Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
Па прыездзе ў Мінск паўстала пытание аб стварэнні музея Максгма Гарэцкага ў Малой Багацькаўцы. Будынак над яго быў пабудаваны калгасам. Уладзімір Аляксандравіч не толькі быў перакананы ў неабходнасці гэтай справы, але і нас перака-наў, што мы павінны яе зрабіць нават у апошнія тры дні. Наша каманда, а гэта ўсе профі высокага гатунку: Іван Загрышаў, Лявон Хадкевіч, Косця Федарышкін, Міхаіл Пратасевіч, Анатоль Мяцюкевіч і ваш пакорны слуга, а потым і Рыгор Тка-цэвіч рушылі ў Малую Багацькаўку. Уладзімір Аляксандравіч амаль два-тры разы на тыдзень тэлефанаваў, клапаціўся, пад-казваў Яго ўпэўненасць адразу і нам перадавалася. У тэрмін музей мы зрабілі. Менавіта дзякуючы Уладзіміру Аляксандра-вічу Беларусь мае музей свайго славутага сына — Максіма Га-рэцкаіа. Дзякуй Вам, дружа і настаўнік, Уладзімір Аляксанд-равіч Гілеп!
Сяргей Маслоўскі, былы начальник аддзела музеяў Міністэрства культуры 27 студзеня 200S г.
3 пачутага ад Гілепа
...Што цікава: расійская Вязьма, дзе мы былі з пагоды адкрыцця помніка Максіму Гарэцкаму на месцы яго расстрэлу, памятае пра свае Вялікакняска-літоўскія ка-рані. Нас, хто прыехаў на ўрачыстасці, запрасілі на су-стрэчу з мясцовымі літаратарамі, гісторыкамі. Дык, вось, не мы ліцьвіны-беларусы (з-за нашай спрадвечнай сціпласці, ці што?), а яны пачалі ўспамінаць свае ліцьвінскія карані-радаводы. Вынік гэтых успамінаў быў адзін — усё скончылася цёпла, па-руску, шчыра і... позна.
70
У вытоках вечнасці
71
Дома пачуў заклапочаны голас Уладзіміра Алжсандравіча пра тое, як я живу, як я маюся ў Музеі Якуба Ко-ласа, і з нейкім намёкам амаль у рифму, ці за прану трымаюся і чым буду займацца?.. Я адказаў: «Паабсдаем спачатку...» Мянс псрапынілі.
— Мы таксама без абеду. Пры-язджай! Тут мы і паабсдаем разам.
У Міністэрстве культуры БССР ча-калі:
— Патоцкі Канстанцін Аляксанд-равіч — начальнік планава-фінансава-га ўпраўленпя;
— Канаваленка Аляксандр Рыго-равіч — начальнік упраўлення музеяў і аховы помнікаў;
— Маслоўскі Сяргей Іванавіч — галоўны спецыяліст, начальнік адцзела музеяў.
Адразу паклікалі і павялі без адзіна-га слова да Гілепа Уладзіміра Аляк-сандравіча. Я спрабаваў тройчы, каб сказалі, па якой причине, што здары-лася, чаго раптоўна, без папярэджан-ня?.. Сам задумаўся пра музей Коласа і
яго філіял. Я ўпэўнены быў, што праца і дзейнасць установи ідзе і праходзіць няблага.
Работнікі Мінкультуры запусцілі наперад дырэктара ў кабі-нет першага намесніка Міністра культуры. Гаворка пайшла прамая. Змест яе для мяне — нечаканы. Уладзімір Гілеп прапанаваў:
— Падумай туг жа: што ты скажаш, калі ты заўгра — ды-рэктар будучага Беларускага дзяржаўнага музея народнай архі-тэктуры і побыту?
Я анямеў. Машинальна рука выцягнула цигарку. Тут бліснула запальнічка. Але я сцішыўся. Гэта ж кабінет. Воль-насці не павінна быць. Але размова працягвалася сур’ёзна.
— Табе будуць ільготы. 20 рублёў на дарозе не валяюцца. Ты гадуеш сына адзін. Абяцаю зямельны надзел каля Вязынкі. Па-трэцяе, гараіггуіо пасля году працы ў Рабочай трупе па стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэкту-ры і побыту даць рэкамендацыю па приёму кандидатам у члены кампартыі.
