• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    «Абмяркоўваецца» і сёння, будзе «абмяркоўвацца» і яшчэ не адзін год... ЦІ вось у адным з надрукаваных чьггацкіх лістоў было здзіўленне, што ў тьш жа парку нечакана з’явіўся помнік невядомаму ў дабрачынных для Беларусі справах мінскаму гу-бернатару (зрэшты, не нейкаму, а таму, хто ў XVIII стагоддзі прыручаў Менск да імперыі). Як бачым, сродкі на ўзвядзенне гэтага імперскага помніка знайшліся, а вось на ўшанаванне там
    102
    103
    помнікам Якуба Коласа няма ні рубля... Як няма яго і на помнік аднаму з періпых вядомых, слаўных менскіх князёў, сына Усяслава Чарадзея Глеба Усяслававіча (? —1119). Хоць мссца вьщатнае ёсць: каля станцыі метро «Няміга» на зялёным поплаве, паблізу мясціны, дзе старажытная Няміга цячэ ру-чайком у Свіслач... Да крэўнага, нацыянальных святынь, вы-ходзіць, мы не дараслі, і многія з нас з гэтым паслухмяна зга-джаюцца!
    Ды Гілеп як галоўны рэдактар натхняе супрацоўнікаў і аў-тараў: трэба каціць на тару Сізіфаў камень!.. Прыслухоўвацца да галасоў Ф. Скарыны, В. Дуніна-Марцінкевіча (і яму, 200-гадоваму юбіляру, у «КГ» будзе прысвечана шмат нума-роў ды якіх яшчэ нумароў), Ф. Багушэвіча, Я. Куналы і Я. Коласа і іхнім духам, поклічам будзіць, будзіць, будзіць бе-ларускуіо душу найперш для яго ж, суайчынніка! Каб чалаве-кам зваўся! Каб Беларусь была не нейчым краем, а незалежнай дзяржавай, у якой нарэшце павінны найперш ажыць беларус-кая гісторыя, мова і культура! Без чыноўшка любога рангу можа быць яна, Беларусь, а вось без толькі што названых і іншых асоб Беларусі, без беларускасці не было б яе і не будзе!
    Як казалі грэкі, у мяне выходзіць дыфірамб ці панегірык у гонар Уладзіміра Гілепа, бо няма гаворкі хоць бы пра яго асобныя грахі. Па-першае, хто з роду чалавечаіа без грахоў? Па-друтое, бязгрэшны чалавек быў бы аднастайны і нецікавы, няздольны на нармальныя пачуцці і дзеянне. А па-трэцяе, ха-целася падкрэсліць, на маю думку, тое лепшае ў яго, што заха-валася, развілося без высокіх насад, але на Пасадзе самаадда-нага служэння Радзіме. 3 такой асобай некаму лёгка, а некаму і цяжка: ён не заўсёды змаўчыць ва ўгоду прыстасаванцу. У сваю чаргу, мы, супрацоўнікі «КГ», у апошнія гады паспрыялі яму ажывіць у душы яшчэ адну сганоўчую якасць — дар пуб-ліцыста і расказчыка. Шэраг ягоных публикаций не толькі па-трэбныя, цікавыя, але і побач з прафесійнымі журналістамі робяць гонар газеце.
    У дзень ягонага сакавіцкага (вясиовага, з абуджэннем усяго жывога) 70-годдзя сардэчиа віншую Уладзіміра Аляксандраві-ча з юбілеем, жадаю яму здароўя, добрага настрою пры ўсіх варыяцыях і змагчы яшчэ паспрыяць, каб у нас працягваў гу-чаць высакародны голас краязнаўчай душы — душы, якая толькі адзін Бог чаму, ведае, іігго i як шанаваць, любіць ў сябе дома і ва ўсім свеце, дзе ўсюды да краязнаўцаў спачатку адно-сяцца асцярожна, а пасля іх за іхнюю самаадданую любоў да мудра сумяшчальпага — крэўнага і агульначалавечага — рана-позна цэняць...
    Будзьма жыць верай і лепшай надзеяй!
    Генрых Далідовіч, пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 2 лютага 2008 г.
    104
    Элегантна і проста!
