• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    Аднак менавіта ў асяроддзі гарадской культуры і ў першую чаргу навуковай інтэлігенцыі выспела думка аб неабходнасці абароны нематэрыяльных каштоўнасцей вясковай культуры і арганізацыі захадаў па яе ахове і захаванні.
    Гэтыя пытанні пачалі ўзнімацца беларускімі вучонымі-эт-намузыколагамі больш за сорак гадоў таму. Ужо тады кіраўніц-тву Міністэрства культуры і аддзела культуры ЦК КПБ быў накіраваны шэраі' аналітычных запісак аб небяспечным стане
    аўтэнтычнага фальклору на Беларусі. Аднак толькі з пачатку 1990-х гадоў тут пачаліся станоўчыя зрухі, у выніку чаго на ўсіх узроўнях тагачаснай выканаўчай культурнай улады аўтэн-тычны фальклор быў признаны самастойным і арыгінальным тынам культуры, які нічым іншым прынцыпова заменены быць не можа і які неабходна ахоўваць, абараняць, ствараючы ўмовы для яго перадачы нашчадкам. Рашаючую ролю тут адыграла сумесная дзейнасць упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі і лабара-торыі традыцыйнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры. Асноўным вынікам гэтай дзей-насці з’явілася распрацоўка такіх дакументаў, як праект закона «Аб ахове і захаванні аўтэнтычнага фальклору ў Рэспубліцы Беларусь», «Палажэнне аб аўтэнтычным фальклорным гурце ў Рэспубліцы Беларусь», Дзяржаўная праграма захавання і падтрымкі народнага мастацтва, народных промыслаў і рамё-стваў у Рэспубліцы Беларусь, шэраі’ навукова-метадычных ма-тэрыялаў, распрацаваных у ходзе выканання дзяржаўнай і га-ліновай праграм «Культура». Аўтары гэтых дакументаў зыходзілі з таго, што недастаткова паставіць праблему, не менш, а можа, і больш важным падаецца пошук такіх канкрэт-ных форм і спосабаў узаемадзеяння гарадской і сельскай культур, пры якіх каштоўнасці апошняй не знішчаюцца.
    У адпаведнасці з Законам «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь» нематэрыяльныя капітоў-насці ў фальклоры існуіоць у двух падвідах: а) увасобленыя ў носьбітах і б) фіксаваныя. Адрозненне паміж двума відамі гэтых каштоўнасцей маюць перадумовай і розныя аспекты іх абароны. У адносінах каштоўнасцей, увасобленых у носьбітах, галоўнай задачай становіцца іх ахова. Аб’ектамі аховы тут з’яў-ляюцца ўсе сутнасныя нематэрыяльныя праявы жыццядзей-насці аўтэнтычнага фальклору і яго асяроддзе:
    •	каляндарныя і сямейныя абрады ў натуральных умовах іх бытавання;
    292
    293
    •	спантанныя праявы песеннай, інструментальнай, танца-вальнай, іульнявой і інш. форм нематэрыяльнай традыцыйнай культуры;
    •	мясцовыя песенным, інструментальныя, харэаграфіч-ныя, гульнявыя, празаічныя і інш. мастацкія стылі;
    •	традыцыйныя склады іуртоў спевакоў, музыкаў, танцора^ удзельнікаў гульнявых і драматичных дзеянняў;
    •	асобныя носьбіты аўтэнтычнай фальклорнай традыцыі, прызнаныя ў мясцовым фальклорным асяроддзі як карыфеі.
    Галоўнай задачай у адносінах фіксаваных каштоўнасцей становіцца іх захаванне, што выступае як асобная праблема.
    Калі закон «Аб ахове і захаванні аўтэнтычнага фальклору ў Рэспубліцы Беларусь» так і засгаецца пакуль пгго праектам, то два іншыя вышэйназваныя дакументы приняты і апублікава-ны. Не пераказваючы змест артыкулаў афіцыйных дакумен-таў, падкрэслю толькі некалькі пунктаў, якія на практьщы са-дзейнічаюць ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Так, у «Палажэнні аб аўтэнтычным фальклорным гурце ў Рэс-публіцы Беларусь» прадугледжваецца магчымасць прысваення найбольш яскравым мастацкім прадуктам носьбітаў мясцовай культурнай традыцыі статуса гісторыка-культурнай каштоў-насці, што патрабуе ад мясцовых спецыялістаў канкрэтных дзеянняў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць аўтэнтычнага фальклорнага гурта і, адпаведна, яго мастацкай прадукцыі. У «Палажэнні» прапануюцца і новыя крьггэрыі ацэнкі дзейнасці такіх спецыялістаў па двух наступных пунктах:
    •	ступені паўнаты і інтэнсіўнасці функцыянавання гурта ва ўмовах несцэнічнай традыцыі, а таксама перадачы максі-мальна болыпай колькасці праяў сваёй аўтэнгычнай культуры мясцовым дзецям і моладзі;
    •	наяўнасці створанага фальклорнага архіва, фонд якога складаюць зафіксаваныя рознымі тэхнічнымі сродкамі матэ-рыялы ўсіх відаў і жанраў фальклору, характэрнага для дадзе-най мясцовасці.