Успрынялося вельмі цяжка і надзвычай адказна. Адчуў напористую змову чатырох супраць аднаго. Я паласнуў імгненна вачыма па кожным: за што такі круты паварот. У чым я вам не дагадзіў? Стагоддзе Якуба Коласа выцягнулі на ўра! Антановіч Іван Іванавіч з ЦК КПБ сказаў, шго каб з Агуновічам Эдуардам Канстанцінавічам за ноч экспазіцыю не дарабілі, то гало-вы нашы валяліся б у крапіве, вось там каля дома радні... Усё было ў тым савецкім часе... А на чыё месца мяне пераво-дзяць?.. Ці так можна вырашаць? Пакідай адзін музей, ідзі ў іншы, дзе зноў будзе шмат турбот.
Пачуў спакойны адказ:
— Колас і без цябе пражыве. Музей будзе існаваць. Яго сусветная спадчына на ўсе вякі. Справа па ўвекавечванні кла-сіка сусветнай літаратуры зроблена, таму варта сур’ёзна заняц-ца стварэннем Музея над адкрьггым небам. I табе тэты пласт культуры не без розніцы! I гэта хтосьці павінен рабіць. Хто, як
72
73
не ты?!. Давай пагаджайся. У цябе гэта атрымаецца. Ужо пытание пра перавод узгоднена з міністрам.
Я ў адказ:
— Без мяне мяне ажанілі.
Узнікла безвыніковасць пярэчання. Думка з’явілася: мо вярнуцца ў выдавецкую дзейнасць для далейшай працы па ўве-кавечванні стогадовага юбілею Якуба Коласа. Зразумела было, што назад ходу ў музей няма. Толькі — у вьщавентва «Беларусь», адкуль мяне выцягнуў пераводам Кулік Васіль Паўлавіч — яшчэ адзін начальнік у галіне культуры па згодзе Ваніцкага Арсена Мікалаевіча — намесніка Міністра культуры. Памяць ім светлая з удзячнасціо на ўсё жыццё.
Давялося пагаджацца з непрадуманай асцярожнасцю з-за хвалявання ад крыўды, што маглі б папярэдзіць, даць час на роздум. Думаю пра сябе, што зямельны надзел патрэбны будзе і для сына, 20 рублёў — гэта былі грошы —для хуткарослага хлопца, вельмі ж патрэбныя на пакупку штогадовага школьна-га касцюма, рубашак і асабліва абутку, які на год мяияецца два разы.
Пазней была доўгая гаворка пра захаванне помнікаў дой-лідства і гістарычнага ландшафту, фармаванне знешняга і ўнутранага выгляду наших вялікіх гарадоў і малых мястэчак, іх будаўніціва і рэканструкцыя з улікам часу былога і дня сён-няшняга — гэтыя, далёка не ўсе пералічаныя пьгганні, звяза-ныя з нацыянальнай культурнай спадчынай, датычацца і Бела-рускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, патрабуюць асаблівай, клапатлівай, змястоўнай, навуковай і пастаяннай увагі на дзяржаўным узроўні.
Праз тры дні была дакладзена думка адносна праблемных пытанняў і пра шляхі вырашэння шэрагу надзённых задач, у тым ліку і вышэйазначаных. У міністра Яўгена Кансганціна-віча Вайтовіча адбылася сур’ёзная гаворка аб лёсе музея.
Мае прапановы па стварэнні Беларускага музея драўлянага дойлідства былі спецыфічныя. Сутнасць будаўніцтва яго ба-
чыў у рэканструкцыі помнікаў на тэрыторыі Музея і захаванні гістарычнага ландшафту мясцовасці, папаўненні Белдзярж-музея народнай архітэктуры і гюбыту яго філіяламі ў рэгіёнах рэспублікі. У. А. Гілеп падтрымліваў і даваў наказ сваім службам у Мінкулыуры садзейнічаць гэтаму.
У вёсках, хугарах, мястэчках, раённых і абласных гарадах мудры народ даўно адчуваў, што мінулае можна знііпчыць і ніколі яго не вернет. Сапраўды, змяніць ландшафт шляхам непрадуманага добраўпарадкавання з дапамогай сучаснай ма-гутнай тэхнікі няма праблем, як і знесці помнікі драўлянай архітэктуры. Узорным прикладам з’яўляецца стольны горад Мінск. Гадоў за дзесятак сам Уладзімір Гілеп пераканаўся, калі завітаў на Паўночны завулак у жылы дом №24 — помнік драўлянага дойлідства, дзе адбылася дзелавая сустрэча з вядо-мым траўнікам Беларусі Шмярко Яўгенам Паўлавічам.
Гаворка атрымалася змястоўнай, каля цяпельца, над по-траск бярозавых дроў. Уладзімір Гілеп быў задаволены. Выка-заў удзячнасць за захаваннс драўлянага Паўночнага завулка.
