• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    I	R|
    м ju | м м I; ji j
    |Ji Ji j
    У канцы падраздзела напеваў тыпу Б даецца прымыкаючая да іх калядка з апаясваючым прыпевам (№ 74), зафіксаваная пакуль што ў адзінкавых узорах.
    Напевы тыпу Б з’яўляюцца выключна калядкавымі. Тэрыторыя іх распаўсюджання — паўночныя раёны Віцебшчыны 18.
    Трэці тып калядак — В (№ 75—77) функцыянальна аналагічны напевам тыпу А і Б, з якімі яго звязвае таксама і агульнасць дынамікі і імпульсіўнасці развіцця.
    Характэрнымі структурна-рытмічнымі рысамі напеваў тыпу В з'яўляюцца васьміскладовая структура асноўнага верша з цэзурай пасярэдзіне, ідэнтычнасць складовай структуры запеву (асноўнага верша) і роўнага яму па працягласці двухкаленнага прыпеву (утвараючага з ім двухрадкоўе):
    Стала рана, ранесенько.
    Дай жа, божа, на здароўе,
    а таксама паўтараемая спецыфічная рытмаформула з зацягваннем гуку на трэцім і чацвёртым складзе чатырохскладовіка. У цэлым форма паэтычнай страфы ABRR1, меластрафа АВСС, або ABCD, складовая структура верша (4 + 4) + R(4 + 4) або R(4 + 3), музычна-рытмічная форма
    J) J J J | Ji J J J
    r J J J J J J J О
    Сярод разглядаемых калядак пераважаюць напевы квінтавыя, хоць сустракаюцца таксама квартавыя, секставыя і больш шырокага меладычнага дыяпазону (нярэдка з ніжняй квартай).
    18 Да гэтага тыпу беларускіх калядак у пэўнай меры падобны латышскія калядкі этнаграфічных раёнаў Латгаліі, якія шырока прадстаўлены ў адньім з тамоў _шматтомнага выдання латышскага фальклору: Gadskartu ierazu dziesmas. Riga, 1973.
    Напевы тыпу В з'яўляюцца пераважна калядкавымі (але могуць быць і шчадроўнымі) і распаўсюджаны ў асобных раёнах брэсцкага Палесся. Вельмі характэрна, што паэтычныя тэксты некаторых з гэтых калядак э дакументальнай дакладнасцю могуць пацвердзіць раёны іх пашырэння: «Адзін любіць берасцянку, другі мобіць кабрынянку, трэці любіць каменьчанку».
    Калядныя напевы чацвёртага тыпу—Г (№ 78—88) па асноўных структурна-рытмічных адзнаках аналагічныя напевам тыпу А-1. Форма паэтычнай страфы гэтых калядак ABRB, меластрафа АВСВ, (або ABB2B1), складовая структура верша (5 + 5) + R(4 + 5) або R(5 + 5):
    Ай, калядачкі, вы вярніцеся.
    Люлі, люлі, вы вярніцеся.
    Або:	Ай, люлі, люлі, вы вярніцеся.
    Аднак інтанацыйнае развіццё і характар мелодыкі (а таксама музычная рытмізацыя верша) разглядаемых калядак прынцыпсва адметныя ад напеваў тыпу А, што абумоўлена ў першую чаргу іх функцыяй і формай бытавання. Калядкі тыпу Г не з'яўляюцца абходнымі ва ўласным сэнсе гэтага слова; іх выкананне не замацавана за якімі-небудзь спецыфічнымі калядна-абрадавымі дзеяннямі і характарызуецца больш індывідуалізаванай трактоўкай напеву. Меладычная лінія іх адрозніваецца пластычнасцю і закругленасцю. Мяккасці, песеннасці садзейнічае і музычна-рытмічная арганізацыя напеву дзякуючы «амфібрахічнасці» рытмічнага рысунка асноўнай рытмаформулы (з зацягваннем сярэдняга складу ў пяціскладовіку):
    Інтанацыйна напевы гэтых калядак бліжэй да вяснянак-закліканняў. (Асабліва ярка інтанацыя закліку выступае ў групе напеваў без рэфрэну, № 78, 79). Асноўная сфера іх паэтычнай вобразнасці — любоўнае, нават ідэалізаванае апяванне саміх калядак, якіх так доўга чакаюць і якія так хутка праходзяць, ласкавы зварот да іх, нежаданне з імі развітвацца: «Ан, калядачкі, нашы нежачкі», «Ай, калядачкі, мае мамачкі», «Ай, калядачкі, вы пабліжайце», «Ай, калядачкі, вы вярніцеся», «Ай, калядачкі, вы барджэй, барджэй», «Каб вас, калядкі, нядзель з дзесятак», «Каб калядачак цэлы гадочак».
