Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
...Мы з Генам павольна паўзлі па снезе дадому. Пад шапкам! гарэлі вушы ад моцнага пракручваішя іх партызанскімі лапамі Бойкі, галовы гудзелі ад «адцяжкі» настаўніцкай ліней-кай. А наказ «без бацькоў у школу не прыходзіць!» прьпнятаў яшчэ і тым, што пасля гэтага мапто здарыцца і горшае — вы-ключэнне са школы, чым і гразіў настаўнік.
Бацькаў у нас з Генам не было, яны бьші на фронце, таму ўсю горыч ад паводзінаў «малолетних преступников» адчулі нашыя дзяды — Пракоп і Трахім, ад якіх мы запомнілі паву-чанне: «Сыр смачны, калі ён свой!»
2007г.
Славутыя імёны Бацькаўшчыны
На Капылыпчыне 160-годдзе сваёй паэткі Соф’і (Зосі) Манькоўскай адзначылі прыгожа.
Зося (так яе называіоць капыляне) нават у самых светлых марах не магла, відаць, уявіць, што прыйдзе час, калі не толькі тыя, хто захапляецца яе вершамі (і па-польску, і па-беларуску), а і бела-рускія дзяржаўныя ўстановы, і, што важна, школа — звернуцца да яе са словам! ўдзячнасці за туіо паэтычную спад-чыну, якую яна пакінула аб капыльскай зямлі, яе краявідах, людзях, прыродзе.
«Дарагавіцкая пяснярка», «Калыска сям’і Манькоўскіх», «Песні сэрца, што так чула гарэла» — гэта назвы артыку-лаў у капыльскай газеце «Слава працы». Узнёсласць лунала і на ўрачыстасці ў ра-ённым Цэнтры культуры. Адна, вельмі важная думка, характэрная для прамо-ваў усіх выступоўцаў: мы адкрылі твор-часць таленавітай паэткі для сябе, каб перадаць гэтае адкрыццё нашчадкам.
Многа было сказана на ўрачыс-тасці, за «круглым сталом» У. Мархе-лем, В. Рагойшам, У Гілепам, Р. Бара-
172
віковай ды ішпымі аб важнасці таго, пгго трэба яшчэ зрабіць, каб імя нашай зямлячкі-паэткі не было зноў згублена.
Гучалі вершы С. Манькоўскай па-беларуску ў выкананні студэнтаў філфака БДУ, канцэртам таленавітых «Капыльскіх дудароў» віталі землякі сваю знакамітую паэтку.
Безумоўна, тут была выказана ўдзячнасць і тым, хто першы спрычыніўся да адкрьшця імя славутай капылянкі яшчэ 40 гадоў назад, хто пераклаў яе вершы з польскай на беларускую мову, хто прыехаў у тэты дзень на Капылыпчыну, каб выступить і пакласці кветкі на магілу Зосі Манькоўскай. I такую даніну трэба ў першую чаргу аддаць загадчыку сектара Інстьпута літаратуры НАН Бела-русі кандыдату навук Уладзіміру Мархелю. Бо менавіта ён 40 га-доў таму, вандруючы па Беларусі на ровары, знайшоў на могілках вёскі Дарагавіца магілу Зосі Манькоўскай, цягам гадоў перакла-даў яе вершы на нашу мову, публікаваў іх у зборніках.
«КГ» хочацца выказаць удзячнасць яшчэ і тым, хто зрабіў тэты дзень свяггам капыльскай зямлі, святим для паўнюткай залі Цэнтра культуры, — капыльскім аддзелам адукацыі і культуры, музею і бібліятэцы, упраўленням культуры і адукацыі Мінскай вобласці.
«КГ» таксама хоча пажадаць: мясцовььм уладам, аблвыканкаму, Міністэрству культуры звярнуць больш сильную ўвагу на рэшткі сядзібнага дома Манькоўскіх у Дарагавіцы. Магіла паэткі, месца сядзібы з фрагментам! парку, іншыя мемарыяльныя рэчы, якія заха-валіся, павінны быць узяты хаця б пад мясцовуто ахову як помнікі.
Патрэбна неадкладна правесіті архітэктурную і фотафікса-цыі парэшткаў дома Манькоўскіх, захаваць для будучага музея фрагменты гэтай пабудовы, бо сённяшні стан яе такі, што ка-заць пра рэстаўраітыю, на жаль, не выпадае.
