Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
А вось як п’юць «непітушчыя» шведы, мала хто ведае! Яны «непітуш-чыя», гаму што ў іх, у Швецыі, «сухі закон»... даведзены амаль да абсурду конггам на моцныя напоі.
Даведка: «Сухі закон» прыдумалі американцы, якія і пры сваім «сухім законе» заўсёды хадзілі «мокрымі». Гзгы унікальны вопьгт яны праз акіян перадалі Еўропе. Спакусу «замачыць» «сухі закон» у ахвотку перанялі рускія, фіны і іншы люд. Яны спачатку стварылі свае «сухія» ці «паўсухія» законы, а потым, кожны сваім метадам, іх «размочвалі». Як гэта рабілася ў нас — мы ведаем, я ж хачу расказаць, як гэтае «размочванне» ро-біцца ў іх, — на прыкладзе шведаў.
Шведы наогул люд арыгінальны: дома ні-ні, нават паху яе смярдзючага не пераносяць. Усё свае імкненне дагнаць і пе-рагнаць нас яны пераносяць праз сваю мяжу, калі ўдаецца на-ладзіць своеасаблівы «экстрым-тур» у краіну, дзе традыцыйна ігнаруюць «сухі закон». Пра адзін такі выпадак, які я на свае вочы бачыў, і хачу расказаць...
Не так ужо і даўно быў я принятым у адной балтыйскай краіне, мужчынскае насельніцгва якой звязана з намі, белару-самі, адным і тььм жа генетычным кодам. Усё было як у лю-дзей: і чарка, і шкварка (чамусьці яе замяняў паштэт з гусінай пячонкі). Трэба дадаць, што адбывалася гэта ў вельмі дарагім рэстаране, пры свечках і ціхай музыцы.
Мой субяседнік, як і належыць прадстаўніку краіны з глыбін-най гісторыяй і культурай, знайшоў у маёй асобе зацікаўленага слухача і разумение яго гонару за сваю нацыянальную культуру, уключаючы і культуру пітва. Усё вакол нас спрыяла гэтай гаворцы.
Як раптам, за суседні стол уселася развясёлая кампанія з пяці чалавек, якім, відаць, не хаггіла ў тым месцы, дзе дагэтуль былі. Нашай разумнай і культурнай бяседзе прыйшоў канец. Гучны смех суседзяў паступова перайшоў у звярыны роў, рьггмічныя песні — у не менш рытмічны грукат кулакоў аб стол, тупат ног... Я адчуваў, што мой гаспадар гатовы быў праваліцца скрозь зям-лю: ён рабіў усё, каб неяк прыпыніць разгул за суседскім сталом, але ўсё было дарэмна... Ад гэтага ўсяго ён стаміўся і нарэшце прастагнаў у апраўданне сваёй добрай, старой краіны: «Не, гэта не наши, гэта шведы. Яны прыплываюць раніцай на пароме як
280
281
туристы, каб выпіць гарэлкі. Напіваюцца, а вечарам адплыва-юць. Бывае, што падаюць за борт парома і гінуць». Я паспачуваў гаспадару і разам з тым паспачуваў і шведам, якія менш чым за суткі выбіралі сваю паўгадавую норму.
Можа, тэты эпізод і не захаваўся б у памяці, каб не паўтор яго адзін да аднато на наступны вечар. Праўда, была іншая кампанія, іншы, болып малады склад яе, але пітво лілося, як і ў папярэдніх, вялікімі фужэрамі. Рогат стаяў той жа — весела ім было, як і папярэднікам. Яны ж таксама не думалі, што можна зваліцца з парома ў ваду.
Але па змрочным твары манго гаспадара я бачыў, што сіту-ацыя больш небяспечная, чым учарапшяя. I я вырашыў, што настаў момант, каб яго супакоіць. Нічога іншага я не прыду-маў і паўтарыў тыя ж словы, якія ён сказаў мне напярэдадні: «Не звяртай увагі, гэта ж шведы. Яны на адзін дзень прыплы-ваюць на пароме, як турысты. Цэлы дзень п’юць, напіваюцца, а вечарам адплываюць. Бывае, і падаюць за борт у халодную ваду Балтыйскага мора».
