Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
...У Залессі наведвальнікі яго назіралі, як нейкі дзівак (у адных плаўках) ходзіць па пояс у вадзе і выся-кае рыдлёўкаю то куст плюсніка, то куст жоўтай лілеі. Складвас ў вядро з вадою, а потым нясе да машыны. А на беразе яго падбадзёрваюць тры жанчыны і маленькая сабачка Арабелка.
Далей, казаў Гілеп, усё было як у казцы: прыехалі на лецішча, пачаў ён тыя раслінкі садзіць у сваю маленькую сажалку, а з адкрытых вокан загучаў «Паланез» Апнскага. Трэба ж было ў гэты момант унучцы ўклю-чыць радыёпрыёмнік!
Так, пад музыку і пасадзіў Уладзімір Аляксандравіч жывыя падарункі ад-Агінскіх і расіуць яны на ягонай дачы ўжо больш за дзесяць гадоў. Кажа, пгго той, каму ён тую гісторыю расказваў, абавязкова прасіў у яго — дай і мне пгто-небудзь ад Агінскіх. I даваў...
40
Мы — з беларускага ўзвышша
41
Адам Бабарэка, выдатны беларускі крьггык, рэпрэсіраваны ў 1930-я гады мінулага стагоддзя, параўноўваў Беларусь з узвышшам. 3 яго цякуць рэкі і ручаіны ў іншыя культуры... А тут, на пляцы, утвараюцца балаты...
На жаль, наша зямля ўвесь час сілкуе талентамі іншыя культуры, а тыя, хто застаецца тут, часцяком успрымаюць наваколле як балота... Глухую правінцыю...
Таму святую справу робяць людзі, якія аддаюць свой талент, сілы, самое жыццё роднай зямлі, тыя, хто ўтварае жыватворныя крыніцы, хто паказвае іншым, што туг — не край балатоў, тут— сўрапсйская дзяржава са сваей трагічнай, багатай на падзеі, гісторы-яй, амаль невядомай тутэйшаму люду, выгадаванаму на «Зорных войнах» ды заморскіх «мыльных операх».
Калі ў наш дом прыносяць «Края-знаўчую газету», сціпла выдадзеную, я заўсёды адчуваю : гэта — глыгок кры-нічнай вады. Прывітанне з беларускага узвышша. Знак, што нехта стаўся яшчэ адной крыніцай на роднай глебе.
Я ведаю чалавека, дзякуючы якому выходзіць «Краязнаўчая газета». Гэта — яе галоўны рэдакгар спадар Уладзімір Плеп. А рэдактарская праца — толькі частка ягонае дзейнасці на на-шым узвыппиы... Спадар Уладзімір — гісторык, гаму ведае, што ў гісторыі застанецца, а што садзьмецца ветрам часу, як пыл... Няхай і залаты...
Помню, як цудоўна было хадзіць пад спевы фальклорных калектываў, назіраючы за работаю народных майстроў, у Тра-ецкім, на святах, што арганізоўваў Фонд культуры, які ачоль-вае Уладзімір Гілеп.
Лецішча ў яго — таксама на ўзвышшы... У Вязынцы, на радзіме Янкі Купалы. Там цудоўны сад, выпеставаны гаспада-ром разам з жонкай, таксама гісторыкам, гасціннай Рымай Віктараўнай. Там заўсёды чакаюць сяброў... Пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў... Пад шатамі, якія люляюць травеньскую квецень, так добра гучаць вершы...
Аднойчы спадар Уладзімір там, пад квеценню, прамовіў са скрухай пра «чыноўніцкі складнік» свайго жыцця...Так, маг-чыма, доўгая дзейнасць на адказнай пасадзе накладае адбітак на асобу... Але чыноўнікі бываюць розныя. Спадар Уладзімір застаўся найперш Чалавекам. Беларусам. Творчай асобаю. Няма ў ім стэрэатыпна ўяўляемай начальніцкай фанабэрыі, абыякавасці або боязі новага. Дай, Божа, нам наболей такіх чыноўнікаў на Беларусі... Бо гэта чалавек, у якога па-маладо-му загараюцца вочы на чарговай выставе ад сузірання стара-жьггнага мяча ці знойдзенага абраза... Гэта чалавек, які чыгае беларускія паэтычныя зборнікі, наведвае прэм’еры спектакляў і ведае, што ляжыць у неграх Менскага гарадзішча, дзе калісьці праводзіў раскопкі. Чалавек, які бачыць свет з беларускага ўзвышша.
