• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
    УА «Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры
    Зроднены з культурой
    Мінск • 2008
    УДК 008(476)(092)+929Гілеп
    ББК71(4Беи)
    3-90
    Аўтар ідэі і кіраўнік праекта Мікола Козенка
    Пад рэдакцыяй Генрыха Далідовіча, Міколы Козенкі
    Беларуси дзяржаўны інстьггут праблем культуры, Уладзімір Аляксандравіч Гілеп выказваюць шчырую ўдзяч-насць усім, хто далучыўся да выдання кнігі, дапамог ёй уба-чыць свет справай, словам, матэрыяльна, у тым ліку ўстановам ААТ «Белзнешэканамбанк», выдавецтву і друкарні НАН Бе-ларусі, ТАА «Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый», Інстьггуту Польскаму ў Мінску. Асаблівыя словы ўдзячнасці I. Б. Багачовай, Д. М. Кропатаву, С. А. Нічыпаровічу, С. М. Рыбаравай, Н. В. Ходар...
    Фотаграфіі з архіваў У.А. Гілепа, Т.І. Сгружэцкага, Я.В. Пясецкага, Л.Ф. Анцух, ГА. Ткацэвіча, Л.Н. Бароўскага, Н.В. Ходар.
    Зроднены з культурай / аўт. ідэі і кіраўн. праекта 3-90 Мікола Козенка; пад рэд. Генрыха Далідовіча, Міколы Козенкі. — Мінск: БелДІПК, 2008. — 400 с.: іл.
    ISBN 978-985-472-157-6
    Кніга прысвечана вядомаму дзеячу беларускай культуры, му-зейнаму работніку і краязнаўцу, арганізатару культурнага будаў-ніцтва і захавальніку гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, старшыні Беларускага фонду культуры, кіраўніку Беларускага камітэта Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), галоўнаму рэдактару «Краязнаўчай газеты» Уладзіміру Аляксанд-равічу Гілепу.
    УДК 008(476)(092)+929Гілеп ББК 71(4Бсй)
    ISBN 978-985-472-157-6	© Афармленне. БелДІПК, 2008
    Прадмова
    Кніга «Зроднены з культурай» вы-пускаецца з нагоды 70-гадовага юбі-лею Уладзіміра Аляксандравіча Гілепа, вядомага дзеяча культуры Беларусі.
    Схема жыццёвага шляху У. А. Гіле-па складалася па прынцыпу эвалю-цыйнага развіцця. Сялянскае дзіця, малепства якога апаліла вайна, па ся-мейных абставінах на нейкі час адар-ваны ад Беларусі, вучань рускамоўных школ, студэнт Белдзяржуніверсітэта. А пасля імклівая кар’ера: намеснік ды-рэктара музея, работнік ЦК КПБ, першы намеснік міністра культуры БССР, старшыня ГА «Беларуси фонд культуры», галоўны рэдактар «Края-знаўчай газеты». I хоць гэта схема ўкладваецца ў адзін абзац, але падзей, абавязкаў, праблем, камянёў тых, «што губяць сілы маладыя», хапіла б і на некалькі чалавек.
    Дзяржава ў поўнай меры выкары-стала здольнасці гэтага чалавека, які прайшоў шлях ад рабочага да першага намесніка міністра культуры. Трэба аддаць даніну савецкаму часу: ён умеў
    выхоўваць кіраўнікоў пяспешна, паступова ўзвышаючы іх па службовай лесвіцы. Выхаваўчы працэс ішоў усё творчае жыц-цё. Але і аддачу ад такіх людзей дзяржава патрабавала жорстка. Яны гэта ведалі і працавалі з поўнай аддачай.
    Ва ўсіх справах У. А. Гілепа ўдала спалучыліся здольнасці і набыткі гісгорыка і археолага, музеёлага і фалькларыста, мас-тацтвазнаўца і краязнаўца. Усё гэта разам і паасобку спрыяла яго навуковай, арганізацыйна-адміністрацыйнай, журналісц-кай працы, асноўпым накірункам якой была і ёсць ахова, збе-ражэнне і папулярызацыя народнай культуры, гісторыка-куль-турнай спадчыны нашай краіны.
    Займаючыся рознымі пытаннямі і праблемамі развіцця бе-ларускай культуры, а яны былі складанымі на ўсіх этапах раз-віцця краіны, Уладзьмір Аляксандравіч прыдбаў іпмат сяброў, аднадумцаў, паплечнікаў і паслядоўнікаў. Нязмуіпана і з зада-вальненнем яны напісалі свае нататкі, угаварылі юбіляра паў-дзельнічаць у выданні, і так талакою стварылі гэтую кнігу.
