Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
— Давыд-Гарадоцкі р-н
— некаторыя ўчасткі заходніх раёнаў
— Пінскі р-н
— Івацэвіцкі р-н
У інтанацыйна-меладычных адносінах напевы разглядаемых калядак характарызуюцца дастатковай стабільнасцю. Як правіла, іх ладава-меладычную аснову складаюць мажорны (ці мінорны) пентахорд 10 (радзей гексахорд, тэтрахорд, іншы раз з ніжняй квартай), ці замкнуты ў квінце ці за-
іэ Наогул, для напеваў беларускіх калядак квінтавая ладавая ячэйка і квінтавая інтанацыя ў характары меладычнага руху набываюць такое ж якасна вызначальнае значэнне, як тэрцавая ячэйка з ніжняй квартай для напеваў жніўных.
хопліваючы сексту (септыму). Сустракаюцца і напевы болып шырокага дыяпазону 1в, ладавая арганізацыя якіх вызначаецца счэпленымі меладычнымі ячэйкамі (пераважна квартавай і квінтавай). Меладычная лінія гэтых кахядак дынамічная і контурна ўступчатая, квінтавая інтанацыя «святочнага воклічу» акрэслена даволі выразна. У ярка выражаных (інтанацыйна і рытмічна) рэфрэнах асаблівае значэнне набывае завяршальны тон. Зыходзячы з яго гукавысотнага становішча, можна вызначыць тры групы калядных напеваў тыпу А-1: рэфрэн заканчваецца на квінтавым гуку (№ 1—9); на другой ступені (№ 10 — 15); на танічным гуку (№ 16—21).
Найбольшае распаўсюджанне набыла група напеваў з завяршэннем рэфрэну на квінтавым гуку (Гомельшчына, а таксама некаторыя цэнтральныя раёны Беларусі). Разам з аналагічнымі напевамі тыпу Б (пра якія гутарка наперадзе) яны складаюць значную частку найбольш функцыянальна яркіх і меладычна характэрных тыповых калядак з прыпевам-воклічам. Калядкі з заканчэннем рэфрэну на 2-й ступені (тыповае заканчэнне і для гульнёвых калядак «Каза») зафіксаваны ў асноўным у Рэчыцкім, a таксама ў Іванаўскім і Давыд-Гарадоцкім раёнах. 3 заканчэннем рэфрэну на танічным гуку напевы тыпу А-1 зафіксаваны ў некаторых раёнах Гомельшчыны і Брэстчыны. (У параўнанні з напевамі, што завяршаюцца на квінтавым гуку, яны менш характэрны для калядак дадзенага тыпу).
У канцы разглядаемага падраздзела калядак прыводзіцца прыклад прымыкальнага да іх напеву асабіста шчадроўнага (№ 22), рытмізаванага інакш, чым калядкавыя напевы тыпу А-1. (Запісы гэтай разнавіднасці шчадровак абмяжоўваюцца, на жаль, нешматлікімі ўзорамі, хаця шчадроўкі гэтыя і распаўсюджаны на поўдні брэсцкага Палесся).
Калядныя напевы тыпу А-1 вызначаюцца, як правіла, лаканічнасцю харавога ізлажэння. Выключаючы першы запеў, які іншы раз пяецца адным «зачынальнікам», што дапускае ў некаторай ступені імправізацыйныя моманты, уся песня (і запевы, і прыпевы) спяваецца звычайна ўсім хорам. Тым не менш сярод напеваў разглядаемага намі тыпу сустракаюцца шырока распетыя ўзоры, у якіх іх пяцідольная рытмічная аснова «на слых» адразу амаль не адчуваецца (№ 15). Цікавы ўэор падобнага напеву нам удалося запісаць у час калядавання ў вёсцы Вялемічы Столінскага раёна. Спачатку запеў у калядцы пяе адзін «зачынальнік». Потым гэты ж запеў і наступны прыпеў пяе хор. Наступны верш «зачынальнік» пачынае спяваць, не чакаючы заканчэння прыпеву, на яго апошнім доўга зацягнутым гуку:
16 Больш шырокі меладычны дыяпазон назіраецца звычайна ў тых выпадках, калі харавы напеў выконваецца адной спявачкай, якая зводзіць у адзін голас харавую партытуру.
Другая разнавіднасць разглядаемага намі тыпу калядных напеваў — А-2 (№ 23—55) адрозніваецца ад першай двухкаленным рэфрэнам, роўным па працягласці асноўнаму вершу, з якім ён утварае двухрадкоўе.