Будзем лічыць музею-скансэну пашанцавала. У Мінкульту-ры яго курыраваў (апякаў) сам Уладзімір Плен. Па маёй просьбе Уладзімір Аляксандравіч адмяніў штотыднёвыя пла-нёркі на тэрьпорыі музея. Было ім сказана, што мне дае сама-стойнасць у працы і здымае з сябе апякунства. Прыходзілася музею звяртацца да Уладзіміра Аляксандравіча толькі з важкімі праблемамі. Але з відавоку Уладзіміра Гілепа ягоны родненькі музей не прападаў.
Для пацехі душы прывяду адзін забаўны прыклад з суботні-ка. Была пастаўлена задача, каб удзельнікі суботніка разабралі і перанеслі ветраны млын з экспазіцыйнага сектара «Паазср’е» на іншае месца. Вятрак павінен стаяць каля дарогі на ўзвыша-ным месцы, дзе ёсць «ружа вятроў.» На суботніку задание Гілепа было выканана. Помнік-вятрак разабралі і складзіра-валі ў надзейным месцы. А ў вечары «добразычліўцы» пачалі надакучваць тэлефоннымі познімі званкамі: дзе вятрак?
74
Прыйшлося пажартаваць: маўляў, адбылася нечаканая па-дзея для беларускага скансэна. Раптоўны віхурны парыў моц-нага ветру на тым месцы, дзе стаяў вятрак, раскруціў не зама-цаваныя махі ветранога млыну, бо ён не быў загружаны зернем для памолу на муку. Незвычайна рэзка ўзняўся помнік над узлескам і дарогамі музея. Наш музейны ветрачок паволь-на і ўпэўнена пралятаў над бабровымі гонямі каля р. Пцічы, уздоўж земляных надзелаў вёскі Строчыцы. Зацікаўленыя, задраўшы галовы ўверх, трымалі рукамі шапкі на патыліцах, а пасля пачалі махаць імі, а хто і падкідваць над сабою з удзяч-насцю, іігго і іх вецер не нанёс у вандроўку.
Але чалавек той так і не ўцяміў, як і чаму знік вятрак. Хаця лепш было б сказаць яму праўду, што, маўляў, вінаваты ва ўсім першы намеснік міністра, які разам са мною шукаў і знайшоў ва ўсіх адносінах лепшае месца для гэтага рэдкаснага зараз помніка драўлянага дойлідства і народнага побьпу.
Сутнасць маіх занатовак у тым, каб хоць крыху расказаць пра апантанага музейшчыка, археолага, гісторыка, чыноўніка, але (лепей) чалавека з вялікай літары.
3 якой пары музейная (ды і іншая) Муза наведала Уладзі-міра Аляксандравіча — гэта вядома яму аднаму. А вось што Уладзімір Гілеп можа стрыножыць любога каня — гэта я пера-канаўся на сабе. Я дагэтуль памятую свой лёс музейшчыка, які прышлося несці 25 гадоў як спакойна, так і ў час завірухі жьщ-цёвай пасля зыходу У. А. Гілепа з Мінкультуры. Было адразу адчувальна. Дах псаваўся не толькі на помніках... Стрэхі наехал! ў многіх...
Апошнім зазначу, што светлы божы дар прыходзіць да лю-дзей з адкрытымі сэрцам і душой. Такія імкнуцца падзяліцца сваім асаблівым разумением жыццёвых сітуацый, бачаннем свету. Ці лёгкі лёс у такіх людзей? Усё жыццё Уладзіміра Аляк-сандравіча праходзіць у працы. Але даслоўна наперакор гэтай цярністай долі душа і сэрца імкнуцца да святла, прыгажосці, творчасці. Такіх людзей гады не ўгаймуюць, таму шго жыве і
працуе ў народзе, як і народжанае ў народзе, творчасць павін-на жыць заўсёды ў вечнасці.
Праўда, неяк заўсёды пры кароткіх сустрэчах, не сказаліся ўдзячныя словы, бо заўсёды многае было мімаходзь, у што-дзённым тлуме, у міністэрскай запарцы і сумятні. Так тады вя-лося, што самыя цёплыя, асабістыя, інтымныя, недатыкальныя душою словы, самыя глыбокія пачуцці, народжаныя начамі без сну, застануцца ў душы, нявыказанымі. Ды лічу, Уладзімір Гілсп адчувае гэта, разумсе. Вось такое слова Музейшчыку ад музейшчыка з сяброўскімі пачуццямі. Хоць, паўтаруся, хацела-ся напісаць больпі сканцэнтравана, па-чалавечаму прыязна.