Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
У Лявона вароты завешаны Сукном, сукном, чырвонаю кітайкаю.
У сераду снег напаў, А мой мілы з каня спаў. Як спаў, так і ляжыць, Пакуль міла прыбяжыць.
А як міла прыбяжала, За ручаньку прыдзяржала: — Устань, мілы, не ляжы, Пайдзі, каня прывяжы.
Сівы коню, сівы, маляваны санкі, Як сяду, то паеду да сваёй каханкі. Да ў маёй каханкі смаляныя лаўкі, Як сеў, так і прыкіпеў.
647. У ЛЯВОНА КУЦЦЮ ТАУКУЦЬ
У Лявона куццю таўкуць, Куць, куць, куць, ой, куццю таўкуць.
У Лявона снег напаў, А мой мілы з каня спаў.
Як спаў, так і ляжыць, Пакуль міла прыбяжыць.
А як міла прыбяжала, Да й за ручаньку ўзяла:
— Устань, мілы, не ляжы, Ідзі каня прывяжы.
Сівы коню, сівы, Маляваны санкі.
Як сяду, то паеду Да сваёй каханкі.
А ў гэтай каханкі Да смаляныя лаўкі,
Як сеў, прыкіпеў
У сваёй каханкі.
648. ШУГІ-ШУП, КАМАРЫ
Шугі-шугі, камары, У Карпіну бараду!
— Мар’ечка-душка, Вазьмі памяльцо, Выгань камарцоў. Шугі-шугі, камары!
649. ПАСКАКАУ ВЕРАБЕЙ ПА ШУМЕТНІЧКУ
Паскакаў верабей па шуметнічку, Коляда, коляда! 1
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
I сабраў верабей усю дружыначку. He пазваў верабей адной савы. Гэта сава прыляцела сама, Села сама на прыпечку, Як зайграла ў скрыпачку, Пайшлі госці танцаваці, Сталі саву частаваці.
650. ПАЙДУ Я КАРОУ ДАІЦЬ
Пайду я кароў даіць, А за мной Давыд бяжыць. Кіну я даёначку Давыду ў галёначку.
— Хоць жа я павалюся, За Манечкай паганюся.
Хоць жа я нагу зламлю, Я сваю Манечку злаўлю.
651. ОЙ, ТАРЫ, ТАРЫ СЯРОД ДАРОП
Ой, тары, тары сярод дарогі, А ў нашага Ванечкі крывыя ногі. Дайце палачку падпіраціся, Пайду к Ганначцы заляцаціся. Чорт яго бяры і з залётамі, Паставіў каня за варотамі. Конічак іржэ, пітачкі хоча, Ганначка плача, замуж не хоча.
652. ЗА ГАРОЙ САБАКІ БРЭШУЦЬ
За гарой сабакі брэшуць, Мой мілы дарогай чэшыць. Чэшучы, прызастаўся: На ножцы боцік стаптаўся, А ў штанах мотуз парваўся.
653. ПАГУЛЯЙЦЕ, ДЗЕВАЧКІ
Пагуляйце, дзевачкі, Лёлі-лялё, красныя. 1
Пагуляйце ў свайго бацюшкі, У сваёй роднай матушкі.
Пойдзеце ў чужыя людзі — Мінецца гулянне, Дзявоча красаванне.
654. ДЗЕУКІ ІГРУШУ САДЗІЛІ
Дзеўкі ігрушу садзілі,
А я, малада, скачу, пляшу, А я, маладзенька, гуляю.1
Дзеўкі ігрушу палівалі. А ўжо ігруша прынялася, А ўжо ігруша зацвіла, А ўжо ігруша даспела, А ўжо ігрушу пара трэсці, А ўжо ігрушу пара есці.
655. САБІРАЛІСЯ ДЗЕУКІ
Сабіраліся дзеўкі Да к пану ў пасядзелкі.
