• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зімовыя песні

    Зімовыя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1975
    115.75 МБ
    Выскачыў заяц, Стаў казу лаяць: — Дурная, каза, Неразумная, Сваім дзетушкам Да й не матушка. Узяла б ты сярпок, Пабегла б у лясок, Нажала б травы Аўсяны снапок, Пагадавала сваіх дзетачак, Пагнала ў возера Да й напаіла.
    Ды возера абгарожана, Беламу цару Прыпаручана.
    He хадзі, каза, На тое сялцо, Пад Міхайлаўку. А ў Міхайлаўцы Усе людзі стральцы Пазбіраліся, Зрахаваліся.
    Казы не ўбілі, Славу зрабілі.
    Ударылі казу У правае вушка, 3 правага вушка Пацякла юшка. Тут каза ўпала Да й не жыва стала. Ох, толькі жыва, Што адна жыла, Жылка саўяла, Каза ўстала.
    Каза ўстала, Па стану стала. Як стаў наш казёл Да на ножачках, Да пабег наш казёл Па дарожачках.
    I шукаючы i плутаючы, Караля нет дома, Гаспадар у полі.
    О-го-го, каза! Ты расхадзілася, Развесялілася.
    Старшаму гаспадару У ногі кланяйся, А гаспадыні, Што б падарыла Рэшата жыта, Што б каза сыта, Рэшата аўса, Наверх каўбаса.
    580.	ОЙ, НУ, НУ, КАЗА
    Ой, ну, ну, каза, ой, ну, нябога, Дасць табе наш пан паўзалатога.
    Падзівіцеся, добрыя людзі, На тую раду, старую бабу.
    Старая баба салому сячэ, Салому сячэ, пірагі пячэ.
    На гары каза з казянятамі, А ў даліне воўк з ваўчанятамі.
    Як прыбег заяц, стаў казу лаяць: — Ох ты, казінка, не гаспадынька
    Ох ты, казінка, не гаспадынька, Узяла б сярпок, нажала б снапок.
    Свае дзетачкі ды накарміла, У ніцу ложу спаць палажыла.
    Як лягла спаці — не магла ўстаці.
    А проша ўстаці, што-кольвек даці:
    Ці каўбасіцу, ці паляндвіцу, Ці кусок сала, каб каза ўстала.
    Дьі нашай казе нямнога трэба: Паўбочкі грэчкі на перапечкі,
    Рэшата аўса, наверх каўбаса, Паўвоза сена, каб каза села.
    581.	ГО-ГО, КОЗАНЬКА
    Го-го, козанька, Го-го, шэранька!
    Павярніся складна, Пакланіся зграбна. Скажы, дзе хадзіла, Дзе ты што рабіла?
    Дзе каза паходзіць, Там жыта зародзіць, А дзе пагасае, Там павылягае.
    Дзе яна бывае, Там шчасце вітае. Дзе каза хвастом, Там жыта кустом. Дзе каза нагою, Там жыта капою. Дзе каза рогам, Там жыта стогам. Дзе каза не ходзіць, Там жыта не родзіць.
    На балоце была, Па лесе хадзіла, Ваўчат навучыла Танцы танцаваці. Каза мая вучона, Кіем ахрышчона. Ты, каза, сагніся, Нізка пакланіся I гэтаму пану,
    Як таму гетману. Хай будзе здароў, Нам прышле дароў.
    Ішлі ад ваяводы, Стрэлі нас прыгоды: Выскачыў з лесу воўк, Аблупіў казе хвост, Выскачыў стралец, Адбіў казе хвасцец. Каза мая ўпала, Лягла і прапала. Я лякарства зраблю, Казе хвост прыляплю, Кійком бачок змачу, Нагою падважу.
    Уставай, каза, усхапіся, Гаспадыні пакланіся Да саменькіх ножак, Няхай дасць пірожак. Гаспадыня ў рашаце Бліны нам валачэ.
    Ключыкам звякане, Каморачку адамкне. Нясе адтуль пляшку I цялячу ляжку, I збаночак мёду Нам на ўсалоду.
