Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
А вынік сумны. Яшчэ гадоў 10 таму дні нараджэння нашых класікаў Я. Коласа і Я. Купалы ў Мікалаеўшчыне і Вязынцы збіралі дзесяткі тысяч прыхільнікаў нацыянальнай літаратуры. Лепшыя дзяржаўныя калектывы лічылі за гонар выступіць на сцэнах гэтых вызначальных для беларускай культуры месцах. Зараз жа дні нараджэння Коласа і Купалы праходзяць амаль непрыкметна: знізіўся да мінімуму ііггарэс да святых дат не толькі мясцовых уладаў, Міністэрстваў культуры і адукацыі, але і саміх літаратараў. Святы ператварыліся ў банальныя ме-рапрыемствы, знікла іх прапаганда на старонках газет, па ра-дыё і тэлебачанні, разбураны сцэнічныя пляцоўкі ў «дубах» Міцкевіча (Коласа) і ў Вязынцы Луцэвіча (Купалы). Навед-
вальніку ў «дубы» ужо і прыехаць немагчыма, бо за тое, каб перад табой паднялі шлагбаўм, трэба заплаціць ажио 10 тысяч рублёў.
Будзем шчырымі, выхаванне інтарэсу да ўсяго свайго (ад «трактара «Беларус» да «міс Беларусь») у асноўным усклада-ецца на школу, у школе — на настаўніка. На жаль, выхаваўчая роля сям’і з кожным годам змяншаецца, а часам робіць толькі шкоду. Настаўнік застаецца сам-насам з новььмі ідэалагічнымі ўстаноўкамі і губляецца, бо не ведае, шго можна, а што нельга рабіць, таму лепш не рабіць, каб не нанесці самому сабе шкоды. У той жа самай школе, дзе ведаюць Пушкіна і не ведаюць Баідановіча, вучні восьмага класа паказалі абсалютную адсут-насць ведаў па гісторыі свайго аграгарадка (былога мястэчка), хоць гэта паселішча нашмат старэйшае за Маскву.
Безумоўна, вось такія недахопы вельмі проста выпраўляюц-ца, тут наваг няма патрэбы ў спецыяльнай праграме. Зноў жа трэба пачынаць з выхавання выхавацеляў. Прьггым па новай ідэалагічнай устаноўцы, якую ўжо паспяхова выкарыстоўвае дзяржава, — «Купляйце беларускае».
Прыклад друті (з жыцця). У школах краіны ствара-юца і дзе-нідзе плённа працуюць краязнаўчыя школь-ныя музеі. Іх рознага профілю — гістарычнага, літара-турнага, археалагічнага і інш. — больш за 2 тыс. Для распаўсюджвання інфармацыі аб тым, што вось ужо 3 гады, як Беларуси фонд культуры выдае «Краязнаў-чую газету», дзе змяшчаюцца вельмі патрэбныя ім ма-тэрыялы (у тым ліку і метадычнага характару) і дзе вучні самі змогуць абменьвацца вопытам работы сваіх краязнаўчых музеяў, мы патэлефанавалі ў многія з гэтых устаноў. У адказ: «Не ведаем пра такую газету, альбо... ведаем». Пасля чаго і рыгарычнае пытанне: а чаму яна выдаецца на беларускай мове? Чыноўнікі аддзелаў адукацыі проста «забылі» праінфармаваць школы аб выхадзе ў свет такога цікавага і неабходнага для школы выдання (так аб ім выказваюцца тыя, хто падпісаўся на газету).
194
195
Безумоўна, за вялікай колькасцю «абавязковых» для падпіскі выданняў, нацыянальна арыентаваная «Краязнаўчая газета» не можа раўняцца, напрыклад, з «дряной девчонкой» — «Комсомольской правдой», якую выпісвае большасць школ (думаю, што не памыляюся). Адчуваеце, ідэалагічная ўстаноўка «Купляйце беларускае» падыходзіць, як ніколі і нідзе да гэтага выпадку!
