Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
— У цябе, малойчык, кажушка няма.
— Есць у мяне панна цяплей кажушка, Цяплей кажушка, мякчэй пярынкі, Мякчэй пярынкі, саладзей малінкі — I сама спацее, і мяне нагрэе.
491. I ВАРОТА РЫПЯЦЬ I МАРОЗЫ ЧУЮЦЬ
I варота рыпяць і марозы чуюць, Ой, рана-рана, і марозы чуюць.1 — Для чэго ў цебе, Хведарка, кажушка нема? — А на што мне кажушок, як ў мяне дзевачка — I сама спацее, і мяне загрэе.
492. I ВАРОТЫ РЫПЯЦЬ
I вароты рыпяць
I марозы чуюць. Чаму ў цябе, Васілько, Да кажушка няма.
Да нашто мне кажушок, Як у мяне дзевачка —
I сама спацее,
I мяне нагрэе.
1 Прыпеў «Ой, рана-рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
— Ой, чаго ж ты, селязёнак, Да плаваеш хмурнёнак?
— Як жа мне, селязёнку, He плаваці хмурному?
Калі мая уценка Кульей убіта, Да калі б жа на вадзе, I жалю б не было.
A то на вярбе Да на самом вярсе.
— А чаго ж ты, Васілько, Да ходзіш хмурнёнак?
— Як жа мне, маладому, He хадзіць хмурному, Што і мая дзевачка Да за інша пашла.
Да калі б жа даляко, I жалю б не было, A то блізенька, Уакно відненька.
Па ваду ідзе,
Добры дзень дае, Да ўсё ж мне, маладому, Да жалю задае.
К клеці спаць ідзе, Дабранач дае, Да ўсё ж мне, маладому, Да жалю задае.
493. А ПАД НАШЫМ СЯЛОМ, ПАД СЛАБАДОЮ
А пад нашым сялом, пад Слабадою Стаялі, свяцілі месячкі чатыры: Першы месячка — малады Васілька, Другі месячка — малады Паўлючок, Трэці месячка — малады Захарка,
Чацвёрты месячка — малады Іванька. Стаялі, свяцілі зорачкі чатыры: Першая зорка — маладая Таццянка, Другая зорка — маладая Дар’ечка, Трэцяя зорка — маладая Мар’юшка, Чацвёртая зорка — маладая Хоўрачка. Таццянка зорка — Васільку жонка. Дар’ечка зорка — Паўлючку жонка, Мар’юшка зорка — Захару жонка, Хоўрачка зорка — Іваньку жонка.
494. ЗА ДУБРОВАЮ, ЗА ЗЯЛЕНАЮ
За дуброваю, за зялёнаю,
Ой рана, за зялёнаю.1
Канюшкі свішчуць, трох каней ішчуць. Як прыбеглі ж к ім да тры конікі.
У первага каня залата грыва, У другога каня срэбраны капыт, У трэцяга каня шаўковы хвасцец. Залата грыўка — то Іванькаў конь, Срэбраны капыт — то Міколкаў конь, Шаўковы хвасцец — то Васількаў конь. Ой, селі ж яны да й паехалі.
Сустрэлі яны трох паненачак. Перва паненка, што ў золаце, Друга паненка, што ў серабры, Трэця паненка, што ў бархаце. Што ў золаце, то Іванькава, Што ў серабры, то Міколкава, Што ў бархаце, то Васількава.
495. А У ПОЛІ, У ПОЛІ
А ў полі, у полі Туманы ходзяць.
1 Прыпеў «Ой рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
Вой, калядкі.1
Тожне туманы, Тож пара коней.
А на тых конях
Пара малайцоў,
Пара малайцоў, Пара ўдальцоў.
Маладая свашачка, Выйдзі к нам на двор,
Выйдзі к нам на двор, Рассцялі хвартух,
Рассцялі хвартух Да з сямі ты пол...
496. Ой, ЗА ЛУГАМІ ДА й ЗА БАРАМІ
Ой, за лугамі да й за барамі,
Святы вячор!2
Ой, там Васілька нівачку арэ, Нівачку арэ, сам барануе.
Прышоў да яго баценька яго.
— Ары, сыночак, гэту нівачку Да пасеема жыта-пшаніцу.
Жыта-пшаніцу, усяку пашніцу.
Скарэй дарыце, нас не барыце, Кароткі світкі, памерзлі лыткі.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
497. А У ЛЯСКУ, У ЛЯСКУ КРУГЛАЕ ПОЛЕ
А ў ляску, у ляску круглае поле,
Святы вечар! 1
Ой, там Васілька паранінку гарэ. Прышоў да яго баценька яго.
— Ой, гары, сынку, усю паранінку. Будзем сеяці жыта-пшаніцу, Жыта-пшаніцу, усяку пашніцу.
Будзема жаці — жанцоў наймаці, Будзем вязаці вялікі снапы, Будзем стаўляці частыя копы.
