• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    Эстэтыка і паэтыка фальклору звычайна кананічныя і нар-матыўныя. Аднак фальклор можа пахваліцца разнастайнасцю варыянтаў — сюжэтных, вобразных, архетыповых, стылістыч-ных. Спецыфіка фальклорнай паэтыкі адлюстравана ў не-калькіх манаірафіях7 і ўжо названай энцыклапедыі «Беларускі фальклор». Тут застаецца яшчэ вялікая прастора для сучасных даследаванняў. Прывяду толькі адзін прыклад вытанчанай паэ-тычнасці фальклорных эўфемізмаў. У цикле балад «Ціхоня» словы «памерла», «утапілася» замяняюцца метафарычным іншасказаннем. Шукаючы дачку-тапельніцу, маці звяртаецца да ракі:
    Ой, Дунаю, Дунаю, зяцю мой! Ты ж ні вяселля не спраўляў, Ты ж музыкаў не наймаў, Ты ж маю дачушку ціха ўзяў.
    316
    Сучасны ўзровень тэарэтычнай і практычнай фальклары-стыкі дазваляе прапанаваць наступныя высновы і рэкамен-дацыі:
    1.	Погляди на класічны фальклор як на рэліктавае, «мас-тацкае дзейства першабытнага грамадства» (М. Каган), які быццам бы ў сучаснай цывілізацыі замяняюцца самадзейнасціо «любой сацыяльнай трупы людзей» (В. Гусеў і інш.), урэшце, заснаваная на гэтых памылковых высновах канцэпцыя адмі-рання фальклору не маюць над сабою навуковай асновы. Так, адбываецца працэс затухания фальклорнай творчасці ў яго класічных узорах, у сучасным народным побыце захаваліся яго фрагменты або рэдуцыраваныя канспекты. Але трады-цыйная народная культура і фальклор — іх арганічная частка захаваліся як запісаная і сістэматызаваная мастацкая сістэма ў апублікаваных серийных і асобных зборніках, часткова дэпа-ніравана ў электронных варыянтах, у навуковых аналітычных апісаннях. Яна можа быць акгуалізавана (уведзена ў сучаснае творча-мастацкае жыццё метадамі мастацка-практычнай фалькларыстыкі), а таксама ў сістэме народнай адукацыі на усіх яе ўзроўнях.
    2.	У сучаснай навуцы, публіцыстыцы, крытыцы, у грамад-скай свядомасці захаваліся аднабокія ўяўленні пра ўзаемадзе-янне паміж фальклорам, прафесійнай творчасцю і арганізава-най самадзейнасщо. За фальклорам нярэдка пакідаюць толькі пасіўную пазіцыю як крыніцы або нават як «сырога матэрыя-лу» для аўтарскай творчасці і арганізованай самадзейнасці. Аднак гісторыя мастацкай культуры сведчыць пра іх двухбако-выя ўзаемаўплывы і ўзаемапранікненні. Творцы фальклору заўсёды былі здольнымі засвойваць эстэтыку, паэтыку, ідэало-гію прафесійнай творчасці — сучаснай і даўняй, у тььм ліку античную мастацкуто традицию. Гэтая творча-пераўтвараль-ная «экспансія» фальклору ў мастацкую прастору прафесіяна-лаў маркіруецца паняццем фалькларызацыя — перавод цэлых тэкстаў, харэаграфічных і музычных кампазіцый у мастацкую
    сістэму аўтэнтычнай народнай творчасці. У гэтай фальклор-най сістэме творы прафесіяналаў перапрацоўваюцца, усклад-няюцца або спрашчаюцца, або цалкам захоўваюцца, вар’іру-юцца з некаторымі кампазіцыйнымі і стылістычнымі зменамі. Напрыклад, народная беларуская харэаграфія фалькларызава-ла класічныя танцы XVIII—XIX стст. — не толыо айчынных і еўрапейскіх, але і далёкай Амерыкі, іншых кантынентаў. У на-шую народную песенную культуру арыгінальна ўпісаліся аўтарскія песні на вершы паэтаў Янкі Куналы («Явар і каліна»), К. Буйло («Люблю наш край»), М. Баідановіча («Зорка Венера»), А. Шыдлоўскага («Колькі ў небе зор...»), Н. Гілевіча («Вы шуміце, бярозы»), А. Русака («Вясельная застольная»),
    3.	Вынікі даследаванняў сучаснай традыцыйнай мастацкай кулыуры трох рэгіёнаў Беларусі8 засведчылі яе багацце і рэгі-янальную варыянтнасць. У памяці вяскоўцаў старэйшага пака-лення яшчэ захаваліся цэлыя пласты або фрагменты бьшога класічнаіа квітнення фальклору, у тым ліку абрадавай і харэа-графічнай культуры. Яе здолелі адкрыць і сістэматызаваць мясцовыя энтузіясты і прафесіянальныя даследчыкі, стварыць грунтоўныя зборнікі, адаптаваныя да мастацка-практычнай фалькларыстыкі. Разам з тььм, выявіўся заняпад традыцыйнага вясковага побыту, а разам з ім знікае фальклорная сінергеты-ка— здольнасць рэшты традыцыйнай вёскі да сацыякулыур-най самарэалізацыі для тварэння народнай культуры. Зафікса-ваны ў зборніках мемуарны стыль інфармацыі былых яе творцаў (некалі «хадзілі», «гулялі», «танцавалі, «маліліся», «варажылі»), настальгічная танальнасць гэтай споведзі свед-чаць пра заіуханне актыўнай фальклорнай творчасці ва ўмо-вах знікнення вясковага шматлюддзя. Апублікаваныя тэксты і апісанні абрадавай культуры адлюстравалі былое квітненне фальклору, скарочаныя варыянты раней апублікаваных пер-шакрыніц.
