• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    У такіх умовах, калі Беларусь ие мела не тое што палітычнай, але і хоць бы лакальнай культурна-нацыянальнай аўтаноміі, яе кулыурную традыцыю абаранялі рыцары нацыянальнай спад-чыны, пачынальнікі новай беларускай літаратуры. Спачатку выдатныя творчыя адзінкі: пра нацыянальную самабытнасць нашай мовы, народнай культуры сведчылі Адам Міцкевіч, яго-ны паслядоўнік і адзін з першых беларускіх пісьменнікаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У апошняе дзесяцігоддзе XIX ст. Францішак Багушэвіч канчаткова ахрысціў нашую Бацькаў-шчыну, абазначыў яе гісторыю і геаграфію і абвясціў яе родную мову сімвалам нацыянальнай культуры і сведчаннем яе быцця ў свеце.
    А ў пачатку XX ст. штотыднёвік «Наша ніва» разам з яе вы-давецтвам, кнігарнямі і філіяламі ўжо была грамадскім інсты-тутам культуры і яе фондам, падтрыманым усімі нацыянальна свядомымі беларусамі. Імперская Расійская дзяржава не толькі не дапамагала, але ўсяляк абмяжоўвала і пры выпадку штрафа-вала яе рэдактараў — рыцараў Беларусі. Плён гэтага першага фонда нашай культуры неацэнны: стваралася беларуская кла-січная літаратура, канчаткова завяршылася шматфункцыя-нальнасць беларускай літаратурнай мовы.
    Беларускі фонд культуры (БФК) заснаваны ў красавіку 1987 года на этапе гарбачоўскай перабудовы і частковага пас-лаблення партыйнага кантролю за навуковай і мастацкай твор-часцю. Першым старшынёй яго быў пісьменнік Іван Чыгрынаў. Першай доўгатэрміновай праграмай БФК была «Спадчына». А першай знакавай падзеяй — удзел у фінансаванні унікальнаіа выдання — Біблія: факсімільнае ўзнаўленне Бібліі, вьщадзенай Ф. Скарынаю ў 1517—1519 гг. У Зт. Т. 1—3. — Мн.: Бел СЭ, 1900-1991. Першае і адзінае ў свеце перавыданне поўнай спад-чыны вялікага асветніка, рэдкае ў найбагацейшых бібліятэках свету, стала агульнадаступным для беларусаў.
    Падзеяй у беларускай культуры і краязнаўстве бьшо выдан-не часоніса «Спадчына» Беларускім фондам культуры. Дарэ-
    34
    чы, выданнем Скарынаўскай біблейскай кнігі «Апостал» 2002 года загімаліся нямецкія гарады ірох еўрапейскіх дзяр-жаў — Падэнборн, Мюнхен, Вена, Цюрых.
    Пасля смерці Івана Чыгрынава (5. 01. 1996) старшынёй гэтай арганізацыі выбраны вопытны асветнік Уладзімір Гілеп, які раней працаваў намеснікам мінісіра культуры тады ўжо незалежнай Рэспублікі Беларусь. Прысутнасць і папулярнасць Беларускага фонда культуры стала прыкметнай ва ўсіх нава-тарскіх акциях у беларускім аіульнакультурным і творча-мас-тацкім жыцці. Сумесна з Нацыянальным навукова-асветным цэнтрам імя Ф. Скарыны была здзейснена праграма Вяртан-нс— выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне Беларусі бібліятэчных, архіўных і музейных каштоўнасцяў, якія захоўва-юцца ў замежных краінах. Апублікавана сем тамоў анатаваных зборнікаў і матэрыялаў па гэтай праграме. Па ініцыятыве Уладзіміра Гілепа Фонд пачаў выдаваць штотыднёвік «Края-знаўчая газета» з 2003 года. Аднавілася традиция, начатая ў эпоху палітыкі беларусізацыі 1920-х гадоў. Праўда тады кра-язнаўчы часоггіс «Наш край» выдавала не некалькі энтузіястаў, а дзяржаўны Інстытут беларускай культуры, пазней асобны аддзел Беларускай акадэміі навук.
