• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    154
    155
    даў тады Ксаверы Вайніловіч у маёй вёсцы ўсяго 18 дварамі — столькі было ў Востраве, у якіх жыло 80 душ мужчынскага роду.
    У самой Цехаве стаяў каменны (мураваны) дом (палацык) для паноў і найперш для «эканома» — нейкага сваяка пана Вайніловіча, які і вёў усе справы «эканоміі» — гаспадаркі. Дом быў з двух паверхаў: на нізе жыла прыслута, наверсе — гаспадары.
    Памяць маёй мамы з аповедаў бабулі — Лізаветы Раманаў-ны Стасевіч — захавала ўспамін пра час з 1910 па 1917 год, пра Цехаву і яе жыхароў, калі бабуля маладою і незамужняю вымушана бьша працаваць наймічкай («каб зарабіць на пасаг»), прыбіралыпчыцаю ў двух пань — сясцёр самога эканома.
    Успаміны бабулі захавалі і горыч ад той працы, якая была не такая і цяжкая, але патрабавала падпарадкавання і ўніжэн-ня— відаць, вельмі ганарыстым і празмерна патрабавальным гаспадыням. Адна з іх па жыцці была інвалідам і вызначалася асабліва жорсткім характарам. Гэта (ці звычкі, якія засталіся ў некаторай часткі былых памешчыкаў), прыводзіла да вьшадкаў адкрьггых здзекаў над ужо вольным! сялянамі.
    Аднак час, які прайшоў пасля адмены прыгоннага права (лічыце, 50 гадоў. Мінула жыццё аднаго пакалення белару-саў), таксама наклаў свой адбітак на іх свядомасць як людзей вольных. Між іншым, і само сямейнае выхаванне беларусаў як да, так і пасля адмены прыгоннага права будавалася на адчу-ванні сваёй годнасці, як чалавека і грамадзяніна. Taro «чорна-га» прыгоннага права, якое панавала ў Расіі, на Беларусі нават за часы ўваходжання ў склад Расійскай імперыі, не было.
    Відаць, тэты «ганарлівы» беларус невыпадкова і бунгаваў у 1830—1831, 1863—1864 гады, адчуваючы нязвыклы яму прыціск. Відаць, таму і бабулька мая, Лізавета, не захацела пад примусам працаваць на паноў. Збегла яна, не атрымаўшы за-робку, да каваля, кузня якога стаяла тут жа ў Цехаве. Праца ж у каваля бьша больш цяжкай. Але, як бабуля казала, «воль-
    пай». Штодзснь трэба бьию мыць кавалёўскае адзеннс і су-шыць у цёплай кузні. Але ж уявіце сабе, што гэтае грубае, цяж-кое і бруднае адзенне 14-гадовая Лізавета павінна была мена-віта штодзень вымыць у «лузе» (мыла і попел), выпаласкаць у ледзяной вадзе сажалкі Цехавы.
    Што да самога маёнтка Цехава, то ён праіснаваў да таго часу, пакуль там жылі гаспадары. З’ехалі ж яны на «той» бок мяжы ў 1921 годзе, калі нас яна падзяліла на беларусаў і паля-каў, на тых, хто жыў «на гэтым баку», і тых, хто жыў «на тым баку».
    Хутка зніклі ўсе панскія пабудовы, іх разабралі па цаглінцы на печы і на іншае. Высеклі вялікі яблыневы сад... на дровы. Зарасла сажалка. I толькі кожную весну буйнымі гронкамі бэзу можна было вызначыць месца былога маёнтка Цехава. Ды яшчэ мы, дзеці, ужо пасля Другой сусветнай вайны ласава-ліся там чырвонай ды чорнай парэчкай.
    Цехава засталося толькі на французскай карце XVIII ста-годдзя...
    2004 г.
    156
    Родны дом
    У кожнага з нас свой лес. I ў мяне, і ў цябе ён непаўторны, як і непаўторны ў мільёнаў людзей. I тым лёс кожнага з нас унікальны. Якраз гэтаю сваёю не-паўторнасцю.
    Разам з тым нас аб’ядноўвае тое, пгго мы нарадзіліся ў адной краіне, якая аб’яднала нас усіх многімі вякамі ў адзіны народ-племя. Тысячагоддзі чалавечая варожасць іншых плямёнаў старалася змяніць наш лёс, павярнуць яго рух у іншы бок. Нас вывозілі ў палок мільёнамі, нас знішчалі туг, на сва-ёй зямлі мільёнамі, на працягу стагод-дзяў нас прымушалі забыць сваю мову, сваю традыцыйную культуру — змяніць наш лёс. Не выйшла! Зноў на-раджаліся дзеці, яны выхоўваліся ў цяпле бацькоўскіх хат, з малаком маці яны ўсмоктвалі веды сваіх продкаў, тыя веды, якія і іх продкам перадала наша матухна-зямля.
