Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
Навуковыя даследаванні, канферэнцыі, публікацыі ў СМІ да 200-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча далі іпмат новага ў асэнсаванні Адама Міцкевіча і як нашага земляка, і як нашага паэта. Узнікла неабходнасць стварэння новай музейнай экспазіцыі. У 2000 годзе, я быў прызначаны па пасаду дырэк-тара Дома-музея, а ў 2001 годзе мы адкрылі новую, дзеючую цяпер экспазіцыю. УА.Гілеп быў адным з гасцей-сяброў на яе адкрыцці. Сярод гасцей мы ўпершыню тады віталі і пра-пра-праўнука Адама Міцкевіча Рамана Міцкевіча-Гарэцкага, ура-джэнца Францыі. Удзельнічаў Уладзімір Аляксандравіч і ў наших мерапрыемствах да 150-годдзя памяці А. Міцкевіча ў 2005 годзе.
I раней, і цяпер у размовах пра музейныя падзеі ён гаво-рыць пра сябе, нават з пэўным націскам на слове — «я ж му-зейшчык» і ўзгадвае працу ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры, музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, іншыя му-зейныя справы.
Кажучы пра творчую дзейнасць У.А.Гілепа, я не магу абыйсці ўвагаю выдадзеную Беларускім фондам культуры паэ-му Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» на трох мовах: польскай, беларускай, рускай. Шыкоўнае ілюстраванае выданне, дзе ўпершышо мы змаглі пачытаць поўны пераклад гэтай паэмы, зроблены Пятром Бітэлем. Гэтая кніга прадавалася і ў нава-грудскіх кнігарнях. Памятаю, каштавала яна ў эквіваленце недзе каля двух долараў ЗІІІА. I шматлікія польскія туристы проста дзівіліся на тэты танны для іх кошт, на шыкоўнасць вы-дання і бралі па некалькі экзэмпляраў. Частку тиражу закупіў аддзел культуры райвыканкама для ўручэння гасцям горада. Гэтая ж кніга ўручалася нашим лепшым работнікам культуры ў якасці падарунка па вышках работы за год.
Узгадаю і яшчэ адну кнігу, выдадзеную Беларускім фондам культуры — паэму Якуба Коласа «Новая зямля». Ізноў жа на трох мовах. Прыемна, што перакладчыкам паэмы на польскую мову стаў ураджэнец нашай Навагрудчыны Чэслаў Сенюх, з
90
якім мы таксама знаёмы, і які наведваў наш музей. На жаль гэты пераклад пакуль не надрукаваны ў Полыпчы. А вось Бе-ларускі фонд культуры, выдаўшы гэтыя дзве знакамітыя паэмы на трох мовах, зрабіў і важкі ўнёсак у скарбніцу наіпай культуры, і своеасаблівым чынам паяднаў двух Міцкевічаў — Адама Міцкевіча і Кансганціна Міцкевіча (Якуба Коласа).
Яшчэ адзін праект — «Краязнаўчая газета», адным з засна-вальнікаў якой з’яўляецца У.А. Плеп. Гэтая газета — даўняя мара і спадзяванне беларускіх краязнаўцаў. Выпісваем, читаем. I часта часам некалькі нумароў запар утрымліваюць матэ-рыялы пра Навагрудчыну. Падтрымаць яе, поўніць новымі ма-тэрыяламі — наша агульная задача. I, як напісана ў эпіграфе да першага нумара газеты (красавік 2003г.) «...і дзякуй скажа родны край» (Янка Купала) — гэта цалкам адносіцца і да дзей-насці Уладзіміра Аляксандравіча Гілепа.
Уладзімір Аляксандравіч час ад часу наведвае г.Навагрудак, музей са сваімі цікавымі гасцямі. Сустракаемся і ў Мінску, і на розных канферэнцыях. Заўсёды ёсць аб чым пагаварыць, аб чым падумаць, што, магчыма супольна, зрабіць.
Мікалай Гайба, дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку 23 студзсня 2003 г.
Пачугае ад Плена
Трэба ж было схаць з Тамарай Вяршыцкай у Санкт-Пецярбург па наваградскія экспанаты якраз у той час, калі Беларусь перайшла ўжо на свас грошы, і ў нашых банках ад савецкіх рублёў захаваліся адно «пяціруб-лёўкі». А грошы тыс — патрэбныя, бо, па-дамове, трэба разлічыцца з тымі, хто апрацоўваў экспанаты, апла-ціць гатэль і г.д. Адным словам, ён з Т. Вяршыцкай вязлі ў купэ цягніка Брэст-Санкт-Пецярбург роўненька мех грошай (больш за 100 пачак «пяцірублёвікаў»).
