Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
Пачынаючы ў гэтым томе сістэматызацыю беларускіх калядных HaneBay, мы павінны канстатаваць неадпаведнасць паміж высокаразвітай у Беларусі традыцыяй старажытных земляробчых святкаванняў зімовага сонцазвароту, багаццем і разнастайнасцю калядных мелодый і іх вельмі сціплым адлюстраваннем у публікацыях 6. У дарэвалюцыйны перыяд публікацыі беларускіх калядных напеваў налічваюцца адзінкамі. У зборніках савецкага перыяду гэтыя напевы мы знаходзім таксама ў невялікай колькасці, і толькі ў трох зборніках ім аддаецца дастатковая ўвага 7.
Па колькасці прадстаўленага матэрыялу (прыкладаў калядных HaneBay), а таксама па яго якасці — тыповасці гэтых напеваў для пэўных раёнаў Беларусі (заходняга Палесся і некаторых цэнтральных раёнаў) самым багатым з’яўляецца зборнік Р. Шырмы «Беларускія народныя песні» (т. 3),
6 Пры гэтым напевы ўласна калядныя і прымеркаваныя да каляд у апублікаваных беларускіх зборніках звычайна не дыферэнцыраваны, што нярэдка прыводзіць да падмены першых напеваў апошнімі (часам нават лірычнымі песнямі, якія тыя або іншыя спевакі аднеслі да калядных выпадкова) і заблытвае карціну тыпалогіі калядных напеваў на беларускай этнічнай тэрыторыі.
7 М. Гарэцкі, А. Ягораў. Народныя песні з мелодыямі. Мінск, 1928; Песні беларускага народа, т. 1. Мінск, 1940; Беларускія народныя песні, т. 3. Мінск, 1962.
дзе калядкам адведзены спецыяльны раздзел. Некалькі яркіх узораў калядных мелодый апублікавана ў вельмі каштоўным сваёй навуковай мэтанакіраванасцю зборніку «Песні беларускага народа» (склаў М. Грынблат, муз. рэд. Е. Гіпіуса і 3. Эвальд). Больш за ўсё калядных (і піліпаўскіх) напеваў (38 прыкладаў) апублікавана ў зборніку М. Гарэцкага і А. Ягорава, дзе напевам разам з каляднымі і піліпаўскімі песнямі ў цэлым адводзіцца два раздзелы: «У піліпаўку і ў каляды» і «Узімку, як прадуць». Каштоўнасць гэтага зборніка для нас, аднак, заключаецца не столькі ў прадстаўленых тут тыповых для Магілёўшчыны ўзорах уласна калядных напеваў (якіх тут нямнога), колькі ў шырокім і ўсебаковым пакаде каляднага рэпертуару адной спявачкі 8, па якому можна меркаваць аб сістэме ўцягнення рознага роду напеваў у зімовы каляндарны цыкл.
Параўнальна большая частка калядных напеваў знаходзіцца цяпер у рукапісных фондах Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, Белдзяржкансерваторыі і фальклорнай камісіі Саюза кампазітараў БССР. Тут перш за ўсё трэба назваць рукапісныя матэрыялы беларускіх муэыказнаўцаў-фалькларыстаў Г. I. Цітовіча, A. М. Фёдарава, A. С. Мухарынскай, магнітафонныя запісы праведзеных у апошнія гады экспедыцый фалькларыстаў-філолагаў ІМЭФ АН БССР, а таксама матэрыялы шматгадовага абследавання раёнаў беларускага Палесся і Паазер’я аўтарам артыкула. Напевы гэтыя ўпершыню друкуюцца ў дадэеным томе шматтомнага выдання беларускага фальклору.
У цэлым музычная частка дадзенага тома ўключае два вялікія раздзелы. Першы склалі ўласна калядныя тыповыя напевы.
