• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    Але асобнас пытанне — як я з імі спраўлялася... Прывяду адзін выпадак маёй службовай стараннасці, рэакцыя на вынікі якой вельмі пераканаўча характарызуе Уладзіміра Аляксандра-віча. Аднойчы ён уручыў мне спіс прыкладна з 20-ці чалавек, папрасіўшы абзваніць усіх і, ад яго імя прызначыць сход, зда-еода, у Доме літаратара. Я адразу ж узялася тэлефанаваць і, хоць часу было два дні (не кожнага можна было пры адсут-насці мабільнікаў заспець пры тэлефоне), выканала даручэнне ўжо к вечару першага дня. Пры тым некаторых прыйшлося ад-шукваць па розных тэлефонах, прасіць перадаць, потым пераз-воньваць. Без усялякіх сумненняў я ўсім назвала час сходу на 15.40, тады як сапраўдны час быў, як потым высветлілася, 15.30. Гэта зараз я разумею, што параду на такі дзіўны час ды яшчэ з такой колькасцю народу ніхто ніколі не прызначае, а тады мне ўсё падалося натуральным: ну, міністэрства ж, свае парадкі... Пад канец дня, не без гонару, паведамляю, што даручэнне выканала. Уладзімір Аляксандравіч, яўна чымсьці затур-баваны, абыякава цікавіцца: няўжо ўсіх удалося адшукаць? Ад-казваю, што так, усе будуць у 15.40. Тут Уладзімір Аляксандравіч адрываецца ад напер, у вачах запальваюцца
    28
    29
    кгшівыя іскрынкі, сн уважліва глядзіць на мяне і перапытвае: «У колькі, у колькі?» Да мяне павольна пачынае штосьці да-ходзіць, хоць я яшчэ не разумею, у чым памылка, але прыхо-дзіцца пацвердзіць тэты недарэчны час. На момант усталёўва-ецца нямая сцэна, а потым Уладзімір Аляксандравіч пачынае смяяцца проста да слёз. «Так на 15.40? I ніхто, ні адзін чалавек не пацікавіўся, чаму не на 15.42?» Я не ведала, смяяцца мне ці плакаць, і не сумнявалася, игго павінна буду заутра ўсім пера-званіваць нанава. Запэўніваю ў гэтым Уладзіміра Аляксандраві-ча і чую: «Ды няхай будзе 15.40. Няхай ведаюць, які дакладны чалавек першы намеснік — кожная хвіліна ў яго на ўліку...»
    У яго не было ў міністэрстве «сваіх» спраў. Усе справы былі дзяржаўныя, грамадскія, усе аднолькава важныя і неадклад-ныя. А свае, патэнцыяльна магчымыя, у тым ліку творчыя і навуковыя, засталіся як бы «за кадрам» (успамінаючы Томаса Мана: «Усё сапраўднае — толькі магчымае, што не здзейсніла-ся»), Аднойчы да яго на приём прыйшоў ягоны стары выклад-чык лацінскай мовы Беніямін Айзікавіч Мельцар (У. А. Гілеп заканчваў гістфак Б ДУ), і паколькі яшчэ доўжылася нарада, мы паспелі пазнаёміцца. Успамінаючы студэнцкія гады Уладзі-міра Аляксандравіча, былы педагог з невымоўным шкадаван-нем сказаў прыкладна наступнае: «А ён жа быў выдатнікам, падаваў надзеі. Ен ездзіў у археалагічныя экспедыцыі, удзель-нічаў у навуковых канферэнцыях... У яго сістэмны розум, глы-бокія веды, з яго мог бы выйсці выдатны вучоны... I бачыце, што атрымалася?» У старога педагога не было пашаны да вы-сокай насады. Але і ва Уладзіміра Аляксандравіча шмат захап-лення гэтым не было. Ніколі ў ім не бачылася ні ганарлівасці, ні бюракратызму, ён не атаясамліваў сябе ні з якой пасадай, не трымаўся за яе і нікога не баяўся. Можа, таму яго праца на любым месцы была і застаецца такой плённай? I можа, гэтае «магчымае, што не здзейснілася», заўсёды давала і дае тое не-абходнае ўнутранае адхіленне, калі ні насада, ні званні, ні «медныя трубы» не падменяць чалавечай асобы.
