Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
— На гэта гусі могуць клюнуць, — пагадзіўся партийны шэф і парэкамендаваў параіцца з міністрам культуры Міхне-вічам, не кажучы яму пра яго, машэраўскія, меркаванні і згоду.
А мы да гэтай гаворкі наогул трымалі ў сакрэце ад Юрыя Міхайлавіча гэтую нашу ідэю, каб ён не перашкодзіў яе здзяй-сненню.
Баючыся рэўнасці міністра да загадчыка аддзела культуры (былі ў яго такія бзікі), я рашыў адразу зрабіць міністра сваім аднадумцам і саюзнікам. I перасцярога аказалася не лішняй. А «дух супярэчнасці», што валодаў Юрыем Міхайлавічам, пай-шоў на карысць справе.
Патэлефанаваў міністру і з такой чыноўнай ленаватасцю і абыякавасцю кажу, што трупа энтузіястаў носіцца з ідэяй ства-рэння ў Пінску рэспубліканскага музея сацыялістычнага пе-раўтварэння Палесся. А я, маўляў, лічу, што тэта лішняе, бо хопіць нам і Дзяржаўнага музея ў Мінску... I гэтак далей, у такім жа духу. Як і чакаў, Юрый Міхайлавіч вельмі ажывіўся, абудзіўся і яго «дух супярэчнасці». Ен даволі моцна «насеў» на мяне ды пачаў пераконваць, што музеяў у нас мала, а на Па-лессі іх наогул «кот наплакаў», калі не лічыць вельмі цеснага і перагружанага Пінскага гарадскога музейчыка. Гэта было тое, што трэба, і я з «неахвотай» даў сваю згоду толькі на тое, што не буду перашкаджаць міністру самому «штурхаць ідэю». Усё астатняе было справай тэхнікі. На ўсіх дакументах, неабход-ных для прыняцця рашэнняў і пастаноў, побач з візаю міністра стаяла і мая. Назва ж музея доўгі час была ўмоўнай, «сацыя-лістычнай», а як ужо сацыялізм скончыўся, музей усё ж быў адкрыты і ўяўляе сабой сёння палескі дыямент, у якім жыве тысячагадовая гістарычная праўда пра палескі край і яго лю-дзей і нават пра пакуты яго «перабудавання» ў сацыялістычнае Палессе.
Цяжкай справай было стварэнне помнікаў нашым асветні-кам Францыску Скарыну ў Полацку, Крылу Тураўскаму ў Ту-раве. Крыху лягчэй, але не проста праходзілі дакументы і бу-даўнінтва помніка Сымону Буднаму ў Нясвіжы. Пра гэта варта сказаць асобна, бо было тое вельмі характерным для са-вецкай эпохі. Шавіністы і свае зносакі адносілі наших асвет-
22
23
нікаў да цемрашалаў і глушылі любую ідэю ўвекавечыць пом-нікамі тых, хто меў хоць нейкае дачыненне да рэлігіі.
Адзін характерны, але шчаслівы эпізод, калі бюро ЦК КПБ «адзінагалосна» приняло пастанову на пабудову помніка «цемрашалу» Сымону Буднаму.
Пры аб’ездзе майстэрняў мастакоў трапіла мне на вока і нечым кранула, зацікавіла невялічкая скульптура Сымона Буд-нага. Належала яна студэнтцы-выпускніцы тэатральна-мастац-кага інстытута — Святлане Гарбуновай і сведчыла пра талена-вітасць маладога майстра. Вобраз вельмі адпавядаў майму ўяўленню аб гуманісце часоў Вялікага княства Літоўскага. А пра яго жыццё і дзейнасць я ўжо ведаў па кніжках Я. Парэцка-га, С. Падокіпына. Далажыў сакратару ЦК на ідэалогіі А.Т. Кузьміну, што бачыў вельмі цікавую работу, якая магла б быць увасоблена ў помнік Сымону Буднаму. Пасля гэтага прайшоў непрацяглы час, і Аляксандр Трыфанавіч даручыў мне падрыхтаваць матэрыялы для разгляду на бюро ЦК аб уз-вядзешгі помніка асветніку ў Нясвіжы. Разам з Пленам матэрыялы былі падрыхтаваны. Мне ж давялося дакладваць гэта пытанне на пасяджэнні бюро. Па завяршэнні даклада і маты-вацыі неабходнасці ўзвядзення помніка П. Машэраў папрасіў членаў бюро выказацца. А. Кузьміна на бюро не бьшо. Боль-шасць яго членаў выказалася супраць помніка «очередному мракобесу», меншасць — устрымалася ад выказванняў. Склад-валася ўражанне, пгто члены бюро проста не ведаюць годнасці асветніка Рэфармацыі.
