Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
У дарэвалюцыйнай Беларусі толькі палацава-паркавых ком-плексаў еўрапейскага ўзроўню было болыи за 350. Сёння можна рэальна рэстаўрыраваць, зрабіць, як кажуць, цукерку — накшталт замка ў Нясвіжы, больш сотні з іх. Напрыклад, пад Ляхавічамі ў Грушаўцы знаходзяцца пригожая сядзіба і парк, якія выдатна захаваліся, між іншььм, дзякуючы і савецкай ула-
дзе. На жаль, сёння гняздо вядомага роду Рэйтанаў часоў Вя-лікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай закінута. А тэты комплекс знаходзіцца недалёка ад брэсцкай шашы, ён мог бы стаць адным з найбольш цікавых турыстычных аб’екгаў для наведвальнікаў з Польшчы і Літвы. Там можна было б ад-крыць, скажам, міжнародны маладзёжны лагер ці невялікі га-тэль. А як бы заззяў пасля рэстаўрацыі палацавы ансамбль у Ружанах! Але патрэбны інвестыцыі. Без адпаведных укладан-няў не ўзняць і не раскруціць для турыстаў такі памежны пры-родны помнік высокага міжнароднага класа, як Палессе. Вось убачыце, ён япічэ пры нашим жыцці ўвойдзе ў Спіс сусветнай спадчыны. Арыгінальнымі і прывабнымі турыстычнымі аб’ек-тамі могуць стаць шахты часоў неаліту ля вёскі Краснае сяло Ваўкавыскага раёна, дзе нашы продкі дабывалі крэмень. Між іншым, ЮНЕСКА ўзяла над сваю ахову шэраг вугальных шахт XVIII—XIX стагоддзяў і старых вытворчых прадпрыемстваў у Еўропе.
— Аднак і сёння ў нас ёсць нямала людзей, у тым ліку і чыноўнікаў ва ўладзе, якія лічаць, што ў Беларусі бедны культурны ландшафт і, па вялікім рахунку, няма чаго гасцям паказаць. Адкуль такі нігілізм?
— 3 тых жа савецкіх часоў. Крамлёўскім ідэолагам карцела бачыць нацыянальныя ўскраіны былой Расійскай імперыі вы-ключна беднымі, гаротнььмі, якія толькі пасля кастрычшцкага перавароту бальшавікоў глынулі паветра свабоды, пачалі больш-менш пристойна і культурна жыць. Вось так і быў штучна створаны вобраз ланатнай Беларусі. А між тым яшчэ ў сярэднявеччы Нясвіж называлі маленькім Парыжам і, відаць, невыпадкова.
Так, хапапа ў Беларусі і галечы, і ў лапцях хадзілі вяскоўцы, але ж былі і высокая культура і мастацтва. Аднак пад уплывам ідэалогіі мы самі сябе прыніжалі, пагаджаліся з вобразам ла-патнай Беларусі, які захаваўся ў ментальнасці многіх нашых сучаснікаў. Трэба канчаткова развеяць гэты міф.
228
229
Дарэчы, на карысць супрацоўніцтва нашай акадэміі з Польшчай гаворыць і той факт, што архіўная дакументацыя па многіх беларускіх гістарычных помніках і сядзібах знаходзіцца сёння ў гэтай краінс. Як так атрымалася — тэма асобнай раз-мовы. Скажу толькі, што тэта ў пэўнай ступені таксама вынік лапатнага менталітэту. Мы не толькі дакуменгацыю аддалі су-седзям, але і слынных сваіх суайчыннікаў: Маніошку, Міцкеві-ча, Дастаеўскага, Орду, Кавалеўскую, Глінку і многіх іншых. У мяне не хоггіць пальцаў, каб усіх пералічыць. Аддалі іх таму, што яны хадзілі ў ботах. А калі ў ботах, то гэта ўжо не беларус, а чужынец, пан. Бо хрэстаматыйны вобраз бедалагі-беларуса ўспрымаецца ў лапцях.
Таму разам з аднаўленнем палацаў, сядзіб, увогуле культур-нага ландшафту краіны мы вяртаем адначасова імёны нашых слынных продкаў. 3 іх вяртаннем, у прыватнасці ў школьныя падручнікі, да нас прыйдзе разумение таго, што не такія ўжо бедныя і зацюканыя мы былі калісьці. Нам ёсць чым ганарыц-ца, у нас свая гісторыя і спадчына, свой беларускі гонар.
