• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    Хачу адзначыць пленную прану рэдакцыйнай калегіі газеты, асабліва за крытычныя заўвагі і парады, якія мы атрымалі ад наших сяброў — Алеся Карлюкевіча, Віктара Хурсіка, Віта-ля Скалабана, Анатоля Бутэвіча, ад аднаго са старэйшых края-знаўцаў, народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча.
    Хацеў бы падкрэсліць і тое, што газета прыйшлася даспа-добы, яна становіцца добрым дапаможнікам у практычнай дзейнасці многіх бібліятэк, музеяў, школ краіны. Установи культуры, адукацыі Стаўбцоўскага, Навагрудскага, Бялыніц-кага і іншых раёнаў сталі рэгулярнымі падпісчыкамі, а га-лоўнае, сааўтарамі стварэння і паступовага развіцця газеты. Як прыклад такога сааўтарства можна прывесці шэраг матэ-рыялаў, якія паступаюць да нас з Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея, дзе сапраўды працуюць добрыя спецыя-лісты сваёй справы, зацікаўленыя ў тым, каб іх даследаванні сталі вядомымі ў краіне і за яе межамі. Я не памыліўся — менавіта за межамі, бо пра нашу газету ўжо ведаюць не толькі на Беларусі.
    3 пачатку 2004 года газета стала заснавальнікам і інфар-мацыйным спонсарам IV этапу Усебеларускай турысцка-кра-язнаўчай экспедыцыі навучэнцаў «Наш край», якая, пачына-ючы з 1992 года, праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Гэтая наша работа цесна каардынуецца з Рэспубліканскім цэнтрам турызму і краязнаўства навучэн-скай моладзі (дырэктар Мітраховіч С. С.), з абласнымі структурам! цэнтра.
    Уся дакументацыя экспедыцыі, уключаючы вынікі асноў-ных яе этапаў, метадычныя распрацоўкі Цэнтра знаходзяць сваё адлюстраванне і будуць друкавацца далей на старонках газеты. Таму хацеў бы параіць школам, настаўнікам і кіраўні-кам краязнаўчых гурткоў у школах знайсці магчымасці для
    164
    165
    падпіскі на газету, бо многія з яе нумароў за мінулы год ужо маглі б стаць дзейснымі дапаможнікамі ў іх рабоце па патрыя-тычным выхаванні моладзі.
    Не маючы фінансавай магчымасці широка рэкламаваць наша выданне, мы звяртаемся да ўсіх падпісчыкаў «КГ» быць дапамагатымі ў справе інфармавання пра дзейнасць газеты сваіх сяброў і знаёмых, ва ўстановах, дзе яны вучацца і працу-юць. Газета чакае вашых матэрыялаў, інфармацый, краязнаў-чых даследаванняў, усяго таго, што дапаможа дасягненню га-лоўнай мэты, якая стаіць перад краязнаўцамі краіны ў 2004 годзе, — стварэнню грамадскага аб’яднання «Беларус-кае краязнаўчае таварыства». Усіх, хто гатовы далучыцца да гэтай стваральнай працы, просім звяртацца ў газету.
    Ушануем сваё...
    Добра, што да тэмы ўшанавання памяці аб сваіх вёсках звяртаюцца (ус-лед за «Краязнаўчай газетай») і іншыя друкаваныя і электронныя СМІ. Ужо адбыліся перадачы па радыё, цікавы артикул папячыцеля Духоўна-адука-цыйнага цэнтра Беларускай Права-слаўнай царквы Аляксандра Ахрыменкі з’явіўся ў газеце «Звязда» (№ 106 ад 18 мая 2006 г.). Ен прысвечаны невя-лікай барысаўскай вёсачцы Дубовікі, яе заснавальнікам і насельнікам.
    Чытачы ж «Краязнаўчай газеты» ўсё часцей звяртаюцца да тэмы заха-вання памяці аб зніклых вёсках і лёсе іхніх жыхароў. Практична кожны ну-мар «КГ» друкуе матэрыялы, якія ў той ці іншай ступені набліжаюць нас да высновы: тэма, узнятая «КГ», актуальная, важная для захавання нашай гістарычнай спадчыны, тэма, якая пат-рабуе ўвагі дзяржаўных устаноў і арга-нізацый.
