• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    Развіццю беларуска-польскага культурнага супрацоўніцтва спрыялі добрыя і нават сяброўскія адносіны Уладзіміра Аляк-сандравіча з тагачаснымі намеснікамі міністра культуры Полыпчы Тадэвушам Полякам, Міхалам Ягела і Рафалам Скомпскім, вядомымі навукоўцамі і даследчыкамі Анджэем Цеханавецкім і Анджэем Міхайлоўскім, Тадэвушам Бернато-вічам, даўнія цесныя сувязі з Польскім фондам культуры.
    I да гэтага часу рэалізуюцца некаторыя важныя праекты, пачатыя па ініцыятыве і з удзелам У. А. Плена. Напрыклад,
    дзейнасць Беларуска-Польскай кансультацыййай камісіі па справах гісторыка-культурнай спадчыны.
    Дзякуючы і намаганням Уладзіміра Аляксандравіча былі ў свой час падрыхтаваны дакументы і приняты станоўчыя ра-шэнні аб унясенні ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА замкаваіа комплексу «Мір», палацава-замкавага комплексу «Нясвіж». Наогул, адраджэнне і стварэнне Нацыя-нальнага гісторыка-культурнага запаведніка «Нясвіж» стала для У. А. Плепа адной з важнейших прафесійных спраў на многія гады. З’яўляючыся яшчэ і старшынёй Беларускага ка-мітэта Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), Уладзімір Аляксандравіч прыклаў шматлікія намаганні, каб гэты і іншыя аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны сталі сапраўднымі адметнымі візітнымі карткамі Беларусі. Спрыялі гэтаму і многія звароты ад імя камітэта, праведзеныя шматлікія канферэнцыі, напрыклад, міжнародная навуковая канферэн-цыя «Нясвіж як агульнаеўрапейская каштоўнасць» у 1994 го-дзе, на якой была абмеркавана навуковая канцэпцыя будучага запаведніка, створаны Міжнародны фонд «Нясвіж».
    На мой погляд, вельмі цікавым і ўзаемакарысным было ў той час стварэнне па інцыятыве Уладзіміра Аляксандравіча Міжнароднай паслядыпломнай летняй школы «Нясвіжская акадэмія», якая паспяхова дзейнічае з 1995 года. За гэты час праведзена XII курсаў, дипломы школы атрымалі каля 160 вы-пускнікоў з Літвы, Полыпчы, Украіны і Расіі, у тым ліку 86 — з Беларусі. 13 верасня 2007 года ў Нацыяналъным Цэнтры даследаванняў і дакументацыі гістарычных помнікаў у Варшаве адбылося ўрачыстае ўручэнне дышюмаў выпускнікам XII курса па тэме «Ахова і фармаваіше культурнага ландшафту» Міжнароднай паслядыпломнай летняй школы «Нясвіж-ская акадэмія». Дьшломы атрымалі 14 выпускнікоў, у тым ліку 6 — з Беларусі. Многімі спецыялістамі неаднаразова адзнача-лася важная роля «Нясвіжскай акадэміі» ў падрыхтоўцы ква-ліфікаваных спецыялістаў у галіне даследаванняў і аховы по-
    16
    мнікаў, вывучэння і выкарыстанпя назапашанага досведу ў розных краінах.
    I калі ўзнікалі нейкія неспрыяльныя сітуацыі ў дзейнасці Нясвіжскай акадэміі, Уладзімір Аляксандравіч заставаўся і за-стаецца яе апекуном, бо гэты накірунак культурнай дзейнасці заўсёды з’яўляецца для яго важным і блізкім.
    Вельмі важным застаецца ўклад У. А. Гілепа ў справу раз-віцця музейнай і краязнаўчай сферы Беларусі, аховы гісторы-ка-культурнай спадчыны. Будучы ініцыятарам і заснавальні-кам, галоўным рэдактарам «Краязнаўчай газеты», Уладзімір Аляксандравіч спаўна выкарыстоўвае яе магчымасці для выха-вання і фармавання нацыяналыіай свядомасці, любові да бела-рускай гісторыі і культуры, малой і вялікай радзімы.
    Колькі памятаю і ведаю Уладзіміра Аляксандравіча, ён заў-сёды адстойваў і адстойвае нацыянальны дух і традыцыі ў бе-ларускай культуры, што робіць яе непаўторнай і адметнай, цікавай для іншых краін і народаў.
    I яшчэ аб адной вельмі важнай рысе Уладзіміра Аляксапдра-віча неабходна сказаць — ён заўсёды знаходзіцца ў нейкай па-стаяннай занепакоенасці той ці іншай праблемай, выношвае нейкія новыя ідэі. Да месца будзе прывесці цікавыя словы вя-домага беларускага даследчыка-філолага Фёдара Янкоўскага: «Калі робіш добрае і робіш добра, не чакай і не шукай сабе спакою. Ён, мабыць, не твой...»