    Пакланіся ўсім, Старым і малым. Закладай свае рогі, Падбірай свае ногі. 3 гэтай хаты выхадзі, Бяду, гора вынасі. Уцякаюць хай хутчэй 3 гаспадаравых вачэй. Го-го, козанька! Го-го, шэранька!
    Павярніся складней, Пакланіся зграбней.
    582.	ГО-ГО-ГО, КАЗА
    Го-го-го, каза, Го-го-го, серая! Расхадзіся-тка Па г-этаму дварцу, Па гаспадарацы. Гаспадары ідуць, Каляду нясуць, Калядніцу-паляніцу, Тры кускі сала, Да й таго мала.
    Дзе каза нагой, Там жыта капой. Дзе каза хвастом, Там жыта кустом. Дзе каза рогам, Там жыта стогам.
    Дзе каза не бывала, Там жыта вылягала.
    Каля рэчкі, Каля быстрай Хадзіла каза, Як ударылі казе ў вуха, Дак пацякла юха. Стральцы-байцы, Да ўсе рэчкаўцы. Што ў тым жыце Перапёлка вывела дзяцей. Першыя паляцелі, А другія пасірацелі.
    583.	ГО-ГО-ГО, КАЗА
    Го-го-го, каза, Го-го, серая, Го-го, белая!
    Расхадзіся-тка, Разбягіся-тка
    Па ўсяму двару Гаспадарскаму. Прыдзі блізенька, Пакланіся нізенька I гаспадару, I гаспадыні, Штоб падарылі Мерачку аўса, Штоб каза пашла. Мерачку жыта, Штоб каза сыта. Гдзе каза нагой, Там жыта капой, Гдзе каза рогам, Там жыта стогам, Гдзе не бывае, Там не ўраджае. Дабры вечар!
    584.	ГО-ГО-ГО, КАЗА, ГО-ГО-ГО, СІВА
    Го-го-го, каза, го-го-го, сіва!
    Ну-тка, козанька, ды й расхадзіся, Ды й расхадзіся, развесяліся Па ўсяму даму гаспадарскаму, Па ўсяму двару гаспадарскаму, Гаспадар ідзе, каляду нясе.
    Гаспадар ідзе, каляду нясе, Рэшата аўса, паверх каўбаса, Наверх каўбаса, тры кускі сала, Штоб наша козанька ды й паскакала.
    Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць, Дзе не бывае, там не ўраджае.
    Дзе каза нагою, там жыта капою, Дзе каза хвастом, там жыта кустом. Го-го-го, каза, го-го-го, сіва!
    Ну-тка, козанька, ды й расхадзіся, Ну-тка, козанька, ды й расхадзіся, Ды й расхадзіся, развесяліся.
    585.	ГО-ГО-ГО, КАЗА
    Го-го-го, каза, Го-го, серая, Го-го, белая! Буць, каза ўпала, Буць, каза прапала. Стань, козухна, Стань, молухна, Развесяліся, Старшаму пану У ногі пакланіся. Дасць табе пан Мерачку аўса, Наверх каўбаса, Тры кускі сала, Шчэ таго мала, Чацвёрты пірог, Штоб козы сцярог.
    586.	ГО-ГО-ГО, КАЗА
    Го-го-го, каза, Го-го, серая. Го-го-го, з рагом, Го-го, і з нагом. Дзе каза рогам, Там жыта стогам, Дзе каза нагой, Там жыта капой...
    Добры вечар Добрым людзям I гаспадару 3 гаспадыняю. Ой ты, казіца, Старая псіца, Ты не ляніся, Г аспадынечцы Ты пакланіся.
    Го-го-го, каза, Го-го, серая.
    Гаспадынечка, Журавіначка, Палі свечачку, Ідзі ў клетачку, Нясі рэшата аўса, Наверх каўбаса I кусок сала, Каб козачка ўстала.