«КГ» хочацца верыць, што за святам з пагоды 160-годдзя паэткі пачнуцца будні вывучэння яе жыцця і творчасці, што да гэтай справы падключацца мясцовыя краязнаўцы, школьныя музеі, бібліятэкі, і яшчэ адно славутае імя Бацькаўшчыны вер-нецца да нас, каб мы перадалі яго нашчадкам.
2007/:
Аб тым, што трымае тваю душэўную цеплыню з самага дзяцінства
Чым даўжэй ты жывеш, тым больш разумеет, што спадчына — гэга па-няцце не абстрактнае, гэта не кніжнае — «назапашанае нашымі продкамі на працягу жыцця пакален-няў». Гэта абавязкова нешта канкрэт-нае, тое, што звязана з тваім жыццём, альбо з жыццём тваіх продкаў, пера-дадзенае «ў спадчыну» табе, і праз цябе — тваім нашчадкам.
Як бы я зараз хацеў, каб той першы дыван, які вісеў над маім ложкам у вёс-цы Вострава на Капыльшчыне і які я запомніў з самага ранняга дзяцінства, сёння ўпрыгожваў мой дом, а яшчэ лепш — вісеў бы над ложкам маёй унучкі Леначкі!
У жыцці чалавека заўсёды бывае нешта «першае». Першая маміна песня, першая бабуліна казка, першая кніжка. У мяне ж застаўся на ўсё жыц-цё ў памяці першы твор мастацтва — дыван, на якім былі намаляваны фар-
174
бамі возера, лебедзі і вельмі пригожая (як я ўяўляў) дзяўчынка ў атачэнні дзівосных раслін, і ўсё гэта — з нейкай казачнай краіны.
На жаль, даўно няма таго дывана, засталася толькі памяць аб ім ды ўдзячнасць мастаку, які стварыў тую «дзіцячую казку». Хто гэта быў? Можа, тая ж Алена Кіш, выяви дываноў якой упрыгожваюць многія выданні...
Дзякуіочы збіральнікам дываноў, аўіарам-складальнікам альбома «Беларускія маляваныя диваны» з фондаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе», мы атрымалі магчы-масць пазнаёміцца з яшчэ малавядомым пластам самабытнай культуры беларусаў, з іх уяўленнем аб прыгажосці казачнага свету і марай аб лепшай долі.
Мне здаецца, нарэшце прыйіпоў час, калі незаўважанае, незапатрабаванае «наіўнае мастацтва» атрымлівае належнае яму месца ў нацыянальна-культурным жыцці краіны. Гэта, лічу, пачатак, які павінен мець працяг у выглядзе стварэння пастаянна дзеючай экспазіцыі маляваных дываноў гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе», і гарантыяй таму з’яўляецца надзейная падтрымка выпуску альбома-каталога кіраўніцтвам горада Заслаўе, яго старшынёй Валянцінам Рама-навічам Сітнікам.
2007г.
Будзем разам з «КГ»
Новы 2005 год наша газета сустра-кае з антымізмам, і ён — тэты ап-тымізм — грунтусцца на ўсё ўзрастаю-чым чытацкім інтарэсе да «КГ». Павялічваецца колькасць наших ка-рэспандэнтаў з розных куткоў краіны і з-за яе межаў, вакол газеты гуртуюцца маладыя краязнаўцы — музейныя, бібліятэчныя, архіўныя работнікі, вучні і студэнты. Мы зрабілі газету ад-крытай для ўсіх, хто зацікаўлены ў рэ-алізацыі намаганняў па вывучэнні гісторыі свайго роду і тых мясцін, ад-куль ён пайшоў.
Газета імкнецца даць новае, па-глыбленае паняцце такому інструмен-ту выхавання, як патрыятызм, зыхо-дзячы з разумения пераемнасці глыбінных культурных, гістарычных, гераічных традиций беларускага народа, якія фарміраваліся са старажыт-ных часоў да наших дзён. Безумоўна, фарміраваліся над уплывам тых палі-тычных і эканамічных варункаў, якія перажываў люд Беларусі на працягу свайго гістарычнага жыцця. Яшчэ не
177
так даўно краязнаўства было падпарадкавана ідэі патрыятыч-нага выхавания выключна на прыкладах героікі Кастрычніц-кай рэвалюцыі 1917 года, Вялікай Айчыннай вайны 1941— 1945 гадоў, сацыялістычнага будаўніцтва. Усё ж, што адбывалася да гэтай мяжы — ужо была не наша гісторыя, гэта ўжо была культура іншага народа, іншай дзяржавы. Трэба ска-заць, што такая аднабаковасць нацыянальнага і патрыятычнага выхавання магла прывесці і ўрэшце прывяла да ідэалагічнага перакосу ў свядомасці не аднаго пакалення беларусаў, якія па-чыналі ўяўляць сябе ўсе разам «родам з 17-га года» і патрыё-тамі толькі з 41—45 гадоў. Падручнікі «Гісторыя ВКП(б)», «Гісторыя КПСС» замянілі нам гісторыю беларускага народа, нашага агульнага і кожнага свайго роду-племені. Мы быццам бы і называліся беларусамі, а пераўтвараліся ў народ без роду і племені.