Дунай мой, Дунай, Ціхі, разліўной.2
Да складаліся дзеўкі Да ўсе па капейцы.
Да купілі быка, Да яны трэцяка.
А каму быка біць, А каму быка лупіць.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
656. ПАЙШЛІ БАБЫ, ДЗЕУКІ ДЫ УСЕ У ПАСЯДЗЕЛКІ
Пайшлі бабы, дзеўкі ды ўсе ў пасядзелкі, Дунай мой, Дунай, ціханькі Дунай. 1 Злажыліся дзеўкі ды ўсе па капейкі.
Купілі ж ба дзеўкі быка-траццяка. Івану купляць, Ягору дзеньгі даць.
657. ПОЙДЗЕМ, ДЗЕВАЧКІ
Пойдзем, дзевачкі, А ў нашлежачкі.
А Дунай мой, Дунай, Дунай ціхенькі.2
Скінем, дзевачкі, Па капеечкі.
Купім, дзевачкі, Бычка-трацячка,
Будзем гаварыць, Каму быка купляць?
Карпу таргаваць, Гаўрыле купляць,
Івану плаціць, Ціту грошы лічыць,
Максіму быка весць, Івану паганяць,
Дзям’янку звязаць, Трахімёнку рэзаць.
Паўлюку лупіць, Максіму шкуру вешаць,
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
2 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
Наўмену шастоў даставаць, Васілю прывязаць,
Раману біркаваць, Аўдакіму раздаваць,
Панасу шкура: Яго не крыта пуня.
Антону лёгка:
Яго жонка дрогка.
Піліпу почкі:
Яго красны дочкі.
Паўлюку кішкі:
У яго ўсе кніжкі.
Твайму бацьку вока:
Глядзіць у чарку глыбока.
А Грышку ногі:
Жывець ля дарогі.
Бандысю трыбух:
У гарэлцы пратух.
Петрыку рабро:
Любіць чужое дабро.
Мікалаю печань:
Чалавек ён не дужа рэчань.
Ягору вочкі:
Ен ходзіць па ночкі.
Ляксандру галава:
Яго матка ўдава.
658. ЗАПРАГУ Я БУГАЯ, КУДЫ ЛЮДЗІ, ТУДЫ Й Я
Запрагу я бугая, куды людзі, туды й я,
Да гаю-гаю, куды людзі, туды й я. 1
1 Прыпеў «Да гаю-гаю» паўтараецца з другой часткай кожнага радка
Да насяку ж я да вазок пруцця.
Загараджу агарод на чатыры вуглы. Да ў первым вугле пасею я моркву, А ў другім вугле да пасею бурака, А ў трэцім вугле да пасею пастарнак, А ў чацвёртым вугле да пасаджу рэпу, Сярод агароду — чырвону рожу, Каму тая маркоў? Да Марцінку маркоў.
I ў хату йдзе — скрабецца, і з хаты йдзе — скрабецца. Каму этат бурачок? Да Піліпку бурачок.
I ў хату йдзе чырвоны, і з хаты йдзе чырвоны. Каму эта пастарнак? Да Яўхіму пастарнак.
I ў хату йдзе — пастаіць, і з хаты йдзе — пастаіць. Каму тая рэпа? Да Паўлюку рэпа.
I ў хату йдзе—лупіцца, і з хаты йдзе—лупіцца. Каму тая рожа? Да Івану рожа, Каб я яму была да дзевачка гожа, Да гаю-гаю, да дзевачка гожа.
659. А КУРЫЦА, КУРЫЦА
А курыца, курыца
Канаплістая! 1
— А й дзе ж цябе, курка, Ды карміць будзем?
— А карміце мяне А ў Юлькі на дварэ.
— А й дзе ж цябе, курка, Ды паіць будзем?
— А паіце мяне
А ў Карпіных на дварэ.
— А дзе ж ты, курка, Начаваць будзеш?