«Купляць беларускае»... Гэта азначае «Любіць беларускае»: верыць у яго якасць, верыць у яго каштоўнасць, адмет-насць. Вера ж у першую чаргу грунтуецца на сапраўднасці, праўдзівасці, перакананасці. На гэтым падмурку і павінна вы-хоўвацца вера ў беларускасць. Адыход ад яе ў рэальным жыці прыводзіць да расчараванняў, да думкі, шго нас, амаль усіх, апанавалі двурушшцкія адносіны да ўсяго свайго, нацыяналь-нага. Слагай «Купляйце беларускае» існуе сам па сабе, для рэкламы, а на самой справе купляецца ўсё замежнае. Аб’яўкі ў аўтобусах Мінска — па-беларуску, і тут жа запытай кандуктара і атрымаеш адказ: «Вы что, не можете задать вопрос по-нор-мальному?» Увесь склад народнага хору Рэспублікі Беларусь на сцэне — беларускі, а сыйшлі са сцэны — іншамоўны. Чы-ноўнік міністэрства (замежных спраў, культуры, адукацыі), калі вымушае афіцыйная сітуацыя — беларускамоўны, афіцы-ёз скончыўся — скончылася і беларускасць. Двурушніцгва ў адносінах да нацыянальнай культуры стала нашим другім жыццём. Яно ўжо перадалося дзецям, ад дзяцей перадаецца ўнукам, разам з ім выхоўваюцца нігілізм да сваёй культуры, га-небныя адносіны да ўсяго беларускага як да другога гатунку.
Напрыканцы яшчэ раз да пьггання праблем, якія існуюць у беларускай культуры. Шчыра кажучы, праблема адна: альбо кулыура ёсць, альбо яе няма, як няма яе ў тых народаў, якія поўнасцю асіміляваны і згубілі назаўсёды сваю нацыянальную адметнасць. I быццам бы існуюць...
...Паўразбураная агрэсарамі, згубіўшая амаль усе свае гістарычныя каштоўнасці, большасць сваіх выбітных імёнаў,
растрэсеных па ўсім свеце, наша культура захавалася дзякуючы моцнай народнай традыцыі ды генетычнаму коду, які неад-нойчы ў гісторыі ратаваў нас і захаваў для нашчадкаў бабуліну «ласачку» і маміну калыханку.
Праблемы, якія зараз ёсць у галіне культуры — яны дробязь перад асноўнай: вярнуць людзям веру ў сваё, беларускае.
2007г.
196
«Спадчына ў небяспецы»
19
3 гэтага нумара «Краязнаўчай газеты» мы ўводзім новую рубрику «Спадчына ў небяспецы». Чытачы па-вінны ведаць, пгго менавіта такім сло-васпалучэннем фармулюе свае адносі-ны да крытычнага стану таго ці іншага помніка старажытнасці Міжнародная супольнасць у галіне адукацыі, навукі і культуры — ЮНЕСКА. У адпавед-насці з дакументамі ЮНЕСКА да крытычнага стану адносяцца помнікі, якім пагражае зпішчэнне. Прытым пагроза гэта можа зыходзіць з розных акаліч-насцей.
У адпаведнасці з «Канвспцыяй па ахове сусветнай культуры і прыроднай спадчыны» (принята ЮНЕСКА ў Па-рыжы 16 лістапада 1971 г., ратыфіка-вана Беларуссю 12 кастрычніка 1988 г.) публікуецца нават спецыяль-ны «Спіс сусветнай спадчыны ў небяспецы». Спіс уключае тыя каштоўнасці культурнай і прыроднай спадчыны, якім пагражаюць сур’ёзныя небяспекі, такія, як пагроза знішчэння ў выніку паскоранага разбурэння, з причины
шырокамаштабных грамадскіх ці приватных праектаў, або праектаў імклівага развіцця гарадоў і турызму; вынішчэнне, выкліканае зменамі ў карыстанні ці ў праве ўласнасці на зям-лю; бедствы, катаклізмы, вялікія пажары і іншае.
Нашым жа гістарычным каштоўнасцям і культурным края-відам пагражаюць і неадольныя сілы природы, і нядбайныя адносіны ўладальніка, і адсутнасць адпаведнай адукацыі (ад школы і аж да універсітэта), і абыякавасць да спадчыны нека-торага чынавенства. А самая страшная пагроза нашай спадчы-не ідзе, як бы мовіць, ад беспамяцтва людзей. Страшней бяды для спадчыны няма, яна імкліва пераходзіць у катэгорыю, якую мы і называем «спадчына ў небяспецы».
