Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
типографию, тем более Вам — газету. Согласитесь, это — сродни наркомании — втягиваешься в процесс — хочется что-то поправить, изменить, добавить, снова и снова возвращаешься назад. Но какое счастье, при этом ты наслаждаешься высоким смыслом привычных слов, осознаешь их созидаю-щую силу — силу воздействия на читателя!
Ваши личные публикации в газете только подтверждают, что Вы не изменяете своим жизненным принципам, поступая по сердцу и душевным порывам, непрестанно печетесь о возрождении национальной и духовной культуры нашего народа и сохранении историко-культурного наследия Беларуси.
Я верю, «Краязнаўчая газета» будет жить, какие бы ни были трудные времена, потому что сегодня она уже стоит на твердой платформе, как дом, о котором говорится в Евангелии от Матфея: «И пошел дождь, и разлились реки, а подули ветры, и устремились на дом тот, и он не упал, потому' что основан был на камне».
Мы, Ваши друзья, часто бывали свидетелями, как Вам удавалось пробудить в нас стремление к живому делу'. Вы любите жизнь, мне представляется, что Вы всегда ищете, какую пользу в этой жизни Вы можете принести другим людям. Мудрые говорили: «Старайся ежедневно отбавлять немного от огромной горы человеческого страдания и прибавлять к малому холмику человеческой радости». У Вас это получается, дорогой Владимир Александрович.
Накануне Вашего юбилея, позвольте пожелать от любящего сердца Божьей помощи и «многая лета» на нашей общей культурной ниве. А еще заверить Вас в своей беззаветной преданности и готовности участвовать в любой Вашей «затее» на благо нашей любимой Родины.
Лилиана Анцух, директор издательства «Четыре четверти»
Сапраўдны грамадзянін нашай краіны
Уладзімір Аляксандравіч Гілеп для мяне — не толькі прозвішча чалавека, але і адрэзак існавання і жыццядзей-насці галіны «культура», майго асабі-стага жьщця і жыцця майго пакален-ня, якое сёння можна асэнсаваць з улікам аналізу і сучаснага погляду на культуру і мастацтва Беларусі.
Упершыню я сутыкнуўся з Уладзі-мірам Аляксандравічам у 1985 годзе, займаючы пасаду намесніка дырэктара Рэспубліканскага навукова-метадыч-нага цэнтра. Мяне ўразілі яго чалаве-чыя адносіны да сваіх падначаленых, інтэлігентнасць і даступнасць. Мы, хто працаваў у тыя часы пад яго кіраўніцт-вам, шуткавалі, што працуем над па-транажам «чыноўніка з чалавечым тва-рам». Уладзімір Аляксандравіч умеў запаліць агенчык веры, надзеі, твор-часці.
Кажуць, што культурны чалавек, той, хто валодае здольнасцю да пара-зумення іншых, і цярпіма адносіцца да свету і падзей, а таксама жыве ў сферы
дабра, створанага ім самім. Мейавіта ўсё гэта ўласціва В.А.Гі-лепу, які, будучи адным з кіраўнікоў Міністэрства культуры, ўспрымаў сваю працу як вялікую місію захавання і падтрымкі традыцыйнай культуры і мастацтва, апантанных і таленавітых людзей, яго паплечнікаў, калег і сяброў.
Беларускі фонд культуры, які ён сёння ўзначальвае, актыў-на ажыццяўляе шматгранную дзейнасць на карысць роднай гісторыі і нацыянальнай культуры і займае дастойную нійіу ў культурным жыцці наіпай краіны. Нельга псраацаніць знач-ную ролю гэтага грамадскага аб’яднання ў прапагандзе бела-рускай мовы, папулярызацыі жыцця і творчасці выдатных пісьменнікаў і паэтаў краіны, вяртанні на радзіму гістарычнай і культурнай спадчыны, падтрымцы народнага масгацгва, ака-занні дапамогі ў стварэнні ў раёнах і гарадах кнігі «Памяць», ва ўшанаванні помнікамі славутых землякоў і гістарычных па-дзей.
Міншчына ганарыцца сваім земляком, які не забывае сваёй радзімы і актыўна ўдзельнічае ў вырашэнні пыташіяў захавання і развіцця культуры і мастацтва рэгіёнаў, I не толькі яго роднага Слуцкага краю.
