• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    Спасіба суседу, што мне даў лугу, А я ў ваду котам, а з вады я лётам.
    19.	ПОЙДЗЕМ, ДЗЕВАЧКІ, У НАЧЛЕЖАЧКІ
    Пойдзем, дзевачкі, у начлежачкі.
    Люлі, люлі, у начлежачкі.1
    Возьмем, дзевачкі, паўтары мычачкі, Напрадзём, дзевачкі, паўтары цэвачкі, Аснуём, дзевачкі, паўтары губачкі.
    Пайдзём, дзевачкі, на сяло бёрда шукаць.
    Усё сяло абыйшлі, бёрда не найшлі.
    Будзем, дзевачкі, ў прасла кросны снаваць, Будзем, дзевачкі, у тын кросны ткаць.
    20.	АВЕЧАЧКА-ПУХНАТАЧКА
    — Авечачка-пухнатачка, А хто цябе напасець?
    — Мая матачка. Матка стара, Дачка мала, А я маладзенька, Кросны ткала: To ў ніць, то ў ніць, To ў бердзечка, Прыбівай, прыбівай, Маё сэрдзечка.
    21.	ЯК СЯДУ Я ПАД ВАКОШАЧКАМ ПРАСЦІ
    Як сяду я пад вакошачкам прасці, Кіну я валаконца за аконца.
    Як пайду я, куды іздаўна хадзіла, Ці не ўвіджу, каго верна любіла.
    1 Прыпеў «Люлі, люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    Хоць не яго, дык таварыша яго, Папытаю аб здароўіка яго, Ці не балела галованька ў яго.
    Хоць балела я, не буду казаці, Бо ты, маладзенькі, будзеш ташнаваці.
    Цераз мой двор цяцера ляцела, He судзіў мне бог, каго я хацела.
    Ці бог не судзіў, ці злыя людзі, Бог знаець, бог ведаець, Дзе мой мілы начаваць будзець.
    Ці дома, ці дома, ці ён у дарозе, Бог знаіць, бог ведаіць, Ці на беленькай ложы.
    22.	ЯК УСТАНУ Я РАНЕНЬКА
    Як устану я раненька,1 Я памыюся бяленька, Памалюсь богу вярненька. Як сяду я пад вакошкам Бялешанькі кужаль прасці, Тонкі ніці вывадзіці.
    Як гляжу я ў вакошка: Там мой мілы каня поіць, Каня поіць, ён сам тонець, На ратунучку гукаіць: — Ты ратуй, ратуй, мілая, Ратуй, радасць дарагая! — Што я рада б ратаваці, Рада ж ба я ратаваці, 3 стараны людзі глядзяць, He чужыя, да ўсё свае, Ацец, матушка радная.
    1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
    23.	СЯДУ ПРАСЦІ, НІТКА РВЕЦЦА
    Сяду прасці, нітка рвецца, Лягу спаці, ложка гнецца. Воха, воха, воя, воя, Бедна галовушка мая!
    Няхай пражу мышы рубяць, Няхай мяне хлопцы любяць. Воха, воха, воя, воя, Бедна галовушка мая!
    На вуліцы скрыпка грае, Мяне маці не пускае.
    Каб я тое верна знала, To я б маткі не слухала.
    А мой мілы муку сее, А я рада, што ўмее. А мой мілы кветку робіць, Да ён жа мне не ўнаровіць.
    Яго боты глянцаваты —Відны пальцы, відны пяты. Яго шапка драпавая, На дзень сем раз зашывае.
    24.	КАБ НА РЭЧЦЫ, РЭЧЦЫ
    Каб на рэчцы, рэчцы Ды на гібкай досцы, А тама дзяўчына Бела плацце мыла. Прыехаў дзяцінка: — Бог помач, дзяўчынка, Бог помач, дзяўчынка, Бела плацце мыці! Дзяўчына спяшала, He кажаць спасіба.
