Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
принята дзякуючы ў першую чаріу настойлівым патрабаван-ням двух прэзідэнтаў — Ельцина і Лукаіпэнкі. Няхай не ў поўнай меры, але дапамога паступіла, і асноўныя рэстаўра-цыйныя работы былі выкананы на працягу наступных 10 га-доў. Аб гэтым патурбаваліся кіраўнікі ўрадаў краін СНД, якія амаль усе (за выключэннем туркмена і ўзбека) падпісалі сваё рашэнне 12 красавіка 1996 года на падставе той ініцыятывы, якая нарадзілася ў Мінску...*
У 1987 годзе быў створаны і Беларускі фонд культуры як аддзяленне Савецкаіа фонду кулыуры. Яго ўзначаліў І.Г. Чыгрынаў, выдатны пісьменнік і шчыры чалавек. Я, буду-чы намеснікам міністра культуры, увайшоў у склад Праўлення і Прэзідыума гэтай адной з першых арганізацый — прадвес-нікаў перабудовы. I вось ужо болей за 20 гадоў мой лёс, як кажуць, на грамадскіх пачатках, звязаны з гэтай недзяржаўнай, нефармальнай, некамерцыйнай арганізацыяй. Яна (пад ужо звыклым скарачэннем БФК) стала ініцыятарам і заснавальні-кам такіх грамадскіх арганізацый, як краязнаўчае таварыства, таварыства беларускай мовы, будучых аб’яднанняў народных майстроў, фалькларыстаў і іншых. За гэта заслугоўваюць па-дзякі і ўганаравання ўсе тыя, хто працаваў у фондзе разам з І.Г. Чыгрынавым: В. Скварцоў, А. Баіданава, Л. Валяеў, А. Тоўсцік і многія іншыя.
Мне давялося працягнуць іх справу, пачынаючы з 1996 года — года вялікіх страт у дзейнасці такіх грамадскіх арганізацый, як БФК, кінутых новаю ўладаю Рэспублікі Беларусь на выживание і самастойнае плавание.
Выжыць нам удалося, з’явіліся новыя праграмы. Не згубілі мы такія значныя для краіны, як «Вяртанне» (попгукі страча-ных каіптоўнасцяў), з дапамогаю сяброў фонду А. Мальдзіса, А. Грыцкевіча, У. Адамушкі, А. Вірчака ды многіх іншых
* Тэксг гэтага унікальнага рашэння глядаіце ў канцы аргыкула (Дадатак).
148
149
пачалі новую праграму «Славутыя імёны Бацькаўшчыны», за-няліся выдавецкай дзейнасцю, якая пасля выпуску шэрагу кніг прывяла да сгварэння ў 2003 годзе «Краязнаўчай газеты». Газета выпускасцца сіламі тых, хто працуе ў фондзе, ды пры ак-тыўным удзеле краязнаўцаў краіны, рэдкалегіі.
Канец мінулага года быў для мяне пазначаны тым, што сяб-ры фонду пакінулі мяне сваім старшынёй япічэ на адзін тэрмін. За гэта, відаць, трэба ім па звычцы падзякаваць, аднак часам хочацца ўжо і іншага, больш спакойнага жыцця. Шчыра дзякую ўсім, але ў першую чаргу тым, з кім працую — Леаніду Бароўскаму, Генриху Далідовічу, Людміле Голубевай, Уладзі-міру Пучынскаму, Аліне Федарэнка, Леаніду Ахрамовічу, Алене Гуд ды маладому Сяргею Трафілаву.
Дзякую жонцы маёй, залаценькай Риме Віктараўне, за яе цярплівасць да майго такога турботнага для сям’і жыцця, за яе дапамогу ва ўсіх хатніх, жыццёвых і нават службовых справах: жанчына яна, хоць і не «гламурная», затое моцная духам і вер-насцю сям’і, мужу, дзецям, унукам.
Спадзяюся, пгго сын Андрэй, дачушка Наталля, унучкі Каця і Лена прадоўжаць ўсё лепшае, што ёсць ў нашим родзе!
Люты 2008 г.
★ * ★
У 1987 годзе пачаў будаваць Палац Беларусі — яго дабудавалі.
У 1990-м пачаў прыбудову да Мастацкага музея — яе дабудавалі.
У 1992-м пачаў праектаваць будынак Нацыяналь-най бібліятэкі — яго пабудавалі.
