• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    3 другога дня калядных свят пачыналі хадзіць калядоўшчыкі, «цыганы», хлопчыкі-звездары са звяздою, вадзіць «казу», «кабылу», «жорава» і інш. «Казу» рабілі наступным чынам: кажух, вывернуты поўсцю наверх. надзявалі адным рукавом на канец дугі, якая ставілася выпукласцю ўніз. Рукаў завязвалі, ён служыў шыяй і галавой, да якой прымацоўвалі рогі з саломы. Да другога канца дугі прывязвалі хвост, таксама з саломы. Хлопца падбіралі звычайна невысокага росту і здатнага да танцаў. Ен залазіў пад кажух і выконваў ролю казы. Другі хлопец высокага росту, які ўмеў складна гаварыць, ішоў за павадыра (дзеда). Яго апраналі ў вывернуты кажух, рабілі горб на спіне, надзявалі маску, прывешвалі ільняную бараду, у адну руку давалі табакерку, у другую — доўгі кій. Павінна была быць і «маладзіца». Для гэтай ролі падбіралі шчуплага хлопца, апраналі яго ў дзявочае адзенне і падмазвалі сажай бровы. У кампаніі каляднікаў павінны былі быць яшчэ «цыган», механоша і музыка.
    Падышоўшы да двара, павадыр пасылаў гаваркога хлопца да гаспадара прасіцца ў хату. Хлопец вітаўся, а пасля гаварыў:
    — Іду ад пана нашага. Ідучы пытаю, што сказаці маю свайму пану Году, што носіць бароду, шыроку, як лапату, сіву і касмату. Ці шырокі лавы, каб нам паляжаці? Ці добра гаспадыня, каб нас частаваці?
    — Адкуль вы?
    — Мы людзі не простыя, з далёкага краю, хлопцы ўсе сталыя, з-пад самага раю.
    — Адкуль ідзеце?
    — Ідзём кругом света, аж ад пана Лета. Мы к лету ідзём, казу вядзём і радасць нясём.
    — Дык просім у хату! 17
    Першым уваходзіў павадыр, вёў за сабой «казу», пасля — «цыган» з «маладзіцай», музыка, механоша і ўся «світа». «Каза» станавілася пасярод хаты, пры ёй павадыр і «цыган» з «маладзіцай», астатнія стаялі ў парозе. Пахваліўшы гаспадароў, павадыр пачынаў муштраваць кіем казу, пасля пеўчыя пачыналі спяваць:
    17 Газ. «Беларусь», 1920, № 3.
    Го-го-го, каза, Го-го, шэрая! Ну-тка, козачка, Расхадзіся-тка Па ўсяму двару Гаспадарскаму...18
    Музыка падыгрываў, а «каза» дробнай ступой хадзіла то ўперад, то назад, паварочвалася то налева, то направа. У беларусаў і ў іншых земляробчых народаў «каза» ўшаноўвалася, як даўца ўраджаю:
    Дзе каза ходзіць, Там жыта родзіць, Дзе не бывае, Там вылягае...
    Пасля заканчэння песні «каза» клалася і прыкідвалася мёртвай, затым падымалася і кланялася гаспадарам. Павадыр звяртаўся да «маладзіцы» і «цыгана» з просьбай патанцаваць. Музыка іграў «барыню», «казачка» ці «падушачку», а яны танцавалі. Пакідаючы хату, павадыр зычыў гаспадару:
    Будзь ваша здароў, Як рыжык бароў! Май торбу грошы, Жыві ў раскошы! Май ўсяго даволі А бяды ніколі! Стары год канчаем, Новы зачынаем: 3 ранняю вясною, 3 буйнаю травою, 3 збожжам каласістым, 3 зярном ядраністым Ды з прыятным летам, і з грашом пры гэтым, I з восенню яснай, 1 з долечкай шчаснай!
    — Дзе вы гэту казу дасталі? — пытаў, нарэшце, гаспадар...
    — На кірмашы ад старога купіў,— адказваў павадыр,— семсот грошай заплаціў.
    — А дзе сам так вывучыўся?
    — Па ўсім свеце ходзячы, торбу хлеба носячы, між людзей бываючы, дзівы дэіўныя відаючы, розныя кнігі чытаючы, уверх нагамі трымаючы. А вы здаровы бывайце, за год нас чакайце.19
    18 Усе прыклады, прыведзеныя ва ўступным артыкуле, узяты з тэкстаў, якія ўвайшлі ў дадзены том.
    19 Газ. «Беларусь», 1920, № 3.
