• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    62
    63
    класці высілкаў, каб выдаць такія уігікальныя кнігі, ж «Пан Тадэ-вуш» Адама Міцксвіча на трох мовах, «Яўгеній Ансгін» А. С. Путина на двух мовах, «Новая зямля» Я. Коласа таксама на трох мовах.
    Я бязмежна ўдзячны Уладзіміру Аляксандравічу за тое, што ілюсграваць «Пана Тадэвуша» і «Новую зямлю» ён запрасіў мяне, чым данамог здзяйсненню маіх творчых памкненняў. Працаваць з У. А. Гілепам было легка, хоць я бачыў, як яму самому прыходзіцца «круціцца», каб выдаць такія няпростыя кнігі. Але яму заўсёды дапамагала природная камунікабельнасць, умение збіраць вакол сябе аднадумцаў, душэўная дабрыня і шчы-расць. Усе гэтыя якасці, памножаныя на самаадданую любоў да сваёй Бацькаўшчыны, зрабілі У А. Гілепа нашым выдатным су-часнікам, сапраўдным працаўніком на ніве культуры.
    У год яго сямідзесяцігадовага юбілсю хочацца пажадаць яму моцнага здароўя і быць і надалей такім, як ён ёсць, сябрам і паплечнікам.
    BacLu Шаранговіч, народны мастак Беларусі, прафесар 24 студзеня 2008 г.
    Пачутае ад Гілепа
    Ідзе размова з Чэславам Сэнюхам, — перакладчы-кам паэмы Я.Коласа «Новая зямля» на польскую мову. Сядзім за «чаркаю і шкваркаю» ў яго варшаўскай кватэ-ры. Сам Сэнюх — з Наваградчыны. Успамінае знаных палякаў, — акадэмікаў, міністраў, літаратараў, рэстаўра-тараў, і... раптам спыняецца. Кажа: «Слухай, Валодзя, ды яны ж усе нашыя, з Беларусі. Яны альбо іхнія продкі. Усе польскія знакамітасці з нашых краёў таго часу, як толькі знаёмімся з новым палякам, то адразу пытаем: «Адкуль род твой?» I сям’я ў Шчэціне, у Вроцлаве ад іх, мясцовых знакамітасцяў чуў: «Я з-пад... мой бацька з-пад Магілёва».
    Кожны раз, дзе б у Польшчы ні быў, шукаў карэн-ных славутых палякаў, так і не знайшоў!»
    За словом последовало дело
    Предмет нашего разговора часто менялся. То мы говорили о молодёжи, прогуливающейся вокруг ограды танцплощадки Пинского парка культуры и отдыха, вместо того, чтобы со сверстниками вместе веселиться на ней, то вновь возвращались к Чернобылю, дилетантски судя о последствиях аварии, о которой мы узнали, находясь в командировке в Пинске. Но наиболее эмоциональными были наши суждения, когда мы затронули проблемы, близкие нашим служебным интересам, косающиеся наших гениальных предков, чистящихся то польскими, русскими, то украинскими и даже чилийскими. И в одном мы были единодушны. И это единодушие касалось того, что народ, страна может заявить о себе в мире только через гениальных соотечественников (писателей, поэтов, художников, музыкантов, выдающихся представителей науки), ибо величие, известность народа определяется тем вкладом, который он внес в развитие европейской и мировой культуры.
    64
    Пройдясь мысленно по Брестской земле, мы убедились в том, как много тех, кто достоин воздвижения на пьедестал величия и славы, но забыт своими соотечественниками (А. Мицкевич, Ю. Крашевский, Н. Орда, Т. Костюшко, А. Рымша). Вот в эти минуты убедил меня Владимир Александрович в необходимости «кинуть глаз» на Завоссе — родину А. Мицкевича. И в этом была объективная необходимость — надвигалось 200-летие со дня рождения Адама Мицкевича, восхищавшего своими импровизациями А. С. Пушкина, который позже отметит:
    «Он между нами жил...
    Мы его любили...
    Мы жадно слушали поэта...»
    Проходило время и, не ожидая предложений от брестчан, В. А. Гилеп дал начало практическому делу возрождения строений того хутора.
    Как часто разговоры
    Мы принимаем за дела.
    Здесь же за разговором последовало дело!