Ходзіш, Трахімка, паміж копкамі, Як той месячык паміж зоркамі.
498. Ой, БЕГЛА, БЕГЛА СТАРОЖА 3 ПОЛЯ
Ой, бегла, бегла старожа з поля, Святы вечар! 1
Да й ударыла пікай у вароты.
— Ці дома, дома малады Пятрок?
— Ой, няма, няма — дзесь у караля.
Суды судзіць, перасудкі бярэць.
На тры гарады, як сам малады.
499. Ой, У ПОЛІ, У ПОЛІ ПА КРАЙ ДАРОГІ
Ой, у полі, у полі па край дарогі,
Святы вечар! 1
Там явар стаяў тонкі-высокі.
Тудою ішла Колькава маці.
Колькава маці Кольку шукаці.
Да стрэла яна тры свяціцеля,
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Тры свяціцеля, тры крэсціцеля. — Ці не бачылі майго сыночка, Майго сыночка, сынка Колечкі? Ок, адзін кажа — мы ж не бачылі, А другі кажа — мы й чуць не чулі, А трэці кажа — мы й пакаймася, Колькавай маці да прызнаймася. Да твой сыночак па месту ходзіць, Праваю ручкай паненку водзіць, У левай ручцы тройзелле носіць. Адно зеллейка, што ад баценька, Другое зеллейка, што ад матухны, Трэце зеллейка, што ад паненкі. Што ад баценька, то жаніціся, Што ад матухны, то вянчаціся, Што ад паненкі, жыці да быці.
500. САЛАВЕЙКА ПРЫЛЯТАЕ
Салавейка прылятае Кватэрачку адчыняе: — Пан гаспадар, чы е ўдома? — Сядзіць у канцы стола.
У куціцу калупае, Сытою палівае.
Нарынулі галубанькі, Селі-палі ў новы сені.
Аж выходзіць стара маці, Сына сваго пытаці:
— Галубанькі мае сівы, Чы бачылі [вы] маго сына?
Адзін кажа — я не бачыў, Другі кажа — я не знаю, Трэці кажа — я сам там быў.
У месцы на рыначку Там твой сынок уперад ходзіць,
У правай руцэ шапку носіць, А ў той шапцы трыйна эелле
Перша зелле — ясен месяц, Друге зелле — ясна сонца, Трэце зелле — ясна эорка. Ясны месяц — то батынька Ясна сонца — то матынька, Ясна зорка — то сястрыца.
501. ГЭЙ, ГЭЙ, КАЛЯДА
Гэй,гэй, каляда! А ў нядзелю рана, Рана-параненька Маці сына парадзіла. Парадзіўшы, Да й купала, Гэй,гэй, каляда!
Пакупаўшы, Да й гадавала, Гэй,гэй, каляда!
А ў нядзелю рана, Рана-параненька У маскалі галілі Да ўсім гаварылі: — Хто не мае, Няхай наймае, А хто мае, Няхай той здавае, Гэй,гэй, калядаі
А ў нядзелю рана, Рана-параненька Маці сына ў войска Адпраўляла.
Адпраўляўшы, Да й наўчала: He едзь, сынку, Hi наперад войска,
Hi назад войска, Гэй,гэй, каляда!
Наперад войска — Уся іздраданька, Назад войска — Уся лашчынанька. А едзь, сыненьку, Сярод войска.
Пасярод войска — Уся параданька, Гэй, гэй, каляда!
Дай, божа, пажываць Да хлеб паядаць.
502. У НЯДЗЕЛЬКУ ПАРАНЕСЕНЬКУ
У нядзельку паранесеньку, Святы вечар! 1
Пазагадвалі ўсім на войнаньку. У каго сынок е, то няхай ідзе, У каго нямае, няхай наймае. Ой, быў у ўдоўкі адзін сыночак, Ой, яна яго ў войска адпраўляла. У войска адпраўляла да й навучала: — He едзь, сыночку, папярод войска, Папярод войска, ні назад войска, Да едзь, сыночку, пасярод войска. Ой, сын матухну да й не паслухаў, Папярод войска канём паехаў.
Перад каралём ухваляўся канём, Перад панічом ухваляўся мячом. — Няма ў караля такога каня, Няма ў гайдука такога лука. Як углёдзеў то сам старэйшы цар. — Ой, каб жа я знаў, чый сын ваяваў, Ой, то я б яму паўцарства аддаў, Шчэ й цароўначку, царову дачку.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
503. ДА ЗАПЕЙМО ПЕСНЮ
Да запеймо песню Слаўнаму пану.
Святы вечар! 1
Слаўнаму пану, Пану Івану.
Да маці сынонька
Да рана буджала,
Да рана буджала, У войска праваджала.
Ой, сынонька мой, Іваначка мой,
На паперад войска
Да не выхваляйся.
А на позад войска
Да не аставайся.
А сынок маманькі
Да й не паслухаў.
