• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    Адкуль яны ўзяліся — Гілепы, калі і чаму апынуліся ў Остраве? Вядома пакуль мала. Мой пра-пра-пра... дзед Ігнат жыў на астраўскай «бацькоўскай» зямлі ў першай палове XVIII стагоддзя і займаўся, як і яго продкі, тым, што араў, сеяў, касіў... Род быў праваслаўны, мо таму і бедны. Ды беднымі ў нашай вёсцы (па запісах у архіве) былі і іншыя: Галоцікі (з іх мая мама), Пратапічыкі, Буракі, Чэрнікі, Пешкуры і г.д. Про-звішчы як прозвіпічы. Нармальныя, беларускія. Былі яшчэ ў вёсцы Сокалы і Каршуны... I рангам на табе — Гілепы. Адкуль
    142
    143
    жа яны, Гілепы, з’явіліся? Архівы, на жаль, адказу не далі, і пачаў я дапытваць гісторыкаў, знакамітых даследчыкаў бела-рускай даўніны, асабліва тых, хто вельмі канкрэтна займаўся вывучэннем Случчыны, Капыльшчыны.
    Досыць нагаварыўся з імі (А.П. Грыцкевічам, А.І. Маль-дзісам і інш.), але нытанне паходжання майго радаводу пакуль для мяне таямніца. Адны адсылаюць шукаць глыбінныя татар-скія карэньчыкі, іншыя скіроўваюць мае пошукі ў сярэднявеч-ную Чэхію, адкуль беглі бунгарнікі-гусггы на захад, а больш — на ўсход. Потым сам сябе пераканаў, шло ў Празе я адчуваў сябе лепш, чым у татарскім Крыме, таму сэрцам я больш схіляюся да тэорыі паходжання свайго прозвішча з за-ходніх краёў. Няхай сабе нават да якога-небудзь малавядомага воіна-гусіта.
    Адно прапісана дакладна ў архівах: у другой палове XVIII стагоддзя выразна род праваслаўны. Хоць і тут мяне браў сумніў... Душой аднолькава роўна адпачываю, калі бываю ў храмах розных канфесій. У касцёлах, напрыклад, адчуваю сябе спакайней, чым у цэрквах (у апошніх мяне хутчэй прыг-нягае, чым дапамагае, залішне шыкоўнае ўбранне). Заўважыў, калі заходжу ў мячэць ці сінагогу, рука міжволі цягнеца пера-хрысціцца — відаць, не толькі з-за павагі да гэтага храма. Мо і быў у родзе той, хто верыў у Яхве альбо ў Магамета, таму і я такі «шматканфесійны» праваслаўны, якому аднолькава добра ва ўсіх храмах нашага адзінага Госпада Бога.
    Хопіць пра мае даследавані роду-племені. Есць у нас з Ры-май Вікгараўнай і дзеці, і ўнукі, якія, упэўнены, працягнуць і наш род, і нашы пошукі самых тонкіх яго карэньчыкаў у глы-бінях гісторыі. Цяпер жа, у сталым узросце, мару аб адным — каб мае нашчадкі, складаючы свой жыццяпіс, не пісалі з такім гонарам, як некалі пісаў я: «Паходжанне маё з беднага сялян-скага роду». Каб быць болей «савецкім», Гонар, веру, да іх прыйдзе, калі яны напішуць, што іхні бацька і дзед быў «вядо-мы араты на ніве культуры». Тут якраз і час перайсці да са-
    праўднага майго жыцця, якое ўсё без астатку было прысвечана нашай культуры, болып — народнай.
    3 былым гонарам, «па-савецку», скажу, што прайшоў шлях ад кінамеханіка да намесніка міністра і аддаў сваю даніну «тры-умфальнага шэсця» па жыцці той уладзе, якая трымала мянс «на плыву», падштурхоўвала да новых вяршынь маёй службо-вай кар’еры. Ды штосьці муляе, не дае са шчырасцю пагадзіц-ца з тым! Мо таму, што, працуючы ў клубе, у музеях і г.д., я трапляў у абставіны, калі патрэбна было прыкласці вялікія ду-шэўныя і фізічныя намаганні для здзяйснення задуманага, на-ват не мною, а іншымі людзьмі. Ды ў складаных умовах абме-жавання сродкамі і часам.