Двухкаленны рэфрэн у калядках гэтага тыпу ўтвараецца наступным чынам: пасля кароткага аднакаленнага рэфрэну (як у калядках А-1) ідзе другое паўрадкоўе асноўнага верша:
Ў лузе каліна вясну скрасіла,
Шчодры вечар, вясну скрасіла, ці з дзвюх самастойных фраз (нібы з двух аднакаленных рэфрэнаў): «Святы вечар, святы васілле»; «Шчодры вечар, святы вечар»; «Ой, грай, мора, радуйся, зямля» і інш. У першым выпадку форма паэтычнай страфы ABRB, у другім ABRRi; меластрафа АВСВі (у групе напеваў АВССі). Іншы раз увесь двухкаленны рэфрэн паўтараецца двойчы: першы раз —
з паўтарэннем другога паўрадкоўя асноўнага верша, другі—з дзвюма самастойнымі «прыпевачнымі» фразамі:
Ходзіць, паходзіць месяц па небу.
Шчодры вечар, месяц па небу, Шчодры вечар, святы васілле (№ 34).
У залежнасці ад рытмічнай структуры прыпеву і яго суадносін з асноўным вершам (запевам) можна вызначыць тры групы калядак тыпу А-1 : 1. Абедзве фразы прыпеву знаходзяцца з запевам у адным рытмічным пульсе (№ 23—34). Складовая структура верша гэтых калядак (5 + 5) + R(4 + 5), радзей R(? + 5);
музычна-рытмічная фор.ма
2. Першая фраза прыпеву ўносіць рытмічны кантраст, рытмічныя перабоі:
ш j іj j j j hj j j)j j)j і
м J JU/J Ij j j |
y другой вяртаецца асноўная «калядкавая» рытмаформула з зацягваннем апошняга складу ў пяціскладовіку (№ 35—46). Пераважная колькасць напеваў гэтай групы мае складовую структуру верша (5 + 5) + R (4 + 5); дыялектная разнавіднасць (Пружаншчына)—трохскладовая група рэфрэну (5 + 5) + R(3 + 5). У параўнанні з напевамі тыпу А-1 разглядаемыя намі калядныя напевы крыху дынамічна змякчаны (чаму садзейнічае перш за ўсё вяртанне стабільнай «калядкавай» рытмаформулы пасля рытмічнага перабою ў першай фразе рэфрэну і танічная ўстойлівасць завяршаючай фразы). Сярод іх сустракаюцца ўзоры лірычна распетыя, з гнуткай ладава-меладычнай пераменнасцю (№ 46). 3. Абедзве фразы прыпеву рытмічна кантрастуюць запеву (47—54). Складовая структура верша гэтых калядак (5 + 5) + R(4 + 4) 17. У цэлым напевы дадзенай групы адроэ-
17 У даследаванні В. Гашоўскага напевы з падобнай рытмічнай структурай верша аднесены да шчадровак у адрозненне ад калядак. Гл. «Тнпы украннскнх колядок н нх структурно-рнтмнческне разновндностн у славян». (В. Г ошовскнй. У нстоков народной музыкн славян).
ніваюцца разнастайнасцю мясцовых разнавіднасцей, дзе вар’іруецца не толькі рытмаформула прыпеву, але і асноўная «калядкавая» рытмаформула запеву (Лунінецкі раён, Ns 53, 54).
Асобную групу калядак (змешчаных намі ў канцы падраздзела напеваў тыпу А) складаюць напевы са значна працяжным, «доўгім» (паводле вызначэння К. Квіткі) прыпевам (Ns 56, 57), якія часам набываюць асіметрычную форму.
Напевы тыпу А-1 з’яўляюцца пераважна калядкавымі, А-2 — калядкавымі і шчадрюўнымі.
Тэрыторыя распаўсюджання калядных напеваў тыпу А вельмі вялікая. Яна ахоплівае ўсе раёны Палесся (гомельскага і брэсцкага) і вялікі масіў цэнтральных раёнаў Беларусі (паўночная граніца ідзе прыкладна па лініі Навагрудак — Дзяржынск — Чэрвень). У паўночных раёнах Беларусі напевы тыпу А як калядкавыя не бытуюць, але гэты музычна-стылявы тып характэрны тут для вялікай групы валачобных песень.