    Есть основание отметить, что все вопросы, а их было множество, тогдашний заместитель министра культуры БССР, решал глубоко заинтересованно и в срок! И за четыре месяца до юбилея состоялось торжественное открытие возрождённой усадьбы Мицкевичей «Завоссе». Не остаться в стороне от великого и важного дела стремился и я. В канун торжественного открытия усадьбы поэта вьппла из печати моя скромная работа с наименованием «...Жаль перестать быть литвином ...» (А. Мицкевич)
    В 2003 г. она была переиздана в дополненном варианте и с некоторым изменением названия «...Жаль перестать быть литвином...» (А. Мицкевич)
    Чей поэт А. Мицкевич?
    А в конце 2007 г. появилось третье издание с изменениями и дополнениями, посвященное Н. Орде.
    И кто знает, не будь той командировки В.А. Гилепа в Брестскую область и того памятного разговора, может быть, и не было бы обновленного Завосся и моей книги, к которой проявляет интерес мой благодарный читатель.
    В. Климчук,
    бывший начальник управления культуры Брестского облисполкома, ныне Председатель правления Брестского областного благотворительного общественнокультурного объединения имени Наполеона Орды 20 января 200S г:
    Пачутае ад Гілепа
    Той дзень, калі ён з Віталем Клімчуком гулялі па парку Пінска, быў трэцім днём пасля выбуху на Чарно-быльскай атамнай станцыі. Цёплае надвор’е спрыяла прагулянцы ў парку, дзе гуляла, праходжвалася і мо-ладзь, і старыя людзі, не ведаючы, што лепш трэба было сядзець дома.
    А за дзень да таго Гілеп уручаў пераходны сцяг Міністэрства культуры гораду Мазыру, дзе, як і ў Пінску, яшчэ мала хто ведаў пра вялікую тэхнагенную катастрофу.
    Прыехаўшы ў Брэст, дзе 30 красавіка Гілеп павінен быў уручаць такі ж сцяг Брэсцкай вобласці, даведаліся аб катастрофе з... замежнай крыніцы — польскага радыё.
    66
    I я у яго вучыўся
    67
    3 Уладзімірам Аляксандравічам Гілепам мне пашчасціла працаваць по-бач у Міністэрстве культуры Беларусі болей за 10 гадоў. Аб ім я мог бы і га-варыць, і пісаць бясконца, бо гэта сціплы, светлы, памяркоўны чалавек і, разам з тым, высокапрафесійны спе-цыяліст. Ён паўплываў не толькі на мяне, але і на іншых былых і цяпе-рашніх калег, перш за ўсё, стаўленнем па-грамадску да вырашэння дзяржаў-ных пыганняў.
    Эпізодаў наших узаемаадносін па справе музеяў і аховы помнікаў (Уладзімір Аляксандравіч доўгі час вёў тэты накірунак у міністэрстве) назапа-шана шмат, але мне хацелася б прыга-даць асабліва два з іх.
    Дзесьці напрыканцы 1985 года і я прыйшоў на працу у міністэрства. Ва ўпраўленне музеяў і аховы помнікаў адбыўся званок з Гомеля. Заклапоча-ная асоба паведаміла, пгго ў гэтым аб-ласным цэнтры пачаліся работы па прыбудове да кінатэатра імя Ісачэнкі, што пагражае помніку археалогіі (бу-даўніпдва прыпадала на были пасад
    старажытнага Гомля). Было даручана мне пасля навагодйяга свята выехаць у Гомель і разабрацца на месцы. Не буду зараз прыгадваць усе далейшыя акалічнасці справы, зазначу адзінае: на стратыграфіі культурнага пласту яскрава прасочваліся былью стагоддзі, амаль што ад XI ст. Месца пад будоўлю археола-гамі папярэдне не даследавалася.