    587.	ХАДЗІЛА КАЗА ПА ГУСТЫМ БАРАМ
    Хадзіла каза Па густым барам, Па цёмным лясам, А цяпер ходзе
    Па божым дамам. Пане гаспадар, Паўчверткі аўса, Штоб наша каза Высока расла. Пане гаспадар, Паўчверткі жыта, Штоб наша каза Тым была сыта.
    Як пашла каза На капыцічках, На залоценькіх, Усё кажучы, Прыказуючы: — А дай жа, божа, Да хазяіну Да каровачку He ўрочлівую, Малочлівую, Жыта каласіста, Ядро ядраніста.
    588.	ДОБРЫ ДЗЕНЬ ТАМУ, ХТО У ГЭТЫМ ДАМУ
    Добры дзень таму, Хто ў гэтым даму! Мы самі ідзём I казу вядзём.
    — Го-го-го, каза, Го-го, шэрая! Дзе ты была?
    — Кала рэчачкі, Кала быстрае.
    — Што ты парабляла? — Ягадкі збірала.
    — Каму ты давала?
    —Сукіным сынам I разбойнічкам.
    — Чым цябе білі?
    —• Прутамі, прутамі Бярозавымі, Палкамі, палкамі Лазовенькімі.
    — Ох ты, козачка, Узяла б тысярпок, Нажала б снапок, Сваіх дзетачак Да й накарміла, Спаць палажыла.
    — Ой, дзеці, дзеці, Куды ляцеці?
    Паляцім жа мы Да на Украіну, Там добры людзі, Хораша ходзяць, Дзела не робяць.
    Хацелі козачку Да й згубіці, Шкуру садраці, Дуду пашыці.
    — He бойся, козачка, Hi стральцоў-байцоў, Пабойся, козачка,
    Старога дзеда 3 сівай барадой. Ён цябе згубе, Шкуру аблупе, Дуду пашые.
    — Грай, мая дуда! Жыў калі буду, На вайну пайду, Паланяначку вазьму. Паланяначка, Стара бабачка, Рыбку варыла, Перасаліла.
    Штоб табе, бабачка, Перакрышыла. Ой, сесці, сесці Рыбачкі з’есці. Ой, сяду, сяду У зялёным саду, Пад яблынкаю, Пад сахарнаю, Пад ігрушаю 3 Іванюшаю.
    Пакланіся, козачка Пану хазяіну I гаспадыні, Штоб падарылі Рэшата аўса, Наверх каўбаса, Тры кускі сала, Каб каза ўстала. Спасіба таму За гэту дару I гаспадыні, Што падарылі.
    589.	О-ГО-ГО, КАЗА
    О-го-го, каза, О-го-го, сіра,
    Дзе ты бувала? — Ягодкі брала.
    — Каму давала?
    — Жаўнерам, жаўнерам, Зладзеям, зладзеям.
    — Чым цябе білі?
    — Дубцамі, дубцамі. — Якімі, якімі?
    — Бярозавымі.
    — Як ты плакала? — Ме-ге-ге-ге-ге. — Як смяялася? — Хі-хі-хі-хі-хі.
    — Куды ўцякала? — Пад тае сялцэ. А ў том сялцы Усе стралцы-байцы.
    Шыхаваліся, Рахаваліся
    Козаньку ўбіці, Шубу пашыці.
    Пан казы не б е, Шубу не шые, Да й дае, дае Бочку гарошку, А другую жыта, Штоб наша козанька Да й стала сыта.
    А на гарэ воўк 3 ваўчанятамі, У даліне каза 3 казлянятамі.
    Як прыбег ваўчок, За козку — цоп-цоп: — Ой ты, козанька, Да й не ляніся.
    Да й вазьмі сярпок, Да й ідзі ў сцяпок, Да й нажні, нажні Аўсяны снапок,
    Да й абкалаці, Да й абмалаці, Сваіх дзетачак Вазьмі накармі.
    Дзе каза нагой, Там жыта капой, Дзе каза топ-топ, Там жыта сем коп, Дзе каза рогам, Там жыта стогам.