    4.	Асноўным навуковым і мастацка-практычным дасягнен-нем серыйнага, рэгіянальна арыеніаванага выдання «Трады-
    318
    319
    цыйная мастацкая культура беларусаў», сучаснай практычнай фалькларыстыкі, фундаментальнай энцыклапедыі «Беларускі фальклор» у тым, што яны падрыхтавалі ўмовы для акгуаліза-цыі фальклору, яго вяртання ў сучаспую элітарную і масавую культуру як мастацкую традицию з дамінацыяй яе эстэтычных сэнсаў праз сістэму адукацыі, выхавання і прафесіянальную асветніцкую практику. У Беларусі ёсць багаты вопьп' гэтай адраджэнскай дзейнасці, яркія ўзоры акгуалізацыі традыцый-най мастацкай культуры народа.
    У 1970—1990-х гадах былі арганізаваныя этнамузыколагам Зінаідай Мажэйка і яе супрацоўнікамі этна-музычныя канцэр-ты аўтэнтычнай народнай песні, циклы мастацка-дакумен-тальных фільмаў «Палескія калядкі» (1972), «Галасы вякоў» (1979), «Памяць стагоддзяў» (1982), «Палсскія вяселлі» (1989), «Пранясі, Божа, хмару» (1990), «Крывыя вечары» (1993), «Рух зямлі» (1999). У канцы XX — пачатку XXI стст. — тэта арганізаваныя Мікалаем Казенкам і яго калетам! фальклорна-этнаграфічныя фестывалі і ўзорна-фальк-лорны гурт «Берагіня» пры Мётчанскай школе-садку Бары-саўскага раёна (кіраўнікі М. Козенка і А. Абрамовіч).
    5.	Парадоксы сённяшняй сацыякультурнай сітуацыі ў тым, што ініцыятарамі захавання і развіцця фальклорнай традыцыі становяцца вялікія універсітэцкія гарады з іх уні-версітэтамі, інстытутамі культуры, а не тое асяроддзе, дзе яна зарадзілася і ўзнялася да мастацкіх вяршынь. Бо трады-цыйная вёска на Беларусі (а можа, і ва ўсім урбанізаваным свеце) сціскаецца, як той Бальзакаўскі сімвал памірання — шагрэнева скура. Можна асцярожна прагназаваць у нейкай перспектыве павольнае пераразмеркаванне матэрыяльных, людскіх і творча-культурных рэсурсаў на карысць сённяшняй правінцыі — вёскі, мястэчка, малых гарадоў. Можна асцярожна спадзявацца на пераарыентацыю магутнай інфарма-цыйна-прапагандысцкай сістэмы з рэкламы кічавых і прымітыўных форм псеўдакультуры на адраджэнне яе
    класічных традыцый — аўтэнтычных народных і прафесія-нальных.
    Але эканамічная і сацыяльна-палітычныя праблематыка ад-раджэння традыцыйнай народнай культуры — тэма асобнага даследавання.
    1	Каган М. С. Лекции по марксистско-ленинской эстетике. 2-е изд. Л., 1971. С. 633.
    2	Гўссв В.Е. Эстетика фольклора. М., 1967. С. 41.
    3	Пропп ВЛ. Исторические корни волшебной сказки. Л., 1946. С. 16.