    Гэтую шматграннасць маленькага калектыву БФК адзна-чылі мае калегі. Мяне ж найбольш уразілі знакавыя кніжныя выданні Фонду на ініцыятыве і старанию Уладзіміра Гілепа лірыка-эпічных паэтаў двух наших вялікіх пісьменнікаў — кла-сіка польскай літаратуры Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (Мн., 1998), класіка беларускай літаратуры Кастуся Міцкевіча (Якуба Коласа) «Новая зямля» (Мн., 2002) на трох мовах — у арыгінале і перакладах на польскую і рускую мовы. Ілюстра-цыі і мастацкае афармленне гэтых сусвегных шэдэўраў кніжнай культуры здзейсніў народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч. Гэтыя выданні, на мой погляд, не маюць аналагаў у постіндустрыяльных краінах свету, дзе творчыя ўзлёты мастака нярэдка падмяняюцца камп’ютэрнай імітацыяй.
    Гэтыя кііігі знакавыя не толькі ў аспекце дасканалай кніжнай эстэтыкі, але і па глыбінным сэнсе твораў. «Пан Тадэ-вуш» А. Міцкевіча — эпас пра шляхецкі рай на прасторы бела-рускай гістарычнай Літвы — маёй Навагрудчыны. Але на фоне гістарычнай драмы — вайны 1812 года і трагедыі паў-станцаў 1831-—1832 г. Якуб Колас у сваім паэтычным эпасе па майстэрску спалучыў райскія і пякельныя сюжэты: сялянскі рай ва ўспрыманні дзяцінства і першай маладосці, а ў завяр-шэнні ----спасціжэнне трагізму ўсякага дыхания на зямлі ў сюжэтах — тры смерці. Наш Кастусь Міцкевіч у сваім творы па-мастацку сішэзаваў праблематыку эпічнай («Пан Тадэ-вуш») і драматычнай («Дзяды») паэзіі свайго папярэдніка.
    Сучасная сацыяльна-эканамічная структура нашай Бела-русі — гэта дзяржаўны, сацыяльна арыентаваны капіталізм. У нас яшчэ няма багатых прыватных уласнікаў, якія маглі б вы-ступіць спонсарамі высокай беларускай духоўнай творчасці і нашага Беларуската фонду культуры. Тут няма аналагаў расійскім мільярдэрам, якія ахвяруіоць сотні мільёнаў долараў у фонд рускай культуры. Уся надзея пакуль што на багатую дзяржаву. Калі яна будзе арыентавана толькі на масавыя «ба-зарныя» формы культуры і толькі на эканамічны эфект фун-даментальнай навукі, Беларускі фонд культуры ды іншыя структуры класічнага мастацтва будуць звужацца як сімвал ра-мана Бальзака «Шагрэнева скура».
    Сёння лёс усіх фондаў класічнай мастацкай культуры і ад-паведнага тыпу навукі аказаўся на драматичным разда-рожжы...
    Уладзімір Конан, доктар філасофскіх навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар 30 студзеня 2008 г.
    36
    Не магу не паважаць
    37
    Імя Плена Уладзіміра Александра-віча ў нас, у музсйшчыкаў, заўсёды выклікала і выклікае пачуццё вялікай павагі, удзячнасці (і кожны знойдзе за пгго), захаплення яго розумам, эруды-цыяй, адукаванасцю, а калі ўсё гэта спалучыць і сказаць адным словам — культурнасціо. Гілеп — чалавек, якога вылучае вялікая ўнутраная культура ў адносінах да людзей і самае галоўнае, на якой бы ступені свайго службовага становішча ён не знаходзіўся, адноль-кава сгавіцца да ўсіх, з кім мае стасункі.
    Мне пашчасціла з Уладзімірам Аляксандравічам прымаць удзел у агульных праектах (ён — як старшыня Беларускага фонду культуры, я — як дырэктар музея). Першае, што нас аб’ядноўвае — гэта загад аб стварэнні музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, які падпісаны быў менавіта Уладзімірам Аляксандравічам. Далей, разам з ім было стварэнне фонду імя заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі Івана Міхайлавіча Ушакова. I. М. Уша-коў, мастак-сцэнограф, на жаль рана
    памёр, але пакінуў пасля сябе вялікую спадчыну — сцэнагра-фічныя творы, мастацкія эцюды. Усё гэта багацце ўдава Зоя Данілаўна Ушакова перадала ў фонды нашага музея, а гэта больш за 200 работ.
    Тады ў Гілепа і ўзнікла ідэя стварыць фонд імя I. М. Ушакова, які існуе і сёння. Пасняхова праходзіць уручэнне прэмій масгакам-сцэнографам за лепшую сцэнаграфію прэм’ерных спектакляў, сёлета будзе сёмае ўручэнне прэміі. I ў тым, пгго фонд існуе, не апошняя роля Уладзіміра Аляксандравіча.