    Асабіста для мяне Уладзімір Аляк-сандравіч Гілеп — вельмі значная асо-ба ў маім творчым і чалавечым жыцці... Так склалася, шло за гады знаёмства (а гэта даволі працяглы час, відаць ад пачатку працы ў маладзёж-ным тэатры, калі ён толькі ўтвараўся) і я была ў першай трупе артыстаў па пе-раводзе з Коласаўскага тэатра. Адзіная па пераводзе з Віцебска, астатнія ар-тысты — па дагаворы. Ішоў працэс фармавання новага тэатра. За кароткі час па дагаворы на 5 месяцаў трэба было выпусціць спектакль, спачатку выбраўшы п’есу. Тады Уладзімір Аляк-сандравіч быў першым намеснікам міністра культуры. Калі перафразіра-ваць Коласа «3 зямлёю клопат быў вялікі...», дык з утварэннем новага дзяржаўнага тэатра клопат быў, са-праўды, вялікі. Не адна група артыстаў і рэжысёраў паўдзельнічала ў гэтым ад-казным мерапрыемстве. Вельмі стаміў-шыся ад усяго гэтага, я апынулася ў Белдзяржфілармоніі, дзе з цягам часу і нарадзіўся мой тэатр аднаго акцёра
    «Зьшч». Неацэнную ролю ў гэтым адыграла Міністэрства культуры і кіраўніцтва Белдзяржфілармоніі.
    Зразумела, што мае чалавечыя кантакгы з супрацоўнікамі Міністэрства культуры, з Уладзімірам Аляксандравічам у пра-цэсе фармавання рэперіуару, падчас правядзення гас'іроляў, фестываляў, паўплывалі на накірунак дзейнасці адзінаіа ў натай краіне тэатра аднаго акцёра. Спектаклем аб лёсе полац-кай княжны Рагнеды «Выгнанне ў рай», які стаў лаўрэатам тэатральнага фестивалю «Студыйныя каляды» ў 1989 годзе, пачалося актыўнае жыццё філарманічнага тэатра «Зьніч». У Скарынаўскія святы ў Сафійскім саборы ў Полацку, на радзі-ме Рагнеды, а таксама ў Прыбалтыцы — у Рызе, Таліне, і на Міжнародным фестывалі монаспектакляў «Я» з удзелам наша-га тэатра — ўсе гэтыя значныя падзеі культурніцка-мастацкага жыцця нашай краіны адбываліся пры актыўным удзеле і над кіраўніцгвам Уладзіміра Гілепа. Ён заўсёды быў, застаецца і сёння сябрам тэатра «Зьніч», дарадчыкам у наших новых прэ-м’ерах, абменных гастролях. У нас з монаспеклямі выступалі выдатныя артисты з розных тэатраў — напрыклад, з мона-спектаклем «Маналогі» народная артистка СССР А.І. Клімава, а таксама народная артистка Украіны Л.М.Кадырава, заслужа-ная артистка Расійскай Федэрацыі, кіраўнік тэатра аднаго акцёра ў Валгаградзе З.Ц. Гурава. Усе значныя і добрыя падзеі не адбываюцца без удзелу Уладзіміра Аляксандравіча.
    Для мяне вялікая радасць выказаць добрыя словы падзякі, сваё захапленне і вялікую павагу яму. Цяпер нават немагчыма пералічыць вельмі значныя і неабходныя па чалавечых і пра-фесійных патрэбах парады, сустрэчы. Хутка тэатру споўніцца 20 гадоў, і я лічу, што Уладзьмір Аляксандравіч у многім паў-плываў і ўплывае на мяне як на творчую асобу, артистку, рэ-жысёра, кіраўніка тэатра. Мне пастаянна неабходна чуць яго думкі, ад знаку-ацэнку таго ці іншага спектакля. Гэта адбывала-ся і падчас стварэння і прадстаўлення гледачу монаоперы «Адзінокі птах», монаспектакля «Пачакай, сонца» і інш.
    106
    107
    Я захапляюся яго артыстычнасцю і ў той жа час здзіўляюся, з якой дабрынёй і ўвагай ставіцца Уладзімір Аляксандравіч да ўсіх людзей, з якімі сустракаецца ў творчым жыцці і ў працы. Якую агромністую дзсйнасць вядзе ён як старшыня Беларуска-га фонду культуры, рэдактар «Краязнаўчай газеты», па ўсіх шматлікіх накірунках у галіне культуры і захавання спадчыны Беларусі. Элегантна і проста! Але ж якая гэта няпростая, цяж-кая і адказная місія захоўваць, адкрываць і надаваць жыцця-дзейнасць нашым нацыянальным святыням мінулага і будучага краіны Беларусь.
    Галіна Дзягілсвз, дырэкгар-мастацкі кіраўнік Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра «Зьніч» Белдзяржфілармоніі, лаўрэат міжнародных фестываляў
    24 студзеня 2008 г.
    3 удзячнасцю ад іванаўцаў
    У розных гарадах і раёнах культур -нае жьщцё мае свае адметныя рысы. I наша Іванаўшчына — не выключэнне.