Сёння ўсё гэта ўспрымаецца як архаіка (нягледзячы на сіндром мінулага). Да прыкладу, яшчэ 10—15 гадоў таму ўвесь рэспубліканскі перыядычны друк, нагадваючы пра нясвіж-скую, навагрудскую, слуцкую, карэліцкую землі, быў запоўне-ны выключна фактамі, якія паведамлялі найперш пра высокія надоі малака, цэнтнеры атрыманага збожжа, статкі жывёлы. Зараз тыя ж СМІ на першых старонках стараюцца ўжо ў леп-шых ракурсах паказаць гістарычныя замкі, паркі, сядзібы, рас-казаць пра іх гаспадароў, даць аб’ектыўную карціну жыцця народа як простага, так і эліты.
Гэта пры тым, што да канца мы яшчэ так і не адолелі тэн-дэнцыю ўхваляць чужых герояў, быццам бы сваіх у нас няма. Таму і стаяць па ўсёй Беларусі помнікі, вісяць шыльды на ву-ліцах не нашым прашчурам, а людзям, якія ніколі не былі на гэтай зямлі, ніколі не ведалі яе гісторыю і нават сапраўдную назву.
У 2005 годзе нас чакае шэраг гістарычных дат і падзей, якія мы, краязнаўцы, павінны адзначыць. Тэта, безумоўна, і 60-год-дзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, да якога шэраг дзяр-
жаўных і грамадскіх арганізацый (у тым ліку і Беларуси фонд культуры) абвясцілі конкурс на лепшы краязнаўчы маршрут «Наш край». Але давайце не забудзем пра такія даты, як 1025-годцзе старажытнага Турава, 850-годдзе Мазыра, 500-годдзе Лоева, 620-годдзе падпісання Крэўскай уніі, 595-годдзе Грунвальдскай бітвы. Нельга, каб з нашага поля зроку выпалі юбілейныя даты вядомых беларускіх дзеячаў, такіх, як Міндоўг (810 гадоў), I. Чэрскі (160 гадоў), Ю. Тарыч (120 гадоў), I. Сікора (120 гадоў), П. Броўка (100 гадоў), С. Станюта (100 гадоў) і шмат іншых, яшчэ не заўважаных гісторыкамі дат, якія разам і складаюць гонар на-шай краіны. Упэўнены, у кожнай вёсцы, мястэчку, горадзе ёсць свае знакамітасці, свае юбілейныя даты, якія «Краязнаў-чая газета» разам з вамі, шаноўныя чытачы, павінны ўзняць з забыцця і гучна адзначыць, каб яны сталі вядомымі ўсёй краіне.
Будзем разам з газетай!
Будзем разам з Беларуссю!
2004 г.
178
Наши віншаванні
Вы каикам Беларускага фонда культуры, рэдакцыя «Краязнаўчай газеты» віншуіоць выпускнікоў 1955 года Слуцкай гімназіі № 1 з 50-годдзем за-канчэння школы.
Жадаем усім добрага здароўя, ся-мейнага іпчасця, дабрабьпу, клапатлі-вых дзяцей і паслухмяных унукаў.
Закладзеная вамі традыцыя сустрэч выпускнікоў — гэта выдатны прыклад для іншых устаноў адукацыі, гэта ўзор таго, як можна з гонарам несці цеплы-ню пачуццяў адзін да аднаго, да сваей школы, ганарыцца горадам, дзе прай-шло дзяцінства і юнацгва.
3 чарговаю сустрэчаіо вас, сябры!
50 гадоў — сапраўдны юбілей
27 мая 2005 года ў Слуцкай гімназіі № 1 адбудзецца чарговая сусгрэча вучняў гэтай навучальнай установи выпуска 1955 года.
Як бачым, сустрэча прысвечана 50-гадоваму юбілею заканчэння вучо-бы ў школе для тых, хто ў псрамож-ным 1945 годзс «псршы раз пайшоў у першы клас». Усіх іх аб’яднаў адзіны