    4	Пропп ВЛ. Фольклор и действительность: Избр. статьи. М., 1976. С 87.
    5	Гэтай праблеме прысвечана манаграфія: Конан У. Ля вытокаў самапазиання: Станаўленне ду-хоўных каштоўнасцяў у святле фальклору. Мн., 1989. С. 238.
    6	Вахтин М. Творчество Франсуа Рабле и народная культура Средневековья и Ренессанса. М., 1965.
    7	Гілсвіч Н. С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі: Словы і вобраз. Паэтычны сінтаксіс. Мн., 1975; яго ж: Паэтыка беларускіх загадак. Мн., 1976.
    8	Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 1: Магілёўскае Падняпроўе. Мн., 2001. 797 с.; Т. 2: Віцебскае Падзвінне. Мн., 2004. 910 с.; Т. 3: Гродзенскае Панямонне. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2006. 608 с.; Кн. 2. Мн., 2006. 736 с.
    Уладзімір Конан,
    доктар філасофскіх навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
    320
    321
    Сучаснае народнае мастацтва Беларусі: асаблівасці і праблемы бытавання і развіцця
    Адзін з найбольш дзейсных сродкаў самавыяўлення кожнага народа, маічы-масць заявіць усяму свету пра сваю ад-метнасць і самабытнасць — традыцый-ная народная творчасць. Асабліва ўзрастае яе роля ў перыяд нацыяналь-на-культурнага адраджэння, аб’яднання народа на аснове нацыянальнай сама-свядомасці, станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту, вызначэння свайго месца ў міжнароднай супольнасці — усіх тых працэсаў, якія мы якраз і перажываем аношнім часам.
    Ужо досыць звыклым стаў наш го-нар за тое, што, насуперак працэсам глабалізацыі, беларусы да нашых дзён змаглі захаваць многія віды і формы традыцыйнага фальклору, абрады, звычаі, святы, вераванні, рамёствы, промыслы — неацэнны нацыянальны набытак, даўно страчаны многімі еў-рапейскімі народам! пад наступам на-
    вукова-тэхнічнага прагрэсу. Зразумела, што гэтыя працэсы не маглі абмінуць і Беларусь, тым не менш яіпчэ ў канцы 1980-х гадоў жылі некаторыя віды ірадыцыйнага народнага мастацг-ва, бытавалі асобныя мастацкія рамёствы і промыслы. Аднак сфера іх бытавання прадаўжала інтэнсіўна звужацца, адны іх віды маглі канчаткова знікнуць з-за незапатрабаванасці ў су-часным побыце, другія — ператварыцца ў звычайнуіо сама-дзейнасць, ардынарнае рукадзелле, пазбаўленае традиций, глыбіннага сэнсу і нацыянальнай адметнасці.
    Карэнныя грамадска-палітычныя пераўтварэнні канца 80-х — пачатку 90-х гадоў не толькі стабілізавалі гэтыя працэсы, але і сталі штуршком для адраджэння і нават прыкметнага развіцця многіх відаў народнай мастацкай творчасці, у тым ліку народнага мастацгва, рамёсгваў і промыслаў. Асновай гэ-тага працэсу стала карэнная змена грамадскай думкі пра на-роднае мастацгва не як пра набытак мінулага ці музейную архаіку, а як пра живую з’яву сённяшніх дзён, нацыянальны набытак суверэннай дзяржавы. У нас нібьгга адкрыліся вочы на яйічэ жывыя скарбы традыцыйнай народнай творчасці, якімі можна з поўным правам ганарыцца. Разам з тым відавоч-най стала неабходнасць тэрміновых мераў па іх зберажэнні, адраджэнні, уключэнні ў сучасныя культурныя працэсы.
    Такія змены сітуацыі ў адносінах да народнага мастацгва, заклапочанасць яго становішчам і перспектывамі закранулі як грамадства, так і дзяржаву, запатрабавалі ад яе рэальнай пад-трымкі, перш за ўсё заканадаўчай. Закон аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці 1986 года, хоць прама і не датычыўся народнага мастацгва, але заадно зняў колішнія абмежаванні з народных майстроў і рамеснікаў-саматужнікаў, стварыў спры-яльныя ўмовы для адраджэння некаторых запаірабаваных сёння рамёстваў і промыслаў. Гэтым паспяшаліся скарыстацца як майстры старэйшага пакалення, якія «раптам» успомнілі забыты, а то і забаронены занятак, так і моладзь, што ахвотна ўзялася засвойваць сакрэты даўніх традыцый. Приняты ў