    Атрымаўшы ад гаспадароў падарункі (сала, каўбасу ці грошы), калядоўшчыкі пераходзілі ў другую хату.
    Вечар перад Новым годам (другая куцця) называлі багатай, тоўстай, шчодрай, мясной куццёй. Такую назву давалі гэтаму вечару таму, што кожная гаспадьшя старалася згатаваць больш багатую вячэру, сустрэць Новы год у поўным дастатку, каб увесь год быў сыты.
    У гэты ж вечар шчадравалі. Дзяўчаты хадзілі са «шчодрай», на ролю якой выбіралі прыгожую дзяўчыну. Яе апраналі ў святочнае адзенне, на галаву ўскладалі папяровы вянок з рознакаляровымі стужкамі. Прыбраўшы «шчодру», дзяўчаты адпраўляліся па хатах і спявалі шчадроўкі.
    У навагоднюю ноч вялікае значэнне надавалася варажбе. Найбольш распаўсюджанай была варажба на штыкецінах. Вечарам дзяўчаты бралі міску з кашай (куццёю) ці каўбасой, выносілі на двор і ставілі каля сметніка, а самі беглі да плоту і, беручыся рукой за кожную штыкеціну, гаварылі: «Маладзец, удавец, маладзец, удавец». Апошняя штыкеціна і «паказвала», хто будзе мужам — маладзец ці ўдавец.
    Варажылі і на блінах. Сутнасць гэтай варажбы заключалася ў тым, што дзяўчына тайком ад усіх хатніх брала першы спечаны блін і, выбегшы на вуліцу, пыталася ў мужчыны, якога сустракала, як яго імя. Пачуўшы, яна амаль была ўпэўнена, што ведае імя свайго суджанага. Неабходна было яшчэ дазнацца, ці выйдзе яна замуж у новым годзе. Для гэтага трэба было з тым жа блінам падысці да суседзяў пад акно і паслухаць, аб чым гаворапь у хаце. Калі да вушэй дойдзе слова «ідзі», значыць, яна выйдзе замуж, а калі пачуе слова «сядзь», то ў лепшым выпадку прыйдзецца яшчэ год «сядзець у дзеўках».
    Каб даведацца, у якім баку жыве яе суджаны, дзяўчына выходзіла на раздарожжа і прыслухоўвалася: дзе забрэша сабака, у той бок і выйдзе замуж. 3 такой жа мэтай кідалі зняты з нагі чаравік: у які бок ён ляжа наском, там быць і замужам.
    А каб ведаць, ці багаты будзе суджаны, трэба было ноччу з блінам у руках пайсці ў лазню, прасунуць руку ў акенца і пастарацца што-небдзь абмацаць. Калі ў руку пападзецца што-небудзь касматае, быць дзяўчыне за багатым, калі ж пападзецца гладкае (камень, кавалак дрэва і г. д.), усё жыццё прыйдзецца гараваць у беднасці.
    Для дзяўчыны заставалася яшчэ адна загадка: ці добры будзе яе муж ці сярдзіты. Адгадаць гэта можна было так: пайсці да калодзежа або на рэчку і кінуць у ваду камень. Калі камень пойдзе на дно ціха, то муж будзе ціхі і добры чалавек, а калі з шумам — не будзе згоды ў сям’і.
    Дзень Новага года ў вёсцы быў раней больш вядомы пад назвай «васілле», у чым праявіўся вонкавы ўплыў царкоўнага календара (1 студзеня — дзень св. Васіля Вялікага). Раніцай у гэты дзень сялянскія дзеці з мяшочкамі, напоўненымі збожжам, заходзілі ў хаты і, віншуючы гаспадароў
    традыцыйнымі навагоднімі зычэннямі, «засявалі»—пасыпалі кругом зярнятамі. Пры гэтым яны часта выкомвалі спецыяльна прысвечаныя васіллю песенькі:
    Ходзіць Ілля на васілля, Носіць пугу жыцяную, Дзе замахне — жыта расце, Дзе не махае — там не бывае. А ў полі ядром, а ў доме дабром! Радзі, божа, жыта-пшаніцу, Усякую пашніцу.
    «Засявальнікаў» прымалі вельмі ахвотна, давалі ім хлеб, сала, арэхі, абаранкі і інш.