    Таму, іпто зрабіў У. А. Гілеп для нацыяиальнай культуры, прысвечана гэта кніжка, і ў ёй, безумоўна, яго ўнёсак будзе ад-люстраваны толькі фрагментарна і часткова. Вынікі многіх са-цыякультурных працэсаў, якія адбываліся ў пачатку і сярэдзіне 1990-х гадоў, і да пазітыўнага станаўлення і ўсталявання якіх меў непасрэднае дачыненне Уладзімір Аляксандравіч, можна назіраць па сённяіігні дзень. У прыватнасці (мне б нават хацела-ся сказаць, у асаблівасці), гэта тычыцца традыцыйнай культуры, сферу якой курыраваў Уладзімір Аляксандравіч. Зробленае пры ім, пры яго садзейнічанні, у сілу яго аўтарытэту і ўплыву на хвалі нацыянальна-культурнага адраджэння засталося і зараз. Перш за ўсё, гэта інфраструктура галіны — дамы рамёстваў, дамы фальклору, школы народнай творчасці, майстэрні пры музеях, грамадскія аб’яднанні і інш. Інфраструктура — гэта вынік, які цяжка пераацаніць. Калі ёсць інфраструктура, будзе і праца, і дзейнасць, і развіццё па сваіх унутраных законах.
    Так адбылося, напрыклад, з дамамі рамёстваў: для пачатку і сярэдзіны 1990-х гадоў — новымі тыпамі ўстаноў. Менавіта тады, дзякуючы намаганням У. А. Гілепа, Т.І. Стружэцкага і Н. В. Ходар — выдатнага спецыяліста ўстаноў культуры і народнай творчасці, якога ў рэгіёнах успамінаіоць добрым словам па сённяшні дзень, хоць яна звыш 10-ці гадоў не працуе ў Міністэр-стве культуры — бьша распрацавана, абгрунтавана, паспяхова ўзгоднена з т. зв. «зацікаўленымі» міністэрствамі працы і фінан-саў і зацверджана (чым далей, тым больш фангастычна гэта вы-глядае) выдатная для развіцця гэтых устаноў нарматыўная база. Так, гыпавыя штаты для дамоў рамёстваў, што дзейнічаюць звыш 10-ці гадоў, не патрэбна і па сённяшні дзень не тое што мяняць, а нават удасканальваць (выпадак амаль беспрэцэдэнтны). 2-я (без паказчыкаў) трупа па ашіаце працы для раённых дамоў рамё-стваў з’явілася сур’ёзным стимулам для з’яўлення не адзінкавых устаноў, а сеткі. Сеткі, пгго з кожным годам павольна, але няў-хільна павялічваецца (у 1989 г. быў створаны першы Дом рамё-
    30
    стваў, у 1997 г. іх было ўжо 32, а ў 2006 г. — 88). Толькі для гэтых устаноў з пачатку 1990-х была ўласцівая станоўчая дына-міка, наваг у перыяд татальнага скарачэння клубнай сеткі.
    Пры У. А. Плене стала разгортвацца дзейнасць у рэчышчы мэтавых рэспубліканскіх і рэгіянальных праграм, сталі право-дзіцца маштабныя навуковыя даследаванні на традыцыйнай культуры з выхадам на сацыякультурную практыку, як, на-прыклад, комплекснае даследаванне і наступная распрацоўка мэтавай рэспубліканскай праірамы падтрымкі традыцыйнай мастацкай культуры Палесся (1994-1995 гг.). У канцы 1993 г. Саветам Міністраў была зацверджана рэспубліканская прагра-ма захавання і падтрымкі традыцыйнай культуры на 1994— 1996 гг., і, пры куратарстве У. А. Плена, непасрэдным удзеле ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці пад кіраў-ніцтвам Т. I. Стружэцкага, камандай аднадумцаў вялася акгыў-ная праца па яе рэалізацыі.
    Пералік канкрэтных спраў, праірам, дакументаў, мерапры-смстваў, акцый толькі ў галіне традыцыйнай культуры, якія сталі магчымымі, дзякуючы таму рэжыму спрыяння і «зялёнай вуліцы», што стварыў Уладзімір Аляксандравіч, занялі б не адну старонку. Самае галоўнае, што ў тыя гады праца вялася сістэмна, мэтанакіравана і на перспективу. Вынікі не пры-мусілі сябе чакаць. I зараз сістэма яшчэ жыве інерцыяй набра-нага ў тыя гады тэмпу. Але інерцьгя, калі не будзе новага штур-шка, не можа працягвацца бясконца...
