Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
39. КАБ I У САДЗЕ, У ВІНАГРАДЗЕ
Каб і ў садзе, у вінаградзе
Калінка стаяла.2
Пад калінкай, пад малінкай
Дзевіца гуляла.
Прыйшоў к дзеўцы, прыйшоў к краснай Казак маладзенькі:
— Пойдзем, дзеўка, пойдзем, красна, 3 табою ў маліну.
— Бадай, казак не дачакаў, Каб пашла ў маліну.
1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
2 Кожны другі радок паўтараецца двойчы.
Ужо твая маліна Мяне падманіла.
— Прыйман, дзеўка, прыйман, красна, Нічым не падманеш.
Пад калінкай, пад малінкай Дзевіца гуляла.
Прыйшоў к дзеўцы, прыйшоў к краснай Казак маладзенькі:
— Пайдзём, дзеўка, пайдзём, красна, 3 табою ў ягодкі.
— Ужо твае ягодкі Здзелалі гаворкі.
40. ГУЛЯУ, ГУЛЯУ КАЗАЧЭНЬКА
Гуляў,гуляў казачэнька
Тры дні, тры ночы, двору не йдучы.
Первую ноч гуляў —
Коніка прайграў вараненькага.
Другую ноч гуляў
Сукенца прайграў чырвоненькае.
Ен трэццюю ноч гуляў —
Дзяўчонку прайграў малодзенькую.
Стаіць конік на стайніцы, як воран чорны, Яшчэ пачарней.
Ляжыць сукно на століку, як кроў чырвоная, Яшчэ чырваней.
Сядзіць дзеўка за столікам, як макавы цвет,
I яшчэ пакрасней,
Клянець, клянець казачэньку
Мёртваю кляцьбой:
— Бадай, табе, казачэнька, бог долі не даў, Як ты мяне, маладую, ды й у карты прайграў
А ў карты прайграў ды й у новенькія.
41. ПАГНАЛА ПАДАЛЯНАЧКА ВАЛЫ
Пагнала падаляначка валы
Да забачыла два казачэнька ў полі.
— Пакідай, пакідай, падаляначка, волы, Да сядай з намі на вараныя коні.
Павязём мы цябе, дзе не была ніколі. Завязём за густыя лозы,
Да абальюць цябе, падаляначка, слёзы. Завязём цябе за горы, за даліны, Да папытаеш, падаляначка, радніну.
42. ТЫ HE ДРАМІ, ДРАМА
Гы не драмі, драма, не драмі, драма, Ты знасі, мая кручына.
Каб і ў хіжанькі, каб і ў новенькай Малады пісар пісьмы пішыць.
Каб і ў хіжанькі, каб і ў новенькай Малады пісар пісьмы пішыць, А за грубачкай, за зялёненькай Дзеўка дзіця калышыць.
А за грубачкай, за зялёненькай Дзеўка дзіця калышыць, Яна калышучы ды дзіцятачку Яна яго праклінаець:
— А бог дай жа ты, дзіцятачка,
Із калыбелі ўпала, Як за табою, за сатаною Уся гульня мая прапала.
— He кляні, дзеўка, не кляні, красна, Ты дзіцятачку малое,
А кляні, дзеўка, а кляні, красна, Ты пісара маладога.
43. OX ТЫ, КАВАЛЬ, КАВАЛЕЧАК
Ox ты, каваль, кавалёчак, Добры, удалы, каваль масцярочак, Чым ть’, каваль, рана не куеш? Есць у мяне залезанька багата, Ды й ўсё сталяная.
Есць у мяне дачка Кацярына, Дзеўка маладая.
Яна сабе сына зрадзіла, Зрадзіўшы, узяла й загубіла. Загубіўшы, у садок пашла, 3 ветрам гаманіла:
— Ох вы, ветры, вы буйныя ветры, Замяціце вы сцежкі-дарожкі Да штоб туды людзі не хадзілі, Майго дзіцятачкі не будзілі.
44. У ПАНЯДЗЕЛАК, ПАНЯДЗЕЛАК HE ЧАПАЮ
У панядзелак, панядзелак не чапаю, А ў аўторак, а ў аўторак Кудзелька няпрадзеная.
А ў сераду баню тапіла, А ў чацвер сама парылася, А ў пятніцу — радзіма мая, А ў суботу ўсе людзі не прадуць, А ў васкрасенне к абедні пайшла. Вот і ўся мая нядзелька прайшла. Ой ты, мамачка, радзімая мая, Нашто ж мяне харошаю радзіла, Маладую такую замуж аддала, Я й да году сабе сына прывяла.
45. ВЫ ПРАДЗІЦЕ, ВЫ ПРАДЗІЦЕ, СУПРАЖОНКІ
Вы прадзіце, вы прадзіце, супражонкі, Э-эй, ха-ха, супражонкі! 1
1 Прыпеў «Э-эй, ха-ха» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
He глядзіце на мяне, маладу дзяўчыну. Я малада дзяўчына заручона За такога за маладога недаростка.