    Другі дакумент — гэта «Рэкамендацыі па ахове, захаваншо, пераемнасці і папулярызацыі беларускага аўтэнтычнага фаль-клору», якія складаюцца з дзвюх частак: у першай выкла-даюцца канцэшуальныя асновы і канкрэтныя накірункі гэтай дзейнасці, у другой прапануюцца ўласна практычныя рэка-мендацыі па кожным з накірункаў для розных тыпаў і ўзроўняў устаноў культуры рэспублікі — вясковых, раённых мета-дычных цэнтраў і аддзелаў культуры — з улікам іх кам-петэнцыі. Так, для сельскіх устаноў культуры, у руках якіх зараз непасрэдна знаходзіцца ўвесь пласт нематэрыяльнай культурнай спадчыны, у накірунку аховы і захавання рэкамен-дуецца:
    •	аднаўляць мясцовую традыцыю спеваў, танцаў, гульняў, музіцыравання на адкрытым паветры;
    •	высветліць у старэйшых жыхароў традыцыйныя мясцо-выя формы правядзення вольнага часу і ў адпаведнасці з імі рэгулярна збіраць разам вяскоўцаў розных пакаленняў для не-фармальных зносін і падгрымкі традиций; арганізоўваць пры-сутнасць на такіх зборах дзяцей і моладзі;
    •	мэтанакіравана па распрацаванай методыцы праводзіць фальклорна-этнаграфічнае абследаванне вёсак свайго сельса-вета з мэтай выяўлення носьбітаў традыцый і запісу твораў фальклору розных жанраў;
    •	ствараць аўдые- і відэазборы зафіксаваных фальклорных твораў з падрабязнай іх пашпартызацыяй;
    •	пастаянна аказваць дапамогу носьбітам мясцовай трады-цыйнай культуры ў іх паўсядзённых патрэбах, арганізовываць медыцынскую дапамогу.
    Пьгганні аховы і захавання нематэрыяльных культурных каштоўнасцей немагчыма разглядаць асобна ад праблем іх пе-раемнасці і папулярызацыі. Наша надзея тут — дзеці і моладзь, прычым пераважна сельскія і з невялікіх гарадоў, для якіх аў-тэнтычны фальклор пры адпаведных умовах арганічна можа зрабіцца часткаю іх асабістага жыццёвага вопьггу, на аснове
    294
    295
    якога выспяваюць і пэўныя каштоўнасныя арыенціры. Гэта, канечне, не значыць, што да каштоўнасцей нематэрыяльнай культурнай спадчыны не могуць быць спрычьшены гарадскія дзеці, тым больш, што на Беларусі тут ужо ёсць удалыя досве-ды. Нягледзячы на розныя формы засваення аўтэнтычнага фальклору сельскімі і гарадскімі дзецьмі і моладдзю, аб’ядноў-вае іх тое, што гэтае засваенне патрабуе прынцыпова вуснага спосабу перасмнасці. Ён прадугледжвае пераемнасць або шляхам непасрэдных нефармальных кантактаў з жывымі носьбі-тамі традыцый (часцей за ўсё тэта адбываецца ва ўмовах сель-скага асяроддзя), або праз аўдые- і відэазапісы (такі спосаб пераважае ў гарадскіх умовах).
    Тут трэба падкрэсліць, што такога роду дзейнасць немагчы-ма зараз без удзелу ў ёй адукаваных і зацікаўленых людзей. Як паказвае практика, такімі асобамі часта становяцца мясцовыя работнікі культуры і адукацыі, неабыякавыя да лёсу глыбіннай беларускай культуры, якія разумеюць як яе мастацкія вартасці, так і велізарны выхаваўчы патэнцыял. Аднак кіраўнікоў-арга-нізатараў такога роду яўна недастаткова, каб у справе перасм-насці традыцый народнай культуры вусным шляхам перайсці з узроўню асобных, няхай і вельмі ўдалых, спроб да аднаго з вя-дучых спосабаў захавання і далейшай перадачы набыткаў кара-нёвай культуры беларусаў нашчадкам.