    Хацеў бы пажадаць Уладзіміру Аляксандравічу, каб гэты неспакой за важныя справы, за беларускую культуру надаваў яму фізічную сілу і новыя станоўчыя эмоцыі, каб людская ўдзячнасць была і надалей самай высокай адзнакай, каб шчы-рыя і надзейныя сябры былі заўсёды побач.
    3 нізкім наклонам і вялікай павагай
    Тадэвуш Стружэцкі, савеінік Пасольства Беларусі ў Польшчы Варшава, 12 лютага 2008 г.
    Адно хобі на дваіх
    Пры ўсёй значнасці і рознабако-васці спраў, якімі мне даводзілася зай-мацца ў ЦК КПБ у якасці інструктара, загадчика сектара, а потым і загадчыка аддзела культуры, адкрыліся пэўныя магчымасці для рэалізацыі зусім не шкодных для агульнай адраджэнскай справы і сваіх схільнасцяў-прыхільна-сцяў, якія мы тады, яшчэ ў 1970— 1980-х называлі «хобі». Былі-засталіся тыя схільнасці і ў мяне. У вузкім сэн-се — тэта музеі, музейная справа, у шырокім — наша сапраўдная, а не на-вязаная суседам гісторыя і гістарычная памяць як аснова нацыі, цывілізацыі, дзяржаўнасці і незалежнасці. Якраз гэ-тае хобі пасля і вывядзе мяне на Эн-цыклапедыю, 145-томную хроніку Бе-ларусі «Памяць» ды на серию дакументальных гістарычных драм і трагедый ад Рагнеды і Рагвалода да Янкі Купалы.
    Удзячны за гэта Уладзіміру Гілепу. 3 ім мы і ўваходзілі ў дарослае жыццё з адным «хобі». Асабіста я гэтаю «хва-робай» захварэў змоладу і зусім выпад-
    18
    19
    кова, прыйшоўшы на працу пасля заканчэння юрыдычнага факультэта БДУ у ЦК ЛКСМБ, дзе атрымаў ад папярэдніка сгол і дзве шафы, запоўненыя паперамі. Непасрэдны мой на-чальнік, таксама навічок, жадаў вызваліць канторскую мэблю ад непатрэбпічыны: прыбіральшчыца, маўляў, здасць усё ў макулатуру. I змахнуў з верхніх наліц пажоўклыя паняровыя сто-сы і скруткі на падлогу. Калі пыл асеў, прысеў і я да той «маку-латуры», ды і прассдзсў да поўначы над сапраўды музейным скарбам. I на падлозе, і на паліцах шафаў былі партызанскія насценгазеты, самапісныя ўлёткі, баявыя лісткі, рукапісныя часопісы, сшыткі вершаў юных партызанаў, іх жа пессннікі, дзённікі, пісьмы і запіскі родных і блізкіх. У шуфлядах аказала-ся некалькі пячатак падпольных райкомаў і шмат што іншае з камсамольска-партызанскага падпольнага жыцця.
    Патэлсфанаваў у Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, натрапіў на намесніка дырэктара па навуковай частцы, тады янічэ незнаёмага мне Уладзіміра Гілепа. Сказаў пра знаходку. Ён прыслаў супрацоўніцу музея Дзіну Петрачэнка. Яна ўсё і забрала, каб да ладу прывялі.
    Можа, з гэтага і нарадзілася ідэя стварыць у кожным раёне Летапіс народнай славы ды ствараць па школах свае краязнаў-чыя музеі. А што з гэтага Летапісу (а зроблена было нямала) і нарадзілася ідэя вьщаць шматтомную хроніку «Памяць», прысвечаную падзеям вайны ў кожным горадзе і раёне Бела-русі, то гэта дакладна. Першы сакратар ЦК КПБ Пётр Міро-навіч Машэраў падтрымае гэта і дасць штуршок ініцыятывс «знізу» прыкладна такімі словамі: «Мы павінны прыдумаць такое выданне, каб увекавечыць у ім усе ахвяры вайны ад не-маўляці да старога».
    Першыя метадычныя ўказанні, як збіраць матэрыял, пісаць і рэдагаваць хронікі «Памяць» мне з Уладзімірам Гілепам і да-вялося складаць, а яму яшчэ і арганізоўваць напісанне першага ўзору «Летапісу Шумілінскага раёна». 3 гэтымі ўказаннямі і заданием П. Машэрава я і перайшоў на працу ў Галоўную рэ-
    дакцыю Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, дзе і ўзначаліў стварэнне рукапісаў хронік фактычна падпольна. ЦК КПСС, дзе нам з У. Пленам і А. Кузьміным давялося «праштурхоў-ваць» «Летапіс» як іпматтомнае выданне, забараніў яго аж да пачатку т.зв. «перабудовы».