— Заначую, заначую А ў Гаўрылы на дварэ.
1 Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
— А й дзе ж цябе, курка, Ды мы рэзаць будзем?
— А зарэжце мяне А ў Пархвіра на дварэ.
— А й дзе ж цябе, курка, Ды мы скусць будзем?
— Абскубіце мяне А ў Дзёменка на дварэ.
— А й дзе ж цябе, курка, Ды смаліць будзем?
— Абсмаліце мяне А ў Паўлюка на дварэ.
— А й дзе ж цябе, курка, Патрашыць будзем?
— Патрашыце мяне А ў Івана на дварэ.
— А й дзе ж цябе, курка, Ды мы мыць будзем?
— А памыйце мяне
А ў Марфы на дварэ.
— А й дзе ж цябе, курка, Рассякаць будзем?
— Рассячыце мяне А ў Максіма на дварэ.
— А й дзе ж цябе, курка, Ды ў гаршкі класць будзем?
— Пакладзіце мяне А ў Івана на дварэ.
— А й дзе ж цябе, курка, Наліваць будзем?
— Налівайце мяне А ў Сахвана на дварэ.
— А й дзе ж цябе, курка, Ды саліць будзем?
— А саліце мяне А ў Касцюка на дварэ.
— А й дзе ж цябе, курка, Ды варыць будзем?
— А варыце мяне
У Міронкі на дварэ.
— А й дзе ж цябе, курка, Ды цягаць будзем?
— А цягайце мяне
У Іллі на дварэ.
— А й дзе ж цябе, курка, Ды крышыць будзем?
— А крышыце мяне А ў Наўмена на дварэ.
— А й дзе ж цябе, курка, А мы есці будзем?
— Ах і ешце мяне А ў Васіля на дварэ.
— А й дзе ж твае, курка, Костачкі раскідаць будзем?
— Раскідайце мяне
А ў Максіма на дварэ.
А вы мяне раскідайце I ў ладачкі папляскайце.
А курыца, курыца Канаплістая.
660. ІВАНЬКА ПАПОУ
Іванька папоў Па вадзіцу пашоў, Па вадзіцу пашоў, Маладзіцу нашоў.
У Цярэшкі бяда стала, 3 кім яго жана спала Пад гаем зеляненькім, 3 малайцом маладзенькім?
А ты ж мой дзедзечка, А ты ж мой лябедзечка, Пасядзі ты ў кутку, Пакуль я кросны вытку.
Адрэжу кашулечку Т онка-танюсеньку, Тонка-танюсеньку, Бела-бялюсеньку.
Будзем жаніціся, Будзем весяліціся, Піва нагонім
I гасцей назавём.
661. ШЛІПКУ, ЗАТНІ ЛІПКУ
— Піліпку, затні ліпку 1 Дзіцяці на калыску.
— He буду ліпку цяці Для чужога дзіцяці!
— Піліпку, тваё, тваё, На цябе падобнае.
I лічанька такое, Бо мы спалі абое!
1 Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Чубаценькі верабей да На калочку сядзіць, На калочку сядзіць, На капусту глядзіць.
На калочку сядзіць, На капусту глядзіць. To на мак, то на мак, To на канапелькі.
To на мак, то на мак, To на канапелькі, Няўдалая на работу, To на пагулянкі.
Няўдалая на работу, To на пагулянкі, Прагуляла лета, Прагуляла зіму.
Прагуляла лета, Прагуляла зіму, Напроціў ворага Сабрала я сілу.
Ой, напроціў ворага Сабрала я сілу, На калочку сядзець, Праз каноплі глядзець.
Ой, на калочку сядзець, Праз каноплі глядзець, Як каноплі выбіралі, Так і ляхі прапалі.
663. ОЙ, ЖАУНЕРУ, ЖАУНЕРУ
— Ой, жаўнеру, жаўнеру, Да прыедзь у нядзелю, Ой, не ў тую, у гэтую, Кашкі з маслам згатую.