    Болыцасць зафіксаваных калядак дадзенага тыпу квінтавыя (радзей секставыя і квартавыя), як правіла, мажорнага накланення.
    Напевы тыпу Г з’яўляюцца толькі калядкавымі. Яны спяваюцца на працягу ўсяго каляднага перыяду (а таксама напярэдадні каляд, «у піліпаўку», калісьці «за кудзеляй») і збіраюць вакол сябе значную колькасць блізкіх ім па мелодыцы і агульнай структуры песень лірычных і баладных
    (гл., напрыклад, напевы № 91, 92). Тэрыторыя пашырэння гэтых калядак — усходнія раёны Беларусі (Магілёўшчына, усходняе Паазер’е).
    Калядныя напевы пятага тыпу — Д(№ 93—98) функцыянальна блізкія да разгледжаных напеваў тыпу Г, але ў адрозненне ад апошніх могуць быць і абходнымі (выконваюцца непасрэдна пры калядаванні). Аднак бытуючы ў паўднёва-ўсходніх раёнах тэрыторыі распаўсюджання калядак тыпу А, яны ў параўнанні з апошнімі як бы функцыянальна прыглушаны і выступаюць непасрэдна пры абыходзе двароў як свайго роду лірычнае дапаўненне да дынамічных калядных напеваў тыпу А.
    Падобна да калядных напеваў тыпу Г, у калядках тыпу Д на першы план выступае песенны пачатак; напевы іх адрозніваюцца плаўным рухам мелодыі, мяккімі яе контурамі. Як правіла, напевы гэтыя мажорнага накланення; у аснове іх ладава-меладычнай арганізацыі (як і ва ўсіх разгледжаных намі калядных напевах) ляжыць пентахорд.
    Спецыфічная структурна-стылявая адзнака калядных напеваў тыпу Д—• злітнасць рэфрэну з асноўным вершам; рэфрэн тут пачынаецца ўжо на першым вершы (арганічна яго завяршаючы) і прадаўжаецца на другім, утвараючы такім чынам двухрадкоўе:
    Ой там стаяла красная панна, каліна, Каліна мая, ружа чырвона, ягада.
    У цэлым для гэтых калядак характэрна ідэнтычнасць абодвух вершаў
    « ।	1
    двухрадкоўя (ізаметрычнасць): (5 + 5 + 3) (5 + 5+3) і музычна-рытмічнан формы абодвух сказаў (з зацягваннем чацвёртага склада ў пяціскладовіку і трохскладовым «адсячэннем»):
    
    
    Напевы дадзенага тыпу з'яўляюцца ў асноўным калядкавымі 1э. (У асобных выпадках яны зафіксаваны збіральнікамі як калядкавыя і шчадроўныя.)
    Шосты тып калядак —ГД (№ 99—102) аб’ядноўвае структурна-рытмічныя прыкметы напеваў тыпу Г і Д. Як і для апошніх, для калядак тыпу ГД характэрна злітнасць напеву з асноўным вершам, арганічнае завяршэнне «калядкавага» дзесяціскладовага верша трохскладовай групай рэфрэну, які пачынаецца ўжо на першым радку верша і працягваецца на другім.
    19	Дадзены тып напеваў вельмі шырока распаўсюджаны на Украіне і прадстаўлены шматлікімі ўзорамі і варыянтамі ў томе «Колядкн та іцедрівкн» (Кнів, 1965) шматтомнага выдання ўкраінскага фальклору. Як адзін з асноўных песенных тыпаў украінскіх калядак ён адзначан у нарысе В. Гашоўскага «Тнпы украннскнх колядок н нх структурно-рнтмнческн: разновндностн у славян». (У В. Гашоўскага ён абазначаны як тып Б).
    3 напевамі тыпу Г разглядаемыя калядкі збліжае музычная рытмізацыя верша (з зацягваннем сярэдняга складу ў абодвух яго пяціскладовіках):
    n м nJ
    Спецыфічная асаблівасць калядных напеваў тыпу ГД заключаецца перш за ўсё ў тым, што другі сказ напеву паўтарае не ўвесь радок верша, а толькі апошняе паўрадкоўе:
    А ў гаспадара пасярод двара, каляда, Пасярод двара, каляда.
    Напевы гэтага тыпу зафіксаваны як толькі калядкавыя і распаўсюджаны ў раёнах заходняга Палесся (галоўным чынам на Пружаншчыне).