    Трэцюю куццю (пград вадохрышчам), як і першую, называлі «поснаю», або «галоднаю», ці «вадзяною». У гэты вечар гаспадар браў гаршчок з куццёю, хлеб, крыж, зроблены з дрэва, і крапілам з жытніх каласоў асвячаў ваду. Пасля гэтай жа вадою акрапляў хату і іншыя будынкі. Адначасова маляваў крэйдай крыжы на вокнах, сценах, дзвярах, варотах і г. д. Гэта называлася «запісаць каляды». Крыжы ж прызначаны былі адагнаць «нячыстую сілу», абараніць ад «чар» і захаваць здароўе ўсім, хто жыў у гэтым двары. Вярнуўшыся ў хату, гаспадар ставіў на стол гаршчок з куццёю і ўся сям'я пачынала вячэраць. Стравы падаваліся такія ж, як і на першую куццю.
    3 прыкмет і павер’яў, звязаных з трэцяй куццёй, можна адзначыць наступныя: мяцеліца на вадохрышча прадракала добры ўраджай грыбоў, ягад і арэхаў. Калі хата ў гэты дзень трымалася ў чысціні, летам лён павінен урадзіцца чысты. За вячэрай спяшаліся з ядой, каб летам хутчэй управіцца з палявымі работамі і інш.
    У калядныя вечары моладзь наладжвала танцы і гульні. Звычайна яна збіралася ў больш прасторнай хаце ў добрага гаспадара, а больш за ўсё — у карчме. Танцы зацягваліся да самай раніцы, і спыняў іх музыка, які ад знямогі засынаў на тым месцы, дзе іграў. Танцавалі «мяцеліцу», «барыню», «вераб’я», «падушачку», «польку», «кадрыль» і інш. 20
    Рэшткі каляднай абраднасці захаваліся яшчэ і цяпер у некаторых мясцовасцях Беларусі, але змест і функцыі іх зусім змяніліся. Усё гэта набыло характар вясёлай забавы.
    20 Апісанне калядных абрадаў, звычаяў, прыкмет і варажбы зроблена на падставе наступных крыніц: П. Бессонов. Белорусскне песнн..., стар. 87—138; П. Ш е й н. Матерналы..., т. I, ч. 1, стар. 37—56; Е. Р о м а н о в. Белорусскнй сборнвк, вып. VIII, стар. 68—142; Е. Карскнй. Белорусы, т. III, ч. 1, стар. 97—141; А. Васнльева. Рождественскне святкн у крестьян Мозырского уезда. «Мннскне губернскне ведомостн», 1878, № 5; Н. Гашкевнч. ШеДРеЦ«Могнлевскне губернскне ведомостн», 1852, № 11; П. Марковскнй. Встреча Нового года в Гомельском уезде Могнлевской губерннн. «Могнлевскне губернскне ведомостн», 1870, № 6; С. Мнкуцкнй. Коляда. «Внленскнй вестннк», 1860, № 37 і шмат інш.
    Коратка спыняючыся на разглядэе зімовых песень, неабходна адзначыць, што ў вядомых нам беларускіх народных. калядных і шчадроўскіх песнях няма ўпамінання аб прынашэнні ахвярнага казла, што сустракаем у песнях такога жанру іншых славянскіх народаў. У беларускіх калядных песнях можна знайсці ўпамінанне, што ў пана Івана на двары агні гараць і катлы кіпяць, але ж у тых катлах варыцца віно, піва і мяды для гаспадара, гаспадыні і іх дзяцей. Напрыклад:
    У нашага пана Івана двор гараджоны, Двор гараджоны жалезным тынам, На тым жа двары тры агні гараць, Тры агні гараць, тры катлы кіпяць: А ў першым катле пшанічна віно, А ў другім катле чырвона піва, А ў трэцім катле салодкі мядкі. Пшанічно віно — то хазяіну, Чырвона піва—то жане яго, Салодкі мядкі — то дзеткам яго...
    Няма ў беларусаў і так званых аўсеневых песень, з прыпевам «Ой, оўсень!», якія можна сустрэць у рускім фальклоры. Матывы аўсеневых песень наогул супалі з матывамі калядных, а матывы апошніх адны і тыя ж, што і ў шчадроўскіх. Калядныя песні, якія выконвахіся напярэдадні Новага года з прыпевам «шчодры вечар», называліся шчадроўскімі. Зімовыя песні, асноўную масу якіх складаюць калядкі і шчадроўкі, належаць да характэрных асаблівасцей беларускай каляндарна-абрадавай паэзіі, і нездарма яны складаюць цэлы том.
    Па ідэйна-тэматычнаму зместу беларускія калядныя песні можна падзяліць на некалькі раздзелаў: агульнакалядныя (гэта песні, якія па іх зместу ўмоўна можна назваць прадкаляднымі), гаспадару і гаспадыні, дачцэ, сыну, жартоўныя канцоўкі да песень, каза, васілле, калядныя карагоды і гульні і песні, прымеркаваныя да каляд.