Мой гаспадар засмяяўся і адказаў: «Не, гэта не шведскія турысты. Гэта вельмі прыстойныя бюргеры-абарыгены нашай цывілізаванай краіны». Інцыдэнт быў вычарпаны. 3 яго я вынес рэзюмэ, якое і хацеў бы перадаць усім, ад каго залежыць барацьба за «норавы нашага «мястэчка»:
— бясспрэчна, п’е ўвесь свет, але не ўсе ў гэтым свеце разу-меюць — колькі не пі, усяго не вып’сш;
— няма ідэалыіых народаў, якія навекі вечныя захоўваюць свой непагрэшны, «непітушчы» генетычны код;
— алкагалізм — не беларуская хвароба (пакуль?!). Але па законах фізікі — колькасць вадкасці, якая ў бутэльку ўліваец-ца, прама прапарцыянальная той, што выліваецца. Памятаць пра гэта павінна сама дзяржава — манапаліст вадкасці, якая ператварас чалавека ў...
2006 г.
Калектыу Міністэрства культуры Беларусі. 1988 г.
Падчас перамоў аб культурным супрацоўніцтве (Варшава. Міністэрства
культуры і мастацтва Польшчы). 1991.
282
283
На святкаванні 200-годдзя Адама Міцкевіча (в. Завоссе, Баранавіцкі раён). 1998.
Падпісанне дзяржаўнага акта прыёмкі помніка У.І. Леніну. Падпісва-юць: намеснік міністра культуры Беларусі У. Гілеп (першы злева) і народны мастак Беларусі Анатоль Анікейчык (Барысаў). 1986 г.
Падчас падпісання акта аб перадачы парэйггкаў караля Сігізмунда Аугуста Панятоўскага з Беларусі ў Польшчу. У. Гілеп — трэці злева. У цэн-тры: дырэктар гісгарычнага музея I. Загрышаў (ад Беларусі), прэзідэнт Польскай Акадэміі навук А. Гейштар (ад Польшчы). 1988 г.
Уладзімір Гілеп (першы злева) разам з Антоніем Радзівілам і пас-лом Польшчы ў Беларусі Эльж-бетай Смулэк (Нясвіж). 1993 г.
284
285
Дырэктар музея сга-ражытнасцяў Інсты-тута мастацтвазнаў-сгва, этнаграфіі і фальклору НАН Бе-ларусі В. Церашча-тава паказвае экспа-наты работнікам аддзела культуры ЦК КПБ С.Мар-цалеву, У. Гілепу, Я. Парватаву. 1976 г.
Падчас правядзення «Нясвіжскай акадэміі»: У. Гілеп, старшыня Бела-рускага фонду культуры (першы справа) разам з саветнікам па культуры пасольства Беларусі ў Полыпчы Т. Стружэцкім, рэктарам Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры I. Багачовай, загадчыкам аддзела БелДІПК Т. Турко (Варшава). 2006 г.
Удзельнікі Першага з’езда беларусаў свету ў Дзяржаўным музеі архітэк-туры і побьпу: намеснік міністра культуры Беларусь У. Гілеп (у цэнтры), начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці міністэр-ства Т. Стружэцкі (справа ад яго), дырэктар музея Г. Ткацэвіч (другі справа). 1993 г.
На Эльблонг-скім канале (у час «Нясвіжскай Акадэміі», пры-свечанай рэстаў-рацыі Аўгустоў-скага канала). Полыпча. 2001 г.
286
28
У якасці экскурсавода па замку (псршы злева — У. Гілеп).
Нясвіж. 1994 г.
3 землякамі-маракамі. У. Гілеп — кіраўнік дэлегацыі Беларусі (другі злева), У. Ратабыльскі — дырэктар Беларускай філармоніі, М. Кры-ловіч — інструкгар аддзела культуры ЦК КПБ (Мурманск). 1985 г.
На сустрэчы ў школе (м. Крошын) У. Гілеп рас-казвае аб П. Багрыме. 1997 г.
3 дзеячамі беларускай культуры і навукі на Міжнародным фесты-валі народнай музыкі «Грай, гармонік!» (Паста -вы). 1993 г.
288
289
Раздзел трэці
БЫЦЬ ЦІ HE БЫЦЬ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЕН
Культура — гэта душа, аблічча, годнасць народа і краіны (развагі культуролагаў, літаратура- і мастацт-вазнаўцаў, музыкантаў, філосафаў, педагогаў, адказных службоўцаў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны).