    — Красная дзяўчонка, Напой майго каня Сярод сіня мора,
    Каб конік напіўся, Капыт не ўзмачыўся. — Беленькі малойчык, Сашый мне шляхрочык 3 макавага цвету.
    — Красная дзяўчонка, Напрадзі мне нітак, 3 дажджавыя каплі. — Беленькі малойчык, Вытач вераценца, Вытач вераценца 3 камарова сэрца.
    25.	КАЛЯ МАЙГО ЦЕРАМА
    Каля майго церама Пралягала сцёжанька, Бітая дарожанька.
    А па той дарожаньке Тры малойцы хадзілі, У гуселькі іграючы Й песні запяваючы.
    Услышала малада, У цераме седзячы, У маманькі роднай:
    — Пусці, пусці, маманька, На вулку пагуляці, Гуселек паслухаці, Песенак наўчыціся.
    — He пушчу, дзіцятанька, Ой, гуслі з ума звядуць, Песенькі састараюць.
    -— Пусць мяне з ума звядуць, Хужа я за мужаньком, Нялюба падружанька, Састараюсь малада.
    26.	ХАТКУ ПАДМЯТУ —HE СТУПЕ
    Хатку падмяту — не ступе.
    Ох ты, татачка, салавеечка,
    He рубі дзераўца, куды яно хіліцца, He тдавай дачкі замуж, За каго не хочацца:
    Hi за старога, ні за малога.
    Аддай дочку да за роўнага, He за роўным быць — сухата мая, А за любым быць — красата мая. Самі вароцечкі адкрываюцца, Як мой татухна ў госцейкі едзе.
    27.	СЯДЗЕЛА РЫНДА ДЫ НА ПЕЧЫШЧЫ, РЫНДА, РЫНДА
    Сядзела Рында ды на печышчы, Рында, Рында.1
    Задрала ногі, ногі ды на гарадзішча, Рында, Рында,
    Прышлі к Рындзе жаніхі, узя/б рынду варухі, Рында, Рында. Ой, пашла яна па суседачках, Рында, Рында: — Да суседачкі, мае матушкі, Рында, Рында, Па сарочачцы, па намётачцы, Рында, Рында.
    —	He спаць было Рындзе піліпавай ночы, Рында, Рында, Прадзіраць было дзеркачом вочы, Рында, Рында.
    —	Чорт жа вас бяры, мае суседачкі, Рында, Рында.
    У	майго бацькі да бяроз многа, Рында, Рында.
    Да здзяру жа я берасціначку, Рында, Рында.
    Да пашыю ж я хвартушыначку, Рында, Рында.
    Падзёрачкам як падперажуся, Рында,Рында,
    Перад сваім-сваім жанішком як наражуся, Рында, Рында, Накрыюся я мяшком, мне не сорам жанішком, Рында, Рында.
    28.	БАЛІЦЬ МАЯ Й ГАЛОВАЧКА
    Баліць мая й галовачка, Можа я й памру.
    Вы схадзіце, прывядзіце, Каго ж я люблю.
    1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Вы схадзіце, прывядзіце, Каго ж я люблю. Пасадзіце ў галовачках, Можа я 'тыйду.
    Пасадзіце ў галовачках, Можа я ’тыйду.
    Паехаў мой міленькі
    Угарадочак.
    Паехаў мой міленькі
    Угарадочак,
    А я, малада, маладзюсенька, У садочак.
    Гнала,гнала й мілага, He дагнала й.
    29.	СЕЛЯЗЕНЬ ПЛАВАІЦЬ
    Селязень плаваіць, Утак выбіраіць.
    Выбраў сабе
    Белашыечку, белакрылачку.
    Ліпка ў чыстым полі стаяла
    I свечка гарэла, Іскра пала і мястэчка стала. Па тым мястэчку Іванка ездзіць, Дзевачак выбіраіць.
    Выбраў сабе жонку, Высоку, белу й румяну, Марысю паню.