Гутарыў Леанід Лахманснка
2006 г.
Беларускаму фонду культуры 20 гадоў
На мой асабісты погляд, святкаван-не такіх юбілеяў — гэта нагода для ле-гальнай траты грошай. Зараз кожная малая і вялікая арганізацыі святкуюць юбілей праз 5 гадоў. Па стане ж нашай дзяржавы — стане эканоміі і беражлі-васці — варта ўспомніць пастанову ўрада, якая вызначыла тэрміны святка-вання юбілеяў: 25, 50, 75, 100. Мала ўспомніць, трэба было б і падтрымаць менавіта такую перыядычнасць юбіле-яў. Астатнія «круглыя» даты можна адзначаць як пэўныя перыяды ў дзей-насці той ці іншай арганізацыі, уста-новы.
Сваё 20-годдзе грамадскае аб’яд-нанне «Беларускі фонд культуры» не збіраецца адзначаць юбілейнай датай і адпаведнай пышнасцю. Мы вырашылі, што ў 2007 годзе мы збярэм сяброў фонду для таго, каб падвесці вынікі работы за апопіняе дзесяцігоддзе. Чаму менавіта 10 гадоў?
Так склалася гісторыя нашай гра-мадскай арганізацьгі, піто перыяды яе
230
існавання падзяліліся амаль на палову, на два этапы. Першы — Беларускае аддзяленне Савецкага фонду культуры: бурнае развіццё грамадскага руху і культуры, стварэнне шэрагу новых, невядомых раней у краіне грамадскіх аб’яднанняў, моц-ная падтрымка іх з боку дзяржавы.
Беларускае аддзяленне Савецкага фонду культуры выступала (зноў жа з арганізацыйнай і фінансавай дапамогай дзяржавы) як заснавальнік шэрагу грамадскіх нацыянальных і патры-ятычных рухаў, напрыклад, аб’яднанняў па падтрымцы роднай мовы, краязнаўства, народнай творчасці, фальклору, якія па-чыналі сваю працу пад дахам БФК. Фонд стаў ініцыятарам і заснавальнікам многіх праектаў, якія былі аб’яднаныя ў адным дакуменце — праграме «Спадчына».
Праграма «Спадчына» стала асновай для доўгатэрміновай дзейнасці як Беларускага аддзялення Савецкага фонду культуры, так і яго паслядоўніка — Беларускага фонду культуры (пазней — грамадскага аб’яднання «Беларуси фонд культуры») на працягу ўсіх гадоў існавання. Ініцыятарам і непасрэд-ным стваральнікам праграмы «Спадчына» быў першы старшы-ня фонду народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў.
Памятаю, з якім захапленнем, гордасцю за тое, што атры-маўся дакумент сапраўды эпахальны, Іван Гаўрылавіч гаварыў аб праграме «Спадчына» на калегіі Міністэрства культуры ў 1988 годзе. Сапраўды, гэта было штосьці новае, незвычайнае, бо пытанню захавання гістарычнай, культурнай спадчыны ў той час Міністэрствам культуры надавалася ўвагі вельмі мала.
«Спадчына» складалася з пяці раздзелаў, якія адлюстроўвалі асноўныя накірункі дзейнасці Беларускага фонду культуры, яго абласных аддзяленняў. I на іх спыніцца неабходна больш падрабязна.
Гістарычны раздзел «Спадчыны» скіроўваў грамадскасць (у тым ліку навуковую) на падрыхтоўку і публікацьпо такіх вы-данняў, як «Гісторыя гарадоў і вёсак Беларусі», поўнага збору беларускіх летапісаў і хронік, папулярнай гістарычнай энцык-
лапедыі, выпуск кніг пра вядомых і забытых сучаснай грамад-скасцю, але знакамітых у мінулым дзеячаў навукі, культуры, адукацыі. Важнаю тэмай працы лічылася стварэнне краязнаў-чага таварыства і яго работа са школьнікамі і студэнтамі, увя-дзенне спецыяльнага прадмета «Краязнаўства» ў школьную праграму.
Была прадугледжана таксама дапамога па стварэнні ў раё-нах і гарадах кнігі «Памяць», якая была падказана ў той час аддзелам культуры ЦК КПБ, дзе мне асабіста давялося якраз працаваць. Тагачасная назва гэтай праграмы, разлічанай на многія гады, — «Летапіс народнай славы».