Гэтую рубрику мы будзем імкнуцца весці рэгулярна, бо сённяшні стан вельмі многіх помнікаў гісторыі і кулыуры нашай краіпы можна аднесці да гэтай катэгорыі. I, безумоўна, у першую чаргу, матэрыялы рубрыкі павінны стварацца з вашай, чыгацкай, дапамогаю. Інфармацыя, якую мы атрымаем ад вас, шаноўныя чытачы, дапаможа дзяржаўным органам і гра-мадскім арганізацыям, такім, як Нацыянальная камісія Рэс-публікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Беларускаму камітэту міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), Беларускаму добраахвотнаму таварыству аховы помнікаў гісторыі і культуры, ствараемаму зараз Краязнаўчаму таварыству не толькі скласці аб’ектыўную карціну захаванасці помнікаў, але і вызначыцца з прэарытэтамі пры ўваходжанні ў ЮНЕСКА з прапановай аб уключэнні нашых помнікаў у Спіс помнікаў сусветнай спадчыны.
Рэдкалегія «Краязнаўчай газеты» і я, як галоўны рэдакгар, будзем дамагацца, каб на ўсе крытычныя заўвагі з месцаў было адпаведнае рэагаванне органаў дзяржаўнага кіравання і аховы помнікаў гісторыі і культуры.
2004 г.
198
199
Уладзімір Гілеп: «Нам неабходны пакуты рэстытуцыі»
Час ад часу ў газетах і на тэлекана-лах, у прамовах навукоўцаў, дзеячаў культуры і мастацтваў узнікае нязвык-лас для паўсядзённай мовы загадкавае замсжнае слова — «рэстьпуцыя». Наш карэспандэнт сустрэўся з адным з самых набліжаных у краіне людзей да рэалізацыі зместу гэтага тэрміна, стар-шынёй Беларускага фонду культуры У.А. ГІЛЕПАМ.
— Слова «рэстьпуцыя» (пошук і вяртанне нацыянальных каштоўнасцяў на радзіму) з’явілася ў нашых СМІ, стала ўжывацца больш-менш часта ў размоўнай мове пасля набыцця Бела-руссю суверэнітэту. Дагэтуль пытанні вяртання каштоўнасцяў нават на ўзроўні кіраўніцгва СССР практична не ставіліся. А калі і ўзнікалі, то ў тым сэнсе, што мы некаму нешта вярталі, а не атрымлівалі назад сваё.
3 другога боку, у савецкія часы мы дакладна і не ведалі, а што ж канкрэтна наша знаходзіцца за мяжой. Ведаеце,
тады на вельмі многим ляжаў грыф «сакрэтна». Аднак былыя савецкія рэспублікі, асабліва ў гады гарбачоўскай перабудовы, пачалі ўсё больш настойліва ставіць пыганні перад Масквой аб вяртанні іх нацыянальных каштоўнасцяў. Напрыклад, Украіна запатрабавала назад золата скіфаў. Свае прэтэнзіі прад’явілі рэспублікі Прыбалтыкі і Сярэдняй Азіі. Дарэмна казаць, што пераважная большасць гэтых паграбаванняў не была задаволе-на. На тое былі свае аб’ектыўныя причины. Шлях па тыпу «аддай — гэта наша» аказаўся недзеяздольным і бесперспек-тыўным.
Праблемы рэстьпуцыі ва ўсе часы нялёгка вырашаліся. Раз-вітвацца назаўсёды з каштоўнымі гістарычнымі рэчамі цяжка, асабліва калі доўгі час лічыў, што яны твае. Увогуле, рэстыту-цыя заўсёды была працэсам доўгім, марудным, часам пакуг-лівым.
— Але, Уладзімір Аляксандравіч, калі існуе такая праблема міжнароднага характару, то павінны быць і адэкватныя спосабы яе вырашэння. Ці не так?
— Так. Таму яшчэ ў савецкі перыяд наш фонд выступіў з ініцыятывай грунтоўнага вывярэння ўсяго таго, што і дзе бела-рускае знаходзіцца ў свеце. У выніку была створана адпаведная грамадская камісія, у якую ўвайшлі вядомыя дзеячы культуры. Але з цягам часу стала відавочна, што грамадскасці без істот-най дзяржаўнай падтрымкі не абысціся. Дарэчы, Расія першай з былых рэспублік СССР стварыла такую дзяржаўную структуру па пытаниях рэстытуцыі. За ёй Украіна, краіны Прыбал-тыкі. Прызнаюся, не зусім ёмка адчувалася мне на міжнарод-ных сустрэчах па тэме вяртання, иават было сорамна, што ў нас няма такой структуры. Быццам бы Беларусь не зацікаўле-на ў вяртанні кашгоўнасцяў.
Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што апошнім часам не-каторыя дзяржаўныя органы ўсё актыўней працуюць у гэтым накірунку. МЗС краіны распачало пошук каштоўнасцяў за мя-жой. Камітэт па архівах актыўна працуе з калегамі многіх