• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    Безумоўна, такое становішча неда-равальна прыніжае годнасць маладой незалежнай дзяржавы, замінае ёй у развіцці як унутранага, так і знешняга туризму. Туризм — асноўны спажы-вец сувенірнага прадукта, ён і асноўны стымулятар вырабу сувеніраў. На жаль, рэзкае змяншэнне інтарэсу да нашай краіны, як да аб’екта міжнарод-
    214
    215
    нага туризму, адгукнулася негативам і на вырабе сувеніраў. Упэўненасць у тим, што турыстычная справа будзе рухацца ўперад і павінна стаць адной з прыбытковых галін эканомікі Беларусі, і падпгтурхнула Беларускі фонд культуры да стварэн-ня такой адметнай праграмы, як «Траецкі кірмаш» — пастаян-на дзеючай высгаўкі-продажу твораў народных майстроў, ра-меснікаў Беларусі. Сярод іншых задач «Траецкага кірмашу» — папулярызацыя народнай творчасці, вызначэнне яе сама-каштоўнасці і прыярытэтаў для пашырэння сувенірных выра-баў, фінансавая, маральная падтрымка майстроў. Праз «Тра-сцкі кірмаш» у 1999—2001 гг. «пройдуць» многія рэгіёны Беларусі, адметныя сваей культурай, этнаграфічнай і гістарыч-най спадчынай, тым самым і праілюструюць непаўторнасць мясцовых сувенірных вырабаў.
    Гэтуіо праграму падгрымалі Мінгарвыканкам, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, творчыя саюзы народных май-сгроў, пісьменнікаў Беларусі.
    Але калі гаворка ідзе аб поўнамаштабнай праграме, пры-свечанай вырабу нацыянальнага сувеніра, патрэбна і маштаб-ная падтрымка дзяржавы, яе асноўных інстытутаў, дзяржаўных і камерцыйных банкаў, прадпрыемстваў, приватных прадпры-мальнікаў.
    На жаль, сёння, як ужо было сказана вышэй, дзяржава амаль не падтрымлівае вытворцаў сувеніраў і іх рэалізітараў, якія імкнуцца прынесці краіне выгаду ад гандлю рэчамі мясцовых умельцаў, рамеснікаў, народных майстроў. Бадай, адзіным выключэннем за апошнія пяць гадоў з’яўляецца закон Рэс-публікі Беларусь «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь» (1999 г.), які дае магчымасць знайсці падыходы да частковага вырашэння праб-лемы стварэння адметнага беларускага сувеніра. Аднак добра вядома, што ад прыняцця закону да яго рэалізацыі — вялікая адлегласць. Патрэбны шэраг падзаконных акгаў на ўзроўні Савета Міністраў, міністэрстваў і ведамстваў. Патрэбны пэў-
    ныя змены ў Падатковым кодэксе Рэспублікі Беларусь, якія б вызначылі льготы вытворцам і рэалізатарам сувеніраў. Наогул, патрэбна стварэнне Дзяржаўнай праграмы падтрымкі народ-нага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), у якой асобным раздзелам значылася б падтрымка вырабу і збыту ма-савага нацыянальнага сувеніра.
    Нацыянальны сувенір — гэта люстэрка дзяржаўнай нацыя-нальнай палітыкі ў адносініх да культуры свайго народа з глыбінь вякоў да сённяшняга дня, гэта навага да каранёў род-най творчасці ва ўсіх яе праявах: выяўленчых, лінгвістычных, музычных, спеўных і іншых. Прытым сутнасць беларускага нацыянальнага сувеніра ў тым, што ён не абмяжоўваецца ней-кай «элітнай» этнічнасцю. Яго задача — раскрыццё карэннай культуры ўсіх народаў, якія жылі з прадвеку, жывуць і будуць жыць на Беларусі: рускіх, украінцаў, палякаў, яўрэяў, татар, літоўцаў і іншых. Але знакавы сімвал кожнага сувеніру павінен быць адзін — «Наша Бацькаўшчына — Беларусь».
    Гэтаму сімвалу належыць стаць неад’емнай часткай кожнага вырабу — як агульнанацыянальнага сувеніра, так і мясцовага (местачковага, рэгіянальнага). Мясцовы сувенір — выдатны ілюстратар адметнасці таго ці іншага этнічнага рэгіёну, горада, мястэчка, вёскі. Сям’і.