Машэраў хітра пасміхаецца і кажа:
— Даказвай, Аляксандр Лявонавіч!
I я з новым імпэтам даводжу, што Сымон Будны — гу-маніст, рэфармацыйны дзеяч, асветнік, філосаф, высокааду-каваны чалавек свашо часу, настаўнік, выдавец «Катэхізіса» на беларускай мове ў Нясвіжскай друкарні (сёння думаю: знай-шоў, дуралей, чым членаў бюро ўзяць). Даказваю, што ён не такі ўжо каб вельмі веруючы. Нават твор напісаў «Супраць
хрышчэння дзяцей». Распінаюся і адчуваіо, што не вераць. Ха-паючыся на апошні бальшавіцкі аргумент, кажу, што Будны — заснавальнік навуковай крытыкі Бібліі, папярэднік самога Спінозы, а яго творчасць садзейнічала фармаванню рускага вальнадумства, што ён выступаў за роўнасць усіх саслоўяў, а войны, як Ленін, падзяляў на справядлівыя і несправядлівыя. I наогул, зрабіў, можа, болей, чым Скарына.
Тут Машэраў і спыніў:
— Наконт Скарыны наш дакладчык, канечне, крыху пера-браў, але помнік Буднаму варта паставіць, — і звяртаецца да калег па бюро тырадаю. — Хто «за»? Хто «супраць»? Хто «ўстрымаўся»? — усе маўчаць, бо не ўгадалі думкі шэфа і ўважліва разглядаюць паперкі, што ляжаць перад носам. — Прымаецца аднагалосна! — над здзеклівую ўсмешку дадае той, каму пярэчыць «не положено».
Такое вось сутыкненне з горкім вопытам увекавечання сла-вутых асоб Беларусі было звязана з невунтвам і палітычнай зашоранасцю высокага чынавенства (пра нейкі іх нацыяналь-ны патрыятызм і наогул гаварыць не даводзіода). Да прикладу, помнік на магіле паэту, драматургу, тэатральнаму дзеячу, пачынальніку новай беларускай літаратуры, асветніку Вінцэн-ту Дуніну-Марцінкевічу быў пастаўлены без якіх бы то ні было афіцыйных пастаноў, рашэнняў, абмеркаванняў. Выпа-дак рэдкі, але ж ён быў. На былой сядзібе Дзяржынскіх у былым Івянецкім раёне будаваўся мемарыял галоўнаму савецка-му чэкісту «жалезнаму Феліксу» і асфальтавалася дарога да яго, якая пралягала паўз закінутыя могілкі, дзе пакоіцца Дунін-Марцінкевіч. Адказным за гэгу юбілейную новабудоў-лю быў намеснік міністра культуры і наш з Гілепам даўні сябра Арсен Ваніцкі. У парадку партыйнага кантролю давялося мне пабыць у Дзяржынаве. Сустрэў там А. Ваніцкага і У. Плена. Абодва пагадзіліся за кошт асігнаванняў на мемарыял Дзяр-жынскаму добраўпарадкаваць «под сурдинку» і могілкі, каб не было сорамна перад людзьмі і Богам за забытае пахаванне
24
25
Дуніна-Марцінкевіча і яго блізкіх. I работа закіпела. Могілкі былі расчышчаны ад кустоўя, рэстаўравана капліца, побач з якой спачывае славугы беларус. Вядомага скульптара Мікалая Якавенку не доўга давялося ўгаворваць, каб той зрабіў граніт-ны бюст класіка беларускай літаратуры і пастамент пад яго, і, вядома ж, без матэрыяльнай узнагароды з боку дзяржавы, бо ўсё рабілася «інкогніта», амаль патаемна. Як жа было афіцый-на аформіць тую ўзнагароду? Галоўнае ж было ўвекавечыць памяць таго, хто на яе меў большае права, чым жалезны чэкіст, што сам сябе ўвекавечыў масавымі злачынствамі па СССР.
Іншыя свае добрыя справы на карысць Беларушчыне Уладзімір Плен зробіць на пасадзе старшьпгі Беларускага фонду культуры і як галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты», у фундаментальных вьщаннях фонду, што нясуць праўду пра годнасць Беларусі і яе найлепшых сыноў, будзяць і ўзбагача-юць людскую памяць.
Здароўя табе і шчасця, дружа і аднадумца! Жыве і жьщьме Беларусь!
Са шчырай павагай,
Алесь Петрашкевіч, пісьмсннік, кандидат гісгарычных навук студзень 2008 г.
