Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
4. Цэласнасць карціны свету ў традыцыйнай культуры за-бяспечвалася таксама адзінствам рэлігійнага (для славян — хрысціянскага) светапогляду.
5. Культура вуснага тыпу наскрозь аксіялагічная, г. зн. дак-ладна арыентаваная ў каіптоўнасных адносінах. У сувязі з гэ-тым у калектыўнай памяці захоўваліся і трансліраваліся тэк-сты, якія:
• пэўным чынам рэгулююць і ўпарадкуіоць жыццядзей-насць калектыву (абрадавыя тэксты);
• маюць дыдактыка-выхаваўчае прызначэнне (розныя жанры);
• даюць веды аб сакральнай сферы (розныя жанры);
• тлумачаць паходжанне природных і культурных аб’ек-таў, істот, устанаўленняў, адносін (легендарныя тэксты);
• адлюстроўваюць важныя бакі грамадскіх і сямейных зносін, выяўляюць яўную або неяўную ацэнку падзей (розныя жанры);
• паведамляюць аб спосабах аховы ад варожых звышнату-ральных сіл;
• маюць спадарожную іншым функциям эстэтычную ка-штоўнасць.
5. Візуальныя мастацкія выяви (рэчы) у традыцыйнай культуры (строй, арнамент, абрадавая атрыбутыка, рамесныя вырабы, цацкі і інш.) практична заўсёды ўмоўныя, сімваліч-
ныя, закадзіраваныя (напрыклад, традыцыйны геаметрычны арнамент). Такія выяви зразумелыя для носьбіта традыцыі (кожнаму ў сваю меру) і незразумелыя (абыякавыя) для зне-шняга назіральніка. Але гэтыя візуальныя выяви прынцыпова нсагрэсіўныя ў дачыненні да чалавека.
6. Вербальная вобразнасць тэкстаў традыцыйнай культуры, наадварот, носіць у выяўленчым плане, як правіла, канкрэтна-пачуццёвы характар4. Пры тым адзін і той жа вобраз (аб’ект, істота) у агульнай семіятычнай сістэме значэнняў можа бьщь носьбітам розных сэнсаў (часам узаемна процілеглых)5.
7. Такім чынам традыцыйнай культуры ўласцівая абстракт-насць візуальнага і выяўленчая канкрэтнасць вербальнага вобразу.
8. У традыцыйнай вуснай культуры няма выразных межаў паміж слухачамі і выканаўцамі, аўдьпорыяй і творцамі. Сён-няшні слухач заўтра можа ўзнаўляць той тэкст, які ўчора чуў. I ў гэтым акце ўзнаўлення ён будзе не толькі слепа паўтараць і капіраваць, але штораз хоць бы зболыпага вырабляць зноў, рабіць тэкст. Імправізацыя, калектыўнасць творчасці — неад’емныя ўласцівасці фальклору.
9. У традыцыйнай культуры ўспрыманне любога твора, тэкста, артэфакта адбываецца ў межах існуючых калектыўных каштоўнасцей, норм, правы, у межах агульнай для пэўнай су-польнасці карціны свету, якая выетупае адносна індывіда за-дадзенай, безумоўнай, бясспрэчнай6.
10. Памяць пісьмовай культуры практична не абмежаваная для бясконцага напаўнення. Адбор адсутнічае. Пры сучасных спосабах фіксацыі і захоўвання інфармацыі, у тым ліку электронных, гэтае папаўненне некрытычнае і некантралюемае і ў маштабе чалавецгва, і для асобнага чалавека. Інфармацыя адарвалася ад асобы, і на сённяшнім этапе можна гаварыць, што інфармацыя кантралюе чалавецгва, а не чалавецгва інфармацыю.
11. Адсюль «іпматгалосіца даследчыкаў сама па сабе гаран-туючая эклектизм сучаснай культуры («паліфанію», «мазаіч-
362
363
насць»)»7. Эклектизм («паліфанія», «мазаічнасць») сучаснай культуры абумоўлены эклектызмам, паліфаніяй і мазаічнасцю сучаснага светапогляду. «Мы разглядаем неаглабалізм як першую па часе універсалісцкуіо ідэалогію эпохі постмадэрна, які спалучаецца з дэкананізацыяй усяго корпуса папярэдняй куль-туры. Постмадэрнізм, які сгаў на зыходзе XX сгагоддзя асно-ватворнай культурнай плынню сучаснасці, азначае наступлен-не эпохі радыкальнага плюралізму, <...> каласальны па наступствах тэктанічны зрух у індывідуальнай і сацыяльнай псіхіцы людзей, пачатак эры постгуманізму, спалучанай з <...> дэхрысціянізацыяй свету»8.