    Умоўна сувенір можна падзяліць на некалькі груп: гістарыч-ны, этнаграфічны, забаўляльны, ужытковы.
    1.	Гістарьгчны сувенір грунтуецца на вывучэні гістарычнага мінулага Бацькаўшчыны, археалагічных знаходках, архіўных дакументах (кераміка, шкло, метал, скура, дрэва, папера).
    2.	Этнаграфічны сувенір уяўляе сабой у асноўным прадукт працы народных майстроў і адрозніваецца ад гістарычнага арыгінальнасцю вырабу (дрэва, салома, ракіта, метал, папера і інш. металы).
    3.	Забаўляльны сувенір — своеасаблівы «народны вертэп»: казачны персанаж, сюжэты народных паданняў, прымаўкі і інш. (дрэва, кераміка, папера, тканіна і інш.).
    216
    217
    4.	Ужытковы сувенір — неабходныя рэчы гаспадарання эт-награфічнага і сучаснага паходжання (усе папярэднія матэры-ялы, матэрыялы сучасных тэхналогій).
    Як прыклад, прапануецца разгледзець магчымасць стварэн-ня сувенірнага рынку ў Мінску. Сувенірны рынак Мінска ў сённяшні час запоўнены вырабамі (за рэдкім выключэннем), якія не маюць аніякіх адносін да гісторыі горада і яго насель-ніцтва. Тут знайшлі сваю «другую радзіму» расійская «матрёшка», падробкі над «палех», вырабу з металу па матывах народ-най творчасці прыбалтыйскіх народаў, распаўсюджваецца нават гуцульскі арнамент. Значная часгка сувенірных вырабаў не ўяўляе ніякай мастацкай каштоўнасці, прапагандуе безгу-стоўнасць, адлюстроўвае нацыянальны нігілізм. Складваецца ўражанне, што ў Мінску, як сталіцы краіны, ніколі не бьшо сваёй адметнасці, сваёй гісторыі.
    А між тым, гэта зусам не так. Мінск — горад з амаль 1000-гадовай гісторыяй, якая дасканала вывучана беларускімі археолагамі, гісторыкамі. За тэты час тут жылі, працавалі сотні пакаленняў майстроў-ювеліраў, кавалёў, керамістаў, ткачоў і іншых рамеснікаў. 3 пакалення ў пакаленне перадавалася ха-рактэрная для іх працы форма і арнаментыка вырабаў, тэхна-логія вытворчасці — стагоддзямі апрацоўваўся нацыянальны каларыт.
    Фонды Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі, музея Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, Інстьпута гісторыі Акадэміі захоўваюць сотні тысяч узораў матэрыяльнай культуры мінуўшчыны X—XX ста-годдзяў, якія б маглі стаць невычарпальнай крыніцай для рас-працоўшчыкаў беларускага нацыянальнага сувеніра і, у першую чаргу, мінскага сувеніра.
    3	гісторыі горада добра вядома, шго яго вуліцы і завулкі (Няміга, Всрхні горад, Траецкае прадмесце, Татарская агаро-ды і інш.) былі запоўнены вырабамі рамеснікаў. Дзякуючы на-маганням беларускіх гісторыкаў, археолагаў, этнографаў, мас-
    тацгвазнаўцаў, форма і ариамеитыка гэтых вырабаў даследава-на, класіфікавана і апублікавана. Задача сучаснага майстра па вырабе сувеніраў — падняць гэтыя матэрыялы, асэнсаваць іх гістарычйую каштоўнасць і падаць у сучасным аздабленні.
    Улічваючы той факт, што дзяржава пакуль не здолела яшчэ асэнсаваць ідэалагічную, эканамічную і гаспадарчую важнасць праблемы запаўнення рынку нацыянальным беларускім суве-нірам, практычна адсутнічаюць структуры, якія былі б у стане зрушыць гэтую праблему, надаць ёй дынамізм. Рада Беларуска-га фонду культуры прапануе ўсім зацікаўленым у падтрымцы праграмы «Беларускі нацыянальны сувенір» аб’яднаць свае намаганні ў наступным.
    1.	На чале БФК стварыць Камісію па распрацоўцы экана-мічнага абгрунтавання праграмы.
    2.	Вызначыць кола дзяржаўных і недзяржаўных прадпры-емстваў, здольных распрацаваць узоры нацыянальнага сувені-ра і гатовых перайсці да яго вырабу.