Менавіта ў гады кіраўніцгва Фондам з’явіліся новыя праек-ты — такія, як «Славутыя імёны Бацькаўпічыны», «Траецкі кірмаш», выпуск штотыднёвіка «Краязнаўчая газета», разгар-нулася выдавецкая дзейнасць сгворанага над дахам БФК выда-вецтва «Беларускі фонд культуры».
Беларускі фонд культуры ад самага пачатку свайго існаван-ня вялікую ўвагу надаваў захаванню нацыянальнай спадчыны і развіццю бібліятэчнай справы ў рэспубліцы. Пры падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу «Бібліятгэка — асяродак нацыянальнай культуры» фонд культуры заўсёды адзначаў высок! прафесіяналізм і творчы падыход бібліятэк Міншчыны ў дзейнасці па нацыяпальным адраджэнні. За час існавання конкурсу 96 бібліятэк вобласці сталі яго прызёрамі і перамож-цамі. Сярод іх — Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пуш-
59
кіна, Капыльская, Маладзечанская, Пухавіцкая, Чэрвеньская цэнтральйыя раённыя бібліятэкі, Крывіцкая гарпасялковая бібліятэка Мядзельскага раёна, Плешчаніцкая гарпасялковая дзіцячая бібліятэка Лагойскага раёна, Івянецкая гарпасялковая бібліятэка Валожынскага раёна, Людвіноўская сельская бібліятэка Вілейскага раёна, Княгінінская сельская бібліятэка Мядзельскага раёна, Зембінская сельская бібліятэка Барысаў-скага раёна, Лотвінская сельская бібліятэка Капыльскага раёна, Чаркаская сельская бібліятэка Дзяржынскага раёна, Кру-піцкая бібліятэка-музей Мінскага раёна і многія іншыя.
Беларускі фонд культуры мае даўггія творчыя сувязі з многімі ўстановамі культуры Мінскай вобласці. Так, старшыня фонду Уладзімір Аляксандравіч Гілеп з’яўляецца пастаянным удзельнікам мерапрыемстваў у Стаўбцоўскім раёне — літара-турных свят «Каласавіны» і «Слова пра Коласа», прэзентацый кніг беларускіх аўтараў і мастакоў. Па запрашэнні Беларускага фонду культуры творчыя калектывы Стаўбцоўшчыны «Бера-пня», «Святлана», «Славяначка» прымалі ўдзел у шматлікіх рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах, якія ладзіліся ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Літаратур-ным музеі Янкі Купалы, Дзяржаўным літаратурным мемары-яльным музеі Якуба Коласа і інш.
У.А. Гілеп з’яўляецца пастаянным удзельнікам «Чыгры-наўскіх чытанняў», што праходзяць на Пухаўшчыне з 2001 года і прысвячаюцца памяці пісьменніка.
У вёсцы Смольгава Любанскага раёна пры ўдзеле Беларускага фонду культуры і асабіста Уладзіміра Аляксандравіча Плена была праведзена навукова-практычная капфсрэнцыя, прысвечаная юбілею УСыракомлі. Пры падтрымцы Фонду ў свяце «Фальклорная вандроўка», прысвечаным 175-гадоваму юбілею вядомага беларускага этнографа, пісьменніка і публі-цыста Паўла Шпілеўскага, прыняў удзел загадчик кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта, прафесар А. Баршчэўскі (1998).
Заслугоўвае ўвагі праект Фонду над назвай «Славутыя імё-ны Бацькаўшчыпы». Гэта настойлівы пошук і папулярны рас-каз пра жыццёвы шлях, грамадскую дзейнасць многіх слын-ных сыноў Беларусі, якія вельмі знакамітыя па-за яе межамі і пра якіх нічога не ведаюць на нашай зямлі. Так, дзякуючы на-шым літаратуразнаўцам і Беларускаму фонду культуры ў бела-рускую літаратуру вернута імя беларуска-польскай паэткі Зоф’і Манькоўскай, якое зараз будзе займаць пачэснае месца сярод іншых знакамітых ураджэнцаў Міншчыны — прызна-ных і вядомых майстроў мастацкага слова. Уладзімір Аляксанд-равіч з’явіўся непасрэдным ўдзелыгікам і арганізатарам навуко-вых чыганняў, прысвечаных 160-годдзю з дня нараджэння паэткі, якія прайшлі на Капылынчыне напрыканцы 2007 года.