Раздзел праграмы «Культурная спадчына» прадугледжваў стварэнне аматарскіх аб’яднанняў народных майстроў, фальк-лорных суполак, широкую прапаганду беларускай мовы, па-пулярызацыю жыцця і творчасці выдатных пісьменнікаў і паэ-таў краіны: В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Куналы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Куляшова і інш.
У спецыяльным дадатку да вышэйназванай праграмы было вырашана ўшанаваць помнікамі славутых землякоў, гістарыч-ныя падзеі, а таксама адкрыць новыя музеі.
Раздзел «Архітэктурная спадчына» ўводзіў ва ўжытак новае паняцце — «Захаванне гістарычных гарадоў і паселішчаў», вылучаў ідэю стварэння «Статусу гістарычнага горада краі-ны», «Міжнароднага турыстычнага кальца «Белая Русь»». БФК сумесна з мясцовымі выканкамамі пачаў ствараць масавы грамадскі рух «Родны горад», «Роднае сяло», «Малыя населения пункты — мястэчкі», што привяло да шэрагу святочных мерапрыемстваў у час Lx юбілеяў (Друцк, Слуцк, Копысь, Дрыса і інш.). Быў распрацаваны пералік помнікаў гісторыі і культуры, якім патрэбна была рэстаўрацыя. Сярод іх — Верхні горад (Мінск), палац у Косаве, кляшгар брыгітак у Гродне, многія аб’екты Полацка.
Раздзел «Вяртанне гістарычнай і культурнай спадчыны» скіроўваў грамадскую думку (упершыню ў нашай гісторыі) на
232
233
неабходнасць вяртання на радзіму архіўных, музейных і біблія-тэчных каштоўнасцей, вывезеных за межы ў часы розных гісіарычных катаклізмаў. 3 гэтаю мэтай пры БФК стварылася спецыяльная камісія «Вяртанне», у абавязкі якой уваходзіла вывучэннс, збор інфармацыі пра каштоўнасці нашага народа, якія апынуліся ў іншых краінах на працягу стаіоддзяў. Камісію ўзначаліў вядомы гісторык і літаратар Адам Мальдзіс, які в ось ужо на працягу 17 гадоў плённа працуе разам з сябрамі камісіі — вядомымі беларускімі даследчыкамі ў галіне архіў-най, музейнай і бібліятэчнай справы.
Планавалася гэтую работу БФК праводзіць разам з Міністэрствам замежных спраў, Нацыянальнай камісіяй ЮНЕСКА, Беларускім таварыствам дружбы і кулыурнай су-вязі з замежнымі краінамі, іншымі грамадскімі арганізацыямі і творчымі саюзамі.
Трэба сказаць, што і другі этап дзейнасці БФК, які прыпа-дае на больш складаны час станаўлення Рэспублікі Беларусь як самастойнай і незалежнай дзяржавы, пацвердзіў правільнасць і дакладнасць абранага фондам накірунку. Як развіццё папя-рэдніх праграм фонду з’явіліся новыя праекты, гакія, як «Сла-вутыя імёны Бацькаўшчыны», «Траецкі кірмаш», выпуск што-тыднёвіка «Краязнаўчая газета»; разгарнулася выдавецкая дзейнасць сгворанага над дахам БФК выдавецгва «Беларускі фонд культуры». Намаганнямі супрацоўнікаў фонду выйшлі, можна сказаць, рарытэтныя выданні: 7 зборнікаў з серыі «Вяртанне» (аб нашых каштоўнасцях, вывезеных за межы краіны); да 200-годдзя Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», да 200-годдзя Аляксандра Пушкіна «Яўгеній Анегін», да 120-годдзя Якуба Коласа «Новая зямля» — на мове арыгіналаў і перакладах. Шэраг кніг, брашур былі прысвечаны асобным помнікам гісторыі і культуры, этнакультурным і моўным праблемам краіны.
Беларускі фонд культуры — адзін з ініцыятараў стварэння і заснавання Асацыяцыі грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская
канфедэрацыя творчых саюзаў», у складзе якой мы цесйа су-працоўнічаем з усімі творцамі, асабліва з тымі, хто падтрым-лівае развіццё народнага мастацтва — Саюзам майстроў на-роднай творчасці, Саюзам фалькларыстаў. Адсюль вынікае і шэраг міжнародных праектаў, праз якія мы займаемся папуля-рызацыяй народнай культуры беларусаў за межамі нашай краі-ны (у Францыі, Швейцарыі, Полыпчы, Расіі і інш.).