А той, хто валодае такім, узвышэнскім, паглядам, спазнаў, як не даць засмактаць сябе балоту: падобна жабцы ў збанку з малаком, якая збіла лапкамі кавалак масла, трэба ўласнымі сіламі, не шкадуючы сябе, зрабіць свой востраў... Стацца кры-
42
43
ніцай... Аддаць сябе Беларусі... He чакаючы ўзнагарод і пры-знанняў, а проста — таму, што іначай нельга. I каля такіх лю-дзей заўсёды будуць збірацца іншыя. I будзе жыць Беларусь.
Наша Узвышша створана не з горных пародаў. Яно створа-на з людзей. Такіх, як піаноўны Уладзімір Аляксандравіч Плен.
* ★ ★
Уладзіміру Гілепу
А ў Менскім прадмесці — нязведаны нетры.
А ў нетрах Нямігі спіць волатаў човен...
Ды трэба не страціць любові і веры
У пошуку Княства Вялікай Любові.
Пяскі і снягі засыпалі наш горад.
У трупах бетонных знявольвалі рэкі.
Ды всрым —
у Княстве Вялікай Любові
Няміга ў блакіт прыадкрые павекі.
Разбіты вітраж прамінулых стагоддзяў
Збярэцца па шкельцы ў малюнак дзівосны,
Бо ёсць каму верыць, шукаць і знаходзіць,
Радзіме вяртаць яе словы і лёсы.
Людміла Рублеўская, пісьменніца, паэтэса
S студзенл 2008 г.
3 сапраўдных грамадзян
Ёсць людзі, якія прыцягваюць да сябе літаральна з першага знаёмства. Цяжка нават адразу сказаць, чым. Як для мяне, дык нейкім унутраным свят-лом духоўнасці, непадробнасці, шчы-расці. Менавіга да такіх людзей я ад-ношу Уладзіміра Аляксандравіча Гілепа. Пазнаёміўся я з ім у Полацку, калі Гілеп яшчэ працаваў у ЦК кам-партыі. Нялёгкая і далікатная тады была ў яго місія, бо рашаліся пытанні будучыні гістарычнага цэнтра горада. Не ўсё прымальна было, ііпо прапаноў-валі архітэктары, зайадта радыкальную і ваяўнічую пазіцыю займалі некато-рыя так званыя нефармалы. I вось «вырульваць» гэтую сітуацыю ў кан-структыўнае стваральнае русла давяло-ся менавіта Плепу. I гэта яму ўдалося.
Бліжэй мы сышліся, калі я пераехаў у Мінск, працаваў у Саюзе пісьменні-каў, а Гілеп пасля працы псршым на-меснікам міністра культуры ўзначаліў Беларускі фонд культуры, змяніўшы на гэтай пасадзе заўчасна памерлага народнага пісьменніка Беларусі Івана
44
Чыгрынава. Мснавіта ў той час у Гілепа нарадзілася ідэя пра-вядзення «Траецкіх кірмашоў» з удзелам народных майстроў, мастакоў, літаратараў з беларускай глыбінкі. Памятаю, якімі святамі станавіліся гэтыя імпрэзы і для мінчан, і для ўдзельні-каў з рэгіёнаў нашай краіны. У Мінск накіроўваліся прадстаў-нічыя дэлегацыі на чале з кіраўнікамі раёнаў. Яны мелі магчы-масць паказаць у сталіцы ўсё, чым адметны іх край, пазнаёміць з лепшымі людзьмі раёна, сустрэцца са славутымі землякамі. Творчыя, дзелавыя і сяброўскія адносіны з Гілепам я працяг-ваю вось ужо на працягу больш за дзесяць гадоў. Люблю і па-важаю яго за беларускасць, за адданасць любімай справе, за цудоўныя чалавечыя якасці. Думаецца, што менавіта такія людзі — гонар і сумление нашага народа, сапраўдныя грама-дзяне нашай любімай Беларусі.