    30.	А ЗРАДНІЦА НЯВЕСТКА
    А зрадніца нявестка, Ай, рана-рана, нявестка.1
    1 Прыпеў «Ай, рана-рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    А зрадзіла залоўку:
    — Хадзі, залоўка, у клетку спаць.
    Мая клетка каменная, Mae дзверы медзяныя.
    Mae ключы залатыя, Ніхто клеці не таб’ець.
    Ніхто дзеўкі не возьмець.
    Ішла дзеўка ў клетку спаць,
    На ёй шаты шумелі, У руках ключы звінелі.
    Прыехала к дзеўцы да тры панічы: Адзін паніч у чырвоным,
    Другі паніч у зялёным, Трэці паніч у атласе.
    Што ў чырвоным — клетку біў, Што ў зялёным — плацця браў,
    Што ў атласе — дзеўку ўзяў...
    А плакала дзеўка сільненька.
    Што не татухна выдаець, Што не матухна сураджаець.
    Што не братненька праважаець, Што не сястрыцы песні пяюць.
    Выдала дзеўку цёмна ноч, Сураджала дзеўку нявестка.
    Праваджаў дзеўку месячык, Пелі песенькі пташачкі.
    31.	Ой, СНЕГ ІДЗЕ, ЗІМА БУДЗЕ
    — Ой, снег ідзе, зіма будзе, Развівайся, сухі дубе.
    — Я марозу не баюся, Голле маю , разаўюся. Галлё маю высокае, Родзіць лісце шырокае. Зязюленькі прылятаюць, [Прылятаюць], шчабятаюць. Салавейкаў прывабляюць: — Салавейка харошанькі, Мой браценька маладзенькі, Скажы бо мне шчыру веру, Куды ехаці жаўнеру? Ой, паехаў ён да гаю, Да й да ціхага Дунаю.
    Ой, стаў конік ваду піці, Казачэнька рукі мыці. Яшчэ конік не напіўся, Яшчэ ж бо я не ўтапіўся, За калінаньку ўхапіўся. — Ты каліна, ты маліна, Ты чырвоная ягадка, Што не дала мне ўпасці Да на чужыне прапасці, Што не дала мне ўтануці, На чужыне загінуці.
    32.	ОЙ, ЗІМА, ЗІМА МАРАЗЯНАЯ
    — Ой, зіма, зіма маразяная, Чаго рана становішся? 1
    — А не я рана, не я позна, Калі мая пара прышла.
    Лісточак падзець, травіцу кладзець. To мая пара прышла.
    — Чаго, Map янка, чаго, малада, Рана замуж ішла?
    1 Кожная страфа паўтараецца двойчы.
    — А не я рана, а не я позна, To мая пара прышла.
    Матулька і татулька даюць, Максімка бярэць. To мая пара прышла.
    33.	МНЕ СПАЦЬ HE ДАЮЦЬ
    Мне спаць не даюць I драмаць не вяляць.
    Ох, і толькі ж то вяляць Паціхонечку ступаць.
    Ай, і міленькі па сенюшках Пахажываець:
    — Ой, спі ж ты, жанушка, Ты душка мая!
    На зялёны канаплі А я стоража найму. Я на белы кужалёк Папрадуху пасаджу.
    Я к малому дзіцю А я нянюшку панайму.
    34.	СЯДЗІЦЬ СЫЧ НА КАПЕ, A САВА НА ДРУГОЙ
    Сядзіць сыч на капе, а сава на другой.
    Сыч у савы пытае, а хто ў лесе гукае? — Дравасекі мае, сякуць дровы для мяне. Пад акенцам сяджу, тонкі кужаль праду, А прыехаў маладзец да на мой дварэц. А гляну я праз сцяну, чы харошага стану. I харош, і высок, шалковенькі паясок.
    Сама дурна была, яму ганьбу дала.
    Каб я ганьбы не давала, я бы за ім панавала, Яго конь вараны, ён і сам малады.
