• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    Вядома ж, ЦК КПБ быў гады заканадаўцам моды (наколькі дазвалялі лейцы з ЦК КПСС) ва ўсіх сферах беларускага жьщця. Калі я прыйшоў у 1980 годзе ў сектар мастацкай літа-ратуры аддзела культуры ЦК КПБ, там ужо была «магучая кучка»: Сяргей Законнікаў, Уладзімір Плеп, Іван Вашкевіч, Мікалай Карпенка, Іван Пашкевіч, Паўла Украінец, Іван Ан-тановіч і іншыя дасведчаныя ў сваёй сферы людзі.
    Дасведчаныя не па насадах, а па ведах, здольнасцях, магчы-масцях, вопьпу, нарэшце. Выпрабаваных не адной грунтоўнай справай у культуры, загартаваных не толькі працоўнымі будням!, суботамі ды нядзелямі, але і позневечаровымі (часам ажно чыя-небудзь клапатлівая жонка чыгунок з гарачай буль-бай перад поўначчу прыносіла) у дзесяты раз пісаннямі-пера-пісваннямі чарговых запісак, дакладаў, аналізаў, даведак — не, не хопіць моўнага запасу, каб пералічыць усё тое, што даво-дзілася пісаць бедным інструктарам і не больш вольным за іх загадчикам сектараў.
    Дык мо адтуль гэткая працавітасць і вынослівасць і ў Гіле-па, былога загадчыка сектара мастацтваў аддзела культуры? Цэкоўская загартоўка, так сказаць, памножаная на партый-ную адказнасць і асабістыя якасці характару. I кажу я гэта зусім сур’ёзна, без усялякай, нават маленечкай нацяжкі і без жарту, а тым больш пацьвельвання. Хто сам прайшоў тую
    партийную школу — не дасць схлусіць, а хто ведаў пра тое, як працуюць там, калі сумленны, — пацвердзіць. I пацвярджалі, і пацвярджаюць — не адно пра Гілепа і не толькі з ліку людзей творчых, якія найбольш ведалі наши «цэкоўскія працоўныя будні».
    Згадаю хоць некаторыя з тых праектаў (што помняцца) падчас дацэкоўскай і цэкоўскай праны Уладзіміра Аляксандра-віча, да ажыццяўлення якіх ён меў дачыненне. Знакаміты ком-плес «Хатынь», не менш знаны Курган Славы пад Мінскам, пачатковы — падрыхтоўчы і ўстаноўчы — этап сгварэння зноў жа знакамітай серыі кніг «Памяць»...
    Дык мо і за такое працалюбства павысілі неўзабаве Уладзі-міра Аляксандравіча да пасады намесніка міністра культуры? Справядліва і законна, так мы, ягоныя калегі, меркавалі. Ну, а калі ён і там не здрадзіў практыцы не толькі суботняга ды ня-дзельнага шчыравання, мы лішні раз пераканаліся, што не ўсё залежыць ад пасады, многае — ад характару і выхаванасці. I з той пасадай Уладзімір Аляксандравіч справіўся як найлепей. I зноў побач з ім заўсёды было шматлюдна — адчувалі людзі ягоную ўважлівасць і ўважнасць да думкі іншага, ягоную спа-гадлівасць (але не добранькага чалавека), ягонае імкненне да ўсяго дакапацца самому і самому ж многае зрабіць.
    I пазней ужо, калі самастойная Беларусь нанава фармірава-ла свае кіраўнічыя кадры, не магла яна пакінуць без увагі во-пьгг, здольнасці і магчымасці Гілепа. Ягоная праца на пасадзе першага намесніка міністра культуры, а пасля культуры і дружу была хоць і цяжкай (а дзе ж вы бачылі бясхмарны і беспраб-лемны перыяд станаўлення?), але выніковай. Я гэта мату за-сведчыць з усёй адказнасцю. Маю вопыт сумеснай працы. Ба-чыў сваімі вачыма — а ім я пакуль што давяраю.
    Таму магу сцвярджаць — з такім чалавекам я асабіста згод-ны не адно ў разведку пайсці. Ён не падвядзе, не спасуе, не перакладзе адказнасць на іншага, а тым больш ніколі не схава-ецца за спіну некага. Не такога заводу.
    10
    11
    Мо ад бацькі свайго — вынослівага вайскоўца Аляксандра Васільевіча — псраняў гэткую працоўнуіо ўпартасць?