Для азначэння гэтых напеваў у паўднёвых раёнах Беларусі вядомы два тэрміны — калядкі і шчадроўкі. Мясцовыя разнавіднасці назваў: каляды, коляды, шчадруха, шчодзер, шчадруванне, шчадрэц, шчодрык, шчодры, шчадрэчная, шчадрыцы. Ужываюцца гэтыя назвы (калядкі і шчадроўкі) у розных раёнах па-рознаму. Як сінонімы: «Ці шчадрэц ці коляды — усё адно» (в. Выганашчэ, Івацэвіцкі р-н); як прыкмета адрознення песень, што выконваюцца непасрэдна на каляды і перад Новым годам. У некаторых заходніх раёнах яны ўжываюцца ў якасці адметнай прыкметы калядак народных ад напеваў царкоўных (літаратурнага паходжання). Ужываюнца яны і ў якасці адметнай полаўзроставай прыкметы: «Каляды спяваюць толькі мужчыны, а шчадруху ўсе» (г. Драгічын). Паводле іншых мясцовых звестак, каляды спяваюць мужчыны, а шчадроўкі — маладыя дзяўчаты (в. Тышкавічы, Іванаўскі р-н) або каляды — дарослыя, а шчадроўкі — дзеці (вв. Глушкавічы, Букча, Лельчыцкі р-н). Іншы раз гэтыя два тэрміны
8 Спявачка, ад якой запісаны песні гэтага зборніка, маці збіральніка Прося Гарэцкая, характарызуе калядныя і піліпаўскія напевы вельмі дэталізавана: «дзецям у каляды», «у каляды гуляючы», «узімку, як прадуць», «як прадуць, каб не спаць у каляды», «у піліпаўку і ў каляды», «у піліпаўку і абы-калі» і г. д.
ўжываюцца і для адрознення музычна-стылявых прыкмет: «шчадраваць— толькі прыказваць, а калядаваць— на голас весці» (в. Смалегаў, Нараўлянскі р-н). Нарэшце, тэрмін калядкі ўжываецца ў больш расшыраным сэнсе, чым шчадроўкі: «Каляды— гэта адрывак на два тыдні, а шчадруха — адзін дзень» (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н). У паўночных раёнах Беларусі тэрмін «шчадроўка» невядомы, а калядка бытуе ў мясцовых тэрміналагічных варыянтах: каляды, калёды, каледа, коліда.
Аналіз беларускіх напеваў зімовага цыклу паказвае, што большасць (за нямногім выключэннем) так званых шчадровак стылістычна аднатыповыя калядкам і адрозніваюцца ад апошніх толькі словамі прыпеву («шчодры вечар» замест «гэй, калядкі»), а часам маюць і аднолькавы прыпеў («святы вечар»), Зыходзячы з гэтага, у асобны падраздзел напеваў шчадроўкі намі не выдзяляюцца, а падаюцца разам з калядкамі ў першым раздзеле як уласна калядныя напевы (з адзнакай асобных музычна-стылявых тыпаў: як толькі калядных, толькі шчадроўных або ж калядных і шчадроўных).
У сістэме песень каляндарна-земляробчага круга тыповыя напевы ўласна калядных песень сінтэзуюць два пачаткі — моўны і маторны (рухальны) і імкнуцца да розных вобразна-інтанацыйных сфер: святочнай сферы з урачыста-прыўзнятымі воклічамі, характэрнымі для песень абходнага прызначэння; сферы клікання, часам на грані з інтанацыяй заклінання, характэрнай для абрадавых «загуканняў» (асабліва для веснавой абраднасці); скорагаворкавай інтанацыі ігравых дзеянняў.
Моўны і маторны пачатак у тыповых калядных напевах таксама праяўляецца ў рознай ступені і ў розных суадносінах.
Зыходзячы з усяго сказанага, пры ўстанаўленні тыпалагічнай класіфікацыі гэтых напеваў мы ў першую чаргу маем на ўвазе тыя іх тыпалагічныя прыкметы, якія набываюць арганізуючую ролю ў стабілізацыі пэўнага музычна-стылявога тыпу (пры ўліку ўсяго комплексу інтанацыйна-меладычны/ і структурна-рытмічных прыкмет).
На тэрыторыі Беларусі (наколькі гэта магчыма ўстанавіць, мяркуючы па наяўнаму ў нашым распараджэнні некалькі нераўнамернаму матэрыялу) распаўсюджаны сем асноўных песенных тыпаў уласна калядных напеваў, арганізуючым пачаткам якіх выступае ў першую чаргу рытм руху (і асноўнымі прыкметамі якіх становяцца, такім чынам, структурна-рьітмічныя). Рэчытатыўны тып, у якім на першы план выступаа інтанацыйна-моўны пачатак. Гульнёвыя калядкавыя тьшы, якія валодаюць у аднолькавай меры стабільнымі тыпалагічнымі прыкметамі як музычнымі, так і паэтычнымі (гэты тып напеваў будзем надалей умоўна характарызаваць як песеннатэкставы).