    Сённяшней адміністрацыйнай сістэме культуры так не хапае людзей падобных У. А. Гілепу: таленавітых дальнабачных упраў-ленцаў, здольных, як выказаўся адзін з іх — Т. I. Стружэцкі — «прырабіць да ідэі рукі і ногі»; здольных слухаць і чуць суразмоў-цу; здольных узяць на сябе адказнасць і прыняць рашэнне; здольных працаваць не толькі на бягучы момант, а на будучыню.
    Алена Боганева, загадчык лабараторыі градыцыйнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага інстьггута праблем культуры 2 лютага 2008 г.
    Рыцари беларускай спадчыны
    Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай...
    Янка Купала
    Маю на ўвазе нашых рупліўцаў Бела-рускага фонду культуры. Летась споў-нілася 20 гадоў гэтай грамадскай арга-нізацыі. Паводле свайго статуту, яна садзейнічае пашырэнню матэрыяльнай базы беларускай культуры, далучэнню да яе здабыткаў усіх сацыяльных труп грамадзян Беларусі, беларусаў далёкага і блізкага замежжа, памнажэнню куль-турнай спадчыны нашай краіны, раз-вііддо краязнаўства, захаванню і актуалі-зацыі традыцыйнай народнай культуры, займаецца пойіукамі і вяртаннем на ра-дзіму нашых помнікаў гісторыі і культуры, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны, развіццём міжкультурных сувязей.
    Гэтыя ды іншыя задачы ўскладзены на Беларускі фонд культуры — уні-кальную ў Еўропе творча-асветніцкую грамадскую арганізацыю. Але чаму грамадскую, а не дзяржаўную або на-цыянальную?
    Хіба ўсе названия тут праблемы і задачы не належаць да першачарговых
    32
    функций дзяржавы — яе цэнтральных, рэгіянальных і замеж-ных структур? Бо слова фонд (ад лацін. fundus — аснова) азначае найперш «грашовыя і матэрыяльныя сродкі, прызна-чаныя для якой-небудзь мэты», а таксама «рэсурсы, запасы, рэзервы», «каштоўныя паперы, якія даюць прыбытак», аргані-зацыі і ўстановы для аказання матэрыяльнай дапамогі сівараль-нікам культурных, у тым ліку мастацкіх каіптоўнасцяў, напры-клад, Еўрапсйскі фонд развіцця, Нобслсўскі фонд (Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. —Мн., 2003, С. 436).
    Паняцце культуры ў шырокім яго сэнсе ахоплівае ўсю па-зітыўную творчасць грамадства — «наспалітне добрае» павод-ле нашага асветніка і першадрукара Францішка Скарыны. У свой час я прапанаваў шырокае вызначэнне гэтага паняцця: слова «культура» (ад лацін. cukura — апрацоўка, выхаванне, адукацыя, шанаванне) — духоўны змсст людской жыццядзей-насці, сацыяльнай арганізацыі і пазнання, якія выяўляюцца ў нацыянальных самабьпных тыпах эканомікі, правасвядомасці, рэліііі, мастацтве, тэарэтычных і практичных ведах, асвеча-ных традыцыяй, культам і маральнымі імператывамі ( Беларуская энцыклапедыя. У 16 т. Т. 9. — Мн., 1999).
    У гэтым піырокім аспекце культура ў нацыянальна заверша-ных грамадствах была і застаецца сферай галоўных функций нацыянальнай дзяржавы. Але не ў Беларусі XVIII — пачатку XX стст. у складзе Расійскай імперыі. Для гэтай дзяржавы Беларусь была толькі паўночна-заходнім, геаграфічна і гістарыч-на ў нечым самабытным рэгіёнам «единого русского народа». Адпаведна гэтай каланіяльнай палітыкі Расійская дзяржава ўкладвала свае фонды для развіцця рускай эканомікі, рускай адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, рускага мастацгва. Бе-ларускай заставалася традыцыйная народная культура, фальк-лор у шырокім значэнні, дыялектная разнастайнасць беларус-кай народнай мовы. Але і яна разглядалася як сыры матэрыял для ўзбагачэння рускай нацыянальнай культуры, у тым ліку рускай мовы, літаратуры і мастацкай культуры.