    На мой погляд, з псріпага этапу пошуку такіх мясцін павінны былі б убачыць свой інтарэс раённыя музеі —
    166
    167
    менавіта тыя культурный ўстановы, якім па сваім статусе нале-жьщь збіраць дакументальныя звесткі аб нашым мінулым. Не менш важна, каб да гэтага даследавання з разумением па-дыйшлі і сельскія бібліятэкі, асабліва тыя, якія займаюцца кра-язнаўствам і прымаюць удзел у конкурсе Міністэрства культуры і Беларускага фонду культуры «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры». Хочацца верыць, што работнікі культуры (музейныя, бібліятэчныя) зацікавяць гэтай сваёй, у поўным сэнсе, даследчьщкай працай кіраўнікоў мясцовай ула-ды (сельскіх і раённых Саветаў). Мясцовыя архівы павінны яшчэ захоўваць шмат інфармацыі аб гісторыі населеных пунк-таў. Безумоўна, гісторыя зніклых вёсак зацікавіць і краязнаў-цаў школ, іхнія краязнаўчыя музеі. Школьная турыстычна-краязнаўчая праграма «Наш край» магла б скіравацца на пошук такіх месцаў, дзе існавалі раней вёскі і вёсачкі, маёнткі былых жыхароў сельсавета-раёна, а заадно атрады школьнікаў-краязнаўцаў здолелі б зрабіць першыя крокі па мемарыяліза-цыі гэтых месцаў: прыбраць іх, высекчы кустоўе, сабраць з поля каменьчыкі ў невялікую піраміду на месцы існавання вёскі, зрабіць (хаця б з таго ж дрэва) своеасаблівы мемарыяль-ны знак з самаробнай шыльдачкай. Усё гэта можа быць на ка-рысць будучай вялікай рабоце па ўшанаванні гісторыі вёсак, іх спрадвечных назваў.
    Такая, смела кажу, патрыятычная справа абавязкова павін-на натхніць кіраўнікоў мясцовых уладаў, гаспадарак, і нехта з іх абавязкова далучыцца да гэтай патрыятычнай акцыі.
    2007г.
    Показка пра вясковы сыр
    Адна быль
    Аўгара натхніла напісаць гэты твор знаёмства з абразком Андрэя Феда-рэнкі, надрукаваным у № 48 за 2007 г. Закрануты вельмі няпросты момант у жыцці нашага люду, і У. Аст-равец, старэйшы за вядомага празаіка, напісаў пра тое, што некалі сам пера-жыў пасля вайны ў вёсцы Капыльскага раёна.
    Толькі-толькі адгрымелі стрэлы-выбухі вайны, як паўстала надзённае для маёй вёскі пытание: дзе ды каму вучыць дзяцей? Даваенную школу, якую пабудавалі талакою камсамольцы з бярвенняў былой вясковай царквы, што стаяла на могілках, у 1944 годзе спалілі партизаны (мясцовыя казалі, што яна «з’яўлялася нейкім ваенным аб’ектам — у ёй маглі начаваць фашисты, калі, бывала, зойдуць у вёску»),
    Таму самы высокі орган мясцовай улады — сельрада — адразу пасля пе-рамогі прыняла адзінае разумнае ра-шэнне: вучыць дзяцей па хатах. Усё pa-
    168
    169
    білася «па справядлівасці». Здымала тая «школа» хаты па чарзе (на месяц) у гаспадароў, у якіх былі дзеці-школьнікі. Аплата за «пастой» таксама была: за адзін дзень вучобы — працадзень (у иародзе — «палачка»), Парты (яны ж згарэлі на «ваенным аб’екце») замянілі звычайнымі самаробнымі сталамі і лавамі, сшыткі рабілі самі вучні з нямецкіх тапаграфічных карт, чар-ніла — з сажы. Усяго гэтага «дабра» пасля ванны хапала: немцы, робячы хуткацечны «дранг нах вэстэн», пакідалі за сабою не толькі выпаленыя вёскі, але і горы непатрэбнага ім ваеннага рыштунку.
    Настаўнікам нашай школы прызначьші параненага партызана з мясцовых прымакоў па прозвішчы Байко (хут-чэй — Бойка). Ён быў высокі, у хромавых ботах і галіфэ з «джыгіналі». Паранены быў у нагу і кульгаў, мовай кары-стаўся рускай, нам у той час малазразумелай І таму — цікавай.
    Колькі той Бойка нас вучыў і чаму навучыў, не памятаю, але метады выхавання ў яго былі партызапскія. Чуць віпаваты — рукі назад, тварам да сцяны. За большую віну адзінаю школь-наю рэччу, лінейкаю, з адцяжкай — і па галаве! Яшчэ за большую адпраўляў пілаваць дровы для грубкі (уявіце, як дзеці 7— 10-гадовага ўзросту пілуюць тое бярвенне).
