Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
Да спалюема да дзевяць лісоў...
453. Ой, PAHA, РАНА КУРЫ ЗАПЕЛІ
Ой, рана, рана куры запелі,
Святы вечор!1
А шчэ надранней стаў Колечка наш. Устаў раненька, умыўся бяленька, Званком пазваніў, браццяў пабудзіў: — Ставайце, брацця, коні сядлайце, Да паедзема на паляванне, На паляванне, на пагулянне.
Да спалюема ў поле звярыну, У поле звярыну, у моры рыбіну, А для Колечкі дзеўку маладу.
454. ОЙ, PAHA, РАНА КУРЫ ПАПЕЛІ
Ой, рана, рана куры папелі,
А шчэ раней там Валодзік устаў,
Святы вечар! 2
Па сенях пахадзіў, звонцам пазваніў, Звонцам пазваніў, браццеў пабудзіў.
— Сядлайце, братцы, коней да
паедзем на поле,
У чыстае поле на паляванне, на пагулянне.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
2 Прыпеў паўтараецца пасля кожных двух радкоў.
Да заб ём мы вялікага звера, Да пазбіваем залаты рогі,
Да прыб'ём к белай сценачцы, К яснай светланцы.
Роднаму баценьку вешаць шапачку, Роднай маменьцы вешаць намётку.
А роднаму братку вешаць рушніцу, А роднай сястрыцы вешаць спадніцы.
455. Ой, PAHA, РАНА КУРЫ ПАПЕЛІ
Ой, рана, рана куры папелі, Святы вечар! 1
А раней таго Сцяпанка ўстаў.
Па двару пахадзіў, званком пазваніў, Званком пазваніў, братцаў пабудзіў:
•— Уставайце, братцы, коней сядлайце, Коней сядлайце, на аблаву едзьце, На аблаву едзьце кунаў сачыці, Кунаў сачыці, дзевак сватаці.
Вам, братцы, куна ў дзераве, Мне, братцы, дзеўка ў цераме.
А ты, мой коню, я цябе прадам. Запрадам цябе за лук, за стрэлку.
За лук, за стрэлку, За красную дзеўку. Святы вечар, добры вечар!
456. A PAHA, PAHA КУРЫ ПАПЕЛІ
А рана, рана куры папелі, Святы вечар! 1
А раней таго Іванька ўстаў, Па двару пахадзіў, званком пазваніў, Званком пазваніў, хлопцаў пабудзіў.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
— Уставайце, хлопцы-братцы, коней сядлайце, Коней сядлайце да й выязджайце
У чыстае поле на прагулянне, Куню сачыці, дзеўку сватаці. Да й высачылі куню ў дзераве, Да й высваталі дзеўку ў цераме. Няхай вам, братцы, куня ў дзераве, А мне, маладому, дзеўка ў цераме.
457. ОЙ, КУРЫ, КУРЫ, HE ПЕЙЦЕ РАНА
Ой, куры, куры, не пейце рана, Добры вечар! 1
Ды не будзіце Іваньку-пана. Іванька ўстаў, у сянёх пахадзіў, У сянёх пахадзіў, званком пазваніў, Званком пазваніў, братоў пабудзіў: — Уставайце, браткі, каней сядлайце, Ды паедзем мы на паляванне, На паляванне, на пагулянне, Куну сачыці, панну сватаці.
Згледзелі куну ды ў дзераве, Куну — ў дзераве, панну — ў цераме.
458. PAHA. РАНА КУРЫ ПАПЕЛІ
Рана, рана куры папелі, Святы вечар!1
Раней таго Паўлік устаў, Паўлік устаў, тры свячы ссукаў.
Адну запаліў —■ у сені схадзіў, Другую запаліў — у стайню схадзіў, Трэцю запаліў — брата пабудзіў: — Уставай, брацейка, коні сядлайма, Коні сядлайма, ў поле ступайма Кунаў сачыці, дзевак сватаці.
Табе, брацейка, куны ў дзераве,
1 Прыпеў паўтарасцца пасля кожнага радка.
А мне, брацейка, дзеўка ў цераме. — Усе твае куны перастраляны, А твая дзеўка перасватана, Недалёчка, блізенька, У аконца відненька.
Па ваду йдзе — дабры дзень дае, 3 вадою йдзе — магайбо дае.
459. Ой, PAHA, РАНА КУРЫ ПАПЕЛІ
Ой, рана, рана куры папелі, Яшчэ ж найраней Ладзенька ўстаў, Ладзенька ўстаў, братцаў пабуджаў: — Да ўставайце, братцы, коні сядлайце Коні сядлайце, у поле ўязджайце.
Да паедама ж на паляванне, Да на паляванне, на пагулянне. Едам поле, едам і другое, А на трэцяе толькі ж з’язджаем, Як забачылі куну ў дзераве, Да кала дзерава — панну ў цераме. — He страляй жа мяне, злічны панічу, Злічны панічу, малады Ладзіньку! Буду ж я табе ў вялікай прыгодзе, О, як будзеш жа ты й малады жаніцца, О, як будзеш жа ты да шлюбу ехаць, Да памашчу ж масты жуковінай, Да пазапушчу лугі павалокаю.