Але ж як гэтымі мятымі «пяцірублёвікамі» разлічвацца, хіба мех з сабою цягаць? I тут выручылі нашыя землякі: яны дамовіліся са сваімі сябрамі з адной з ашчадных кас, тыя зачынілі сваю ўстанову на «сан. час», пасадзілі ўсіх супрацоўнікаў пералічваць гэтыя грошы рукамі. Машынкі скамечаныя старыя «няцірублёвікі» ўжо і падлічыць не маглі.
Праз дзве гадзіны замест мяха грошай у кашальку Гілепа ўжо ляжала некалькі паперак — новых расійскіх грашовых знакаў.
92
93
Да юбілею старшыні
Беларускага фонду культуры
Уладзіміра Гілепа
Няпіедзячы на тое, пгго жыццём кіруюць аб’ектыўныя акалічнасці, унё-сак кожнай асобы ў сфарміраваную патрэбамі часу справу — заўсёды моц-на дыферэнцыраваны і вызначаецца якасцямі чалавека.
З’яўленне Беларускага фонду культуры на мяжы стагоддзяў (а гэтая мяжа, як відавочна зараз, задала ў краі-не супярэчлівыя вектары развіцця іра-мадства: з аднаго боку —- глабалізацыі, з іншага — чарговага вітка нацыяналь-нага адраджэння) была патрэбай часу. Але бясспрэчны плён дзейнасці фонду шмат у чым вызначаецца якасцямі тых, хто быў яго заснавальнікамі. У шэрагу асоб, якія былі ля вьггокаў фонду і тым самым вызначылі яго скірава-насць, магчымасці і характар уплыву на жыгщё краіны — Уладзімір Аляк-сандравіч Гілеп.
Я меў гонар пазнаёміцца з Гілепам у час імпрэзаў, якія папярэднічалі чар-
говаму Рэспубліканскаму фальклорнаму фэсту «Берагіня», наладжаных у кропцы ўзнікнення руху фальклорна-этнагра-фічных беларускіх дзіцячых гуртоў — у вёсцы Мётча на Бары-саўшчыне.
Асноўныя імпрэзы «Берагіні» раз на два гады адбываюцца на Палессі — у Рудабелцы. I, па досведзе ўдзелу ў папярэдніх фэстах, я ведаў, што менавіта Гілеп, маючы адукацыю гісторы-ка і археолага, у свой час адкрываў краязнаўчы музей у г.п.Ак-цябрскі (новая назва Рудабслкі). Ен жа пераканаў мясцовае кіраўніцтва ўпрыгожыць цэнтральную плошчу мястэчка не стандартна-пратакольным помнікам Леніну, а манументам ге-роям-абаронцам іх зямлі — патрыётам «Рудабельскай рэс-публікі», не дапусціўшым у свой край фашыстаў.
У Мётчы ж, пры асабістым знаёмстве, адразу ўразіла ня-звыклае для адміністратараў імкненне не выканаць «прадстаў-нічую» функцыю, а рэальна дапамагчы справе, уключыцца ў «сам працэс». Плеп адразу пасля афіцыйнага прадстаўлення патрабаваў ад арганізатараў (кіраўніка фальклорна-этнаграфіч-нага ансамбля «Берагіня» Антаніны Абрамовіч і вядучага на-вуковага супрацоўніка Інстьпута праблем культуры этнахарэо-графа Міколы Козенкі) сабе працы і не спыніўся, пакуль не правёў адну з фалькларыстычных секций, у межах якой вы-кладаліся вынікі даследчай экспедыцыйнай працы ўдзельнікаў праекта. Вынікі — аналіз сучаснага стану традыцыйных спе-ваў, побытавых танцаў, размоўных жанраў, абрадаў, касцюма розных рэгіёнаў Беларусі — якія (згодна з канцэпцыей праекта «Традыцыйная культура і дзеці») не кладуцца ў сховішчы, а вяртаюцца ў побит у працэсе падрыхтоўкі да фестивалю, віда-вочна ўсхвалявалі Уладзіміра Гілепа. Ен шчыра павітаў нама-ганні ўдзельнікаў фальклорнага руху, падкрэсліўшы, што ён заўсёды паслядоўна выступаў за стварэнне асяродкаў захаван-ня і адраджэння культурнай спадчыны — музеяў-скансэнаў, якія не толькі музеефіцыруюць артэфакты, а вяртаюць іх у побит з дапамогай сацыякулыурнай дзейнасці.