    ТТі мо ў маці (мамкі, як дагэтуль заве яе) — сённяшняй 90-гадовай случанкі Марыі Пракопаўны навучыўся і да лю-дзей прыслухоўвацца, і з павагай да іх ставіцца, і дапамагаць, і разам з імі пасмяяцца ды па-добраму пакпіць не адно з сябе?
    Так ці інакш, а ўжо ўнучка ягоная Леначка пераймае дзедаў досвед і спазнае ягоную школу жыцця, разам ходзячы то ў музей, то на канцэрт, то на выстаўку. А што да дачкі Наташы, сына Андрэя ці жонкі Рымы Віктараўны (такой жа нястомнай і настойлівай, гэткай жа апантанай дабрынёй і спагадлівасцю), то яны ўжо і не заікаюцца пра тое, каб пакінуў дзед, бацька і муж сваё грамадскае шчыраванне. Ведаюць — марная трата слоў і часу. Без гэтага Гілеп не быў бы Гілепам, а яны не былі б ягонымі верным! і надзейнымі спадарожнікамі па жыцці.
    Я таксама веру ў гэта. I спадзяюся, што так будзе яшчэ не адзін год. Бо калі на сёлетнім справаздачным сходзе Беларус-кага фонду культуры ягоны старшыня У. А. Плен заікнуўся, каб папрасіцца ў адстаўку, людзі не пажадалі прыняць яе, уга-варылі Уладзіміра Аляксандравіча застацца.
    А людзей ён падводзіць не ўмее.
    Анаюль Бутміч, пісьменнік, Старшыня Дзяржкамдруку, Мінісір інфармацыі, Міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь у 1990—1996 гг.
    30 студзеня 2008 г.
    Слова пра настаўніка і старэйшага сябра
    3 нагоды выдатнай аказіі — 70-год-дзя з дня нараджэння У. А. Плепа, лічу сваім гонарам і абавязкам публічна сказаць некалькі слоў пра гэтага вельмі цікавага чалавека, які ўсё сваё свядо-мае жыццё звязаў з беларускай культу-рай, унёс значим ўклад і дай Бог яшчэ доўга будзе працаваць на яе карысць. Напэўна, маю права на сваё слова, бо ведаю Уладзіміра Аляксандравіча больш за 25 гадоў, у тым ліку амаль 15 гадоў давялося працаваць пад яго непасрэдным кіраўніцгвам.
    Неабходиа адразу адзначыць, пгго гэта былі складаныя гады, існавала шмат розных абмежаванняў, у тым ліку і фінансавых, і ідэалагічных, якія не заўсёды давалі магчымасць рэаліза-ваць цікавыя пачынанні і ідэі, але ме-навіта ў тыя гады зараджалася многае, што пазней было рэалізавана.
    Трэба асабліва падкрэсліць, што менавіта ў час працы Уладзіміра Аляк-сандравіча першым намеснікам міністра культуры Беларусі, у адносі-
    12
    13
    нах паміж супрацоўнікамі і кіраўніцтвам міністэрства, паміж міністэрствам і падначаленымі арганізацыямі панаваў дух па-разумення і ўзаемапавагі, рэдка сустракалася публічнае хамства. Ніводная цікавая і карысная для справы ідэя не была чыноўніцкім жэстам адкінутая, нават калі яна не ўпісвалася ў той час. Шмат гадоў давялося штодзённа сустракацца з Ула-дзімірам Аляксандравічам у розных абставінах, але не магу ўспомніць прыкладаў грубага начальніцкага голасу, застрашэн-ня, што дазвалялі сабе некаторыя іншыя кіраўнікі.
    Гэта сёння многія стараюцца падкрэсліць словы «ўпершы-ніо, дзякуючы ім, зусім новае» і г.д., а на самой справе, калі ўважлівей азірнуцца назад і глыбей прааналізаваць культурна-асветную практыку і творчыя дасягненні, то можна ўбачыць вытокі сённяшняга новага і тых людзей, якія засейвалі ўчараш-няе поле, з якога збіраецца ўраджай сёння. Многія з такіх прыкладаў добра памятаюцца.
