Зімовыя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1975
— Няхай па ім тужыць агонь ды вада, А я не буду па ім малада.
Віў ён вяроўкі з маіх белых кос, Шчапаў лучынку з маіх белых рук. Шчапаў ён дроўцы з маіх белых ног.
—Няпраўды, жана, кажыш няпраўды. Віў я вяроўкі з белых канапель.
Шчапаў лучынку з простай сасонкі, Драбіў я дроўцы з белай бярозкі.
717. А БЯЖЫЦЬ РЭЧКА, РЭЧКА БЫСТРАЯ
А бяжыць рэчка, рэчка быстрая. Ой, лялё-лялё, рэчка быстрая,2
Рэчка быстрая беражыстая.
Ай туды ж казак вёў каня паіць, А мужык-дурак вёў жану тапіць. А жана ў яго жалка просіцца: — He тапі ж мяне сёння звечару, Затапі ж мяне заўтра ўтрача. Большая дочка ночку не спала, Ночку не спала, ўсё вартавала. — Ах ты, папінька, дзе ж наша мамінька. — Ваша мамінька ў новай горніцы, 5 новай горніцы богу моліцца.
Богу моліцца. з рыбкай ловіцца. He плачце, дзеці, не тужыцеся, Паставім, дзеці, новую хатку,
Ай, возьмем, дзеці. маладую матку. — А згній тая новая хатка, Прападзі ж тая маладая матка.
718. 3-ПАД ГАРЫ ПАКАЧУСЯ
3-пад гары пакачуся,1 Я аб тын разаб’юся, Рэчкаю разальюся, Рэчкаю да быстрэнькаю, Да травою зеляненькаю. Няхай па мне вуткі крачуць Да сівыя селязеньчыкі, Няхай па мне дзеўкі плачуць, Праўдалыя да малойчыкі.
719. ЕЛЬ МАЯ ЗЯЛЁНАЯ
Ель мая зялёная, Свякроў мая шалёная.
Загадала мне тры дзела дзелаці:
Першае дзела — у нядзелю плацце мыць, Другое — на моры бяліць, Трэцяе дзела — верх лесу сушыць.
Свякроўка, мая матачка,
Я не татарка — ў нядзелю мыць,
Я не вутачка — на моры бяліць,
Я не сонейка — верх лесу сушыць,
Я не зорачка — на небе качаць, Я не мышка — ў арэшку складаць.
720. ШТО Ж TO ЗА МАЛОЙЦЫ ДЫ ВАЙНЫ БАЯЦЦА
Што ж то за малойцы ды вайны баяцца?
Я ж, малада, вайны не баюся:
Сем міль борам ішла і каня ў руках вяла.
1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
Я коніка вяду і ягаданькі бяру, А ягаданькі бяру, ды не ведаю каму.
Е ў мяне свякроўка, ды не родна матулька, Што ягаданькі любіць, ды мяне не галубіць.
721. А УЧОРА МЯНЕ ДЫ СВЯКОР НАБІУ
А ўчора мяне ды свякор набіў, Набіўшы мяне, сам у пір пайшоў.
У піру седзячы, пахваляецца, Майму татульку наругаецца.
Ой, добра, добра піць піва п яное, I добра біці дзіця чужое.
Піва п яное не співаецца, Дзіця чужое не спіраецца, Толькі слёзкамі абліваецца.
Уватрэць рукою — слёзкі ракою, Уватрэць рукаўком — слёзкі ручайком.
722. УЧОРА 3 ВЯЧОРА МЯНЕ СВЕКАР БІУ
Учора з вячора мяне свёкар біў, Біўшы, набіваўшы, з сабою гаварыў: — Ой, добра чужыя дзеці біць, He адбіваюцца, толькі слёзкамі абліваюцца.
723. ЯК ПАЙДУ МЛАДА ПА НОВЫМ СЕНЯМ
Як пайду млада па новым сеням,1
Ай, лелем рана, па новым сеням.2
Кунню шубачку падымаючы, Каб мая шубачка не шаснула, Залатыя пугалькі не бразнулі. Ай, каб не зачуў мой ліхі свёкар,
1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
2 Прыпеў «Ай, лелем рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
Ай, ліхі свёкар, свякроў горша, Ай, каб не сказаў ён свайму сыну. Свайму сыну, майму нялюбу. Ой, мой нялюб-свет — мяцеліца. Б'ець мяне, младу, за бяздзеліцу: — He хадзі, шэльма, ты па вуліцы, He гуляй, шэльма, ты з рабятамі Hi з халостымі, ні з жанатымі.
724. А У ЧЫСТЫМ ПОЛІ ЗЕЛЕН ДУБ СТАІЦЬ
А ў чыстым полі зелен дуб стаіць, А на тым дубу сіз галуб сядзіць, Сіз галуб сядзіць, у зелен сад глядзіць.
А па тым саду Ганулька ходзіць, А яна сваю красату содзіць.
Красата ж мая неўрадлівая, А я ж у мамачкі нешчаслівая.