    А да гэтага ў ЦК КПБ мне зноў пашэнціць натрапіць на унікальныя партызанскія экспанаты і важныя партыйныя даку-менты часоў «партызанкі».
    Нейкая патрэба завяла мяне ў падвал будынка, там і паба-чыў штук дзесяць партатыўных друкарскіх машын, якімі кары-сталіся партизаны. Папьп'аўся ў рабочых, якія чысцілі падвал, куды яны падрыхтавалі гэтыя машины. «У металалом, а то куцы ж...» — адказалі рабочыя.
    Уладзімір Гілеп прибег неадкладна. Перш, чым забраць экспанаты, агледзеў памяшканні падвала і ў адным з іх знайшоў сапраўдныя сховішчы папак з партызанскімі дакументамі. Ён і абрадаваў знаходкай супрацоўнікаў Партархіва ЦК КПБ.
    Сяброўства з Уладзімірам Гілепам і з дырэктарам Дзяржаў-нага музея БССР Станіславам Сапежкам добра замацавалася. 3 Гілепам перажылі і няшчасце, што здарылася са Станіславам Сапежкам. Ён і сам «падзаляцеў» перад цэкоўскім непасрэд-ным начальствам, праявіўшы «непонимание» нечаканай неаб-ходнасці для Дзяржаўнага музея БССР усяляць Музей гісго-рыі Вялікай Айчыннай вайны ў будынак на Цэнтральнай плошчы Мінска (цяпер Кастрычніцкая плошча). Логікі ў гэ-тым не было аніякай, адна палітызаванасць, бо спачатку ў новым будынку з самадастатковай плошчай меркавалася прад-ставіць тысячагадовую гісторыю Беларусі. Ды, як кажуць, начальству было «виднее».
    Пстрычку за сваё асобае меркаванне інструктар-пачатко-вец перажыў без асобых пакуг, бо ўсё роўна нічога змяніць у бязглуздым рашэнні не мог. Для дырэктара ж Дзяржаўнага музея Станіслава Сапежкі, які ў будаўніцтве і адкрыцці новага паўнавартаснага гістарычнага музея бачыў сэнс свайго тады
    20
    ўжо немаладога жыцця, крушэнне мараў і надзей скончылася асабістай трагедыяй. Спачатку надарыўся інфаркт, а неўзабаве пакінуў ён гэты жорсткі, несправядлівы і нелагічны свет.
    Па сваім другім прыходзе ў ЦК КПБ на насаду загадчика аддзела культуры заспеў я там і інструктара па музейных справах Уладзіміра Плена. Разам з ім мы будзем шукаць пляцоўку для музея архітэктуры і быіу Беларусі пад Мінскам, будзем курыраваць дакументацыю па яго планіроўцы і экспазіцьгі, а як зноў сыйду з ЦК КПБ у БелСЭ, то ў яе лёхах на некалькі гадоў зробім часовы склад экспанатаў гэтага музея. Разам з У. Гілепам будзем ратаваць ад будаўнікоў адзін з самых вялікіх курганоў на Беларусі, які трапіў у забудову мінскага мікрараё-на «Паўднёвы Захад», а пасля шэфстваваць над ім, аж пакуль на археалагічным помніку IX—X стст. не ўсталююць знак, жартам скажам, «ахоўвасцца ад дзяржавы».
    Разам з У. Гілепам аднясем на разгляд бюро ЦК КПБ каля пяцідзесяці праектаў пастаноў на адкрыццё раённых і га-радскіх музеяў (была адна пастанова, у якой загадвалася ства-рыць 7 новых музеяў). А ў кампенсацыю за будынак Дзяржаў-нага музея БССР у Мінску ўнесці П. Машэраву прапанову аб адкрыцці другога дзяржаўнага гістарычнага музея ў Пінску на базе будынка былога езуіцкага калегіума. Ідэя была ўспрынята Машэравым зацікаўлена. Ён убачыў у ёй магчымасць не толькі паказаць жыццё цэлага краю, але і падсвяціць палескія парты-занскія справы, якія нібыта наўмысна многія гады неяк пры-ніжаліся, аддаваліся на ўганараванне украінцам-каўпакаўцам. А каб не дражніць, як ён казаў, маскоўскіх гусей другім рэс-публіканскім музеем, трэба падумаць над назвай установи. Мы з Гілепам прапанавалі назваць яго Музеем сацыялістычнага пераўтварэння Палесся, калі ўжо мець на ўвазе тых гусей і сха-ваць за гэтай назвай музей гістарычны, краязнаўчы.