    Сёмы песенны тып калядак— Е (№ 103—106) займае некалькі асобнае месца сярод асноўных калядных напеваў, пашыраных на тэрыторыі Беларусі. Па сутнасці ён з’яўляецца калядна-маслснічным і змыкаецца непасрэдна з некаторымі тыпамі вясенніх напеваў. Як калядныя (у асноўным са словамі «Прыехала каляда ўвечары, ўвечары») напевы гэтыя зафіксаваны намі пераважна ў цэнтральных раёнах Беларусі; як масленічныя (са словамі «А ў нас сёння масленка, масленка» або «Радзі, божа, лён даўгі, лён даўгі») — ва ўсходніх раёнах Паазер я.
    Вылучаюцца калядкі тыпу Е сярод усіх разгледжаных намі песенных тыпаў і сваім грамадскім прызначэннем. Як правіла, яны спяваюцца дзецям, у сувязі з чым урачыстасць іх жартаўлівая, гуллівая. (Па народнаму азначэнню калядкі гэтыя спяваюцца «не сапраўды, а смехам».)
    Напеў разглядаетлых намі калядак нестрафічны, аднарадковы. Спецыфічны рэфрэн, які з’яўляецца звычайна жанравай адзнакай калядак, у напевах тыпу Е адсутнічае. Але ролю яго тут выконвае апошняя двойчы паўтораная трохскладовая група верша, для музычнай рытмізацыі якой характэрна антыметабала. У цэлым форма верша АББ, меладычная форма аднарадковага напеву ABC. Складовая структура верша 4 + 3 + 3 (пры гэтым першая складовая група можа вар'іравацца: 4, 5, 6, 7, а другая два разы не паўтарацца); музычна-рытмічная форма
    П J Н D J
    Зафіксаваныя калядкі тыпу Е, як правіла, мажорнага накланення (квартавыя, квінтавыя, секставыя), з ярка выражанай інтанацыяй усклікання ў другой меладычнай фразе і з заканчэннем напеву на розных ступенях лада (2, 5, 3), радзей на таяічным гуку. Ім уласціва некаторая імпра-
    візацыйнасць меладычнага развіцця, што ў першую чаргу абумоўлена іх жартаўліва-гульнёвым зместам.
    Рэчытатыўны тып напеваў (№ 107—119) ярка адлюстроўвае моўную дынаміку каляднага звычаю і непасрэдна звязаны з каляднымі прыгаворкамі, слоўнымі «застаўкамі» (якія папярэднічаюць песні і завяршаюць яе), рознага роду воклічамі шумнага святочнага натоўпу. Наогул, у напевах гэтага тыпу выяўляюцца тыя ж іптанацыі, якія характэрны і для разгледжаных вышэй асноўных песенных тыпаў калядак. Але ў адрозненне ад апошніх у рэчытатыўных калядках інтанацыйна-моўны пачатак набывае галоўную ролю ў тьшізацыі напеву.
    Сярод зафіксаваных на тэрыторыі Беларусі калядных напеваў рэчытатыўнага тыпу можна вылучыць тры асноўныя разнавіднасці. Напевы першай разнавіднасці (абазначым яе Рэч.— 1, № 107—-113) заснаваны на адной паўтараемай папеўцы (пераважна тэрцавай або трыхордавай у межах кварты) з прызыўна-заклінальнай інтанацыяй, вельмі характэрнай для дзіцячых заклічак, часткова і «дражнілак» («дожджык, дожджык, дзергані», «свяці, свяці, сонца» і г. д.). Магчыма ў далёкім мінулым падобнага роду •	•	20
    напевам надавалася заклінальна-магічнае значэнне .
    Напевы тыпу Рэч.— 1 з’яўляюцца спецыфічна шчадроўнымі і спяваюцца ў асноўным дзецьмі і падлеткамі непасрэдна пры шчадраванні. Спяванне іх чаргуецца з рознымі выкрыкамі (патрабуючымі адарыць — заахвоціць шчадроўшчыкаў) і часта пабывае паўнапеўны, паўгутарковы характар (калі высотная фіксацыя гуку становіцца вельмі прыблізнай). Тэрыторыя пашырэння гэтых шчадровак — паўднёвыя раёны Палесся.
    Другая разнавіднасць напеваў — Рэч.— 2 (№ 114—117) заснавана на свабодным вар’іраванні квінтавай папеўкі-ўсклікання, таго «святочнага пентахорда», інтанацыйна-сэнсавая сутнасць якога тонка раскрыта ў дасле даванні Ф. Рубцова «Інтанацыйныя сувязі ў песеннай творчасці славянскіх народаў» .