    Культура зямлі, свайго дому, свайго роду былі заўсёды ў нас культавымі па-няццямі, такімі яны застаюцца і зараз. Твой дом і зямля, на якой ён стаіць, —
    гэта і ёсць тая сіла, якая прымушае цябе ўвесь час вяртацца на гэтае месца, кажучы — «пайшоў дадому, дахаты». Дзе б ні бьгў зараз твой дом, ты ўспамінаеш перш-наперш той, у якім ты нарадзіўся.
    Ці памятаеш ты, сябра, свой дом, сваю хату, дзе ты нара-дзіўся? Што ў памяці гваёй засталося ад дзіцячых гадоў, ад тых мясцінаў, краявідаў, дарог і дарожак, па якіх ты бегаў? Знайдзі ж час, вярніся дадому, туды, дзе ты першы раз пераступіўпіы парог, выйшаў у свет.
    Я дзякую Богу, што ён захаваў маю хату ў невялічкай вёсач-цы Вострава, што на Капыльшчыне. Хату, у якой я нарадзіўся.
    У маёй хаце зараз жывуць чужыя людзі. Хоць гэта не зусім так, бо няма для мяне ў маёй вёсцы чужых. Яны з аднаго са мною роду-племені, аднымі казкамі-ласачкамі выпеставаны ў дзяцінстве, на адных традьщыях выхаваны, аднымі ж цяжкас-цямі гадоў-ліхалеццяў загартаваны.
    Не, не чужыя яны! Яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя ў даку-ментах-перапісах жыхароў вёскі ўпамінаюцца прозвішчы сён-няшніх астраўцоў: Коршуны, Сокалы, Бірукі, Галоцікі, Пеш-куры і побач з імі Васілеўскія, Аляшкевічы, Бойкі. За мінулыя 200 гадоў яны не змяніліся. Не змянілі іх адмена прыгоннага права, рэвалюцыі і войны. Нават тыя, хто з’ехаў на заробкі ў Амерыку (а з’ехала туды пасля рэвалюцыі вельмі шмат астраў-цоў), вярнуліся назад са сваімі прозвішчамі, са сваімі беднасцю і горам. Праўда, да многіх з іх прыліпла мянушка — «амерыка-нец». 3 гэтаю мянушкаю яны пражылі ўсё жыццё дый перадалі яе сваім дзецям і ўнукам. Добра, што было куды вяртацца, былі ў іх свае хаты, якія чакалі «амерыканцаў», як думалі, з вялікім заробкам. На жаль, заробку ніхто з тых, хто паехаў, не атрымаў. Вярнуліся не ўсе, некаторыя загінулі ў Амерыцы, а тыя, хто прыехаў, як кажуць людзі, былі распранутыя і разу-тыя, галодныя. Усе імкнуліся дадому, да сваёй роднай хаты. Бо менавіта яна — родная хата — і была тым паратункам для шу-кальнікаў шчасця.
    158
    159
    Кожны год я еду да сваей хаты, каб пакланіцца ёй, пася-дзець на лаўцы, якая стаіць на вуліцы, каля гародчыка, раска-заць суседзям — Галоцікам, — як я жыву, распытаць пра іхняе жыццё, падзякаваць ім за тое, што яны ў нашым куточку зямлі захоўваюць памяць, захоўваіоць маю хату.
    2004 г.
    Год як адно імгненне
    Год таму прыгожым месяцам кра-савіком, мы, краязнаўцы, адзначылі Міжнародны дзень аховы помнікаў выпускам першага нумара «Краязнаў-чай газеты». На даволі шматлікім інфармацыйным полі Беларусі з’явіла-ся новае выданне, вельмі непадобнае на ўсе іншыя. Нават тым, што яно раз-глядае тэму патрыятычнага выхавання моладзі праз вывучэнне глыбінных ка-ранёў нацыі. Будзем спадзявацца, што ў нябыт пайшоў той час, калі краіна выхоўвала патрыётаў толькі на іісто-рыі, якая пачалася з 1917 года, і самым вялікім подзвігам нашага народа быў подзвіг у Вялікай Айчыннай вайне.