Мала ў краі родным нарадзіцца, Трэба ўсёй душою зразумець, Што найлепшы скарб — сваю Радзіму У душы заўжды патрэбна мець.
I дзяліць з ёй радасць і нягоды, Бараніць зямлі сваёй спакой, I заўсёды са сваім народам Быць у светлай лучнасці святой.
Нанум Гальпярошч, паэт
23 лютага 2008 г.
Гаспадар
Уладзіміру Гілепу
...Каб ведаць родны Край і быць слугою Яго палацаў, замкаў і святынь Патрэбна бьщь з вялікаю душою, Як неба, у якім зямная стынь Ля сонца, як ля сэрца, прападае I да людзей вяртаецца цяплом, I нас яднае назаўсёды з Краем Адвечным, беларускім, як крыжом, Які мы атрымалі пры хрышчэнні, Каб з ім ішлі мы праз вятры гадоў, I толькі перад крыжам на калені Мы падалі, каб выказаць любоў Да родных ніў, да матчынага слова, Да замкаў старасвецкіх і хацін, Дзе шчэ жыве не падчаркаю мова, Якую знае Бог, і Ен адзін
Спытае ў нас за ўсё і ўзнагародзіць За нашыя пакугы...
Родны Край,
Ты нібы ліст бярозавы на лёдзе У гэтым свеце, дзе жыццё — не рай, Але дзе людзі ёсць з такой душою, Як неба, у якім святло, як Храм.
I той Тут гаспадар— хто стаў слугою Зямлі, якую Бог адмераў нам...
Віктзр Шніп, паэт 20 студзеня 200S г.
46
47
Хранитель культурного наследия земли белорусской
Для себя я уже давно уяснил, что масштаб личности во многом определяется широтой души человека. Есть сферы деятельности, где нельзя работать без призвания. Конечно, можно приспособиться, а затем всю жизнь мучиться самому и мучить всех тебя окружающих. В сфере культуры всегда не хватает денег, принцип финансирования, как раньше говорили, — остаточньш. Поэтому и остаются работать в этой сфере чаще люди действительно неординарные, талантливые. Владимир Александрович Гилеп из их числа. За чинами и званиями он не гонялся, а слава и уважение пришли к нему вполне естественно — за работу. Давно вроде завершилась его служба в отделе культуры ЦККПБ, Министерстве культуры БССР, а память о делах добрых, как оказывается, неподвластна никаким переменам. Владимир Александрович и сегодня востребован, и сегодня в строю — он председатель Белорусского фонда
культуры. Как и прежде, весь в делах и заботах. Я как врач могу с большой долей вероятности утверждать, что добрые дела и любимая работа — залог счастливого долголетия, и жизнь Владимира Александровича тому яркое подтверждение.
Мы с ним земляки, но познакомились уже в Минске. Хоть и живем, как оказывается, на одной улице, вроде бы соседи, а вот она, жизнь городская — все обособлены, друг с другом почти не встречались, за исключением мимолетных кивков при встрече.
Вообще Копыльщина, как мне представляется, — родина талантов. Здесь словно гейзер какой-то из земли хлещет. Что ни человек — талантище. Сколько ученых, инженеров, конструкторов, врачей, писателей, артистов обрели здесь свою малую родину. И среди них особый, никем неповторимый жизненный путь моего земляка, знаменитого деятеля белорусской культуры, подвижника и собирателя талантов Владимира Гилепа. И хотя его звезда взошла в Минске, он весь из белорусской глубинки, впитавший с молоком матери музыку белорусской души, лиризм белорусского языка и мудрость народного фольклора, всю красоту тихой, неброской, но красивой белорусской природы, ее неповторимый ландшафт. Он и сам такой же статный, спокойный, открытый и добрый, весь народный, национальный белорусский человек.
Есть такое понятие в биологии — генофонд жизни, который вбирает в себя бесконечное множество наследственных кодов всего живого на земле. И вновь родившийся человек сразу становится сильным, так как наследует огромный многовековой опыт своих предков, опыт борьбы за физическое выживание. Все-таки правы философы, которые утверждают, что в общественной жизни аналогом такого генофонда является культура. Культурная среда как бы записывает в генетическом коде человека и воспроизводит из поколения в поколение фундаментальные жизненные смыслы, определяющие содержание базовых социальных понятий, ведущих его по жизни.