He пушчае недаростак к мамцы ў госці. Павяду я недаростка ў чыста поле, Прывяжу я недаростка да бярозы, Я дам недаростку вязку сена, Пастаўлю недаростку вядро вады.
He пайду я к недаростку тры дзянёчкі, А тады я папрашуся к мамцы ў госці. — А ты, душка-жанушка, хоць сягоння.
46. Я НЯДАУНА СІРАТОЮ СТАЛА
Я нядаўна сіратою стала Да багата горачка ўпазнала. Сказалі мне ўражы людзі: — Ідзі замуж, добра табе будзе. Я людскую волечку ўчыніла, Вышла замуж — галовачку ўтапіла. Утапіла галовачку ў воду, Папаўся мілы паганага роду, П’е гарэлку, як халодную воду. Я не знаю, як яму гадзіці, Устану рана да начну будзіці: — Устань, мілы, маё цалаванне, Ужо гатова табе ўмыванне, Стаіць табе вадзіца ў кубочку, Вісіць рушнічок на калочку. Стаў мілы з пасцелі ўставаці, А я ад яго за дзверы ўцякаці.
— Чаго міла, за дзверы ўцякаеш, Ці ты маіх нораваў не знаеш?
— Я нядаўна з табою стала, Да ўсе твае норавы ўпазнала.
47. У ГАРОД ВЯРБА —ВЯРХІ УЮЦЦА
У гарод вярба — вярхі ўюцца, А ў малодачкі слёзы льюцца. Казалі, мой муж водкі не п е.
Ен не п'е, не п'е, з карчмы не ідзе, Ен прапіў каня варанога, Прыехаў дамоў па другога. — Ой, жана мая маладая, Ай, вазьмі рубля срэбранога, Да й выкуп каня варанога.
— Я жне раз, не два выкупляла, Шолкавы платкі застаўляла.
Тыж прапіў каня і сядзёлку, Ты ж мяне прап еш, чарнаброўку.
48. АДЯЖДЖАУ МУЖ У ДАРОГУ
Ад’яжджаў муж у дарогу, Пакідаў жану здарову.
Прыязджае із дарогі, Пытае ў мілае здароўя. — Чаго, міла, дужа забалела?
Ці я табе больна шчаку ўдарыў, Ці я табе здароўейка ўмаліў?
— Ой, умру, умру, я жыва не буду. Ой, едзь, мілы, к нову гарадочку, Купі мілы, крамную сарочку.
Палож мяне ў вішнёвым садочку.
Выкапай ты, мілы, чырвону каліну, Пасадзі каліну на маю магілу.
Будуць ка мне салавейкі прылятаці, Будуць яны песні шчабятаці.
У нядзельку параненька, Яшчэ сонца не ўзыходзе, Мільг па вулачкі ходзе, Маленькага дзіцятачку носе.
— Устань, міла, устань, прабудзіся, Ужо тваё дзіцятачка плача.
— Калі табе дзіцятачка жалка, Наймі яму мамку і няньку, А калі не жалка, падай сюды ў ямку.
49. ЗАКУКАЛІ ЗЯЗЮЛЕЧКІ
Закукалі зязюле.чкі, Цераз садзік летучы.
Заплакала красна дзеўка, Белу пасцель сцелючы.
— Пасцель мая тонка, бела, Учом на табе мулка спаць? Да як прыдзе цёмна ночка, He з кім словічка сказаць.
Як паехаў мой міленькі На мара гуляць, Пакінуў мяне [маладзеньку] Гора гараваць.
Гаравала ночачку, Гаравала дзве, На трэцяю ночачку Выйшла на зарэ.
Баліць маё сэрца, Ташніцца душа.
Бяры войстру шаблю Да рэж маю грудзь.
Вымай маё сэрца Да пі маю кроў.
Пушчай людзі бачуць, Якава мая любоў.
50. BOX ТЫ, НОЧКА, НОЧУШКА РАБІНАВАЯ
— Box ты, ночка, ночушка рабінавая,1 Лучына, лучынушка бярозавая.
Нешта ж ты, лучынушка, няясна гарыш, Нідзе ты, лучынушка, у печы не была.
— Да й была ж я ў печы ўчарашню ноч, Ліхая свякрушанька вадой абліла.
— Ох вы, красны дзевушкі, лажыцеся спаць, А я ж буду, молада, усю ночку сядзець, Я свайго міленькага з карчомкі ждапь.
А скіну я первы сон а з цёмнае ночы,
1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
А скіну я другі сон пад ясну зару. Як выйду я, молада, на круту гару, Як гляну я, молада, пад ясну зару. Ой, з-пад яснай зорачкі мой мілы ідзе, Да на ім жа да боцікі паскрыпаваюць, На галоўцы шапачка паблісквае Да яго жа кудзеркі жар-жарам гараць. — Ай, дзе ж быў, мой міленькі, дзе быў, прабываў? — Ой, я й у карчомачцы з дзеўкай начаваў.