    Зусім не змяншчаіочы велізарнага гераізму і ахвярнасці воінаў, партизан, усяго насельніцтва Беларусі ў той жу-даснай вайне, трэба сказаць і пра тое, што аднабаковасць нацыянальнага выхавання на адным прыкладзе (прык-ладзе той вайны) магла прывссці і привяла да ідэалагічнага перакосу ў свядомасці не аднаго пакалення бела-русаў, якія сталі ўяўляць сябе ўсе «ро-
    160
    161
    дам з 1917 года». Падручнікі «Гісторыя ВКП(б)», «Гісторыя КПСС» замянілі нам гісторыю чалавецтва, гісторыю нашага народа, нашага агульнага і кожнага сваяго роду-племені. Мы быццам бы і называліся бсларусамі, алс наступова пачалі пе-раўтварацца ў народ без роду і племені.
    Звышзадачу нашай «КГ» я, напрыклад, бачу ў снробе ад-навіць у памяці людзей пакуль далёка схаванае пачуццё вяліка-га гонару за Беларусь, яе гісторыю і культуру, яе старажытныя вытокі, за яе герояў і пакутнікаў: і тых, пра каго ўжо ідзе га-ворка, і тых, пра каго яшчэ не даведаліся людзі. Мне здаецца, пгго менавіта сінтэз мудрасці мінуўшчыны з назапашанымі ведам! дня сённяшняга павінен прывесці да ёмістага ўяўлення аб Беларусі, як краіне з непаўторнай фізічнай і духоўнай аўрай, якую беларус павінен уяўляць сабе як «Матухну Беларусь». Успомніце, колькі геаграфічных назваў на Беларусі пачына-юцца з гэтага слова-сімвала — «вялікі»: адных урочышчаў — Вялікі лес, Вялікі Камень, Вялікі дол і, нарэшце — «Вялік-дзень»! Асэнсаваць слова «вялікі» можна не толькі як кальку слова «большой».
    «Вялікая» — гэта «велічная»,
    «вялікая» — гэта «багатая»,
    «вялікая» — гэта «святая» і г.д.
    Для нас Беларусь — і велічная, і багатая, і святая. Калі Украіна — гэта «ненька», то Беларусь — «наша матухна»! Пры гэтым я маю на ўвазе Беларусь не як дзяржаву (бо дзяр-жава была і застаецца інструментам прыгнёту), я ж кажу пра краіну — краіну напоўненую зместам і сэнсам, якая стваралася сотнямі пакаленняў людзей (наших продкаў), народамі, якія яе насялялі.
    Агаясамліванне палітычнымі дзеячамі паняццяў дзяржавы і народа прыводзіць да памылкі і, урэшце, да маральнай катастрофы ўсіх тых, хто свядома ці несвядрма эксплуатуе тэрмін «дзяржава — ёсць крыніца насілля, а народ яго аб’ект». На маю ж думку, атаясамліваць можна толькі два паняцці — край
    і народ, народ у якога захавалася гісгарычная памяць. Захаван-ню гэтай памяці, аднаўленню страчанага мы і павінны пры-свяціць старонкі нашай газеты. Гэта і ёсць наша нацыянальная ідэалогія на сучасным этапе развіцця краіны і яе народаў.
    2004 г.
    162
    Слова ад краязнаўцаў
    163
    Мае слова, прысвечанае гадавіне з нагоды выхаду першага нумара «Кра-язнаўчай газеты», нават не пра яе — газету. Бо тое, што яна здолела зрабіць за тэты год, то гэта азначыць сваю прысутнасць на бязмежным полі друку ў нашай краіне, ды паспрабаваць на гэтым полі знайсці сваю нсвялічкую дзялянку — дзялянку краязнаўчую. На маю думку, мы яе знайіплі дзякуючы ў першую чаргу вялікай колькасці края-знаўцаў, як тых, хто займаецца гэтай галіною гісторыі на прафесійнай аснове, так і вялікай арміі аматараў краязнаўства — студэнтаў, вучняў.
    Вось гэтым людзям, улюбёным у гісторыю роднай Беларусі, адданым ёй сэрцам і душою, хацеў бы я сказаць словы ўдзячнасці ў адметны дзень кра-язнаўства — дзень гадавіны з дня выхаду ў свет першага нумара «КГ».
    Сярод іх многа і такіх, хто мае вялікі краязнаўчы «стаж», але на нашу радасць большасць складаюць зусім маладыя аматары нашай даўніпы — студэнты, вучні, для многіх з іх выс-
    тупленне на старонках «КГ» — гэта першая публікацыя. Я віншую іх з добрым пачаткам і дзякую за падгрымку газеты, а разам з тым і ўсяго краязнаўчага руху.