Дзякуючы вьщавецкай дзейнасці фонду культуры беларус-кія чытачы змогуць пазнаёміцца з вельмі цікавымі і адметнымі выданнямі — зборнікамі з серыі «Вяртанне» аб нашых каш-тоўнасцях, вывезеных за межы краіны; «Пан Тадэвуш», «Яў-геній Анегін», «Новая зямля», якія выдадзены на мове арыгі-налаў і іх перакладаў, а таксама з іншымі кнігамі, прысвечанымі асобным помнікам гісторыі і культуры, этна-культурным і моўным праблемам.
Нельга не адзначыць высокародную асветніцкую ролю «Краязнаўчай газеты», якая імкнецца звярнуць увагу грамадс-касці на пытанні захавання гісторыка-культурнай спадчыны, на праблемы краязнаўства, гісторыі, культуры і народнага ма-стацтва. Выданне поўна адлюстроўвае важныя краязнаўчыя дзяржаўныя праграмы «Наш край», «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». Дастаткова цеснае супрацоўніцтва наладжана паміж рэдакцыяй «Краязнаўчай газеты» і музеямі Міншчыны. На старонках газеты друкаваліся матэрыялы многіх музейных работнікаў вобласці — навуковага супрацоўніка Мінскага аб-ласнога краязнаўчага музея Бароўскага Б.К. («Гарадок вядомы і невядомы», 2005 г.— № 7; «Ураджэнцы Беларусі ў арміі Андэрса падчас Другой сусветнай вайны» 2007 г. №№ 29—
60
61
36), дырэктара Узденскага гісторыка-краязнаўчага музея Лух-верчык Т.П. («У царквы і грамадства адна мэта — ведаць гісторыю свайго краю», 2007 г. № 28), навуковага супрацоў-ніка літаратурнага музея Якуба Коласа ў Смольні Камароўска-га А. («Маці паэта», 2007 г. № 37), намесніка загадчыка гісто-рыка-краязнаўчага музея Слуцкага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа Федзяшынай В. («Летапісы, паясы, героі» 2008 г. № 2) і іншых.
У гэтым годзе цудоўны чалавек, сапраўдны грамадзянін натай краіны У.А.Плеп адзначае сваё сямідзесяцігоддзе. Сёння кожнае імгненне яго жыцця — гэта гісторыя. Аналізуючы дзейнасць Уладзіміра Аляксандравіча як грамадзяніна, дзеяча культуры, асветніка, кіраўніка, рупліўца прыходзім да высно-вы, што скарбніца нашай гісторыі ў надзейных руках.
Асабіста я ўдзячны Уладзіміру Аляксандравічу за суме сную працу, шчырыя адносіны, падтрымку, давер і сяброўства. 3 надзеяй на далейшую сумесную работу на захаванні крыніц нашай спадчыны
Анатоль Акушэвіч, начальнік упраўлення культуры Мінскага аблвыканкама 1 лютага 2008 г.
Працаўнік на ніве культуры
Ведаю Уладзіміра Аляксандравіча Гілепа вельмі даўно. Як гісторыка, му-зейнага работйіка, як першага намес-ніка міністра культуры. Цеснае сяб-роўства ўзнікла ў нас пасля абрання яго старшынёй Беларускага фонду культуры, членам прэзідыума якога я ў той час быў. Добра памятаю сход у Доме ветэранаў, на якім, пасля раптоў-най смерці Івана Гаўрылавіча Чыгры-нава, быў абраны старшынёй БФК ме-навіта Уладзімір Аляксандравіч. Далейшае жыццё і праца фонду наказал!, што выбар быў зроблены правіль-ны. Ён разгарнуў шырокую дзейнасць фонду, імкнучыся ахапіць усю культурную прастору рэспублікі.Фовдам культуры пад кіраўніцтвам Уладзіміра Аляксандравіча зроблена многа добрых спраў, ён змог аб’яднаць вакол сябе выдатных людзей нашага часу.
Я, як масгак-ілюстратар, хацеў бы вьщзелщь асобна кнігавыдавецкую дзей-насць фонду, тэту нялёгкую і карпатлівую справу, тым больш калі ўлічыць, што БФК з’яўляецца выключна грамадскай арганізацыяй. Колькі трэба было пры-