У 1993-м пачаў працы ў Нясвіжы — дабудоўваюць.
... Што б яшчэ паспець пачаць, каб xro-иебудзь да-будаваў?
РЕШЕНИЕ
о проведении капитального ремонта и реставрации мемориального комплекса
«Брестская крепость-герой»
Совет глав правительств Содружества Независимых Государств, основываясь на Решении Совета глав государств Содружества Независимых Государств от 21 октября 1994 года «О Межгосударственной программе мероприятий по увековечению памяти граждан, погибших при защите Родины, и жертв Великой Отечественной войны 1941—1945 годов»,
решил:
1. Признать целесообразным произвести капитальный ремонт и реставрацию мемориального комплекса «Брестская крепость-герой». Указанные работы осуществить за счет долевого участия государств-участников настоящего Решения.
2. Предложить Правительству Республики Беларусь с участием Совета по культурному сотрудничеству государств-участников Содружества Независимых Государств и Межгосударственного координационного центра по увековечению памяти защитников Отечества в месячный срок подготовить и представить в Межгосударственный экономический Комитет Экономического союза проект Сметы расходов на проведение капитального ремонта и реставрацию мемориального комплекса «Брестская крепость-герой».
3. Поручить Межгосударственному экономическому Комитету Экономического союза подготовить,
150
предложения по определению суммы долевых взносов государств-участников Содружества на финансирование капитального ремонта и реставрацию мемориального комплекса «Брестская крепость-герой» и внести в установленном порядке на рассмотрение очередного заседания Совета глав правительств Содружества Независимых Государств.
Совершено в городе Москве 12 апреля 1996 года в одном подлинном экземпляре на русском языке. Подлинный экземпляр хранится в Исполнительном Секретариате Содружества Независимых Государств, который направит каждому государству, подписавшему настоящее Решение, его заверенную копию.
За Правительство
Азербайджанской Республики
ЗгП ра в ител ьство Республики Армения
За Пр Росси
За Правительство
Республйк»Молдоі
За Правит
РеспубликлТаджикистан
За Правительство Туркменистана
За Правительство Республики Узбекистан
За Правительство Украины
За Правительство Грузии
За Правител Республики Бела
За Правительство Республики Казахстан
За Правительство / Кыргызской Республики
^JLLCJUL2jUL
Москва - 12.04.96
Цехава
Як для каго, а для мяне гучыць слоўка гэтае як музыка — музыка май-го маленства, дзяцінства на Капыль-шчыне.
Калі хацелі малыя пакупацца, беглі ў Цехаву, пазбіраць парэчак — у Цеха-ву, палавіць рыбы — у Цехаву, нават наламаць бэзу — і то ў Цехаву.
А яшчэ нямала было аповедаў ста-рэйшых -— дзядоў, бацькоў — пра не-бяспечныя падзеі, якія адбываліся ў гэтым месцы, калі памежжа рэзала Цехаву надвое, дзяліла яе паміж Польпічай і Беларуссю. Росказняў аб падзеях, якія адбываліся там, у Цехаве, перад Другой сусветнай вайной, было многа. То кантрабандыстаў там лавілі, то «сваіх ненадзейных» вывозілі далей ад мяжы. Ды ж калі і вывозілі, то не бліжэй за... Казахстан.
Цехава была мяжой і месцам... су-стрэчы родных, сваякоў, якіх яна, мяжа, і падзяліла на беларусаў і паля-каў. Людзі сыходзіліся на палетках, якія спаконвеку апрацоўвалі аднолька-вымі прыладамі пращл^^д^хнтЧнымГ
153
прыёмамі, у адйы і тыя ж дні для сяўбы, жніва. Збіраліся кож-ны на сваім баку і чакалі, калі памежнікам надакучыць пазіраць на іх схіленыя да зямлі сніны, і яны пойдуць патруляваць іншыя свае ўчасткі.
Вось тут і пачыналася... Трэба было за той час, пакуль няма вартавых, даць «поўную інфармацыю» пра падзеі, якія адбы-ліся ў вёсцы за апошні тыдзень: хто нарадзіўся ў сваякоў, хто памёр, хто ажаніўся («Учора ў «нас» было чуваць, што ў «вас» музыка грала — відаць, вяселле было, чыё?»).
