Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
А спадзяванні звязаны з правядзен-нем ужо традыцыйнага IV Рэспублі-канскага фестивалю фальклорнага мастацтва «Берагіня». Сярод засна-
256
25
валыгікаў фестивалю і грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры», які даўно папулярызуе народную творчасць беларускага народа як у нашай краіне, так і за яе межамі. Каб дадаць важкасць мінулым справам БФК, нагадаю, што першае фальклорнае грамадскае аб’яднанне было створана менавіта па ініцыятыве Беларускага фонду культуры амаль дваццаць гадоў таму.
Рэспубліканскі фестиваль фальклорнага мастацтва «Бера-гіня» з’яўляецца яскравым прыкладам імкнення нашай грамад-скасці, дзяржаўных устаноў і кіруючых органаў забяспечыць ахову і развіццё нематэрыяльнай культурнай спадчыны, пашы-рыць яе ў свеце дзеля дасягнення ўзаемаразумення паміж народам!. Менавіта на гэта накіраваны змест і сэнс Міжнароднай канвенцыі аб аховс нематэрыяльнай кульіурнай спадчыны ЮНЕСКО ад 17 кастрычніка 2003 года, ратыфікаванай Рэс-публікай Беларусь 20 снежня 2004 года. Унёсак натай краіны ў пачэсную міжнародную справу — фальклорнае свята на зямлі Рудабслкі.
Новых поспехаў вам, дарагія ўдзельнікі IV фестивалю «Бе-рагіня», у вашай высакароднай справе!
2006 г.
Прамова старшыні сходу У.А. Гілепа ў час адкрыцця Устаноўчай канферэнцыі па стварэнні краязнаўчага таварыства ў Мінску
Я, прымаючы ўдзел у стварэнні (ад-наўленні) Беларускага краязнаўчага таварыства, мару аб аднььм — яно па-вінна працаваць плённа і доўга. Яно павінна працаваць грунтоўна — і грун-туючыся на назапашанььм вопыце па-каленняў краязнаўцаў, якія жылі і пра-цавалі да нас, якія смела і паслядоўна ахоўвалі і зберагалі тое каітггоўнае, што пакінула нам гісторыя і нашы продкі.
Я больш за ўсё баюся кампаней-шчыны і заўсёды выступаў супраць яе, папярэджваў аб яе наступствах і на тым (мінулььм) Устаноўчым з’ездзе краязнаўцаў у Доме літаратараў. Ідэя краязнаўства павінна авалодаць не гэ-тай залай, яна павінна стаць ідэяй на-дзённага жыцця моладзі, ідэяй патры-ятычнага пачуцця роднай зямлі, роднай мовы, роднай культуры.
258
259
Людзі майго пакалення перажылі шмат кампаній. Як і ўсе папярэднія, яны закончыліся, і мы ведаем як. Праходзіць кам-панія па прывядзенні прыроднага атачэння ў належны стан — і стан вяртаецца «на кругі свая». Прыбяром помнікі героям вайны да свята, а наступнае свята — праз 10 гадоў. I на праця-іу 10 гадоў да помніка ніхто не падыходзіць. Бо за гэтай кам-паніяй ужо наступае чарговая: прыводзіць у належны стан нашы вёскі.
Таму я заклікаю вас пачаці> няспешную, адказную і доўга-тэрміновую працу, прану без кампанейшчыны, працу з праця-гам усіх тых пачынаў, што з’яўляюцца ўсё часцей на месцах, што закладваюцца на дзяржаўным узроўні і накіраваны на збе-ражэнне гістарычнай і прыроднай спадчыны, нашай беларус-касці і на гэтым падмурку служаць выхаванню моладзі.
Дазвольце сход з нагоды стварэння грамадскага аб’яднання «Беларускае краязнаўчае таварыства» лічыць адкрытым.
2004 г.
Жыццё — духоўнаму Адраджэнню! Аляксандру Баршчэўскаму — 75!