725. УСТАНУ Я РАНЮСЕНЬКА
Устану я ранюсенька,1 Умыюся бялюсенька.
Вазьму ключы залатыя, Да й пайду я да стаенькі.
Вазьму каня варанога, Фурманчыка маладога.
Да сяду я й паеду, Еду польца і другое,
На трэцяе ўз’язджаю.
— Пастой, косю, паслухаю:
Ці не зязюля кукуець, Ці не салавей шчабечыць.
1 Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
He зязюля кукуець, He салавей шчабечыць,
Мая мамка па мне плачыць, Па мне плачыць і цяжанька ўздыхаець.
— А дзе ж маё дзіцятачка, Ці не ваўкі яе з’елі,
Да каб ваўкі яе з’елі, Усё б поле закрывавілі.
Пэўна, яе хлопцы ўвязлі
I вестачку мне не далі.
726. А ЗЯЦЕЧАК. РОДНЫ МОЙ СЫНОЧАК
— А зяцёчак, родны мой сыночак, Аддала табе дочку белу, румяну, А пабыла ў цябе — стала чорна, цмяна.
Досыць, зяцю, а ў бяседзі сядзеці, А пашоў зяць свае жонкі глядзеці.
— А ты, жоначка-лябёдачка, А што гаворыць ды мамусенька твая?
— Мужычок, мужычок, а не яркае сонца, А ўваж, а ўваж маёй мамачкі слоўца, Кожная маці ды жалее дзіцяці.
727. ЯСНАЯ ЗОРУШКА РАЗГАРЭЛАСЯ
Ясная зорушка разгарэлася.
Ой, рана-рана, разгарэлася.1
Дачцэ к бацьку захацелася.
— Запрагай, мой муж, пару коней.
— Ах, жана мая, калі ахвотаю,
1 Прыпеў «Ой, рана-рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
Калі ахвотаю, дык пяхотаю. Іду я поле, іду другое, А на трэцяе — я к татку на двор. Ажно мой татухна у варот стаіць, А мая мамухна на ганачку, Бальшой брахнейка па двару ходзіць, Па двару ходзіць, усміхаецца, Мне, маладзе, наругаецца:
— Харашо, сястра, у чужых людзей? — Запражы, брацец, тры кані сваіх, Едзь жа, брацец, у цёмны лясы, Насячы, брацец, тры вазы лазы, Раскладзі ж, брацец, агонь-поламя, Стань жа, брацец, ты к агню ліцом, Якаво ж будзець твайму лічынку, Такаво мне ў чужых людзей.
Па канец столу настаялася, Усім піцухны надавалася, Я й старому, я і малому, Я й роўнаму, я й няроўнаму. Ах, я старому — дзеля старосці, Ах, я малому — дзеля малосці, Роўнаму — дзеля раўносці, А нялюбаму — дзеля любосці.
728. й У БАРУ САСНА Й КАЛЫХАЛАСЯ
Й у бару сасна й калыхалася,
Ой, люлі-люлі, й калыхалася.'
Дачка к мацяры сабіралася. Трыма мыламі вымывалася.
Першае мыла, кабы белай быць, Другое мыла, каб румянай быць. [Трэцяе мыла, каб прыгожай быць]. Ой, ідзе полем ды ідзе другім, Да й на трэцяе ўзбягаючы, Свайго татачку сустракаючы.
1 Прыпеў «Ой, люлі-люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
Да й сустрэў яе родны татачка.
— Ці добра, дачка, табе ў чужыне, У чужых людзей, у чужой мацеры. — Ці добра, татка, каню ў дарозе, Каню ў дарозе, у цяжкім возе, У цяжкім возе, шчэ й на марозе. Так мне, татачка, у чужой мацеры, У канец стала настаялася, Кожнаму пітачкі надавалася.
Як старэнькаму, так маленькаму, Свайму нелюбу шчэ й папераду.
729. НІКОМУ Ж TAK HE ТОШНЕНЬКА
Нікому ж так не тошненька, Як мне, маладзе.1
Раз’ехалася мая радзіна, Як ліст на вадзе.
Як пайду я за вароцікі А пасыплю карты.
А ўсе ж мае мінуліся А дзявоцкія жарты.
Як выйду за вароцікі А пасыплю персні.
А ўсе ж мае мінуліся А дзявоцкія песні.
Як выйду я за вароцікі
А пасыплю дулі.
А ўсе ж мае мінуліся А дзявоцкія гулі.
1 Кожная страфа паўтараецца двойчы.
730. ПІЦЕ, ЛЮДЗІ, ГАРЭЛАЧКУ
Піце, людзі, гарэлачку, Шэры гусі — воду, Худа жыці на чужыне, He маючы роду.
Я роду харошага, Лічыка краснае, Баліць мая галованька, Што доля няшчасная.
— Ці ты, мая мамка. На Дунай не хадзіла, Што мяне, маладую, Без долі радзіла?
Што мяне, маладую, Без долі радзіла, Чаму, мая мамка, У Дунай не ўтапіла?
— Утапіла б, дзіцятка маё, Да баялася грэху, — Цяпер жа мне, мамулька, Гараваць да веку.
731. ЧЫРВОНА КАЛІНУШКА
Чырвона калінушка Лучша арэхава цвета, Бясшчасная мая доля Пушча ўсяго света.
Чырвона калінушка Усе лугі пакрасіла, Бясшчасная мая доля Усю радзіну засмуціла.
А хаджу ж я па каморы, Як заблудная оўца, He з кім сесці прамовіці Ды мне вернага слоўца.
А сяджу ж я ў каморы, Як соўнінька ў крузе, Бясшчасная мая доля, Па век вешны сэрца ў тузе.
— Ці ж ты, мая матулечка, У ціхі Дунай не хадзіла, Чаму ж мяне, маленькую, У ціхі Дунай не ўтапіла?
— Я ўтапіла б, дзіцятачка, Баялася бога, He знала я, дзіцятачка, Твае горкія долі.
732. КАБ Я ЗНАЛА, КАБ Я ВЕДАЛА
Каб я знала, каб я ведала 1 Сваё горкае замужжайка, He сядзела б позна з вечара, He паліла б я лучыначкі, He шыла б я шырыначкі, А скавала б я залаты крылышкі, Паляцела б я на Украіначку, На Украіначку, на рыначку.
На рыначку добры жоны жывуць, А пасмела б я і ў іх папытаць: — Вы, жоначкі, вы, ягадкі мае, Ці не чулі, ці не бачылі Варанога коніка пазбеглага, Яснага сокала залётнага, Маладога малойца заблуднага.
— Хоць бачылі, мы не будзем казаць, Твайму сэрцу ўсю пячаль задаваць.
На рыначку ў новым ганачку Заручаець ён двараначку, Усё й купецкую дачушку.
1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
133. ХУДА МАЛАДЗЕ НА ЧУЖОЙ СТАРАНЕ
Худа маладзе на чужой старане, А я ні к татку, а ні татка ка мне, А ні татка ка мне, ці не тошненька мне.
Напішу я запісачку, пушчу на ваду:
— Плыві, плыві, запісачка, к таткінаму двару, А ў татулькі ў вароцейках калінка стаіць.
На каліне, на маліне ўсё й беленькі цвет, А вясёла тая бяседачка, дзе мой татка п'ець, Ніхто ж мяне, маладзеньку, там не асмяець.
734. А УСЕ ЛЮДЗІ, ЯК ЛЮДЗІ ЖЫВУЦЬ
А ўсе людзі, як людзі жывуць,1 Адна мая бедная галава, Вароцікі мяцеліца задула.
— Прыдзі, прыдзі, мой татулька, да мяне.
Адмяці ж ты мяцеліцу ад мяне.
He прыехаў мой татулька да мяне, А не адмёў жа мяцеліцу ад мяне.
— Прыедзь жа, прыедзь, мой міленькі, да мяне, Адмяці ж ты мяцеліцу ад мяне.
Як прыехаў мой міленькі з шасцёркай, Адмёў маю мяцеліцу мяцёлкай.
735. НІХТО ТАГО HE ВЕДАЕЦЬ
Ніхто таго не ведаець, Што мой муж ліхі. Ен сам піва не наварыць I к людзям не ідзець. — Пусці ж мяне, міленькі, К суседу на бяседу.
1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
— А йдзі, ідзі, мая мілая, He загуляйся, На малога дзіцятачку He забывайся.
Пайшла ж я, маладая, Загулялася, На малога дзіцятачку, Да й забылася, На дудачкі, на скрыпачкі, Заслухалася.
736. ЯК ПАЙДУ Я ПА ВУЛІЦЫ, ПА МУРАУЦЫ
Як пайду я па вуліцы, па мураўцы, Каб мая шубанька не зашумела, Каб мае гузічкі не зазвінелі, Каб ды не пачуў ліхі свёкар, Каб не сказаў ды свайму сыну, Свайму сыну ды майму мужу. Ах, і мой муж мяцеліца, Наб’ець маладу за бяздзеліцу.
Як чорт надзмець, галаву наб’ець, А як уздобрыцца, хату падмяцець, Хату падмяцець, вады прынясець.
737. ТОШНА ТАМУ, ТОШНА ТАМУ
Тошна таму, тошна таму, Хто не люб каму.1
Ташней таму, ташней таму, Хто і люб каму.
Ен ночанькі, ён ночанькі
He ўсыпаець,
3 струмен ножак, з струмен ножак He вымаець,
1 Кожная страфа паўтараецца двойчы.
3-пад аконца, з-пад аконца
He ад'язджаець,
Ен сваю мілку, ён сваю мілку
Пабуджаець:
— Ці спіш, мілка, ці спіш, мілка, А ці так ляжыш?
Калі спіш ты, калі спіш ты, Бог з табою,
А не спіш ты, а не спіш ты, Моў са мною.