    Так было ў гістарычным музеі: «кроў з носу, але экспазіцыя павінна быць адкрыта да 50-годдзя «Великого Октября» 7 лістапада 1967 года». Так было ў музеі Вялікай Айчыннай вайны — да 30-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыстаў. Так было і з мемарыяльным комплексам «Хатынь», іншымі музейным! комплексам!. I ўсё — да пэўнай даты, без адпачынку, бывала, і без сну... Усё аддасца спаўна, калі настане «светлая дата вялікага свята». Але ж, як заўсёды, прыходзіла свята, а аратаям зноў трэба было араць і араць. Не толькі да новых дат, але і цаліну.
    ...Неяк зазірнуў у даведнік Міністэрства культуры «Музеі Беларусі» і, не думаючы нават для чаго, стаў лічыць тыя музеі, якія пачалі існаваць дзякуючы, можа, і невялічкім, але і маім намаганням. Быў уражаны: болып за 20 гадоў «кіравання» музеям! (1974—1996) на карце Беларусі з’явілася каля 100 новых музейных назваў. Каб вы бачылі, з якім гонарам я сам на сябе паглядзеў у люстэрка!
    Не, мілыя мае, не спяшайцеся ўпікнуць мяне за гэта! Я сам добра ведаю, што кіраваць — гэта не тое ж самае, што праца-ваць. Але калі кожны год у невялікай краіне адкрываюцца 3— 4 новыя музеі, то воляй-няволяй «нос паўзе ўгору». Папраў-дзе ж, калі сыходзіў з насады першага намесніка міністра
    144
    145
    «ў адстаўку», то і атрымаў ад новага міністра «па носе» за пе-ракос у палітыцы культуры ў бок музейнай справы. Хоць і была падзяка за ініцыятыву стварэння мемарыяльнай сядзібы А. Міцкевіча ў Завоссі да 200-годдзя паэта. Але... Менавіта за гэта міністр атрымаў падзяку ад Прэзідэнта! Так што, не было б «перакосу», не было б і «падзякі».
    Відаць, усё ж варта было араць музейную глебу, каб з яе вырасла ажно 100 новых музейных назваў, а сярод іх такія, як беларускі скансэн — музей этнаграфіі і побыту ў Сірочыцах, музей кнігадруку ў Полацку, музей народнай творчасці ў Вет-цы, музеі, прысвечаныя Манюшку, Агінскаму, Ваньковічу, Міцкевічу, Гарэцкім, Касцюіпку і іншым вядомым і славутым сынам Бацькаўшчыны. Нарэшце, у гэты час пачалі сваё плавание ў музейным моры запаведнікі ў Полацку, Заслаўі, Ня-свіжы...
    Бывае, што жыццё скіроўваецца зусім не ў той бок. Нехта ўсемаіутны возьме і штурхне цябе туды, куды ты нат у сне не прысніў бы. У 1974 годзе (мне 38 гадоў), скончыўшы поўную перабудову экспазіцыі музея Вялікай Айчыннай вайны, Міністэрства культуры вылучае маю кандидатуру на пасаду дырэкгара гістарычнага музея. Усе паперкі-прадстаўленні ідуць на ўзгадненне ў ЦК КПБ. Я задаволены, бо мснавіта ў гэтым музеі займуся сваёй любімай справай — археалогіяй і, нарэшце, адолею дысертацыю па даследаванні гістарычнага Заслаўя.
    От каб так І адбылося: да пеней сваёй я адпрацаваў бы ў пашане, без вялікіх турбот. Галоўная турбота — не памыліцца і падабраць сабе добрага намесніка. А сам капай, шурфуй За-слаўе, апісвай, фантазіруй, працуй над дысертацыяй.
    Дык жа не! «Пераасэнсавалі» мяне ў ЦК КПБ, не за-цвердзілі рашэнне Мінкульта і на працягу аднаго дня аформілі на пасаду інсіруктара аддзела культуры ЦК КПБ. I амаль дзе-вяць гадоў на пасадах інсгруктара, затым загадчика сектара я займаўся музейнай справаю (І не толькі), разгортваючы адпа-
    ведна рашэнням ЦК «музейную сетку краіны». У музейнай справе я знаййюў не тое што падтрымку, а ініцыятыву сяброў-інструктараў, загадчыкаў сектараў Н.С. Карпенкі, С.І. Закон-нікава, А.І. Бутэвіча, Ю.І. Лабуна, А.П. Кудраўца, А.А. Жука, І.С. Пашкевіча, У.В. Гніламёдава, З.К Прыгодзіча. Ды і загадчик! аддзелаў С.В. Марцалеў, А.Л. Петрашкевіч, І.І. Анга-новіч, з якім мне давялося папрацаваць, намеснік загадчика Е.Б. Парватаў — усе яны да такой нібыта абсалютна беспар-тыйнай справы, як музейная, ставіліся з вялікаю прыязнасцю, лічьші адной з галоўных спраў аддзела ЦК. Моцную падтрымку мы адчувалі і ў сакратарыяце ЦК ад Аляксандра Трыфана-віча Кузьміна, самога Пятра Міронавіча Машэрава.