    Кніга складаецца з трох раздзелаў. Першы раздзел «Пры-знанні калег, сяброў» — аповеды тых, хто вучыўся, жыў, пра-цаваў побач і разам з У. А. Гілепам.
    Для другога раздзела «Краязнаўча-журналісцкі неспакой. Слова — Уладзіміру Гілепу» складальнікі папрасілі юбіляра самому расказаць пра свой род і сябе, падабраць для публіка-цыі тое-сёе з таго, піто ён напрацаваў як публіцыст.
    У трэцім раздзеле змешчаны артикулы вядомых даследчы-каў пра стан, здабьпкі і складанасці развіцця тых накірункаў нашай культуры, у якія У. Гілеп укладваў і працягвае ўкладваць багаты жыццёвы і творчы вопыт, свае сілы.
    Такім чынам, шаноўны чыгач, азнаёміўпіыся з гэтай кнігай, ты даведаешся, за што і вядомыя дзеячы навукі і культуры, і, як кажуць, простыя працаўнікі культуры гавораць добрыя словы Уладзіміру Аляксандравічу Гілепу.
    Выданне ілюстравана здымкамі з яго сямейнага архіва.
    4
    Раздзел першы
    ПРЫЗНАННІ КАЛЕГ, СЯБРОЎ
    Выдатны дзеяч культуры адзначае свой юбілей
    Уладзімір Аляксандравіч Гілеп — юбіляр. Гэта дае магчымасць сказаць колькі слоў пра шаноўнага чалавека і пра яго дзейнасць у галіне кулі>туры Беларусі. Вялікая часгка яго творчага жыцця звязана з дзейнасцю музеяў на-шай краіны, захаваннем гістарычнай спадчыны беларускага народа.
    Само месца ягонага нараджэння як бы прадвызначала далейшую дзейнасць Уладзіміра Аляксандравіча. Ка-пыльскі раён, частка якога была ў Слуцкім княстве з багатай і цікавай гісторыяй, стагоддзямі захоўваў гіста-рычныя традыцыі мясцовых людзей, самабытную культуру і асаблівасці га-воркі. I ў новы час традыцыі працягва-ліся, а да іх дадаваліся новыя з’явы. Гэта — і змаганне за незалежнасць Бе-ларусі, і партызанскія дзсянні падчас Вялікай Айчыннай вайны і паслявасн-нае ўзнаўленне.
    Лёс звязаў здольнага юнака з гісторыяй нашай крайня, з працай па стварэнпі многіх наших музеяў. Пасля вялікую работу выконваў Уладзімір Аляксандравіч у галіне арганізацыі і кіравання культурным! працэсамі грамадства Беларусі. Апош-няе дзесяцігоддзе ён кіруе Беларускім фондам культуры — грамадскай арганізацыяй, створанай з мэтай адраджэння і раз-віцця нацыянальных традиций і краязнаўчага руху.
    Яго вопыт і арганізацыйныя здольнасці дазволілі Беларус-каму фонду культуры разгарнуць дзейнасць у некалькіх на-прамках — тут і праца камісіі «Вяртанне», і выданне кніг — «Славутыя імёны Бацькаўшчыны», літаратурных твораў класі-каў літаратуры, і мастацкія выставы ды інш.
    Уладзімір Гілеп удзельнічае і ў міжнародным супрацоўніц-тве музеяў Беларусі з музеямі іншых краін. Ён узначальвае Беларуси камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах, памагае ладзіць розныя канферэнцыі і выставы. Ён з’яўляецца галоўным рэдактарам «Краязнаўчай газеты» ад самага пачатку яе выдання. Фактычна газета аб’ядноўвае і накіроўвае края-знаўчы рух у нашай краіне, дае магчымасць краязнаўцам каар-дынаваць сваю прану. У газеце друкуюцца матэрыялы па гіста-рычнай і сучаснай краязнаўчай тэматыцы, адзначаюцца гістарычныя даты, юбілеі слынных асоб і інш.
    Хочацца пажадаць шаноўнаму юбіляру добрага здароўя, новых поспехаў у яго шматграннай працы і асабістага шчасця.
    Анатоль Грыцкевіч,
    сябра Рады Беларускага фонду культуры, старшыня камісіі «Славутыя імёны Бацькаўшчыны» 17 студзеня 2008 г.
