Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
Конкурсный туры танцавальных пар, як і ўсе імпрэзы фестивалю ў цэлььм, ладзяцца пад «живое» суправаджэнне му-зычных інструментальных ансамбляў традьщыйнага складу.
Інавацыйны комплекс « Турнір фальклорных калсктываў»6, як і іншыя праекты фестивалю «Берагіня», заснаваны на принципах традыцыйнай народнай педагогікі беларусаў.
Сэнс Турніра заключасцца ў тым, іігто адны і тыя ж дзеці ўдзельнічаюць у калектыўных і індывідуальных конкурсах: танцуюць, спяваюць, граюць на народных музычных інстру-ментах, спаборнічаюць у майстэрстве па некалькіх відах народных рамёстваў, прэзеіггуюць калекцыі сваіх работ і іншае — усё натуральна, як у градыцыйным народным вяско-
вым побыце — ад нараджэиня да стварэння сям’і... Мастацка-творчая конкурсная разнастайнасць акумулявана ў пяці пра-грамах; Харэаграфічнас мастацтва, Музычнас мастацтва, Дэ-каратыўна-побытавае мастацтва, Народная проза, Канцэртная праірама. Кожная праграма мае пэўную колькасць намінацый7.
Асаблівага разгляду патрабуе Рэспубліканскі эксперымен-тальны праект «Танцавальны фальклор і дзеці», 2002— 200311»^. Эксперимент праводзіўся ў дзсвяці раёнах: Драгі-чынскім Брэсцкай, Ушацкім і Гарадоцкім Віцебскай, Акцябрскім і Лельчыцкім Гомельскай, Ваўкавыскім Гродзен-скай, Барысаўскім і Любанскім Мінскай, Асіповіцкім Магілёў-скай абласцей — у 158 установах культуры і 97 установах аду-кацыі. Складаўся з шэрагу падпраектаў. У выніку, у конкурсе выканаўцаў народных побыгавых танцаў прынялі ўдзел 1195 танцавальных пар. Работнікамі культуры, адукацыі і дзецьмі на падставе даследавання гісторыі і культуры свайго краю было падрыхтавана на раённыя фальклорныя чьгганні і рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю 187 дакладаў і паведамленняў, з іх: 82 — метадыстамі РМЦК, мастацкімі кіраўнікамі і дырэктарамі дамоў культуры, біблія-тэчнымі і музейнымі работнікамі, спецыялістамі цэнтраў ра-мёстваў; 9 — удзельнікамі калектываў мастацкай творчасці, якія працуюць на базе усганоў культуры; 56 — настаўнікамі і 35 — вучнямі агульнаадукацыйных школ.
Істотныя вынікі маюцца ў даследаванні аўтэнтычных мас-тацкіх традыцый свайго краю.
УАкцябрскімраёне (начальнік аддзела культуры С.А. Бера-зоўская) спецыялістамі метадычнага цэнтра (дырэктар А.В. Кругаль), клубнымі і бібліятэчнымі работнікамі, удзельн-ікамі фальклорных калектываў у экспериментальны перыяд (2001—2003 гг.) праведзены 19 фальклорных экспедыцый, абследавана 36 населеных пунктаў, запісана больш за 1000 адзінак абрадавых і пазаабрадавых песень, гульняў, твораў народнай прозы, 14 карагодаў (траецкія, юраўскія,
336
купальскія), 64 аўтэнтычныя танцы (разнастайныя варыяіпы полек, мясцовыя варыянты вальсаў «Качан», «3 пацалункам», танцы «Хадося», «Чамель», «Дзева ў сенях стаяла» і інш., звесткі пра 392-х народных майстроў, якія працуюць у розных відах традыцыйнага мастацгва і інш.
Любанскім раённым Цэнтрам культуры (спецыяліст па фальклоры і этнаграфіі С. Г. Выскварка) выяўлена 96 узораў танцавальнага фальклору, у тым ліку: 16 карагодаў (масленіч-ны, «як вясну сустракаіоць», велікодныя, траецкія, вясельныя, пазаабрадавыя), 28 полек («Трасуха», «Дробненькая», «Ухватная», «Салавей», «Пчолка», «Казёл», «Чачотка», «Манька», «Праз нагу», «3 прьпупам» і інш.), 22 варыянты сольных танцаў, 6 кадрыляў на 4, 6, 12 «штрофаў» (калец).
У Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці (спецыяліст па фальклоры РАМЦа М.В. Крук) у ходзе рэалізацыі Праекта зафіксавана амаль 4000 аўтэнтычных узораў. Сярод іх: 80 — малавядомых песень («як полюць» і касарскія: «Вышла хма-ра», «Іду вулыцэю», «Ой, дай, Божэ, шчэ рано», «Пожыну я сывы волы» і інш.); 68 — гульняў, звыш 500 прыпевак і інш. У галіне народнай харэаграфіі выяўлена 11 абрадавых і прымер-каваных да абрадаў танцаў, карагодаў, у тым ліку: адзін велі-кодны карагод («Стрілка»), адзін восеньскі «як убіраюць лён» («Тэрніца»), дзевяць вясельных танцаў («Каза», «Танец бацькі і маці з хлебам», «Грэчка», «На табурэтцы», «Прыспеў» і інш.). Вялікую трупу ўяўляюць непрымеркаваныя да абрадаў танцы (іх запісана звыш за 90), сярод якіх: сольныя («Мікіта», «Лявоніха», «Казачок», «Грэчанікі» і інш.), парные («Каха-начка», «Генспансер», «Барадайка», «Валец хугкі», «За гаем» і інш.), з няцотнай колькасцю выканаўцаў (танцы тройкамі — «Гапак», «Ва саду лі», «Кракавяк» і інш.), парна-гуртавыя («Кадрэль», «Вальс з камандамі», «Кракавяк з аб’явамі», «За гаем» — на дзве пары і інш.), сольна-гуртавыя («Сербіянка», «Рускага», «Прыпеў» ); карагоды-гульні («А мы проса сеялі», «Пцічкі», «Явар»), занцы-гульні («Платочак», «Адбіяна з
тылу» і інш.). Сярод выяўленых пазаабрадавых танцаў 31 полька («Трасуха», «Рах-цях-цях», «Гопся-сюся», «3 пад-гоцам», «Шалёная», «Скакуха», «Матылёк», «Босая», «Ухва-тава», «Шабасоўка», «Пчолка», «Полька-сцо!», «Жыдоўская» і інш.). Яскрава лакальнымі рысамі вылучаюцца шматфігур-ныя полькі: «Мост», «Галёпка», «Гарбуз».
Пэўныя вынікі ёсць і ў іншых эксперыментальных раёнах.
Для фестываляў «Берагіня» характэрна абагульненне наву-ковага, метадычнага і практычнага вопыту: да кожнага фесты-валю выдаецца навукова-папулярны зборнік9, матэрыялы на-вукова-практычнай канферэнцыі, а ўсе разам яны ўяўляюць своеасаблівую гісторыю фестывальнага руху «Берагіня» ў асо-бах і фактах.
Абагульняючы выказанае, адзначым:
«Берагіня» на сёння — аптымальная сістэма актыўнага па-знання дзецьмі і моладцзю духоўнай і мастацкай матэрыяльнай культуры сваёй малой Радзімы; яскравая, змястоўная і плённая форма самарэалізацыі пры дапамозе шматлікіх праяў і разна-стайнасці традыцыйнага народнага мастацгва.
«Берагіня» — тэта мастацкі вопыт многіх пакаленняў нось-бітаў і пераемнікаў рэгіянальнай і лакальнай аўтэнтычнай на-роднай культуры вуснага тыпу, гісторыка-культурны летапіс сваёй сям’і, рода, вёскі, краю; асобасны, абагульнены ў літара-турна-паэтычных вобразах, погляд прадстаўнікоў розных са-цыяльных труп сучаснага грамадства на традыцыйную кулі>ту-ру сваёй Айчыны і ролі ў ёй асобы.
«Берагіня» наказала, што якасны ўзровень змен у адра-джэнні і трансляцыі мастацкіх каштоўнасцей сваёй Айчыны магчымы толькі пры творчым узаемадзеянні навукі і прак-тыкі10.
Як сацыяльна-культурны і адукацыйна-выхаваўчы праект «Фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» — як частка доўгатэрміновай праграмы «Традыцыйная культура і дзеці»— з’яўляецца пастаянна ўзнаўляючымся універсальным арганіз-
338
339
мам, які актывізуе і стымулюе ўваходжанне асобы ў этнакуль-турную прастору сваёй грамадскай супольнасці.
Але плён у рэалізацыі фальклорных Праектаў залежыць ад скаардынаванасці намаганняў як унугры сістэм культуры і аду-кацьгі, так і на міжсісгэмным узроўні. На жаль, сцвярджаць што тут ёсць паразуменне і бачанне перспектыў у выхаванні асобы беларуса сродкамі традьщыйнай народнай культуры, пакуль што не прыходзіцца.
Фальклорная фестывальная практика шматразова сцвер-дзіла, піто фестывальныя праекты «Берагіня» — бяспройгрыш-ныя! I надалей яны могуць быць стратэгіяй усеагульнага сацьг яльна-адукацыйнага, культурна-мастацкага, ідэалагічнага выигрышу'!