94
У час, калі кожная хвіліна нясс страту носьбіта, помніка, фрагмента фальклорнай традыцыі і нс заўсёды дабаўляс нешта ўзамен, такі падыход да справы з боку інтэлектуала, творчай асобы — найсумленны, найпрафссійны і адзіна магчымы. I прыклад такога падыходу, які зыходзіць ад чалавека з імпазан-ттіай пацінай сівізны ў валасах, моцна ўражвае і стымулюе да паўтарэння гэтага ва ўласнай дзейнасці.
Напярэдадні памятных дат прынята рабіці, пімат пажадан-няў. Падаецца, што для Уладзіміра Гілепа найпрыдатнае на-ступнае: і далей быць прыкладам сумленных і прафесійных падыходаў да скарбаў спадчыны свайго народа, якая ў адказ, як вядома, незаўважна, але непахісна бароніць і ахоўвае сваіх вар-таўнікоў і абаронцаў.
Вячаслаў Калацэй, кандыдат культуралогіі, дэкан факультэта беларускай традыцыйнай культуры і сучаснага мастацтва БДУ культуры і мастацтваў 30 снежня 2007г.
Пачутае ад Гілепа
Пара стварыць, кажа ён, тут, у Рудабелцы, музей народнай песні і танца (ідэя яго за «круглым стадом» падчас «Берагіні»).
Дзіўна, хіба можа быць музей песні і танца? Такіх яшчэ не было!
Таму і створым. Не было, так будзе! Песня той жа «артэфакт» — спадчынная капггоўнасць. Быць такому незвычайнаму музею!
Дасведчаны, чуйны, дзейны
...Калі не памыляюся, Уладзіміра Гілепа ўпершыню пабачыў у аддзеле культуры ЦК КПБ у няблізкім ужо 1979-м, калі там нас пазнаёміў яго су-сед па блізкім кабінеце Сяргей Закон-нікаў. I цяпер на 70-м годзе жьщця Уладзімір Аляксандравіч рухавы, як кажуць, хуткі на новыя ідэі і пад’ём, хоць ужо зусім ссівелы, а тады ён, крышку старэйшы за сорак, яшчэ не вельмі паддатны сівізне, быў поўны жыццёвай энергіі. Я, новаспечаны на-меснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», прыйшоў туды на параду: павінна было абмяркоўвацца ажыццяўленне на чарговым нашим, рэдакцыйным, этапе ідэі складання і выдання пра кожны раён гісторыка-дакументальнай кнігі «Памяць». Пе-рад приходам у «Маладосць» я толькі чуў, што ў ЦК было вырашана, каб першы ўзор яе (пра Шумілінскі раён) падрыхтавалі менавіта маладосцеўскія актыўныя журналісты і пісьменнікі, супрацоўнікі і аўтары — у асноўным маладыя і энергічныя людзі (у свой час П.М. Машэраў быў першы сакратар
96
97
ЦК ЛКСМБ, натхніўся ініцыятарствам стварэння маладзёж-нага часопіса і, калі гэта ўдалося ў 1953-м, то «Маладосць» для яго стала дарагая. Адпаведна, ён верыў свайму дзецішчу). Пад-рыхтоўка першай кнігі «Памяці» на той час была важным гра-мадска-палітычным працэсам, праходзіла пад курагарствам цэкоўскага аддзела культуры, дзе працавалі і пісьменнікі. Была сгворана спецыяльная група ў складзе музейных работнікаў, архівістаў, журналістаў.У падрыхтоўцы гэтай публікацыі пры-маў на той час удзел і Уладзімір Аляксандравіч.
Затым я частавата па рэдакцыйных клопатах разам з галоў-ным рэдактарам «Маладосці» ці адзін зазіраў у аддзел культуры, дзе нас, літаратараў, сустракалі прыязна (чаго не скажаш, напрыклад, пра іншы ідэалагічны аддзел: там, казалі, не давалі пярэдыху кіраўнікам СМІ, патрабавалі ад іх ідэйнага жару і пільна выгледжвалі ў друку беларускі нацыяналізм і ганьбілі яго «праявы» ў настаўленнях для лектараў і агітатараў). Праў-да, асабіста з Гілспам бачыўся рэдка (ён курыраваў музеі і іншыя ўстановы культуры), але нават і пры выпадковай сустрэ-чы ён цёпла паціскаў руку: «Чытаў-чытаў... Якое літаратурнае выданне не адгарні, усюды і тваё прозвішча...».