Беларускі паэт (псеўданім Алесь Барскі), фалькларысг і літаратуразнаў-ца Аляксандр Андрэевіч Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 года ў вёсны Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе скончыў Лодзінскі універ-сітэт. 3 1956 года працуе выкладчы-кам, а з 1975-га загадчыкам кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага уні-версітэта. У 1966 годзе абараніў у Вар-шаўскім універсітэце кандыдацкую дысертацыю — «Творчасць Якуба Ко-ласа 1906—1930 гадоў», у 1984-м доктарскуіо — «Беларуская абрад-насць і фальклор усходняй Беласточ-чыны». Апублікаваў цыкл навукова-панулярных артыкулаў: «Беларуская літаратура і беларускі фальклор» (газета «Ніва», 1965—1988). Аўтар уні-версітэцкіх падручнікаў: «Псторыя беларускай літаратуры — фальклор» (Варшава, 1976), «Гісторыя беларускай літаратуры — пісьменнасць Кіеў-скай Русі і Вялікага Літоўскага кня-ства» (1981); падручніка для 7 класа
260
261
«Дружба і праца» (з В. Шведам. Варшава, 1967), «Насустрач жьщцю» (з В. Шведам. Варшава, 1974); навуковых кніг: «Бе-ларуская абраднасць і фальклор усходняй Беласточчыны» (Бе-ласток, 1990), «Ігнат Дварчанін — палітык і вучоны» (з А. Бергман, Е. Тамашэўскім. Варшава, 1990). Пераклаў паэму Янкі Купалы «Яна і я», уклаў «Выбраныя творы» Я. Купалы (Варшава, 1984). Складальнік і адзін з перакладчыкаў зборніка «Янка Купала і Якуб Колас: Да 100-годдзя з дня нараджэння» (Варшава, 1982).
Беларуская Беласточчына... Зямля з цікавым лёсам, з цу-доўнымі людзьмі. Уваходзіць яна ў склад Польшчы. Але дзяку-ючы моцнаму асяродку беларускай мясцовай інтэлігепцыі, Беласточчына і сёння застаецца беларускай не па назве, а па духу, абуджае беларускае насельніцтва да самасвядомасці, на-цыянальнай годнасці і павагі да свайго, роднага.
На гэтай зямлі і вырасла творчая постаць Алеся Барскага (Аляксандра Баршчэўскага). Пра яго жыццёвы і творчы лёс далей і пойдзе гаворка.
Продкі былі беларусы з этнічнага беларускага раёна. Сям’я з католікаў, хоць бацькаў дзед быў хрышчаны ў царкве, а не ў касцёле. А бацька, наадварот, быў хрышчаны ў касцёле, а быў шлюб ў царкве. Вось такая «сямейная хрысціянская унія».
Маці паходзіла з тыповай беларускай сям’і па прозвішчы Буйка. Лагодная, працавітая жанчына. Любіла дзяцей, сям’ю, гаспадарку. Род Баршчэўскіх празвалі «папамі». Невядома чаму. Можа, з-за барады, якую насіў дзед Антон, а мо і таму, што, выязджаючы на кірмаш з рашотамі, ён заўсёды напаўго-ласа маліўся. Гадаваўся Алесь у асяродку старэйшых за яго сяс-цёр і, як малодшы і адзіны сын, па ўласным прызнанні, быў моцна разбэшчаны, але выхаванне атрымаў па ўсіх законах ся-лянскага жыцця. Яго далучалі да працы па гаспадарцы, і ён быў добрым памочнікам.
У школе вучыўся няблага, але вундэркіндам не быў. «Пай-шоўшы ў першы клас, — успамінае Алесь, — я часта ўцякаў з
яго, і маці сілаю цягнула мяне назад». Да верасня 1939 года скончыў два класы і з удзячнасцю ўспамінае Жэшатэрскіх — першых сваіх настаўнікаў, якія адкрылі яму чароўны свет кнігі, У 1949 годзе юнак пакінуў вёску і паехаў вучыцца ў Бельск-Падляшскі ў сельскагаспадарчую школу. Пасля школы ён па-даўся на універсітэцкія падрыхтоўчыя курсы ў Люблін. Закон-чыўшы курсы, Алесь накіраваўся на рускую філалогію Лодзінскага універсітэта. Пасля заканчэння апошняга Алесь паспяхова абараніў магістарскую дысертацыю. У 1955 годзе стаў аспірантам. Вось што ён успамінае: «I тут наступіла неча-канае і, можа, найбольш лагічнае — рашьгў я пісаць кандьвдац-кую дысертацыю не па рускай, а па беларускай літаратуры. Дайшоў да голасу кліч крыві». I дзякаваць Богу, што дайшоў тэты кліч беларускай літаратуры і культуры да арыгінальнага паэта і даследчыка, гэтакага мажнага рупліўца — сейбіта на ніве роднай зямлі. 3 1956 годзе Алесь пад кіраўніцгвам прафе-сара Антаніны Абрэмбскай-Яблонскай працуе на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага уігіверсітэта. 3 таго часу па-чаўся вялікі навуковы шлях А. Баршчэўскага, які доўжыцца ўжо паўстагоддзя.