На паперад войска
3 конікам гуляе.
А на позад войска
Да мячом рубае.
Ох, як угледзеў наш
I старэйшы цар.
Ох, каб жа я знаў,
Чый то сын гуляў,
To б я жа за яго
Да царэўну аддаў,
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
Да царэўну аддаў, Палавіну царства аддаў,
Палавіну царства аддаў
I тры гарадочкі.
Што й адзін гарадок — Славен Кіявок.
Й а другі й гарадок — Славен Нізявец.
А трэці гарадок — Слаўная Масква.
Кіявок славен
Да ўсё цэрквамі.
Нізявец славен
Да ўсё ездамі.
А Масква слаўна
Да ўсё панамі.
Ой, за сім словам
Жыві, пан, здароў,
I з сваім атцом,
3 сваёй маткаю,
I з сямейкаю,
3 весяленькаю,
3 добрымі людзьмі,
3 намі, маладзьмі.
504. А У ЧЫСТЫМ ПОЛі УСЁ ПАД ІГРУШАЮ
А ў чыстым полі ўсё пад ігрушаю, Ой, люлі-люлі, усё пад ігрувааю! 1
• Прыпеў «Ой, люлі-люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
Гаварыў косю ўсё з ігрушаю: — Ах, і быў я пад ліхім панам, Пад ліхім панам, пад Іванечкам. Настаяўся я над шуметнішчам, А наеўся я прамою саломаю, А напіўся я балотнай вады, Mae капыткі не падчышчаны, Мой жа хвасточак не растропаны Mae вочанькі, як у сованькі.
А ў чыстым полі пад ігрушаю, Гаварыў косю ўсё з ігрушаю: — Ах, і быў жа я пад добрым панам, Пад добрым панам, пад Якімачкам. Настаяўся я на стаенцы, А наеўся ж я аброку-сена, А напіўся ж я крынічнай вады, Mae капыткі ўсё й падчышчаны, Мой жа хвасточак усё растропаны, Mae вочачкі, як у сокала, Mae вушанькі, як у заінькі.
ЖАРТОУНЫЯ КАНЦОУКІ ДА ПЕСЕНЬ
505. ДОБРЫ ВЕЧАР, ГАСПАДАРУ
Добры вечар, гаспадару! Вынесь жа нам каўбас пару. Ой, пахадзі каля печкі, Пашукай нам перапечкі. Ой, пахадзі каля кваскі, Пашукай жа нам каўбаскі. Вынесь сала, не скупіся, Каб твой ячмень урадзіўся, Каб нажалі сто коп жыта, Каб сям’я была ўся сыта, Каб скацінка вадзілася, Каб пшаніца радзілася, Каб гарэлку выпівалі, Каляднічкаў частавалі.
506. Я У ЦЯБЕ, ДЗЯДЗЮХНА, ПАКАЛЯДУЮ
Я ў цябе, дзядзюхна, пакалядую, Святы вечар!1
Я ў цябе, дзядзюхна, каўбасу чую. Дай, дзядзька, каўбасу, Я да бога панясу.
Дай мне, дзядзька, крупянку, Я падкіну пад лаўку.
Дай, дзядзька, пірог, Я пайду за парог.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
507. КАЛЯДА-КАЛЯДЗІЦА
Каляда-калядзіца, Дайце мачку і крупіцы. А не дасце, адкажыце, Маіх ножак не таміце. На расіцы, на травіцы, Шчасці, божа, жываціну, Старое — на пажытак, Маладое — на прыплодак.
508. HE ДАЙ НАМ, ПАНЕ, ДОУГА СТАЯЦІ
He дай нам, пане, доўга стаяці, На тваім дзядзінцы сняжок таптаці.'
Бо мы голы, бо мы босы, Ідуць нашы глосы пад самы нябёсы.
Каўбасішку — на ражнішчу, Бутэль водкі — для ахвоткі.
А збан піва, каб весела была, А глён хлеба —■ то наша патрэба.
509. ПАХАДЗІ, ДЗЯДЗЬКА, КАЛЯ КВАСКІ
Пахадзі, дзядзька, каля кваскі, Пашукай, дзядзька, нам каўбаскі. Пахадзі, дзядзька, каля печкі, Пашукай, дзядзька, нам панічкі.
510. Ой, НАШ ДЗЯДЗЬКА НЯСЕ, НЯСЕ
Ой, наш дзядзька нясе, нясе, Як возікам вязе, вязе, А дзядына — накладачку, Накладачку на булачку.
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
— Вазьмі, дзядзька, ножык востры, Адрэж сала кусок тоўсты, Адрэж сала каля спінкі, Каб вяліся табе свінкі.
Развяліся ў гаросе, Параслі такі, як лосі.
511. ШЧАДРАВАЛА, ШЧАДРАВАЛА
Шчадравала, шчадравала, ГІад аконца заглядала. — Што ты, бабка, напякла, Прынясі нам да акна.