    У 2003 годзе наши творчыя планы былі звязаны з імем М. К. Агінскага, кампазітара, грамадскага дзеяча, чыё імя не пакідае абыякавым нікога, калі пачынае гучаць яго паланез «Развітанне з Радзімай», любімы твор многіх людзей розных прафесій і ўзросту ва ўсім свеце.
    Сумесна з Нацыналыіай камісіяй Рэспублікі Беларусь на справах ЮНЕСКА на базе нашага філіяла музея М. К. Агінскага ў в. Залессе Смаргонскага р-на Гродзенскай вобласці была праведзена канферэнцыя «Пстарычныя сядзі-бы Беларусі: стан і перспектывы».
    На канферэнцыі Уладзімір Аляксандравіч выступіў з дакла-дам «Гістарычныя сядзібы Беларусі: стан і будучыня». 3 адна-го боку, яму было лёгка выступаць, таму што ў дадзенай тэме ён быў не тэарэтыкам, а практикам, ведаў ўсе праблемы заха-вання і аднаўлення сядзіб, сам аб’ездзіў усю Беларусь для вы-рашэння іх, а з другога — цяжка, бо ён не ў стане вырашыць усе праблемы.
    «Я па службовым абавязку на працягу 8 гадоў прььмаў удзел як экзаменатар слухачоў у «Нясвіжскай акадэміі». Параўноў-ваючы, каго адбіраюць і накіроўваюць у акадэмію ўладныя структуры Беларусі, Украіны, Літвы, якія тэмы выбіраіоць для распрацоўкі слухачы з гэтых краін і якія пасады яны потым займаіоць, бачыш, што менавіта ў Польшчы і Літве ёсць дзяр-жаўная мэта, накіраваная палітыка па ахове культурнага ландшафту. На жаль, гэтага нельга сказаць пра нашу краіну і праз
    38
    39
    9 гадоў існавання гэтай міжнароднай школы, якая, між іншымі, працуе, дзякуючы фінансаванню Беларуссю і Польшчай.
    Нам нсабходна пачаць!» — словы з яго выступления.
    I Уладзімір Аляксандравіч не сядзіць склаўшы рукі, падымае балючыя пытанні на розных узроўнях, у «Краязнаўчай газеце» Беларускага фонду культуры заўсёды асвятляе праблемы ў гэ-тым накірунку.
    Былі і іншыя праекты — у мінулым 2007 годзе праводзілі сумесна музычны фестиваль «Музыка старасвецкіх сядзіб Бе-ларусі» і інш., і ў кожным з іх Плен не проста прысутнічаў, не быў «вясельным генералам», а заўсёды актыўна ўдзельнічаў у справе.
    Назіраючы за Уладзімірам Аляксандравічам падчас яго пра-цы ў сумесных праектах, я прыходжу да высновы, што сёння ён стаў своеасаблівым брэндам нашай беларускай культуры, маючы на ўвазе якасць, стабільнасць, грунтоўнасць і чалавеч-насць. Мне імпануе яго спакойная, вытрыманая манера вы-ступлення, размовы з людзьмі, ён умее слухаць, глыбока пран-ікаіочы ў турботы суразмоўцы, адразу дасць параду, праз нейкі час, не забыўшыся, патэлефануе і скажа, што ён сам змог зрабіць для вырашэння клопатаў.
    Гаварыць пра яго я магу доўга і з ухвалой, але тое-сёе мне хочацца сказаць яму асабіста, што я і зраблю падчас нагоды.
    Шаноўны Уладзімір Аляксандравіч, з днём нараджэння Вас! Ад сябе і ад нашага калектыву. Мы Вас любім і жадаем Вам, выдатнаму навукоўцу, грамадскаму дзеячу, рупліваму пра-цаўніку на ніве беларускай культуры, моцнага здароўя, шчас-ця, доўгіх год жыцця, плёну ў працы на карысць нашай роднай Беларусі!
    Зінаіда Кгчнр^^
    дырэктар Дзяржаўнагалйузея-гісхорьіі тэатральнай і музычнай культуры Рэсггублікі Беларусь 28 сгудзеня 2008 г.
    Начутае ад Гілепа
    Сабраўся ён разам з жонкай, Рымай Віктараўнай, дачкой Наталляй і ўнучкай Леначкай наведаць агінскае Залессе. 3 пэўнаю мэтаю: каб Агінскія «падзяліліся» з ім расліннасцю. Для таго захапіў з сабою рыдлёўку і вядро.