    Як зараз памятаю май 1988 года, калі ў Віцебску право-дзіўся першы Рэспубліканскі фестываль народнай музыкі. I сама ідэя фестивалю бьыа не ўсімі зразумелая і падтрыманая, і з адборам удзельнікаў фестивалю было няпроста — з усёй рэспублікі змаглі сабраць тады ўсяго каля 150 выканаўцаў. Ме-навіта ў час таго фестивалю была заснавана Рэспубліканская асацыяцыя народных майстроў па вырабе музычных інстру-ментаў. Трэба было прайсці праз многія гады, прыкласці іпмат высілкаў многім людзям, праз некалькі гадоў прыйсці ў Паста-вы ...каб пабачыць сённяшні фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік», які па праву набыў статус міжнароднага і з’яўляец-ца адным з найбольш цікавых і адметных музычных фестыва-ляў на Беларусі. Шмат гадоў апекаваўся ім Уладзімір Аляксан-дравіч, амаль ад пачатку заснавання яго была вельмі зацікаўленая прафесійная падгрымка і сённяшніх старшыні і членаў журы народнага артиста Беларусі, прафесара Міхася Казінца, заслужаных дзеячаў культуры Уладзіміра Тарана і Уладзіміра Грома. Пазней далучыліся вядомыя і выдатныя
    прафесіяналы — народны артыст, прафесар Міхась Дры-неўскі, дырэктар Мінскага музычнага вучылішча Валерый Ба-шура, выкладчьща Мінскага інстытута культуры Валянціна Трамбіцкая, народны артыст Яўген Гладкоў і іншыя. А як ста-ноўча паўплываў фестиваль на адраджэнне і развіццё жанру традыцыйнай народнай музыкі, колькі новых і цікавых калек-тываў з’явілася дзякуючы гэтаму фестивалю. Як найбольш яр-кія приклады можна прывесці ансамблі народнай музыкі «Крупіцкія музыкі» і «Паазер’е». Яны задавалі тон фестивалю, яны творча раслі з фестивалем, іх традыцыі падхапілі па ўсёй рэспубліцы, яны періпымі адкрылі спіс заслужаных са-мадзейных калектываў Беларусі.
    Пры зацікаўленых адносінах Уладзіміра Аляксандравіча за-раджалася ідэя і былі праведзены першыя Усесаюзныя фесты-валі польскай песні ў Віцебску, якія пазней перараслі ў фестиваль мастацтваў «Славянкі базар».
    У 1990-я гады актыўна фармавалася нацыянальная зака-надаўчая і нарматыўная база беларускай культуры і мастацт-ва, Юто дало значны штуршок не толькі для юрыдычнай аба-роны, але і з’явілася важным стымулюючым фактарам развіцця цэлых накіруйкаў. Перш за ўсё гэта «Закон аб народным мастацтве, народных промыслах і рамёствах», «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны», «Аб музейным фон-дзе і музейнай справе», «Аб біліятэчнай справе», шматлікія нарматыўныя дакументы. Менавіта ў той час Міністэрства культуры, дзякуючы і зацікаўленым адносінам У. А. Гілепа, вельмі актыўна падтрымала ідэі вядомых навукоўцаў і да-следчыкаў Яўгена Сахуты, Тамары Варфаламеевай і іншых, напрацоўкі творчай лабараторыі Беларускага інстытута праблем культуры па адраджэнні і развіцці традыцыйнай культуры Беларусі. Сёння гэта паўсядзённая практика, а набиты вялікі навукова-даследчы і практичны вопыт абагуль-нены ў шматлікіх анталогіях, зборніках і метадычных дапа-можніках, а традьщыйная культура з’яўляецца найболып
    14
    15
    адметнай характарыстыкай беларускай нацыянальнай культуры і мастацтва.
    Яшчэ ў тыя часы актыўна абмяркоўваліся і прапаноўваліся ідэі ўсталявання прафесійных свят: Дня работнікаў культуры, Дня бібліятэк, якія пазней былі зацверджаны на дзяржаўным узроўні.
    Уладзімір Аляксандравіч сам быў і да гэтага часу з’яўляецца генератарам многіх цікавых ідэй, а яго няўрымслівы характар і вьщатныя арганізатарскія якасці спрыялі гэтыя ідэі разам з аднадумцамі даволі хутка рэалізоўваць. Дапамагалі гэтаму і яго заслужаны вельмі высокі «непасадны» аўтарытэт, выдат-нае веданне культурнай практыкі, як мясцовай, так і за-межнай.
    Менавіта ў час працы Уладзіміра Аляксандравіча на пасадзе першага намесніка міністра культуры актыўна фармаваліся бе-ларуска-польскія культурныя сувязі, пасля ўстанаўлення паміж краінамі афіцыйных адносін. У яго кабінеце зараджаліся і аб-мяркоўваліся вельмі важныя на той час дакументы — Пагад-ненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі і асветы, якое было падпісана 27 кастрычніка 1995 года ў Мінску, Па-гадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэс-публікі Польшча аб супрацоўніцтве ў пьгганнях аховы гісто-рыка-культурнай спадчыны, якое было падпісана 25 сакавіка 1995 года ў Варшаве.