— Кашкі з маслам не хачу, Гарэлачкі не люблю.
Гарэлачка горка — He чужая жонка. — Любі мяне самую, Што я цябе шаную.
А пад мостам рыба з хвостам, Вадзіца не лее.
Харошая дзяўчоначка Рабіці не ўмее.
Рабіць не прыбіць, Жаці не нагнецца, Як убачыць казачэнька, Як не разарвецца.
Гоп!
664. ПАЕДЗЕМ, ДЗЕТКІ
Паедзем, дзеткі, К бабцы ў госці, Паедзем.
Паедзем, паедзем, Засядзем, засядзем.
Мой муж — на куце, Я, малада,— ля яго, Дзеткі — ў парозе, Будзем піць, Будзем піць.
Мой муж — піўцо, Я, малада,— вінцо, Дзеткі — гарэлку.
Будзем піць, будзем піць, Будзем есць, будзем есць.
Мой муж — буханы, Я, малада,— пірагі, Дзеткі — ладачкі.
У гасцях у бабачкі Будзем есць, будзем піць.
665. ПАЕДЗЕМ, ПАЕДЗЕМ
Паедзем, паедзем! Паедзем, паедзем!
Мой муж — на кані, Я, малада,— на кабыле, Дзеці мае — на карове, Паедзем, паедзем!
Паедзем, паедзем!
Паедзем, паедзем!
Мой муж — к цесцю ў госці, Я, малада,— да к татульку, Дзеці мае — да к дзядульку, Паедзем, паедзем!
Сядзем мы, сядзем мы, Сядзем мы, сядзем мы.
Мой муж — на куце Я, малада,— подле яго, Дзеці мае — подле мяне, Сядзем мы, сядзем мы.
Будзем есць, будзем есць, Будзем есць, будзем есць. Мой муж — парасяцінку, Я, малада,— да цяляцінку, Дзеці мае — да курацінку, Будзем есць, будзем есць.
Будзем піць, будзем піць, Будзем піць, будзем піць. Мой муж — вінцо, Я, малада,— піўцо, Дзеці мае — салодкі мёд, Будзем піць, будзем піць.
666. ЯК ПАЕДЗЕМ, ПАЕДЗЕМ
Як паедзем, паедзем. Мой муж — к цесцю, А я, малада,— к бацьку, Дзеці мае — к дзеду.
А як сядзем мы, сядзем. Мой муж — на куце, А я, малада,— ля яго, Дзеці мае — ля мяне.
А як вып'ем мы, вып’ем. Мой муж — гарэлачкі, А я, малада,— піўца, Mae дзеці — вінца.
Як зайграем, зайграем. Мой муж — у дуду, Я, малада,— у трубу, Дзеці мае — ў скрыпкі.
Як заскачам, заскачам. Мой муж — гусака, Я, малада,— чужака, Дзеці мае — польку.
Як паб’ёмся мы с табой. Муж жану пад руку, Дзеці ў рукі палку, — Аддай нашу мамку...
667.
ПАЕДЗЕМ, МОЙ МУЖ —К ЦЕСЦЮ
Паедзем,
Мой муж, — к цесцю, Я, малада,— к мамцы, А дзеткі — к бабцы, Паедзем.
I пасядзім,
Мой муж — на куце, Я, малада,— проціў печы, А дзеткі — на загнеце, I пасядзім.
Нап’ёмся,
Мой муж — вінца, Я, малада,— піўца, А дзеткі — кваску, Нап’ёмся.
Надзьмёмся,
Мой муж — мяшком, Я, малада,— торбаю, Дзеткі — мяшэчкам, Надзьмёмся.
668. АД КУТУ ДА КУТУ ДЫ УСЕ ЖАНІШКІ
Ад куту да куту ды ўсё жанішкі, Добры вечар добрым людзям.1