    6
    Жыццеапантаны няўрымснік
    Гэтага чалавека я не магу ўявіць без справы, паруску кажучы «праздно шатающимся». На гэта ў яго проста няма часу. I жадання. I ніколі, напэў-на, не было. I ўжо не будзе. Такі ха-рактар мае Уладзімір Аляксандравіч Гілеп. Ну хто б на яго месцы мог сён-ня пахваліцца, што шмат гадоў маючы пенсію, ён не сядзіць ні дома, ні на дачы, хоць на гэтым лапіку вязынкаў-скай зямлі ён таксама дбайны гаспа-дар, рупны земляроб і нястомны па-ляпшальнік быту, пабудоў, калядачнага лесу, не ляжыць на траўцы тварам да сонца?
    Трынаццаты год узначальвае ён Беларуси фонд культуры. Як вы зразу-мелі, на грамадскіх начатках, у што ніяк не могуць паверыць пільныя збіральнікі падаткаў, час ад часу спра-буючы падлавіць яго. А ён — мала што ў фондзе шчыруе на ўсю моц за бяс-платна, дык і яшчэ адну грамадскую ношку ўзваліў на сябе, і таксама бяс-платную, дакладней — беззарплатную. Пяць гадоў ужо з’яўляецца галоўным
    рэдактарам першай у нашай краіне і адзінай «Краязнаўчай газеты». Ды яшчэ і адзін з заснавальнікаў яе. А ў рэдакцыі той супрацоўнікаў — і пальцаў адной рукі замнога.
    Вось цяпер і памяркуйце, колькі «страчанай матэрыяльнай выгады» недабірае Уладзімір Аляксандравіч. Але справу сваю робіць — як дай Бог кожнаму, бо не ўсякі і за грошы хацеў бы і рабіў бы тое ж і столькі. А ён — як салдат, якога некалі па-ставілі на пост вартавога і забыліся зняць. Кожны дзянёчак ра-ным-раненька, задоўга да пачатку ўсеагульнага працоўнага дня, найчасцей пешкі, ідзе ён у Траецкае прадмесце, дзе і Фонд культуры, і рэдакцыя газеты.
    А там ужо, між чытаннем матэрыялаў чарговага нумара, — людзі, людзі, людзі... Яны ідуць у фонд, не, не столькі ў сам фонд, як менавіта да Гілепа, са сваімі прапановамі, прабле-мамі і нават балячкамі, якія датычаць не адно іх, найперш — не іх. Бо зберажэнне беларускай культуры, мовы, захаванне нашай спадчыны, фальклору, развіццё краязнаўства, бібліятэк і шмат што іншае, вядома ж, клопат не аднаго Гілепа і нават не аднаго Фонду культуры. I дзякаваць Богу, думаю я, што не звя-ліся такія людзі, не ўсіх захліснула абыякавасць, бо неспалу-чальныя гэта словы і паняцці: культура і абыякавасць.
    Так сталася па жыцці, што менавіта з асобай У. А. Гілепа атаясамліваюцца многія карысныя праекты ў сферы культуры, і найперш мо спроба скрануць з месца цяжкавагавую праблему вяртання нашах капггоўнасцяў з-за межаў Беларусі. Хіба не пра тое сведчыць выданне Фондам культуры кніг серы! «Вяртанне», намаганні надаць гэтай справе дзяржаўнае гучанне?
    Людзі ідуць да Гілепа, бо ведаюць яго безадмоўную натуру, а яшчэ — ягоную глыбокую дасведчанасць у галіне культуры, аховы помнікаў (а як жа — сам некалі і ў археалагічных раскопках браў удзел, і ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны працаваў), ягоную напорыстасць у вырашэнні праблемы, якой ён «захварэе». Ой, як жа часта да-
    водзіцца яму «хварэць». Але хай бы Бог дараваў яму толькі гэтую хваробу і ніякіх больш.
    Што ж да дасведчанасці, то яна, відаць, ірадыцыйная, ня-зменная, можна сказаць — пажыццёвая.
    Так сталася, іігго мае першае руканне з Уладзімірам Аляк-сандравічам адбылося ў тым высокім партийным, як яго называл! «чырвоным доме», дзе за савецкім часам вызначалася га-лоўная палітыка не адно ў самой палітыцы (гэтага права ў саюзных рэспублік, што праўда, было якраз найменш), не толькі ў эканоміцы, але (што складала мо найбольшы партийны клопат) і ў сферы ідэалогіі і культуры.