зяцю, мой зяцю.
    Ох ты, зяцю, мой зяцю, Ты бязроднае дзіцяця, He журы майго дзіцяцю.
    А яно днём на рабоце, А яно днём на рабоце, Вечарынаю ў клапоце.
    67.	МАТКА ДОНЕЧКУ КАХАЛА
    Матка донечку кахала, Да й не ў дружную сям'ю аддала. — Жыві, дочачка, прывыкай, Як стануць сварыцца, У зялёны сад уцякай.
    У зялёным саду каліна, На той каліне зязюля Раненька кукуе, Ніхто зязюлі не чуе. Толькі й чуе яе нявестка, Рана па ваду ходзючы, Свёкра і свякруху клянучы. Яна вады прынясе, да й плача. Яе мілы пытае:
    — Чаго, міла, ўздыхаеш?
    — Плачу, міленькі, я плачу, Тваёй матухне не ўладжу, Вады прынясу — павылле, Ложкі памыю — не возьме.
    68.	Ай, ГЫЛЯ, ГЫЛЯ
    Ай, гыля, гыля, Шэрыя гусі. Ай, не муціце Вадзіцу Марусі.
    Ай, у Марусі Ды не свая маці, Пашлець Марусю Кашулю памыці.
    Ай, мыла ды мыла, Перабяліла, Чужой мацяры He ўгадзіла.
    69.	ПАЙДУ У БРОД _ УМАЧУСЯ ПАЙДУ К БАЦЬКУ — ВЫСУШУСЯ
    Пайду ў брод — умачуся, пайду к бацьку — высушуся, А пайду к свёкру — у акно падзіўлюся, Што свёкар робіць, што свёкар гаворыць. Свякровушка вячэрушку варыць, А свёкратка дубінушку парыць, А міленькі дзяцінушка калыша.
    — Да вазьмі, сынку, парану дубінку, Да йдзі, сынку, па мілу ў карчомку. — За што ж, мая маці, міленькую біці? Міла ўмее мыці і бяліці, Усё дзельца рабіці і свёкру ўгадзіці.
    70.	ЛУЧЫНА, ЛУЧЫНІЦА БЯРОЗАВАЯ
    — Лучына, лучыніца бярозавая,1 Ну што ж ты, лучыніца, не жарка гарыш, Эй, ну што ж ты, лучыніпа, не жарка гарыш, He жарка, не ярка, не ўспыхіваеш, Эй, не жарка, не ярка, не ўспыхіваеш?
    — Ліхая свякровачка кала печы йшла, Эй, ліхая свякровачка кала печы йшла. Пад мяне, лучыніцу, вады падліла, Эй, пад мяне, лучыніцу, вады падліла. — Дзевачкі, падружачкі, лажыцеся спаць. А мне маладзёшаньке ўсяё ночку не спаць, Усяё ночку не спаць, дружка дажыдаць.
    1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Я першы сон заснула, не чуць нічога, Другі сон заснула, петухі пяюць, Нетухі пяюць, вароты скрыпяць, Вароты скрыпяць, мой мілы ідзець: Па нагах сапожкі паскрыпываюць, На руках калечункі пабразгваюць, Подле бакоў шабелька пабліскаваець.
    71.	СКАЧА ГАРАБЕЙКА ІЗ-ПАД ГРАНІЦЫ
    Скача гарабейка із-пад граніцы, Выклікае дзеўкі, маладзіцы
    К нам на юланьку танцаў вадзіці, Танцаў вадзіці, харашо хадзіці.
    — Ой, рада б я вышла. да дзіця пішчыць, Да свёкар ляжыць, да не падзяржыць, Свёкар сядзіць, да не пакалышыць, А бацька йдзе, вароты мінае, На двор не загляне.
    72.	ВЕЧАР ЦЕМНЫ, ВЕЧАР ЦЕМНЫ
    Вечар цёмны, вечар цёмны, Ночка відная.1
    Свёкар добры, свёкар добры, Свякруха ліхая.
    He пушчае ж на вуліцу, Што я й маладая.
    — Пусці, пусці мяне, маці, Ой, на вулку гуляці.
    На шырокай на вуліцы Я ж не забаўлюся.
    1 Кожны другі радок паўтараецца двойчы.
    Дам дабранач усім нанач, Вы, малойчыкі, чуйце:
    Нялюбыя йдзіце дамоў, А любыя начуйце.
    73.	БОГ ТАМУ ДАУ
    Бог таму даў, V каго малады муж.
    — У мяне, малады, Ды стары старык.
    He пускаепь маладу Ён на вуліпу гуляць.
    А я, малада, Дагадалася.
    Пад вароцікі Падабралася.
    А куры папелі,
    Я і к двору не йду.
    Другія папелі, Разгулялася малада.
    К беламу свету
    Я й к двору прышла.
    — To ж мая жана, Дзе дагэтуля была?
    — Ты стары старык, Ты не ведаеш таго:
    Цялілася кароўка
    Да буранькая.
    Цяліла бычка
    Да рыжанькага.
    — Каб ты, жана, А ўсё такава была:
    Гэтаму двару гаспадынечка, А гэтай печы кухаварачка, А гэтай клеці ды хазяечка.
    74.	ЗА ШТО МЯНЕ ДРУГ HE ЛЮБІЦЬ?
    За што мяне друг не любіць? 1 Хоць я тонка, дак высока.
    Хоць я бела, дак румяна, На работу хаджу рана. На рабоце прыпазнюся, Табе, мілы, нараўлюся. Пры двору вады нету, Пайду, млада, за вадою, Вазьму старога з сабою, Таплю ў прорву галавою.
    75.	ЦЕРАЗ ПОЛЕ, ПОЛЮШКА
    Цераз поле, полюшка Серыя гусі ляцелі, Летучы, гаварылі Пра салодкую ягадку: — Салодкая ягадка, Што ў бару брушнічушка, Чорная чарнічанька. Дарагі жа госцічак, Што дачка к бацюшкі. Дачка к бацюшкі на двор, Бацька кубачкі на стол: — Уж ты пей, гуляй, дачка, Дзень да вечара ў мяне, Са вечара да паўночы.
    — Ах, ты бацюшка радной, Я б рада б гуляці:
    1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
    У мяне конічак не свой,
    I павознічак чужы. — Я коніка куплю, I павознічка найму, Дачку двору давязу
    76.	ЯК ПАЙДУ Я ДЫ У ЛЕС ДАЛІНАЮ
    Як пайду я ды ў лес далінаю, Ці не спаткаю ды вербу з калінаю. Я й выламлю ды з каліначкі ветку, Кіну, кіну ды пад мамчыну клетку.
    Нейдзе мая мамка ды весел банкет мае, У тым банкеце ды мяне ўспамінае:
    ■—■ Нейдзе маё дзіця без долі радзілася, Што яно ка мне ды на абед спазнілася. Узыйдзі, узыйдзі, ды вячэрняя зара, Прыдзі, прыбудзь, ай, далёкае дзіця! Зара ўзыйшла, увесь свет асвяціла, Дзіця прыйшло, увесь род ўзвесяліла.
    77.	Ой, БОЖА, БОЖА, КАГДА ТЭЙ ВЕЧАР БУДЗЕ
    Ой, божа, божа, кагда тэй вечар будзе, Што пра мяне нагаворацца людзі.
    Гавораць старыя, гавораць малыя, Шчэ к таму й варожанькі злыя.