Зачуюць людзі — нам слава будзе, Зачуюць большай—шчэ слаўней будзе. Бог жа ж таму даў, чый то зяць едзе, Доленька ж таго, чый ён муж будзе, Шчэ й надольнейша, чый ён сын будзе.
460. МАЛАДЫ ІВАНЬКА ПА ДВАРУ ПАХАДЗІУ
Малады Іванька па двару пахадзіў, Святы вечар добрым людзям! 1
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Па двару пахадзіў, званком пазваніў, Званком пазваніў і браццяў пабудзіў: — Уставайце, братцы, сядлайце коні, Сядлайце коні, паедзем у ловы, Зловім ловачку, Іваньку жоначку.
461. СЛАУНЫ ПАНІЧОК, МАЛАДЫ ФЯДОРКА
Слаўны панічок, малады Фядорка, Святы вечар! 1
За сталом сядзіць, тры лісты піша, Ён адсылае да сваёй царэўны, Да сваёй уарэўны, да каралеўны.
А яна яму да адпісуе.
— Коней не тамі, людзей не турбуй, Як прыдзе пара, прыеду і сама.
462. ДУНАЮ, КУДЫ ПАПЛЫУ
— Дунаю, куды паплыў, Дунаю, Дунаю ціхенькі.1
— Дунаю, пад Карпін двор, Дунаю,
— Дунаю, каго выглядаеш, Дунаю?
— Дунаю, Map ечку выглядаю, Дунаю!
— Дунаю, што яна дзелаець, Дунаю?
— Дунаю, двор вымятаець, Дунаю.
— Дунаю, каго дажыдаеуь, Дунаю?
— Дунаю, Ягоркі дажыдаеуь, Дунаю.
463. ДА КАЗАУ ХМЯЛЕК. ДА НА ТЫЧКІ ІДУЧЫ
Да казаў хмялёк, да на тычкі ідучы:
— Чаму мяне да не бралі?
Да казаў хмялёк, да пасыхаючы:
— Чаму мяне да не хавалі?
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Ужо ж вы мяне цяпер не возьмеце,
Ужо ж вы мяне да не схаваеце,
Ані ў белыя мяшэчкі,
Ані ў дубовыя судзіначкі,
Ужо ж я раскачуся,
Ужо ж я да рассыплюся.
Да казаў Казуська, да выходзячы з хаткі: — Чаму мяне ўвосень не жанілі?
Ужо ж вы мяне цяпер не ўдзержыце,
Ужо ж вы мяне цяпер не ўгледзіце,
Ані ў белай сярмяжцы, Ані ў новай хатцы.
Пайду ж я мандруючы, Сабе дзеванькі шукаючы.
464. ЗА ГУМНОМ, ГУМНІШЧАМ
За гумном, гумнішчам Дзеўкі хмель садзілі, Садзячы, гаварылі: — Расці, расці, хмелю, Расці прырастайся Коранем глыбокім, Лісцікам шырокім.
Гаварыў жа хмелю:
— Калі мяне дзеўкі не полюць, Яны мяне не ўдзержаць Hi ў дубовых бочках, Hi ў жалезных абручах.
Па двару раскачуся, Абручы паламлю, Доскі пашчаплю.
Гаварыў Змітрушка, Гаварыў малады: — Чаму мяне маці не жэніць? Яна мяне не ўдзержыць Hi за цясовым сталом, Hi за меднымі дзвярыма.
Столічак аддзвіну, Дзверы паламаю.
Як пайду я ў прочкі Супраць цёмнай ночкі, Я к ласкавай цёшчы, К краснай дзяўчыне. Ласкавая цёшча Вячэру згатуець, Красная дзяўчонка Пасцелю песцелець.
465. МАЛАДЫ КОЛЕЧКА КОНІКІ ПАСЕ
Малады Колечка Конікі пасе, Святы вечар! 1
Конікі пасе,
У дудку іграе,
У дуку іграе, Слышна спявае.
Прышла да яго Мамачка яго.
■—■ Ой, мамка, мамка, Ажані мяне.
— Сынок Колечка, Катору любіш?
— Я тую люблю,
Што па небу ходзіць,
Што па небу ходзіць, 3 месяцам гаворыць.
— Сынок Колечка,
He наша радня,
He наша радня, To каралёўна,
To каралёўна
Да й за замкамі,
Да й за замкамі
I за старажамі.
— Я тыя замкі
Меччу рассяку.
Я тых старажоў Коньмі разганю.
Я каралёўну За сябе вазьму.
— Мы цябе, Колечка, He зневажаем,
Да з Новым годам Паздраўляем.