    3.	Вызначыць крыніцы фінансавання праграмы і механізмы яе выкапання.
    4.	На першым этапе працы разгледзець канкрэтныя прапа-новы Беларускага фонду культуры па праграме «Мінскі су-венір».
    5.	Распрацоўку камісіі па дадзеным пытанні ўнесці на раз-гляд Урада Рэспублікі Беларусь.
    1999 г.
    218
    Мінская спадчына — на сметніку
    219
    «Чалавек, які прадставіўся намеснікам начальніка па добраўпарадкаванні, паве-даміў, што скрыні заміналі на пляцоўцы раз-мяшчэнню будаўнікоў і рамоніу будынка. Ён распарадзіўся вывезці іх на трактары на гарадскую звалку».
    (3 таумачальнай запіскі загадчыка ад-дзела археалогіі С.В. Тарасава дырэктару Інстытуга гісторыі НАН Беларусі)
    Тыя, хто бачыў сёлета, 8 лютага, кароткас паведамленне па беларускім тэлебачанні, не маглі не заўважыць вя-лікай роспачы (нават слёз), з якой загадчик аддзела археалогіі сярэдневя-ковага перыяду Інстьпута гісторыі НАН Беларусі Сяргей Тарасаў паве-даміў аб варварскім учынку, што ад-быўся з археалагічнымі матэрыяламі старажытнага Мінска. Гэтыя маіэрыя-лы амаль паўстагоддзя збіраліся архео-лагамі падчас раскопак на плошчах і вуліцах гістарычнага цэнтра Мінска для будучага музея гісторыі горада. Між ішпым, менавіта таго гістарычна-га цэгггра, абрысы якога дакладна былі вызначаны специальным Указам Прэ-зідэнта Рэспублікі Беларусь № 330 ад 14.07.2004 г.
    Так, матэрыялы па гісторыі горада збіраліся, ад месяца да месяца папаўняліся, захоўваліся таксама надежным чинам ад-паведна з рашэннем Мінгарвыканкама № 867 ад 05.06.2003 г. у нежилым памяшканні па вул. Рыбалка, 2, на падставе адпа-ведных дакументаў паміж Інстытутам гісторыі НАН Беларусі і домаўладальнікам — УП «ЖРЭА Ленінскага раёна г. Мінска».
    Але так усё адбывалася да пары, пакуль нейкая ўладная рука не дала загад выкінуць «весь этот мусор» на гарадскі сметнік. Паколькі вынесці больш за 100 скрыняў (каля паловы з таго, што захоўвалася) з гістарычнымі экспанатамі было проста не-магчыма (як паведамлялі рабочыя, якія тэта рабілі), быў заказаны трактар з прычэпам, на якім адправіўся ў апошнюю сваю дарогу унікальны груз.
    Па свежых слядах пакуль што не ўдаецца нават даведацца: а хто ж з кіраўнікоў і якога ўзроўню выдаў рабочим такі загад. I што ж гэта за «сумленныя» грамадзяне-мінчукі яго выкон-валі, скідваючы ў прычэп трактара скрынкі, на якіх вялікімі літарамі па-беларуску было напісана, менавіта што ў гэтых скрипках захоўваецца (а можа, і выкідалі таму, што напісана на нейкай «бэнээфаўскай» мове?). Адным словам, ва ўсім гэтым павінна разабрацца міліцыя Ленінскага раёна, куды і звярнуў-ся С. Тарасаў. Безумоўна, лічу пеабходным заявіць, што гэты варварскі ўчынак у адносінах да спадчыны, якая ахоўваецца дзяржавай, павінен стаць аб’ектам прынцыповага разбіраль-ніцгва Мінгарвыканкама і гарадской пракуратуры.
    Скажам шчыра, дзяржаўныя органы аховы спадчыны, пра-ваахоўныя органы, каму належыць па законе займацца такімі ўчынкамі, неахвотна раскручваюць махавік пошукаў вінава-тых, і нават калі апошнія і знойдуцца, не прыцягваюць іх да законнай адказнасці. Можа таму, што ніхто не бярэ на сябе і адказнасць вызначаць кошт стратаў, якія нанесены дзяржаве ў выніку знішчэння «нейкіх чарапкоў» (нават калі іх і было аж 100 скрынак). Смешна ж ацэньваць вырабы з керамікі, скуры, косці, дрэва, шкла XI—XIX стагоддзяў з раскопак Мінскага