    Не цікава распавядаць і тыя сапраўдныя бойкі з мясцовымі ўладамі адносна выканання імі Закона аб ахове помнікаў гісто-рыі і культуры , бо гэта займе вельмі шмат паперы. Карацей кажучы, я пакінуў папярэджанне аб прыпыненні будоўлі да правядзення археалагічных даследаванняў і ад’ехаў у Мінск. 3 рапіцы наступнага дня быў ужо ў міністэрстве і сутнасць справы распавёў свайму начальніку Канаваленку А.Р. Мы пайшлі да Уладзіміра Аляксандравіча. Ен нас уважліва выслухаў, задаў некалькі пытанняў і загадаў падрыхтаваць службовую запіску на імя Ніны Мікалаеўны Мазай, намесніка Старшыні Савета Міністраў БССР, якая узначальвала таварыства аховы пом-нікаў. Гэта мы з Канаваленкам хутка зрабілі. I вось з гэтага моманту пачалася нейкая незразумелая для нас блытаніна. Уладзімір Аляксандравіч пайшоў да міністра Ю.М. Міхневіча з нашай запіскаю. Выйшаў ён адтуль узрушаны: міністр адмовіў-ся падпісваць дакумент. Мы губляліся ва ўпраўленні ў дагад-ках: што адбылося, калі, справа ж ідзе аб спадчыне дзяржавы і г.д.? Гэта толькі пасля Уладзімір Аляксандравіч даў зразумець, што міністру яшчэ да майго вяртання з Гомеля былі званкі і ад старшыні аблвыканкама, і з абкама КПБ. Як тут быць? Пад пагрозаю знішчэння значная частка помніка археалогіі. Праз нейкі час Уладзімір Аляксандравіч зноў паклікаў нас, за-гадаў перадрукаваць ліст за асабістым подпісам. Мы добра ве-далі, што падобны ўчынак недапушчальны пры ўмове зна-ходжання ў тэты час на працы міністра, аднак даручэнне спадара Гілепа не абмяркоўвалася. Дакумент быў гатовы імгненна, ён падпісаў яго і асабіста пайшоў да Ніны Мікалаеў-ны Мазай.
    68
    69
    Мне невядома, аб чым і ў якіх нотах адбылася гаворка яго з ей. Як І потым з міністрам, аднак будоўля была прыпынена. Пазнейшыя археалагічныя даследаванні над кіраўніцтвам Але-га Макушнікава далі выдатнейшыя матэрыялы па гісторыі ста-ражытнага Гомля, асабліва па развіцці ювелірнага майстэрства XII—XV стагоддзяў (па датах магу памыліцца). Была арганіза-вана выстава здабыгкаў археолагаў у Гомельскім музеі, якая мела шырокі рэзананс сярод навукоўцаў і насельніцтва краіны.
    Для мяне і зараз учынак Уладзіміра Аляксандравіча існуе як прыклад прафесійнага і грамадскаіа стаўлення да сваёй справы.
    Ішлі гады перабудовы Гарбачова. Народ усё больш і глыбей цягнуўся да сваёй іпматпакутнай гісторыі, якая з небыцця вяртала сваіх былых пакутнікаў. Сярод іх так асобна стаяла постаць Максіма Гарэцкага, які загінуў дзесьці ці-то ў Вязьме, ці-то пад Вязьмаю — быў расстраляны. Малады пісьменнік, якога зараз усе мы лічым класікам нашай беларускай літарату-ры, быў арыштаваны па паклёпе і знік для многіх пакаленняў беларусаў з кляймом «вораг народа».
    Неўзабаве падыходзілі яго стогадовыя ўгодкі. Быў урадам Беларусі приняты план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да іх. Уладзімір Аляксандравіч, намеснік старшыні аргкамітэта, унёс прапанову аб выяўленні месца расстрэлу Максіма Гарэцкага і ўстаноўцы там помніка ці памятнага знака. Каманда на чале з ім была камандзіравана ў Вязьму. Сам Уладзімір Аляк-сандравіч разам з родным пляменнікам Максіма Гарэцкага Радзімам Гаўрылавічам прыехалі цягніком пад ноч. Дні тры ці чатыры мы разам з ім аб’ехалі столькі дзяржаўных і не дзяр-жаўных асоб, адбылося столькі сустрэч, што колькасць іх я ўжо не памятаю. Пры ўсім гэтььм я дзівіўся не столькі іх коль-касці і часу, якога мы аддалі сустрэчам, але і той уважлівасці, пяшчоты і сапраўднай зацікаўленасці, з якой Уладзімір Аляк-сандравіч слухаў усіх, задаваў пытанні, удакладняў асобныя моманты. У выніку наша наездка дала плённыя вынікі: было
    высветлена не толькі месца расстрэлу Максіма Гарэцкага, але і дасягнута дамоўленасць адносна помніка ці памятнага знаку. Дарэчы, усе тыя дамовы былі выкананы.