Ражаство прышло —
Радасць прынясло,
Васілле прышло — Узвесяліла...
466. ЗАКРУЦІЛАСЯ ДА КРУТАЯ ГАРА
Закруцілася да крутая гара, Шчодры вечар! 1
Да не ўрадзіла шаўкова трава, Толькі ды ўрадзіў зялён вінаград, Хто ў етым вінаградзе сторажам будзе? Адазваўся Міцечка:
—■ Я ў етым вінаградзе сторажам буду. Сцеражу ночачку, сцеражу другую,
На трэцюю ночачку сільненька заснуў.
Прыйшла да яго мамка яго.
—Уставай, Міцечка, уставай, сыночак,
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Ужо твой вінаград пташкі аб'елі, Ужо тваю дзевачку другія ўзялі. — Няпраўда твая, мамачка мая, Я свой вінаград сам абараню, Я сваю дзевачку сам, молад, вазьму.
467. I ЗАКРУЦІЛАСЯ КРУТАЯ ГАРА
I закруцілася крутая гара, Святы вечар!1
Да не ўрадзіла шаўкова трава, Толькі ўрадзіў зялёны вінаград. Хто ж у тым вінаградзе сторажам будзе? Сторажам будзе малады Рыгорка. He спаў ночачку, не спаў другую, На трэцюю ночачку крэпенька заснуў, Крэпенька заснуў, цяжанька ўздыхнуў. Прыйшоў да яго татачка яго:
— Уставай, Рыгорка, ўставай, дзіцятка, Ужо ж твой вінаград пташкі склявалі, Ужо ж тваю дзевачку іншыя ўзялі.
— Я ж тых пташак перастраляю, Я сваю дзевачку між ўсіх ўгадаю. У мае дзевачкі па плечках коскі, Па плечках коскі, па лічку слёзкі. Па плечках коскі рассцілаюцца, Па лічку слёзкі разліваюцца.
468. ЗАЖУРЫЛАСЯ КРУТАЯ ГАРА
Зажурылася крутая гара, Што не парасла шаўкова трава.
Святы вечар добрым людзям! 2
He парасла шаўкова трава, Да парос, парос зялён вінаград.
Што парос зялён вінаград, Да хто ж яго будзе сцерагчы?
Малады Яська сцярог ночаньку, Малады Яська сцярог другую.
Ох, да ён сцярог другую, А на трэцю сон яго змарыў.
А на трэцю сон яго змарыў,
Да сільненька ён заснуў.
Прышла да яго матачка яго:
— Да ўстань, устань, сыночак мой,
Да ўстань, устань, сыночак мой,
Да ўжо твая стрэлачка да пылам запала,
Твая стрэлачка пылам запала, Твая дзеванька між дзевачак стала.
— Я сваю стрэлачку з пылу падыму, Я сваю дзеваньку між дзевачак вазьму.
469. ЗАЖУРЫЛАСЯ КАМЕННАЯ ГАРА
Зажурылася каменная гара, Святы вечар! 1
Што не ўрадзіла шаўкова трава, [Што не ўрадзіла шаўкова трава], Толькі ўрадзіў зялён вінаград. Хто таму вінаграду сторажам будзе? Будзе сторажам малады Сымонка. Сцярог ночаньку, сцярог другую, А на трэцю сільненька заснуў.
Прышоў да яго ацец яго: — Устань, Сымонка, устань, сыночак, Ужо твая прыправа пылам прыпала, Ужо твая дзевачка ля цябе стала.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
470. ЗАЖУРЫЛАСЯ КРУТАЯ ГАРА
Зажурылася крутая гара,
Святы вечар!1
Што не ўрадзіла шаўкова трава. Толькі ўрадзіў зялён вінаград, Хто таму вінаграду старожа будзе? Малады Сцяпанка сцярог ночачку, Сцярог ночачку, сцярог другую, А на трэцюю крэпенька заснуў. Прышоў к яму яго татачка.
—• Онь твае гарады туркі абляглі. Онь твая патрава пылам запала, Онь твая дзевачка между дзевак стала. — Я ж тых турачак ды не баюся, Агнём выпалю, меччу высеку, А сваю вячэру з перцам прыпраўлю, А сваю панну между дзевак вазьму.
471. ЗАЖУРЫЛАСЯ КРУТАЯ ГАРА
Зажурылася крутая гара, Святы вечар добрым людзям! 1
Што не парасла шаўкова трава, А ўрадзіўся вінаград.
А хто ж той вінаград будзе пільнаваць? Абабраўся слішны панічок.
Пільнаваў ночку, пільнаваў другую, На трэцюю ночку сон яго змарыў, Ен сільненька заснуў.
Прышоў [да] яго ды яго татка:
— Устань, сыночак, устань, дзіцятка, Твой вінаград пташкі паклявалі, Тваю дзевачку другія ўзялі.
— А я ж усіх пташачак пастраляю, Сваю дзевачку між усіх пазнаю.
Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.