1 Сярод асноўных — міжнародныя фестывалі: «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Пасгавы Віцебскай вобласці), «Сожскі карагод» (г. Гомель), «Палескі ка-рагод» (г. Пінск Брэсцкай вобласці), дзіцячай твор-часці — «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр Го-мельскай вобласці), «Залатая пчолка» (г. Крычаў Магілёўскай вобласці) і іншыя.
2 Пачынаючы з 2004 г. тэты фестиваль ладзіцца ў рэчышчы Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Кан-цэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, зац-верджанай распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2002 № 218 рп. Заснавальнікі фестивалю — Міністэрсгва культуры, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі аблвыканкам, Акцябскі райвыканкам, Беларуси фонд культуры. Ар-ганізатары — лабараторыя традыцыйнага мастацгва Беларускага дзяржаўнага інстьпута праблем культуры і аддзел культуры Акцябрскага райвыканкама. Аўтар ідэі і кіраўнік праекіа М. Козенка.
3 Першыя фальклорныя чыганні ладзіліся на ўзроўні адной вясковай школы — Мётчанскай Барысаўскага раёна Мінскай вобласці (2001 г.), у іх прынялі ўдзел
настаўнікі і вучні гэтай установы. У Другіх Мётчанскіх чыганнях, якія адбыліся ў рамках «Рэспубліканскага эксперыментальнага праекта «Танцавальны фальклор і дзсці» (2001 — 2003 гг.) акрамя вучняў (удзельнікі фальклорнага гурта «Берагіня» I. Чаравічнік, ГІ. Абра-мовіч, В. Сцспановіч, Н. Пупчык, С. Сцепановіч, Д. Колбік, В. Радзюк і інш.) і настаўнікаў (А. Абрамович, Дз. Абрамовіч, А. Крачкоўская, Т. Абрамовіч і інш.) школы, удзельнічалі навукоўцы і пракгыкі, якія выступілі з дакладамі: «Этнакультурнае выхаваіше як неабходны складальнік сацыялізацыі навучэнцаў (на прыкладзе дзейнасці Мётчанскай СШ)» — Вячаслаў Калацэй (г. Мінск), «Фальклор як экасістэма культуры (да пытання этнакультурнага выхавання дзяцей і мо-ладзі)» — Таццяна Пладунова (г. Мінск), «Роля трады-цыйнай культуры беларусаў у сучасным выхаваўчым працэсе» — Таццяна Кухаронак (г. Мінск), «Праблема «Традыцыйная культура і дзеці» і спецыфіка фальклор-ных фестываляў у Беларусі на сучасным этапе» — Мікола Козенка (г. Мінск), «Дынаміка як сродак фор-маўтварэння ў традыцыйным спеўным выканальніц-тве» — Ірына Мазюк (г. Мінск), «Народны танец у вясновых свягах і абрадах Рудабельскага краю» — Алена Пазняк (г. п. Акцябрскі), «Народны танец у традыцыйным вяселлі Любаншчыны» — Сяргей Выскварка (г. Любань). Выбраныя даклады былі апублікаваныя ў зб. «Народная спадчына Бацькаўіпчыны. Матэрыялы фальклорных чыганняў. Мн.: Чатыры чвэрці, 2002.
4 Пры вывучэнні аўтэнтычнай народнай творчасці выкарыстоўваюцца навукова-мегадычныя распрацоўкі супрацоўнікаў лабараторыі традьщыйнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага інстьпута праблем культуры: па каляндарнай абраднасці (В. Басько), сямейнай аб-раднасці (Т. Варфаламеева), танцавальным фальклоры (М. Козенка), народньш касцюме (Г. Лапацін, А. Чы-жова), мастацкіх рамёствах і промыслах (В. Лабачэў-ская), народнай прозе (А. Боганева).
340
341
5 Конкурс танцавальных пар — выканаўцаў народных побытавых танцаў — вопыг Чачэрскага і Акцябр-скага раёнаў Гомельскай вобласці, Мётчанскай сярэд-няй агульнаадукацыйнай школы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, фармаваўся на аснове рэалізацыі аў-тарскага праскта М. А. Козенкі. Як адзначыла расійскі вучоны прафесар Эмілія Шумілава, «конкурсы такога тылу— беларускі феномен». А наш суайчыннік кандидат культуралогіі, дэкан факультета традыцыйнай бела-рускай культуры і сучаснага мастацтна БДУКІМ Вячас-лаў Калацэй вызначыў тэты тыл конкурсу і фсстываль «Бсрапня» —як «эксклюзіў у межах Еўропы».