    35.	ЧЭРАЗ MAE ВАРОЦЕЧКА РЫНЕ ВАДА, РЫНЕ
    Чэраз мае вароцечка рыне вада, рыне, He сілуйце за нялюба, бо няхай вун згіне. Як будзеце сілаваці чэраз маю волю, Завяжу я чорны вочы, пайду у няволю. Завяжу я чорны вочы, пайду утаплюся, Бо я гэтым гадам-брадам жыці-быці не азьмуся. — Ой, стой, доню, не тапіся, бо ты душу загубіш, Скажы шчыру праўду, каго верна любіш?
    — Яшчэ ж бо я, мая матка, да нікога не любіла, Няхай бы я шчэ лецечка дзеўкай пахадзіла. Яшчэ ж бо я, мая матка, нікога не кахала, Няхай бы я шчэ лецечка дзеўкай пахаджала.
    36.	Ой, HE ШУМІ, ЛУЖА
    Ой, не шумі, лужа, Зялёненькая дуброванька тужа.
    Буйны вецер павявае, Маё голле разлягае.
    Маё голле разлягае, Шырокі ліст ападае.
    Як я молад не жаніўся, To нічым не журыўся.
    To нічым не журыўся, He жынкаю, не дзеткамі.
    He сам молад, не сабою, He сваёю галавою.
    Да прыехаў я перад дзверы, Стаіць міла на паперы.
    Прыехаў перад варота, Стаіць міла ў шчырым злоце.
    Узяла каня за ўздзечку, А мілага за ручаньку.
    Дала коню аўса, А малому мёду, віна.
    Сама села ў канцы стола, Да мілага ані слова.
    — Чаго міла, задумана, Чы жаль табе аўса, сена?
    Чы жаль табе аўса, сена, Чы міламу мёду й віна?
    -— He жаль коню аўса, сена, He міламу мёду й віна,
    А жаль жа мне палюбошчы, Што не любім па шчыросці.
    37.	ОЙ ТЫ, ДЗЕУЧЫНА, ЧЫРВОНАЯ ВІШНЯ
    — Ой ты, дзеўчына, чырвоная вішня, Чом ты з вячора да мяне не вышла? — Як жа я маю да вас выхадзіці?
    Вас двох, а я самая, мяне змаразіце.
    — Ой, не бойся, дзеўка, да таго марозу Я твае ножкі ў шапачку ўложу.
    Да мая шапачка барзо дарагая: Чатыры валы, п ятая карова, Аставайся, дзеўчына, здарова.
    — Ой ты, казачка, ты сівы саболю, Азьмі ж мяне ў човен з сабою.
    — Ой ты, дзеўчына, сіва галубка, Сядай, сядай, да й ў човен хутка.
    Да шчэ ж тая дзеўка у човен не села, А ўжо шчука-рыба човен затапіла.
    — Ратуй, ратуй,казачэнька, ратуй, Будзеш ты мець ад маткі заплаты.
    — Да я хочу цябе за міленьку ўзяці. Да ў моры ўтаплюся, то вады нап юся,
    А з нялюбым слязьмі абаллюся.
    У моры ўтаплюся, к берагу прыб юся, А за нялюбым слязьмі абаллюся.
    38.	ДА БЫЛО HE СПАЦЬ ДА ПІЛІПАВАЙ НОЧКІ
    Да было не спаць да піліпавай ночкі,1 Было прасці тоненькія сарочкі.
    Як пайду я да й у сад зеляненькі, Сустрэў мяне да казак маладзенькі. Ен на мяне да ківае, міргае, Я ж думала, што дарожкі пытае.
    — Ці ты, казак, ці аслеп, ці не бачыш, На дарозе стаіш, шчэ й дарожкі пытаіш? Ці на гэта мяне мамка радзіла, Каб я казакоў па дарожцы вадзіла? Вой, на гэта мяне мамка радзіла, Тонка прасці, звонка ткаці Да беленька збяліці.