    I тут немагчыма пераацаніць дзейнасць факультэта трады-цыйнай культуры і сучаснага мастацгва Беларускага дзяржаў-нага універсітэта культуры і мастацгваў (дэкан Вячаслаў Кала-цэй), на якім у 2004 г. ўведзена спецыялізацыя этнафоназнаўства, дзе рыхтуюць спецыялістаў менавіта ў ranine нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Будучая дзейнасць такіх спецыялістаў павінна хаця б часткова вьшравіць станові-шча ў спеўнай аматарскай творчасці, дзе склалася неапраўда-ная дыспрапорцыя паміж колькасцю калектываў, якія імкнуц-ца як мага больш наблізіцца да сапраўднай народнай аўтэнтычнай манеры спеваў, і калектываў, што практыкуюць
    манеру псевдонародную. Гэтыя апошнія, як правіла, вельмі далёкія ад сапраўдных беларускіх традиций. Іх творчасць арыентавана на наказ занадта абагуленага, усярэдненага воб-разу традыцыйнай культуры, аднабаковую аднастайнасць. Не-здарма такія аматарскія калектывы з розных рэгіёнаў Беларусі бываюць надобным адзін на аднаго, як дзве кроплі вады, нездарма і тое, што на спецыялізаваных фальклорных міжна-родных фестивалях яны, мякка кажучы, не карыстаюцца па-пулярнасцю: увесь свет даўно ўжо зразумеў прынцыповую, глыбінную розніцу паміж аўтэнтычным фальклорам і твор-часцю сучасных аматараў народнай песні.
    У маім слове могуць быць два варыянты завяршэння. Адзін, так бы мовіць, аптымістычны. Безумоўна, традыцыйная сельская культура беларусаў перажывае фазу крызісу. Але, страціў-шы частку сваіх функций, не будучи ў стане задаволіць духоў-ныя запатрабаванні социума ў цэлым, яна ў живой сваёй частцы працягвае, тым не менш, быць у нашим грамадстве актуальнай і па-ранейшаму з’яўляецца носьбітам светлых ідэа-лаў і маральна-духоўных каштоўнасцей. Іх сацыяльная якасць у жыццядзейнасці грамадства працягвае заставацца высокай. Многія праявы традыцыйнай культуры ўносяць у нестабільнае жыццё сучаснага грамадства той здаровы кансерватызм, які з’яўляецца паказчыкам устойлівасці, стабільнасці любой культуры. Традыцыйная культура ў цэлым і асабліва яе нематэры-яльныя формы, аўтэнтычны фальклор з’яўляюцца тым культурным фільтрам, які, калі і не стрымлівае зусім псгатыўныя наступствы экспансіі чужых культур, дык з’яўляецца тым не менш эфектыўным сродкам нейтралізацыі такіх наступстваў.
    Пры другім варыянце на першы план выходзяць нявыраша-ныя праблемы. 3 жалем прыходзіцца канстатаваць, што Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе сваёй палітыкі, можна сказаць, выкрасліла каранёвую культуру беларусаў як асобны накірунак са сферы сваёй увагі. Па мен-шай меры ў галіновай праіраме «Захаванне і развіццё культу-
    296
    297
    ры Рэспублікі Беларусь иа перыяд 2006—2010 гг.» традыцый-най культуры ў яе адвечных і спецыфічных аўтэнтычных формах месца не знайшлося. Цэлая галіна культуры аказалася рас-кіданай па іншых падпраграмах і растварылася, стала непрыкметнай Гэта тым больш дзіўна, што менавіта нематэры-яльныя формы традыцыйнай культуры, аўгэнтычны фальклор як «зыходзячы аб’ект» у першую чаргу падлягае захаванню, і тэта цалкам адпавядае аднаму з тых асноўных йакірункаў дзей-насці, якія абвешчаны ў названай праграме. Тыя станоўчыя змены, якія адбыліся ў галіне аўтэнтычнага фальклору ў пачат-ку 1990-х гадоў пры непасрэднььм і актыўным удзеле былога складу супрацоўнікаў упраўлення устаноў культуры і народ-най творчасці, пры цяперашнім яго складзе аказаліся знііпча-нымі. Па сутнасці Міністэрства культуры тут вярнулася на па-зіцыі дваццацігадовай даўнасці, калі само слова «аўгэнтычны» у дачыненні да фальклору ў сценах гэтай установы выклікала, па меншай меры, непаразуменне. Афіцыйныя асобы зноў дэ-манструюць сваю непісьменнасць, у выніку чаго і ажыццяўля-юць сумнавядомую палітыку «крок наперад, два назад».