    Культура Іванаўскага раёна — гэта свет багатага фальклору, народных ра-мёстваў, многажанравай індывідуаль-най і калектьгўнай мастацкай твор-часці, эстэтычных пошукаў і дасягненняў.
    На сённяшні дзень у раёне дзейні-чаюць 40 бібліятэк, 30 клубных уста-ноў, 2 школы мастацгваў, 3 дзіцячыя музычныя школы, школа бандарства, школа харэаграфіі, музей народной творчасці ў в. Моталь і раённы музей-ны комплекс Н. Орды ў в. Варацэвічы.
    У развіцці культуры на Іванаўшчы-не ёсць і пэўная заслуга былога на-месніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Гілепа Уладзіміра Аляксанд-равіча.
    Будучи чалавекам ініцыятыўным і творчым, ён унікаў ва ўсе пьпанні дзейнасці ўстаноў культуры на перы-ферыі, аказваў садзейнічанне раз-віццю самадзейнай мастацкай твор-
    108
    109
    часці, асабіста прымаў удзел у правядзейні абласных і рэспуб-ліканскіх аглядаў і фестываляў.
    Адчувальнай для Іванаўскага раёна была дапамога У.А. Гі-лепа пры будаўніцтве і адкрыцці новага будынку раённай бібліятэкі імя Ф.І. Панфёрава, камплектаванні кніжных фон-даў бібліятэк. Пры яго непасрэдным удзеле ў 1986 годзе пача-ліся работы і па стварэнні ў в. Моталь Іванаўскага раёна музея народнай творчасці.
    Першапачаткова было прапанавана 2 варыянты музея: музей хлеба ці музей фальклору.
    Уладзімір Аляксандравіч ведаў Моталь як край самабытны, незвычайна бататы на традыцыі, народныя абрады і святы, вя-домы ва ўсёй акрузе кажухамі, мясцовымі музыкантам!, ткачихам!, у дамах якіх і да сённяіпняга часу стаяць ткацкія станкі вскавой даўнасці.
    Менавіта тэта і падштурхнула яго на думку аб стварэнні ў в. Моталь музея народнай творчасці. 3 яго прапановай пага-дзіліся ў раённым выканаўчым камітэце і аддзеле культуры.
    Сярод архіўных дакумеіггаў аддзела культуры захоўваецца пратакол пасяджэння камісіі па арганізацыі Мотальскаіа музея ад 19.11.1986, старшыней якой быў У.А. Гілеп, і рабочы план арганізацыі Мотальскага музея народнай творчасці, зацвер-джаны У.А. Гілепам 23 снежня 1986 г.
    Па ініцыятыве Уладзіміра Аляксандравіча для афармлення экспазіцыйных залаў музея была накіравана трупа мінскіх мас-такоў: Уладзімір Капшай, аўтар праекта і навуковай канцэпцыі музея, Алесь Марачкін, Уладзімір Тоўсцік, Дзмітрый Бабкін, Анатоль Рыбчынскі.
    Пры іх непасрэдным удзеле і дапамозе аформлена 8 экспа-зіцыйных залаў, якія знаёмяць наведвальнікаў з багатымі ка-лекцыямі археалогіі, бандарства, дрэваапрацоўчых інсгрумен-таў, керамікі, малюнка на шкле, палескага касцюма, ткацтва. Добрай падмогай для раёна была і матэрыяльная дапамога Міністэрства культуры, аказаная музею ў тыя гады.
    Сёння фонд музея налічвае 26,2 тысячы экспанатаў. Музей уключаны ў абласны турыстычны маршрут. Пазнаёміцца з ім едуць з усіх рэгіёнаў рэспублікі, Польшчы, Германіі, Ізраіля, Расіі і іншых краін.
    Уладзімір Шэляговіч,
    начальнік аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама 2J студзеня 2008 г.
    Пачутае ад Гілепа
    Ен расказваў, шло для будаўніпдва Іванаўскага дома культуры Гілепу не аднойчы, выконваючы даручэнні нам. старшыні Савета Міністраў Ніны Лявонаўны Сняжковай, даводзілася ездзіць у Маскву з наклонам і падарункамі, каб «выбіць» там нейкія «ліміты». Што гэта такое, канечне добра ведае Гілеп, бо гэтыя «ліміты» ён і прывозіў у Іванава ў чамадане.
    Вось аднойчы ён і прывозіць іх — гэтыя «ліміты». I панеслі яны разам з сакратаром Іванаўскага райкама КПБ Гетманчуком (таксама Уладзімірам) гэтыя «ліміты» адразу на будоўлю.