Другі калядкавы тып — Б(№ 58—73) вызначаецца таксама функцыянальнай акрэсленасцю і яркасцю тыпалагічных адзнак. Па агульнаму прынцыпу функцыянальных суадносін запеву і прыпеву, як і па форме верша, ён аналагічны тыпу А-1. Для яго таксама характэрны нестрафічны напеў, які адпавядае аднаму вершу паэтычнага тэксту, з выразна вылучаным (інтанацыйна і рытмічна) рэфрэнам. Форма верша АБ/R (ці АБггі), меладычная форма аднарадкавага напеву ABC (ці АВссі).
Характэрнай рысай калядак тыпу Б з’яўляецца васьміскладовая структура асноўнага верша (запеву) з цэзурай пасярэдзіне і трохскладовы рэфрэн, часцей за ўсё паўтараемы двойчы: (4 + 4) + R3 або R (3 + 3), а таксама спецыфічная музычна-рытмічная форма напеву, заснаваная на рытме шэсця з дактылічнай (у групе напеваў анапестычнай) формулай рэфрэну:
У адрозненне ад калядак тыпу А, дзесяціскладовая структура верша якіх вельмі стабільная, калядкі тыпу Б характарызуюцца вялікай варыянтнай рухомасцю складовай структуры асноўнага верша (4 + 4, 4 + 5, 5 + 4, 6 + 4, 5+5, 6+5, 8 + 5, 6 + 7, 7 + 7) пры нязменнай яго васьміскладовай аснове, устойлівасці цэнзуры і стабільнасці мерна паўтараемай асноўнай рытмаформулы з роўных кароткіх рытмічных працягласцей.
Пры павелічэнні колькасці складоў у складовай групе, якая пашырае верш за межы нормы, адбываецца драбленне рытмічных адзінак на «ліш-
ніх» складах у строгай адпаведнасці
ўстойлівай цэзуры:
з сілабічным прынцыпам
захавання
Песні, якія выконваюцца на напевы тыпу Б, з'яўляюцца таксама дзейснымі калядкамі і спяваюцца на адкрытым паветры пры абыходзе
двароў аднавяскоўцаў. Але ў адрозненне ад ярка выражанай святочнавіншавальнай функцыі калядак тыпу А, у калядках тыпу Б на першы план выступае святочна-ігравы момант, што знаходзіць сваё адлюсграванне і ў іх музычна-стылявых якасцях (частым рытмічным драбленні пры роўнай маторнасці асноўнай рытмаформулы, «пераліўчатасці» апорных таноў — секундавай, тэрцавай, трыхордавай пераменнасці). Асноўная сфера паэтычнай вобразнасці гэтых песень — апяванне саміх калядоўшчыкаў, якія ідуць па вуліцах, прыйшоўшай каляды з частым уключэннем вобразаў прыроды («мяцеліца»), звяроў, птушак.
Ладава-меладычную аснову калядак тыпу Б складае мажорны або мінорны пентахорд (радзей гексахорд, тэтрахорд), часам з захопам ніжняй кварты або секунды. У цэлым калядкі гэтага тыпу адрозніваюцца лаканічнасцю і імпульсіўнасцю. Тут мы не знаходзім больш або менш шырока распетых узораў нават у індывідуалізаванай лірычнай трактоўцы напеву.
У залежнасці ад гукавысотнага становішча завяршаючага рэфрэн тону можна вылучыць тры групы напеваў разглядаемага тыпу: рэфрэн заканчваецца на квінтавым (часам пры ладава-меладычнай пераменнасці на квартавым) гуку (№ 58—62); на 2-й або 3-й ступені (№ 63—67); на танічным гуку (№ 68—73).
У апошняй групе вылучаецца мясцовая разнавіднасць напеваў, характэрных для заходніх (асабліва Пружаншчыны) і некаторых цэнтральных раёнаў Беларусі (№ 71—73). Напевы гэтыя характарызуюцца асаблівай
урачыстасцю і прыўзнятасцю характару і супадаюць па свайму вобразнаэмацыянальнаму строю (а таксама музычна-стылявых якасцях) з адным з відаў валачобных — так званых ранцавальных песень (таксама распаўсюджаных у асноўным на Пружаншчыне). Гэта мажорныя напевы з ярка выражанай інтанацыяй усклікання, якая падкрэсліваецца і ў запеве, і ў прыпеве. Прыпеў такіх калядак, як і ранцавальных песень, надае ўсяму напеву характар асаблівай устойлівасці, ураўнаважваючы яго меладычна
(першае правядзенне — квартавы скачок-ускліканне, другое— плаўны спуск да зацягнутага танічнага гуку) і рытмічна: