• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    Узор вышэйназванай кнігі, хоць над ім працавалі і пісьменнікі з ЦК і ад «Маладосці», зразумела, на той час не мог не быць у савецкім духу — іначай яе забаранілі б у ЦК КПСС. Як «чуў ад тых, хто нешта чуў», там, у ЦК КПСС, нават наши землякі, якія трапілі туды, у вышэйшы сінкліт, у многіх выпадках не столькі падтрымлівалі самыя светлыя па-чынанні з Беларусі, колькі выціналіся адгарадзіцца ад іх — маўляў, мы — «не беларускія нацыяналісты». У той жа час прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей у ЦК КПСС і савецкім урадзе адстойвалі правы і патрэбы свайго народа і нашмат менш гаварылі, што іхні люд будзе першым у камунізме. Тым больш без роднай мовы і культуры.
    Адпаведна, у напрацоўках першага рукапісу беларускай «Памяці» пасля «узгадненняў» не было і не магло быць ніякіх
    «заносаў пра нейкае ВКЛ», мімаходзь гаварылася пра раску-лачванне, рэпрасаваных у 1930-1950-ыя і інш., сканцэнтроў-валася ўвага на поспехах партыі і эпохі сацыялізму. Пазней, калі были загадчик аддзела культуры, прыстойны чалавек і пісьменнік А. Петрашкевіч з 1991 года стаў упльгвовым і, га-лоўнае, нацыянальна свядомым куратарам праекга, кіраўніком арганізацыйна-метадычнага цэнтра па выданні гісторыка-да-кументальнай хронікі «Памяць», справа змянілася ў лепшы бок, і ў гэтай серыі пачалі выходзіць сапраўды памятлівыя кнігі (на жаль, калі ён пакінуў названую насаду і калі вецер падзьмуў у іншы бок, то ў асобных раёнах аднавіліся былыя традыцыі, прадоўжыліся падрыхтоўвацца да друку, а затым і выдавацца кнігі, як і раней, з абрэзанай гістарычнай памяццю).
    Зрэдзь сусгракаліся з Гілепам і тады, калі ён перайшоў на прану ў міністэрства культуры (яно часта рэфармавалася). Мы, кіраўнікі літаратурных выданняў, у асноўным хадзілі на нарады ў Саюз пісьменнікаў, у міністэрсгва інфармацыі (яно таксама зведала рэфармаванні), ды цяпер дзейнасць Уладзіміра Аляксандравіча на пасадзе першага намесніка міністра набыла больш адкрьггы характер, яго можна было пабачыць, пагава-рыць не толькі на нарадах, але і ў час сумесных паездак, ска-жам, на юбілейныя ўрачыстасці, прысвечаныя Янку Купалу, Якубу Коласу, Максіму Багдановічу і інш. Як і цяпер, тады таксама многія колы творчай інтэлігенцыі заахвочваліся аб-мяркоўваць: каго і за пгго знялі з пасады, каго перавялі або назначылі зусім нечакана. Што да Гілепа, то буду сведка: пра яго гаварылі прыязна за тое, што «не засох душой у ЦК», дбае пра адкрыццё новых музеяў ці філіялаў іх, пра аднаўленне былых сядзіб вядомых людзей Беларусі (пазней ён не без зада-вальнення зазначыць, што за час ягонай працы ў міністэрстве культуры кожны год у Беларусі адкрывалася па некалькі іх, а ўсяго за больш двух дзесяткаў каля 100 (музей этнаграфіі і побьпу ў Строчыцах, музей кнігадруку ў Полацку, музеі, прысвечаныя Міцкевічу, Аіінскаму, Ваньковічу, Гарэцкім,
    98
    99
    Касцюіпку і інш.). А колькі разоў ён прыймаў удзел у правя-дзенні разнастайных выхаваўча-патрыятычных фестываляў і фэстаў, «круглых сгалоў» і інш. Не кожны здольны на такое: дзеля гэтага патрэбна шмат не толькі фізічнай, але і духоўнай энергіі, ліобові і самаадданасці на карысць агульнай справе.
    Пасля смерці Івана Чыірынава ён узначаліў Беларускі фонд культуры. Вышэйназваная дзейнасць яго пашырылася і паглыбілася. Ён паспрыяў працягу работы навуковай камісіі і выдання ёю серый «Вяртанне» (поіпукі, даследаванне і вяртан-не на Радзіму гісторыка-культурнай беларускай спадчыны ва ўсім свеце), далейшым развіцці доўгатэрміновай праграмы «Бібліятэка — асяродак нацыяпальнай культуры», правядзенні раённых кірмашоў народных умельцаў, а таксама — і народнай творчасці «Траецкі кірмаш». Па яго ініцыятыве пры БФК былі выдадзеныя 2 тамы «Славутыя імёны Бацькаўшчыны» (дзе расказ больш чым пра 50 выдатных асоб, пачынаючы з часоў Усяслава Полацкага ), а таксама падарункавыя выданні волатаў славянскіх літаратур: «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча (на трох мовах), «Яўгеній Анегін» (на дзвюх мовах) і «Новая зямля» Якуба Коласа (на трох мовах). Праяўляліся і іншыя цікавыя задумы, якія, на жаль, былі перапынсныя з-за таго, што ўрад не толькі не дапамог у іх ажыццяўленні, але і пазбавіў ранейшай матэрыяльнай падтрымкі, якая выдзялялася з 1988 года. А гэта адмоўна адбілася не толькі для БФК і яго гісторыка-культурных праграм, але і на адраджэнні нацыя-нальнай культуры ўвогуле.
    Грамадская актыўная дзейнасць, ясная грамадзянская пазі-цыя, сапраўдны сыноўні клопат пра ўсю Беларусь Гілепа ў апошнія дзесяцігоддзі прынеслі яму вялікі аўтарытэт, чым, на жаль, не змаглі вызначыцца іншыя кіроўцы, якія займалі і зай-маюць высокія насади ў міністэрствах культуры, адукацыі, інфармацыі, якім усё яшчэ, кажучы словам паэта, «далёка да Беларусі», якія, уласна, і займаюць высокае становішча за тое, што «ни в чём белорусским не замечены». Многія ўсё больш і
    больш адзначаюць Гілепаву глыбокую дасведчанасць у гісто-рыі і ва ўсіх галінах культуры, увагу да грамадскіх і асобных чалавечых турбот, высокі культурны ўзровень узаемаадносін, чалавечую і грамадзянскую годнасць, карыстанне роднай мо-вай. Паболей бы нам менавіта такіх службоўцаў! Без разрыву дарог са светам хутчэй бы знайшлася дарога да Яе, нашай мілай спакутаванай Бацькаўшчыны!
    ... Нсдзе ў лютым 2003-га Уладзімір Аляксандравіч за-прасіў сустрэцца. Паколькі на той час быў я на вольным хлебе (як С. Законнікава з «Полььмя», так і мяне ў 2002-м па-за рэ-дакцыйных інтрыгах за 4 гады да пенсіі «скарацілі» з «Мала-досці» і выкінулі на вуліцу), Уладзімір Аляксандравіч у размове сам-насам прызнаўся, што ў яго даўно ёсць, не дае спакою адна цікавая выдавецкая задума, якую магу і я, цяпер вольны казак, дапамагчы ўвасобіць. Тут жа кінулася да розуму самае рознае (нейкія кніга? альманах? брашура?). Але не, выявілася, што задума ягоная тычыцца перыядычнага выдання. I не абы-якога, а газетнага, краязнаўчага характару. Я адразу ж уцяміў, што яно вельмі патрэбнае, паколькі шматлікія дзяржаўныя вы-данні да такой важнай галіны духоўнай дзейнасці, як краязнаў-ства, звяртаюцца толькі зрэдзь, калі выпадае нейкая «разынка» альбо скандальная сенсация. Весці пастаянную працу ў гэтььм пастаянным накірунку — канечне ж, нялёгка. Таму я гут жа і заўважыў, шго па адукацыі я не газетчык, а ў гэтай справе па-жадана мець прафесійнага журналіста. Уладзімір Аляксанд-равіч, бачна бььто, загадзя ўсё добра прадумаў, бо тут жа пры-помніў, што я яшчэ ў 1979-м у «Маладосці» прььмаў удзел у падрыхтоўцы вышэйназванай публіцыстычнай кнігі, 23 гады курыраваў там не толькі аддзел прозы, але і крытыкі ды публі-цыстыкі, якія нямала змяшчалі публікацый і пра краязнаўства. У тым ліку надрукавалі і такую унікальную рэч, як «Старажьгг-ную Беларусь» Міколы Ермаловіча. Ды я і сам, зазначыў ён, напісаў не адзін дзесятак артыкулаў, эсэ пра нашу гісторыю і кулыуру і інш. А твае, дадаў, асабістыя знаёмствы з многімі
    100
    101
    пісьменнікамі, вучонымі, выкладчыкамі ВНУ, з творчымі людзьмі і краязнаўцамі з усіх раёнаў. Яны вунь як будуць па-трэбныя і карысныя.
    Карацей, заахвоціў і натхніў. Вось ужо хугка (у красавіку 2008 года) 5 гадоў выходзіць «Краязнаўчая газета», якая, ёсць думка шырокага чытацкага кола, няспешна, але і не марудна азначыла кола інтарэсаў зацікаўленай грамадскасці, суразме-рыла публікацыі па гісторыі і сучаснасці, выпрацавала адпа-ведныя рубрыкі і прадумвае новыя, стыль, умение даваць слова як славутасцям, так і вучням, — усім, у каго жыве несапсаваная беларуская душа.
    Добра вядома па ўсім свеце: узровень кожнага СМІ зале-жыць як ад аўтараў (чым іх, дасведчаных і актыўных, больш, тым лепш), клапатлівых здольных супрацоўнікаў, так і ад асо-бы галоўнага рэдактара. Не трэба далёка хадзіць: зірйіце на многія нашы сённяшнія дзяржаўныя выданні. Хіба, выбачай-це, не многія з іх сталі звышабачлівыя? Хіба многія газетчыкі на нішто асабліва не пасягаюць, не загрузлі ў нудотнай руціне і дробязнасці? Узровень многіх выданняў рэзка ўпаў. Можна дазволіць сабе нават сказаць больш: сёння ў нас журналістыка ў занепадзе. I глыбокім. У прыватнасці, у ёй амаль адсутніча-юць вострыя сацыяльна-грамадскія артикулы, нарысы, змяс-тоўныя і цікавыя эсэ на тэмы гісторыі і культуры, зусім няма фельетонаў, гумарэсак, гратэскных шаржаў і пародый, што і іншае час ад часу з’яўлялася нават у савецкі час. Знешняя доб-рапрыстойнасць нашай журналістыкі — гэта шмат у чым і ка-розія яе. Ці вось такі яркі (лепш сказаць, неприемны) приклад: летась адзначалі 125-годдзе наших класікаў Янкі Купали і Якуба Коласа. Годна ўшанавалі? Толька абыякавы і бессаром-ны можа адказаць, што менавіта так было: многія выданні ад-чапийся невялікім слоўцам у дзень народзін ці вышуквалі праз музеі і даследчыкаў у жыцці песняроў нейкія інтрыгуючыя нечаканасці (напрыклад, ці быў у Коласа да вайны сейф з вялікім багаццем, а калі быў, то які цяпер яго лёс?). А вось па-
    новаму асэнсаваць жьіццёвую і творчую трагедию класікаў, а то і па-новаму асэнсаваць іхнія вядомыя творы, пазнаёміць чытачоў з яшчэ неапублікаваным, падняць іх прэсгыж і прэс-тыж беларускай мовы і культуры — не, такога імкнення асаб-ліва не было заўважана.
    «Краязнаўчая газета» (нават з яе пастаяннымі рубрыкамі «Малая краязнаўчая энцыклапедыя», «Наша гісторыя: ідэі, падзеі, асобы», «Жыву ў Беларусі — і тым ганаруся», «Наш каляндар», «3 бібліятэкі «КГ», а летась нават з 45 нумарамі, прысвечанымі Купалу і Коласу, і інш.), безумоўна, не можа кампенсаваць многіх рэчаў з толькі што сказанага. Найперш з-за таго, што ў яе свая спецьіфіка: «КГ» — не грамадска-палі-тычнае, а навукова-папулярнае і культурна-асветнае выданне. Але яна і без ніякай дзяржаўнай матэрыяльнай падтрымкі з усіх сіл намагаецца ўтрымацца, заняць сваю нішу і споўніць тое, што ёй наканавана, што вызначаюць яе шаноўньгя рэдка-леіія і чытачы. Не супраць, «КГ» таксама не хапае, напрыклад, крытычных матэрыялаў і па нашай тэматыцы. Ды і на тыя, што ёсць, бывае, што няма ніякай рэакцыі. Хоць гэтыя матэрыялы дасылаюцца ў адпаведныя інстанцыі. Вось, да слова, па прапа-нове чытачоў «КГ» не так даўно спачатку змясціла на сваіх старонках матэрыял, а пасля перадала тэты нумар у мінскія гарадскія ўлады напярэдадні 125-юбілея Якуба Коласа. Сэнс публікацыі і звароту наступны: класік у свой час жыў у сён-няшнім парку імя М. Горкага. Мы выдатнага рускага пісьмен-ніка высока цэнім, але ўсё ж парк павінен мець імя Якуба Коласа. I што ж? Была адпіска: абмяркуем...