Аўтарытэт Алеся Барскага (Аляксандра Баршчэўскага) вы-рас у адметную і значную з’яву на глебе беларускай літарату-ры, культуры і навукі, што і дало права грамадскасці абраць яго членам праўлення Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, віцэ-прэзідэнтам асацыяцыі фалькларыстаў Беларусі. Ён шмат гадоў быў старшынёю праўлення літаратурнага аб’яднання «Белавежа», з’яўляецца членам рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», з 1984 года — старшынёю праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства.
Асоба вучонага фарміравалася на глебе даўніх беларуска-польскіх сувязей. Ен пільна сочьщь за іх развіццём, бярэ ўдзел у кожнай важнай справе. У асобе Аляксандра Баршчэўскага выяўляецца прынцыповы, глыбока дасведчаны даследчык. Алесь Барскі актыўна, ахвотна і самаахвярна траціць энергію
262
263
няўрымслівай душы ў шмат якіх накірунках і сферах сёшгя-шняга рэальнага жыцця. У яго асобе шчасліва ўжываіоцца во-пытны і таленавіты журналіст, фалькларыст, грамадскі дзеяч, філосаф і гаспадар, які ведае цану полю, лугу і аддае ім сваю павагу, клопат, розум і фізічную сілу селяніна.
Але галоўным сваім прызваннем і працай Алесь Барскі лічыць паэзію, якой шчыра, сардэчна і добрасумленна слу-жыць, можна сказаць, усё сваё свядомае ад юнацкае пары жыццё. Акрамя шматлікіх вершаў, змешчаных на старонках «Нівы», альманаха «Белавежа», «Беларускага календара», іншых перыядычных выданняў, ён выдаў паэтычныя зборнікі «Беларускія матывы» (Беласток, 1962), «Жнівень слоў» (Мінск, 1968), «Мой бераг» (Мінск, 1975), «Блізкасць далё-кага» (Беласток, 1983), «Лірычны пульс» (Мінск, 1987). У гэ-тых зборніках — яго душа, светапогляд, жаданігі, імкненігі, развагі, сумненні.
Паэтычны ўзлёт і поспех Алеся Барскага невыпадковы. Яшчэ ў 1962 годзе «Беларуси каляндар» пра яго пісаў: «Гэта паэт, які знайшоў тэму і стыль. Верпп>і яго характарызуюцца добрай мастацкай апрацоўкай, сугучнасцю і меладычнаспю. Тэматыка вершаў Барскага разнастайная: тут тэма бацькаў-іпчыны, тэма мастацтва, тэма прыроды. Але найболып кранае паэта адвечная тэма — каханне. Прыгажосць кахання спалуча-ецца ў Барскага з прыгажосцю прыроды, красы. Природа да-памагае аўтару выказаць думкі, пачуцці, пажаданні. Верпіы Барскага захапляюць слухача лірызмам, таму яны і карыстаюц-ца заслужаным поспехам».
У шматлікіх вершах гучыць тэма Радзімы. Радзіма для Алеся Барскага — складанае і шырокае паняцце. Радзіма — у сэрцы паэта.
I толькі ў табе, Зялёны родны краю, Мой лес і шчасце.
I толькі ў табе Я горача жадаю Знайсціся і прапасці.
Аляксандр Баршчэўскі ў артикуле «Аб талерантнасці» гаво-рыць: «Чалавек, які напаўняе сваё сэрца нянавісцю і пагардай да чалавека іншай нацыянальнасці, іншай веры ці іншых палі-тычных перакананняў, належыць да істот, заслугоўваючых як-раз на нянавісць і пагарду. I такая асоба ў ніякім выпадку не можа атаясамлівацца не толькі з ідэяй Бога, але з істотай чалавека».
Прайшоўшы нялёгкі жыццёвы шлях, пісьмешгік заяўляе, што калі б на пачатку гэтага шляху яму было прапанавана жыццё без клопатаў, без працы, жыццё, абсыпанае грашыма, або жыццё ахвярнае, працавітае, безграшовае, то тады ён вы-біраў бы першае. Але каб адбыўся паварот жыцця і зноў яму ўсё гэта было прапанавана, то з сённяшніх пазіцый ён «выбраў бы жыццё цяжкае, бо толькі перамагаючы цяжкасці даецца чалавеку здольнасць адчуваць іпчасце».