51. Ай, ВЯРБІНА. ВЯРБІНУШКА
Ай, вярбіна, вярбінушка, Ай, вярбіна кудравая,
Як табе не здакучыла, Як табе не здакучыла
У цёмным лесе стоючы, У чыстае поле гледзючы.
Маладзіца маладая, Маладзіца маладая,
Як табе не здакучыла,
Як табе не здакучыла
Із ліхім мужам жывучы, Із ліхім мужам жывучы.
— Ай суседзі-суседачкі, Вы ж парайце парадачку,
Вы ж парайце парадачку, А як мне з ліхім мужам жыць.
— Маладзіца маладая, Мы ж параім парадачку.
А й ідзі ў чыстае поле, Наскрабі хмелю ярага.
Наскрабі хмелю ярага, Навары піва п’янага.
Навары піва п'янага,
Упаі мужа ліхога.
Упаі мужа ліхога, Палажы спаці ў краваці.
Абсцялі ты саломкаю, Запалі ты лучынкаю.
Сама выйдзі на вулачку, Крыкні, гойкні ратуначку.
— Ой, суседзі, суседачкі, Вы спіцё, вы не чуеце!
Усю ноч грамоты гулі, Майго мужа пярун забіў.
Майго мужа пярун забіў, Я й, маладзенька, ’дкацілася.
52. А РАБІНА, РАБІНУШКА. КУДРАВАЕ ДЗЕРАУЦА
А рабіна, рабінушка, кудравае дзераўца, Ой, люлюшкі-люлюшкі, кудравае дзераўца.1
А загінула, стоячы пры моху, пры балоцечку, Пры моху, пры балоцечку, пры торнай дарожачцы. А малодка маладая загінула жывучы, Пры худой худачынаю, за малой дзяцінаю.
Як пайду я к татачку, к татку на парадачку.
— А ты, татачка родненькі, парай жа мне радачку, Як мне з малым мужам жыць, як мне наравіць.
— А дзіцятка, дзіцятка, йдзі ж ты ў цёмны лес, Наламай хмелю ярага, напой мужа малага,
1 Прыпеў «Ой, люлюшкі-люлюшкі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
Пакладзі сярод двара, навярні карыцечкам, Абгарні саломаю, падпалі лучынаю, А выйдзі на вулачку, а плясні ў ладонечкі, А плясні ў ладонечкі, а крыкні ратуначку: — А жоначкі, суседачкі, а ці чулі, ці бачылі, А ці чулі, ці бачылі, што сягоння граза была, Што сягоння граза была, майго мужа гром убіў. Майго мужа гром убіў, малання запаліла.
53. A HE ДАУ МНЕ БОГ ДОЛІ
А не даў мне бог долі, А ні ў полі, ні ў доме, А ні ў полі, ні ў доме, А ні ў дзецях, ні ў лецях, А ні ў дзецях, ні ў лецях, А ні ў міленькім дружочку. Толькі даў бог мне долі А піто новую хатку, А што новую хатку, Яшчэ роднага татку.
— Ах ты, татку мой, татку, Хадзі ка мне ў новую хатку. Хадзі ка мне ў новую хатку, Палядзі майго парадку, А ці жыць ці пагінуць?
54. Ай, ГОРА, ГОРА У МАЕй ГАЛАВЕ
Ай, гора, гора ў маёй галаве.1 Калі ж я ropy не ўнаравіла, Каб цябе гора пераламіла.
Як пайду з гора к татачку ў госці. У майго татачкі двор над ракой, Двор над ракою, сад пад гарою. Пусці мяне, татачка, у зелен сад гуляць. Ну, не буду твайго вішання шчыпаць. Ой, хоць вышчыпну вінаградачку,
1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
Панясу вінаградачку к сваему татачку, К сваему татачку на парадачку.
— Парадзь, татачка, мне парадачку: Ці тута жыці, ці прочкі йціці.
— А жыві, дачушка, жыві, нараві, Жыві, нараві, здароўя берагі. Хоць не любачка, кажы любачка, Хоць не мілачка, кажы мілачка. Пасодзь нялюбага за цясовы стол, Напой нялюбага і мёдам і віном, Назаві нялюбага ясным с.акалом.
55. А У МАЙГО ТАТУЛЬКІ
А ў майго татулькі Над ракой садок.1
Як пайду я, молада, У вішнёў садок.
Як сарву я, молада, Вінаградзіну.
Як пайду я к татку На парадзіну.
— А, парай, парай Ты мне, родненькі,
Як з нялюбым жа Ды век мне жыць.
— Параю, дачушка, Параю, родная.
Пасцельку сцялі, Міленькім заві.
Спаткі кладзіся, Бліжэй каціся.
1 Кожная страфа паўтараецца двойчы.
56. ДВОР ПАД ГАРОЮ, А САД НАД ВАДОЮ
Двор пад гарою, а сад над вадою.