    Дзякуючы ўсім ім, у той час, з 1975 па 1985 год, удалося зрабіць прарыў у манументальным мастацтве. У розных кугках краіны з’явіліся помнікі Ф. Скарыне, С. Буднаму, В. Дуніну-Марцінкевічу, Ф. Багушэвічу, М. Баідановічу, Я. Купалу і Я. Коласу (у Мінску). Пачалі будавацца і адкрывацца новыя ўстановы культуры: музей народнай архітэктуры ў Строчыцах (месца для яго выбіраў П.М. Машэраў), музей народнай твор-часці ў Ветцы на аснове асабістай калекцыі Ф.Р. Шклярава, музей Беларускага Палесся. Пашырылася геаграфія ўплыву сталічных музеяў за кошт стварэння іх філіялаў у невялікіх га-радах: Бялыніцкага-Бірулі ў Бялынічах, у Спаса-Праабражэн-скай царкве ў Заслаўі, у Обалі, Бягомлі, у вёсках Гурыны, Вол-ма, Моталь. А затым пайшлі і новыя музеі такіх гістарычных асобаў, як Ваньковіч, Багушэвіч, Маніошка, Броўка.
    Калі наступнікі ўпікалі нас за тое, што настваралі многа філіялаў (зараз гэта амаль усе самастойныя музеі), яны не ведал! аднаго: для стварэшія філіяла не трэба было дабівацца дазволу ЦК КПСС. Можаце зараз уявіць сабе, наколькі спрашчалася працэдура пашырэння музейнай сеткі, асабліва за кошт ушанавання сваіх нацыянальных постацяў.
    15 гадоў працы ў Міністэрстве кулыуры, бадай, самыя цяжкія і няўдзячныя. Не хацеў, а схлусіў! А павага? Паваі а да
    146
    147
    першага намесніка міністра з боку падначаленых, інстытутаў культуры, абласцей? Павага, можа, і была, але шчыра кажучы, за той процьмай праблем, якія практична былі невырашаль-ныя з-за мізэрнага фінансавання, што заўсёды даставалася культуры з бюджэту (а іншых крыніц не было), ты — намеснік мінісгра — больш адчуваў непавагу «зверху», чым навагу «знізу». А пры тым, што ты па размеркаванні абавязкаў апяку-ешся не толькі клубнай, музейнай, бібліятэчнай справамі, а яшчэ (як першы намеснік) адказваеш за эканоміку галіны, бу-даўніцгва, рэстаўрацыю і капітальны рамонт і іншае, як ГА, транспарт, замежныя сувязі і г.д., то не ведает, з якога боку табе дастанецца. I стукалі! Праўда, не балюча. Усё-ткі за спінамі такіх міністраў, як Ю.М. Міхневіч, Я.К Вайтовіч, А.І. Бутэвіч, працаваць можна было. Праўда, калі першы з іх мог і зрабіць табе падставу, то іншыя два лічылі твае памылкі сваімі і абаранялі, як маглі. Відаць, паважалі. Апошні, мой сябра, уд-ружыў мне яшчэ адну насаду і зноў... «на грамадскіх начатках». Ініцыятываю двух знакамітасцяў Міколы Яроменкі і Кірылы Лаўрова ў 1995 годзе быў я абраны першым у гісторыі СНД старшынёй Савета па культурным супрацоўніцтве краін СНД.
    Калі ўзначальваў Савет (1995—1997), М.С. Швыдкой — намеснік міністра культуры Расіі — уваходзіў у яго склад. За-помнілася паднятая яго рука з заціснутым паміж пальцамі алоўкам, якая па кожным пьгганні галасавала за «особое мнение». Нават па такім безальтэрнатыўным, як складнік краін СНД на рамонт Брэсцкай крэпасці. Мне гэта ў той час нагад-вала «особое мнение» аднаго з суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, якое заўжды ішло ў «разрэз» з думкаіо іншых суддзяў. Павінен сказаць, што Беларусь тады не адчува-ла сябе рыбкаю-«сяляўкаю» перад бялугаіо-Расіяй.
    Між іншым, ініцыяванае нашым Саветам пытанне дапамогі краін СНД Брэсцкай крэпасці-герою па рэстаўрацыі яе асноўных мемарыяльных элементаў я дакладваў у кастрычніку 1995 года ў Крамлі на Савеце кіраўнікоў дзяржаў, і яно было