Усю гэтую «інфармацыю» (а канечне, і жыццёвыя звесткі) перадавалі (крычалі) на «іхні» бок вельмі хутка і моцна. Пры любым надвор’і яе павінны бьші «ў іх» пачуць на адлегласці, якая складала больш 50 метраў нейтральнай (ні беларускай, ні польскай) паласы.
Пакарання за гэткае парушэнне мяжы вялікага не было. Калі памежнік на кані дагоніць, то, як казалі сяляне, «дасць іумы» — перацягне бізуном па спіне адзін ці два разы.
Горш было, калі на мяжу мае аднавяскоўцы збіраліся з іншаю мэтай. Усім вядома, што селянін заўсёды перад тым, як выконваць калгаснае задание, імкнуўся анрацавааць свае па-леткі: пасеяць, пасадзіць, скасіць, зжаць, выкапаць сваё. А по-тым ужо ісці працаваць у калгасе. Сацыялі стычная перабудова на вёсцы і яе падмурак — калгасы — прымушала селяніна-кал-гасніка перш-наперш выконваць грамадскую работу, а потым працаваць на сябе, што, безумоўна, было не натуральна і не магл о быць успрынята маімі аднавяскоўцамі: ва ўсім свеце сваё заўсёды тваё, каб ты быў асновай агульнага.
Слоўка «гналі» на работу як прыліпла ў тыя гады, так заста-лося, па-мойму, аж да 1960-х гадоў: прыйшоў брыгадзір і «пагнаў» на работу — фальклор ды не толькі. Але ж «пагнаць» селяніна са свайго акрайка зямлі вельмі цяжка. Ен яе любіць, шануе, як след апрацоўвае, таму, бывае, як бык, упіраецца, не хоча, брыдкімі словамі брыгадзіра абзывае і... нарэшце ўжывае апошні аргумент: «Не гані, бо пайду на мяжу, крычаць буду».
Гэта азначала інфармаваць «той бок» пра тое, як кепска жы-веода «пры Саветах». Безумоўна, такую «палітыку» брыгадзір павінен быў абсякаць адразу, што ён і рабіў словамі: «... ідзі, ідзі, калі гумы ад памежнікаў захацеў». Пасля такой, назвычай лёгкай пагрозы, спрэчка-сварка спынялася, бо ні брыгадзіру, ні бунтаўшчыку не хацелася, каб «антысавецкія настроі» вы-ходзілі за межы сваёй вёскі. I селянін пакідаў «сваё» і над пры-мусам ішоў да калектыўнага.
Але Цехава была не толькі такою, якою я яе запомніў з дзіцячых сваіх гадоў. Стаўшы ўжо дарослым, я нямала пра яе даведаўся, калі пачаў цікавіцца гісторыяй сваіх родных мясцін. Урочышча Цехава знаходзіцца на аднолькавай адлегласці ад трох вёсак Капыльскага раёна (былога Слуцкага павета): На-васёлкі, Піліпавічы, Вострава — у цэнтры вось такога трохкут-ніка. Усе тры вёскі старыя, бо іх назвы я знайшоў на картах сярэдзіны XVIII стагоддзя. Але што самае цікавае? На гэтых жа картах я знайшоў і «кройку» над назвай Цехава. А карта, між іншым... выдадзена ў Парыжы. Вось як! У Парыжы ведалі пра маю Цехаву, а ні на адной, нават ваеннай карце савецкага часу яна не пазначана.
Што здарылася з Цехавою? Калі да яе знікла зацікаўленасць людзей?
Пачаў шукаць крыніцы, вывучаць гісторыю сваёй вёскі Вострава, з ёю і свой радавод, распытваў старых аднавяскоўцаў, сваю маму, якой ужо 87 гадоў, і яна шмат ведае з расказаў сваіх бацькоў — маіх прадзедаў.
I перш-наперш распытваў пра Цехаву, адкуль з’явілася і што гэта за назва? Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў На-цыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, знайшліся дакументы, якія сведчылі, пгго вёскі, якія знаходзіліся паблізу ад Цехавы, у тым ліку і маё Вострава, з’яўляліся маёмасщо вядомых на Случчыне і Капылыпчыне памешчыкаў Вайніловічаў і былі прыпісаныя да іх сядзібы-фальварка Цэхова (Цехава). Гэта — перад самай адменаю прыгоннага права ў 1861 годзе. А вало-