    Вучыліся мы ў дзве змены: першы клас разам з трэцім, другі — разам з чацвёртым, і ўсе па адной праграме, бо ў якім класе вучыцца, залежала толькі ад узросту. Заняткі праходзілі ў адной з гаспадарамі хаце, узімку з курамі, ягняткамі, парсюч-камі, карацей, усёй малечай, якой у зімовую сцюжу патрэбна было хатняе цяпло. Але і ў гэтай, амаль Біблейскай, ідыліі, зда-ралася такое, што помніцца да гэтага часу.
    Першыя пасляваенныя гады — галодны час. На Украіне — працяг галадамору, Беларусь трывае на бульбе і бураках. Добра, калі засталася пасля немцаў якая кароўка (пазней, па так званай рэпарацыі нам прыганялі і раздавал! каровак-«немак», як і коней-«немцаў»).
    Ежа пасляваеииага беларускага сялянства была вельмі простая, калі не сказаць бедная: раніцай бульбяная каша з кіслым малаком, на абед капуста альбо крупнік з хлебам, на вячэру — чорныя праснакі з сырадоем. Бывала — і смажаная бульба з тым жа малаком. Зрэдку — сала, мяса амаль ніколі не было. Яечня з салам — толькі вясною, калі куры пачыналі несціся, а мачанка, любімая беларусамі страва, — выключка па святах.
    Прыкладна так жыло пакаленне дзяцей, народжаных перад вайной, якое ацалела разам са сваімі матулямі і бабулямі (таты былі на вайне).
    Памятаю, пачуццё голаду знікала, калі перакусіш крыху поснай бульбы з капустай. Але праз гадзіну-другую зноў бя-жыш да стала. Таму, калі прыходзіў у школу і рантам адзін з тваіх школьных сяброў частаваў кавалкам вясковага сыра, пад-вяленага, але яшчэ не зацвярдзелага, то атрымліваў, як зараз кажуць, «поўны кайф»! Для нас, дзятвы, такі клінковы сыр заўжды быў проста Божым дарам. Бяры, смакчы ці адкалупвай ад кавалачка драбнюткія скрылічкі і зноў смакчы-ласуйся.
    ...На двары прадвесне, яшчэ ляжыць снег. Раніцай пады-ходжу да нашай «школы» і бачу, шго на парозе стаіць мой сяб-ра Гена па мянушцы Галота, а па прозвішчы Галоцік. Сябра яшчэ і таму, іпто наши таты на фронце.
    Галота чамусьці азіраецца і цягне мяне за рукаў кажушка за хату. Там дастае з кішэні кавалак сыра і шчыра дзеліць роў-ненька на дзве палавінкі. Перасцярагае, каб мы з’елі яго да пачатку вучобы. Мы хуценька сыр гэты з’ядаем, «запіваем» жменькамі снегу і бяжым заняць лепшыя месцы ў класс — каля вакна.
    Збіраюцца і астатпія вучні (нас чалавек каля 12-ці ў двух класах). Рассаджаваемся, чакаючы, калі прыйдзе настаўнік Бойка. Мы з Генам яшчэ дажоўваем рэштачкі сыру.
    Гаспадыня хаты грукае чыгунамі каля печы, падкідвае ў яе дровы, бурчыць, што зноў дзятва нанесла ў хату снегу. I раптам яе бурчание пераходзіць у вісклівы лямант, праз хвіліну ў
    170
    171
    крык, а крык — у праклёны нам, вучням. «I ліха каб вас забрала, і трасца каб вас апанавала, і пранцы каб напалі на вас!» Адным словам, увесь набор вясковых праклёнаў. I за пгго б вы думалі? Гаспадьпія заўважыла, пгго нехта адламаў добры кава-лак ад яе... клінка сыра, пгго вісеў і сушьгўся каля коміна.
    Тут якраз і заходзіць у хату наш настаўнік. I адразу ж пыта-ецца: «Хто злодзей?» 7—10-гадовыя «злодзеі» як адзін апусцілі галовы і чакалі ўжо не праклёнаў... Чакаць доўга не прыйшлося. Наш настаўнік, як вопьггны дазнаўца, падышоў да нашага стала-парты і гаркнуў: «А ну, шпана, откройте рот, да пошире-пошире!» Што ж нам заставалася? Як тыя птушаняты, мы ўсе разам і раззявілі свае роцікі. Хіба ж мы думалі, што так проста можна выкрыць сапраўднага «злодзея»?