Першы з асноўных калядкавых тыпаў (абазначым яго адпаведна літарай А) аб’ядноўвае напевы найбольш тыпалагічна выразныя і найбольш «чыстыя» ў функцыянальных адносінах. Адсюль і іх характэрная маторыка, адсутнасць меладычнай імправізацыйнасці, дакладнасць і перыядычнасць
структуры 9. Калядныя песні, якія выконваюцца на напевы тыпу А (у большасці гэта святочна-віншавальныя песні гаспадару, гаспадыні і г. д., што спяваюцца непасрэдна пры абходзе двароў), з’яўляюцца найбольш дзейснымі з усяго песеннага каляднага комплексу. Дынаміка іх праяўляецца і ў пругкай накіраванасці рытмічнай арганізацыі, і ў яркай акрэсленасці інтанацыі воклічу («святочнай» інтанацыі, паводле вызначэння Ф. Рубцова) '°, і ў тэмбравай звонкасці і маляўнічасці гучнага «вулічнага» спявання на адкрытым паветры.
Гэты тып калядкавых напеваў паслужыў асновай для вызначэння вобразнай і структурнай спецыфікі калядак у фундаментальнай працы А. Патабні 11 і для ўстанаўлення іх структурнай тыпалагічнай класіфікацыі Ф. Калесай ‘2. Ен жа з’явіўся асноўнай базай для абагульненняў К. Квіткі ў артыкулах «Аб абласцях пашырэння некаторых тыпаў беларускіх калядных і вясельных песень» і «Песні ўкраінскіх зімовых абрадавых святкаванняў» 13. Гэтыя ж калядкі ў цэнтры ўвагі нарыса ўкраінскага даследчыка В. Гашоўскага «Тыпы ўкраінскіх калядак і іх структурна-рытмічныя раэнавіднасці ў славян» 14 (дзе разглядаемы тып напеваў таксама адзначаны як асноўны і абазначаны літарай А) і іншых сучасных украінскіх фалькларыстаў, якія даследуюць мелодыі калядных песень.
Спецыфічнымі і найбольш устойлівымі рысамі калядных напеваў тыпу А, якія адзначаны амаль усімі даследчыкамі калядак, э'яўляюцца ў першую чаргу прыкметы структурна-рытмічныя: дакладна акрэслены, спецыяльна выдзелены рэфрэн, які паўтараецца пасля кожнага верша; дзесяціскладовая структура асноўнага верша з цэзурай пасярэдзіне (5 + 5), якому ў напеве звычайна адпавядае двойчы паўтораная «калядкавая» рытмаформула з зацягваннем апошняга гуку (адпаведнага пятаму складу ў складовых групах верша):
; J
Тып А вядомы ў Беларусі ў дзвюх разнавіднасцях. Першая разнавіднасць — А-1 (№ 1—21) характарызуецца наступнымі стабільнымі рысамі:
9 Характэрна, што іменна калядкі гэтага тыпу нярэдка выконваюцца (або выконваліся) у суправаджэнні музычных інструментаў (скрыпкі, гармоніка).
10 Гл. Ф. Р у 6 ц о в. Ннтонацнонные связн в песенном творчестве славянскнх народов. Л., 1962.
11 A. А. П о т е 6 н я. Обі>яснення малорусскнх н сродных народных песен. II. Колядкн н шедровкн. Варшава, 1887.
12 Старннні мелодіі украі’нськнх обрадовнх пісень (весільннх і колядок) на Закарпатті. У кн. Ф. М. К о л е с с а. Музнкознавчі праці. Кнів, 1970.
13 К. К в н т к а. Нзбранные труды в двух томах. Том I. М., 1971.
14 У кн. В. Гошовскнй. У нстоков народной музыкн славян. М., 1971.
напеў нестрафічны (аднарадковы), рэфрэн аднафразавы, «аднакаленны» (паводле вызначэння Ф. Калесы). У цэлым форма верша АБ/R, меладычная форма аднарадковага напеву ABC, складовая структура верша (5+ + 5) + R4:
А ў полі, ў полі туманы ходзяць. Вой, калядкі
Музычна-рытмічная формула асноўнага напеву (запеву) вельмі стабільная:
Рытмічная формула рэфрэну (прыпеву) мабільная і характарызуецца рознымі дыялектнымі варыянтамі:
— усходняя частка гомельскага Палесся
— Лунінецкі р-н
— Тураўскі, Лельчыцкі, Мазырскі р-ны
— Іванаўскі р-н