12. Той, хто ўспрымае (чытач, слухач) пісьмовы аўтарскі тэкст (размова ідзе аб мастацкіх творах) заўсёды знаходзіцца ў межах аўтарскай падачы матэрыялу, у поле аўтарскага светара-зумення, у вызначанай ступені душэўнага і духоўнага ладу аў-тара. Інакш гаворачы, аўтар праз свой твор можа пэўным чинам уздзейнічаць на чыгача (гледача, слухача), выклікаць (часта невідавочным спосабам) свае ўстаноўкі, навязваць сваё светаразуменне, у некаторых выпадках маніпуліраваць свядо-масцю рэцыпіента.
13. Асабліва дзейсныя (а значыць, і небяспечныя) у гэтым дачыненні аўдыевізуальныя выяви (тэлебачанне, мультыме-дыя). У адрозненне ад традыцыйнай культуры, дзе візуальныя выявы ўмоўныя і нясуць сімвалічную нагрузку, у сучаснай культуры візуальная выява мяжова натуралістычная, нават фа-таграфічная. Гэта выявы, якія імітуюць рэальнасць, як бы мімікрыруюць пад яе.
14. У сучасных аўдыевізуальных выявах практычна пера-стае адрознівацца прыватнае і агульнае, пры гэтым у сілу агульных псіхалагічных асаблівасцяў успрымання прыватнае ператвараецца ў агульнае. «У вобразаў маецца «платанічная сіла», яны ператвараюць прыватныя ідэі ў агулыгыя. Так, срод-камі візуальных камунікацый прасцей праводзіць стратэгію пе-раканання, сумніўную ў некаторых выпадках. Чытаючы ў га-
зеце, што «нехта» абвясціў: «Ікса — у прэзідэнты!», я разумею: пераказваецца нейчае меркаванне. Але калі патэлевізары невядомая мне асоба агітуе: «Ікса — у прэзідэнты», то воля індывіда ўспрымаецца як згустак агульнай волі»9.
15. Сучасная культура — культура аўдыевізуальнага, лімітава сенсітыўнага тылу. Абвыкнуўшы да атрутных у сваёй яркасці ко-леравых выяваў (тэлебачанне, рэклама, мультымедыя) пачуцці чалавека прытупляюцца, ён перастае рэагаваць на больш тонкія ўражанні рэчаіснасці. Асабліва гэта прыкметна на дзецях.
16. У сучаснай культуры і тэхнагеннай цывілізацыі ціск ві-зуальнага даходзіць да візуальнага тэрору. Пры гэтым, з псіхікай чалавека штосьці несумненна адбываецца: прыходзіць прывычка да жахаў (крыві, забойстваў, монстраў, прышэльцаў, паўчалавекаў і інш.), названае разам з тэлевізарам становіцца часткай побьпу. «У прамежках паміж трансляцыяй засунутых за периферию факіычнага паўсядзённага досведу спажыўца жахаў рэклама прапаноўвае яму кампенсаванне: купіць лата-рэйны квіток, злётаць на Канары, з’есці шакаладку, пазбавіцца ад перхаці, пажаваць жавалі>ную гумку»10.
17. Акрамя прытуплення натуральных пачуццяў спажывец аўдыевізуальнай прадукцыі (асабліва такі «класічны» спажывец, як падлетак, неабцяжараны культурным, інтэлектуальным і жыццёвым вопытам) перастае адрозніваць рэальнае і нерэ-альнае, дазволенае і недазволенае, у крайнім варыянце жыццё і смерць (сваю і чужую).
18. Эфект такога ўздзеяння забяспечваецца семіятычнымі ўласцівасцямі візуальнай выявы. Яна аказвае ўздзеянне на свя-домасць больш прамое і непасрэднае ў сілу свайго іканічнага падабенства з рэальным аб’ектам. Рэакцыя на прэзентацыю аб’екта цвёрда абумоўлена ў адрозненне ад знакавага (сімвалі-чнага) спосабу падачы і ўспрымання інфармацыі. Візуалыіы вобраз не распавядае пра што-небудзь, а паказвае, і тым самым захоўваецца ў свядомасці значна мацней тэкставых выяў («лепш адзін раз раз убачыць, чым сто раз пачуць»), «Можна
364
365
сказаць: «Аднарогаў не ісйуе», але намаляваць, што іх не існуе, нельга: калі аднарога намалявалі, вось ён і ёсць»11.