    590.	ГО-ГО-ГО, КАЗА
    Го-го-го, каза, Го-го, серая, Го-го, белая!
    I дзе ты была?
    — У турэцкай эямлі. — Што ты рабіла? — Ягадкі брала.
    — Каму давала? — Сваім дзетачкам, Жаўнератачкам.
    — Чым цябе білі?
    — Розкамі, розкамі Бярозавымі.
    — Куды ўцякала?
    — Берагам, берагам, Беражыначкай.
    На том беразе Стаіць клетачка, А ў той клетачцы Сядзіць дзевачка Заручоная, Невянчоная.
    Чалавек, чалавек, Крывыя ногі, He дыбай ты Упоперак дарогі: Будзе пан ехаць, Цябе растопча.
    Паставе каня За варотамі.
    Конічак ірж.э — Естачкі хоча, Панначка плача — Замуж не хоча.
    591.	ПОУНА НАШАЙ КОЗАНЬКІ
    Поўна нашай козанькі Хадзіць па панах, Пойдзем мы, козка, На сіне мора.
    Мы к табе, Ляксандра, He самі прышлі, Нас гасподзь паслаў, Як сам свет настаў, Штоб ты нас не біў, Злотам-срэбрам дарыў, Гасподнім дарам I куском сала!
    592.	ГОЙ-ГОЙ-ГОЙ, КАЗА
    Гой-гой-гой, каза, Гой-гой, белая.
    Спасіба таму, Хто ў гэтым даму.
    Спасіба таму, Хто ў гэтым даму:
    I хазяюшкі,
    I хазяіну.
    А дзе каза рогам, Там жыта стогам, Гой, гой-гой, каза, Гой-гой, белая...
    593.	ГО-ГО-ГО, КАЗА
    Го-го-го, каза, Го-го, шэрая. Радзіла казла, Павяла паіць. Павяла паіць Круто возера. Тое возера Абгароджана, Абгароджана. Да й стала паіць. — Пі ваду, каза, He аглядайся, Да ў рэчачку He пацярайся.
    He сматры ў ваду — Перакулісся, I свету табе He будзе ўжо.
    594.	О-ГО-ГО, КАЗЕЛ
    О-го-го, казёл, О-го-го, серы. Папляшы-ка, Старому пану Пакланіся.
    Мой панок ідзе Каляду нясе, Мерачку аўса, Наверх каўбаса.
    Яшчэ гэтага мала — Мерачку сала.
    Дай, панок, пірог, Пойдзем за парог.
    595.	HE ЙДЗІ, КАЗЕЛ, ПАД MAE СЯЛЬЦО
    He йдзі, казёл, пад маё сяльцо, Пад маё сяльцо, пад Журавічы, Бо ў тым сяльцы — удалыя малайцы. Ударылі казла ў правае вуха, Пацякла з казла чорная юха. Старая баба барабаніла, Нашага казла не падарыла.
    Нашаму казлу нямнога трэба: Сем печ перапеч, Бочка пшаніцы на паляніцы, Асьміна аўса на канец хваста f дваццатачку нам на квартачку, Сараковачку — на падковачку. Дзе казёл ходзіць, там жыта родзіць. Дзе казёл хвастом, там жыта кустом, Дзе казёл нагою, та.м жыта капою, Дзе казёл рагамі, там жыта стагамі.
    596.	НУ, НУ, КАЗЁЛ
    Ну, ну, казёл, Ну, ну, нябож, He паварочвайся, Не зазірайся Hi на ручанькі, Hi на ножанькі, Hi на залатыя Да й капыцікі.
    Дзе казёл рогам, Там жыта стогам, Дзе казёл нагой, Там жыта капой.
    Ну-ну, казёл, Нашаму казлу Нямножка трэба: Сем печ перапеч, Паўбочкі грэчкі.
    Паўбочкі грэчкі На перапечкі, Бочка пшаніцы На паляніцы. Ты, гаспадынька, He стой ля печы, Падзі да клеці, Зірні ў бачок, Дзе стаіць мачок, Зірні ў другі, Дзе стаяць крупы.