Зялёная вуліца жыцця
Уладзімір Гілеп адыграў у маім лесе, у прыватнасці, на працоўным шляху, вызначальную ролю. У рэаль-ным, ужо сталым жыцці не бывае час-ціцы «бы». Але ў сённяшнім бягучым моманце мы заўсёды стаім перад выба-рам разнастайных магчымасцей, і ад гэтага выбару залежыць далейшы на-прамак нашага жыцця ўжо без усяля-кага ўмоўнага ладу.
Шаснаццаць гадоў таму, калі пасля заканчэння філалагічнага факульгэта БДУ і наступления ў завочную аспі-ратпуру ІМЭФ НАН Беларусі па спе-цыяльнасці «фалькларыстыка» я была вымушана тэрмінова шукаць работу (завочная форма навучання ў той час жорстка патрабавала працаўладкаван-ня), лес звёў мяне з магм першым на-чальнікам — першым намеснікам міністра культуры Уладзімірам Аляк-сандравічам. I, менавіта дзякуючы яму, традыцыйная культура стала для мяне не толькі прадметам акадэмічнага досьведу, а практычнай формай пра-цоўнай дзейнасці, апошнія дзесяць га-
26
27
доў — у лабараторыі традыцыйнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры з калектывам, які люблю, якім ганаруся, з якім хацелася б працаваць яшчэ доўгія гады. I хоць да псраходу ў БслДІПК Гілсп не меў ніякіх ад-носін, але без яго маё працоўнае жыццё пайшло б абсалютна па іншым шляху. Гэты іншы шлях абавязкова склаўся б, калі б (першы раз) Уладзімір Аляксандравіч не аказаў давер учараш-няй студэнтцы, што з’явілася практична без рэкамендацый, з «вуліцы»; а другі раз, праз паўтара гады, калі б дазволіў (да-кладней сказаць, пагадзіўся б з маім рашэннем) сыйсці на бака-вую сцежку пры перастаноўцы кадраў у выніку злучэння міністэрстваў культуры і інфармацыі (я зусім было сабралася пераходзіць на працу ў Нацыянальную бібліятэку).
3 базавай адукацыяй філолага маё працаўладкаванне ў Міністэрства культуры адразу пасля вучобы было амаль вы-падковым: міністэрству быў патрэбны чалавек, які б валодаў беларускай мовай (для перакладу службовых дакументаў), і адначасова выконваў функцыі сакратара ў прыёмнай у перша-га намесніка міністра. Мне падказалі пра наяўнасць гэтай ва-кансіі, і пасля папярэдніх, вельмі нядоўгіх, тэлефонных пера-моў у той жа самы дзень я аказалася на прыёме ў першага намесніка міністра.
Першае ўражанне было некалькі нечаканым, але надзвычай станоўчым і моцным. Далей, за гады супрацоўніптва яно не толькі не перамянілася, але, канкрэтызаваўшыся, узмацнілася. Я да гэтага ніколі не сутыкалася з чыноўнікамі такога рангу і ніколі не думала, якія яны. Але, нягледзячы на гэта, стэрэатып, відаць, усё ж такі быў, бо тое, што я сустрэла ў асобе Уладзім-іра Аляксандравіча, мяне ўразіла менавіта поўным адмаўлен-нем гэтага стэрэатыпу. Абсалютна наіуральны і нязмушаны, шчыра ўважлівы да суразмоўцы, далікатны, з мяккім гумарам, ён валодаў той неадольнай, нават не дэмакратычнай, а арыс-такратычнай прастатой, якая пазбаўляе ад скаванасці і не можа не пакарыць любога чалавека. Дарэчы, калі звярнуцца да пер-
шаснага значэння слова «арыстакрат», пакідаіочы па-за ўвагай саслоўна-іерархічныя канатацыі, якімі гэта слова «абрасло» у працэсе свайго маўленча-грамадскага функцыянавання, то ў перакладзе з грэчаскага — aristos — лепшы + Kratos — улада.
3 наступнага дня я начала працаваць у Міністэрстве культуры на пасадзе старшага інспектара аіульнага аддзела. Уладзімір Аляксандравіч быў начальнікам, пра якога можна было б ма-рыць кожнаму, але, баюся, што яго добрыя да мяне адносіны, асабліва на псршым часе, усталяваліся толькі дзякуючы яго бясконцай спагадлівасці да людзей увогуле. Пачнем з таго, што яму пры яго дакладнасці, акуратнасці і арганізаванасці сакратар быў патрэбны як пятае кола ў калёсах (нават тэлефо-ны ў нас былі розныя), і чыста сакратарскіх даручэнняў у мяне было вельмі няшмат.