19. Калі ў вуснай традыцыйнай культуры слухач і выканаўца могуць мяняцца месцамі, выканаўца ў сілу калектыўнасці творчасці можа быць сааўтарам, сатворцам тэксту, то пісьмо-вая культура, асабліва тэлебачанне, выхоўвае спажыўца куль-турнай інфармацыі. Такім чынам, ствараіоцца перадумовы для водападзелу на тых, хто ўздзейнічае, і тых, хто ўспрымае; таго, хто вядзе, і таго, каі о вядуць; культурна-інтэлектуальнай эліты і спажыўцоў-прафанаў, у горшым мяжовым выпадку — зомбі.
20. Своеасаблівай прыіпчэпкай ад спажывецтва можа быць выкарыстанне вопьпу вуснай культуры ў культуры пісьмовай: засваенне мастацкіх форм традыцыйнай культуры ў працэсе выхавання і сацыялізацыі асобы.
1 Пад традыцыйным грамадсгвам тут разумссцца гра-мадства з пануючай культурай вуснага тылу. Менавіта культура вуснага тылу нават яшчэ сто гадоў назад бьша найбо-лей масавай. Даступная не для ўсіх пісьмовая, кніжная культура з’яўлялася ў большай або меншай ступені (у за-лежнасці ад пэўнага гістарычнага перыяду) элітарнай.
2 «Тэрміны «тэхнічны» і «натуральны» канал інфар-мацыі запазычаны у А. Моля, які так пазначае адпавед-ныя каналы сувязі (А. Моль. Теория информации и эстетическое восприятие. М., 1966)». Цыт. па: . Чистов К. В. Специфика фольклора в свете теории информации // «Вопросы философии», 1972, № 6. С. 112.
3 А. К. Байбуріпі, Ритуал в традиционной культуре, СПб, 1995. С. 11.
4 За выключэннем жанру былічак — апавяданняў аб сустрэчы з варожай звышнатуральнай сілай. Тут «страх» можа паказацца і нябачным, і бясформенным. Аднак нават і ў гэтым жанры болып тьшовымі з’яўля-юцца вьшадкі, калі «страх» апісваецца вельмі канкрэт-на: у выглядзе паніча з бліскучымі гузікамі і ў капелю-шы (таксама паніча з конскімі або кароўскімі нагамі,
курынымі лапамі), белага баранчыка ў лесе (ката, шча-шока, цяля, парсючка), дзяцей, што танцуюць на могіл-ках (русалкі) і да т. п.
5 Напрыклад, дваістымі з’яўляюцца адносіны да хта-нічных істот — чарапах, змей, жаб і інш. 3 аднаго боку, іх лічылі апекунамі пладавітасці, ураджаю, вільгаці, з другога боку, мяркуіочы, што гэтыя істоты ведаюць та-ямніцы зямлі і маюць непасрэдныя адносіны да падзем-нага свету, царства памерлых, лічылі, што яны могуць дапамагаць чарадзеям і іншым варожым чалавеку сілам.
6 Што характэрна для постфігуратыўнай культуры, як яе разумее Маргарэт Мід: «Мінулае старэйшых пака-ленняў аказваецца будучым для падрастаючага пакален-ня. Без пісьмовых сродкаў фіксацыі асноўныя навыкі і веды перадаюцца дзіцяці вельмі рана, безумоўна і на-дзейна ва ўпэўненасці, што свет заўсёды аднолькавы. <...> Для постфігуратыўнай культуры ў асабліва моцнай меры характэрна генерацыйнасць, здольнасць да ўзнаў-лення. Захаванне такой культуры залежыць ад установак старых і ад таго амаль невьпіішчальнага следу, якія яны пакідаюць у душах маладых». М. Мид. Культура и мир детства: Избранные произведения. М., «Наука». 1988.
7 ЗоричА. Вероятная геометрия культуры // http:// www.zorich.ru/ articles/b02.htm
8 Савицкая Т. Новая локальность // http:// www.intelros.ru/lib/statyi /savitskaya 1 .htm
9 Эко У От интернета к Гутенбергу. Текст и гипертекст. // http://www.philosophy.ru/hbrary/eco/ internet.html
10 Зорич А. Вероятная геометрия культуры // http://www.zorich.ru/articles/b02.htm