Ахова і захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны як сфера сацыяльна-культурнай палітыкі Беларускай дзяржавы на сучасным этапе: праблемы і перспективы
У 2004 г. беларускай дзяржавай ра-тыфікавана міжнародная Канвенцыя ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Згодна з тэкстам Канвенцыі, нематэрыяльная культурная спадчына вызначаецца як звычаі, формы ўяўлення і адлюстравання, веды і навыкі, а таксама звязаныя з імі інструменты, нрадметы, артэфакты і культурная прастора, прызнаныя су-полкам! і групамі ў якасці іх культурнай спадчыны. Такая нематэрыяльная
культурная спадчына, якая перадаецца з пакалення ў пакален-не, пастаянна ўзнаўляецца суполкамі і групамі ў залежнасці ад акаляючага іх асяроддзя, іх узаемадзеяння з прыродай і іх гісгорыі, фармуе ў іх пачуццё самабытнасці і пераемнасці, што садзейнічае павазе да культурнай разнастайнасці і творчасці чалавека. Нематэрыяльная культурная спадчына праяўляецца ў такіх галінах жыццядзейнасці народа, як:
• вусныя традыцыі і формы самавыяўлення, уключаючы мову ў якасці носьбіта нематэрыяльнай культурнай спадчыны;
• выканаўчыя мастацтвы;
• звычаі грамадства, абрады і святы;
• веды і звычаі, якія адносяцца да природы і сусвету;
• веды і навыкі, звязаныя з традыцыйнымі рамёствамі.
Спецыфіка сучаснай культурнай сітуацыі на Беларусі вы-яўляецца ў тым, што традыцыйная культура і аўтэнтычны фальклор, як найбольш яскравая і поўная форма нематэрыяльнай культурнай спадчыны, аказаліся ўключанымі разам з сучаснымі формамі ў шматслойную структуру сучаснай культуры ў якасці яе інтэгратыўнай часткі. Гэта нарадзіла цэлую трупу праблем, сярод якіх найбольш вострымі выступілі праблемы аховы і захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Той факт, што менавіта яны выйшлі на міжнарод-ны ўзровень, сведчыць аб сур’ёзнасці наступстваў глабаліза-цыі, агрэсіўнай урбанізацыі, усё большага адыходу чалавец-тва ад прыроднага, натуральнага ў бок механістычнага, тэхнакратычнага, віртуальнага.
3 мноства з’яў, феноменаў і відаў дзейнасці, якія запаўня-юць сучасную культурную прастору Беларусі і якія ў найболь-шай ступені ўплываюць на стан нематэрыяльнай культурнай спадчыны, спынюся на супярэчлівых ўзаемаадносінах сель-скай і гарадской культур. Калі вызначаць іх узаемаадносіны ў тэрмінах культуралогіі, дык выступае такая з’ява, як экспансія гарадской культуры, пгго праяўляецца, як вядома, у распаў-сюджанасці яе каштоўнасцей на культуру сельскую. Наступ-
290
291
ствы такой экспансіі добра вядомыя і ў адносінах да культуры вёскі могуць быць апісаны паняццем «культурны шок», за якім стаіць канстатацыя канфлікту на сяле паміж звыклымі «сваімі» культурным! нормамі, арыентацыямі і нязвыклымі «чужымі» нормамі і арыентацыямі, якія ідуць з горада.
Рэакцыя вёскі на такі сацыяльны ціск дваякая: па-першае, тэта — працэсы акультурацыі, па другое — умоўна кажучы, інтэрыярызацыі. У працэсе акультурацыі носьбіты вясковай культуры часткова засвойваюць культуру горада (прычым, як правіла, у яе вонкавых, неістотных формах), не трацячы, ад-нак, сваю мясцовую культуру. Пры тым, што галоўным тынам рэакцыі носьбітаў традыцыйнай культуры на працэсы акультурацыі з’яўляецца адаптация (пры якой адбываецца частковая замена вясковай культуры культурай гарадскога типу), не менш, а ў пэўнай ступені і больш важнай з’яўляецца інтэрыярызацыя, паколькі тычыцца яна ў першую чаргу ме-навіта нематэрыяльных каштоўнасцей і абазначае іх пераход са сферы жывога грамадскага бытавання ў памяць носьбітаў, дзс каштоўнасці захоўваюцца потым у пасіўным стане (у гэ-тым сэнсе тэрмін «інтэрыярызацыя» прапанаваны 3. Мажэй-ка [1; 15]. Гэта адна з форм псіхалагічнай самаабароны вяс-коўцаў, пазбаўленых прывычнага культурнага асяроддзя і прымушаных змоўкнуць ва ўмовах незапатрабавальнасці. У выніку такіх працэсаў жывая натуральная вясковая культура згасае, трацяцца і знікаюць механізмы яе самазахавання і са-мааднаўлення.