Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
11 Эко У От интернета к Гутенбергу. Текст и гипертекст.// http: //www.phildep. univ.kiev.ua/ eec_dep / bi b li о/eco_gutta. html
Алена Богансва, заг. лабараторыі традьщыйнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры
366
36
Зборнікі «Вяртанне»
Беларускага фонду культуры
Вучоныя да гэтага часу спрачаюцца пра тое, колькі працэнтаў материальных і духовых скарбаў засталося ў Беларусі пасля Другой сусветнай вай-ны. Адны сцвярджаюць: не больш дзе-сяці, другія: не больш пяці, трэція: не больш аднаго працэнта. I ніхто не бярэ на сябе смеласць хаця б на-блізіцца да пяцідзесяці, наваг калі ўлічыць, што многае было вернута, пе-раважна з Германіі, у рамках рэстыту-цыі. Дакладныя падлікі тут, вядома, немагчымы. Аднак наваг прыблізны аналіз сведчыць, што па колькасці знішчаных, разграбленых і вывезеных музейных, бібліятэчных і архіўных каштоўнасцей Беларусь ці не най-больш пацярпелая сярод усіх еўра-пейскіх краін.
Еўрапейскі вопыт паказвае, што каб паспяхова вырашаць праблемы рэ-стыгуцыі, патрэбны па меншай меры тры структуры: дзяржаўная, навуковая і грамадская. У Беларусі, як выклю-чэнне з правіла, існуе толькі апошняя,
грамадская: гэта — камісія «Вяртанне» пры Беларускім фон-дзе культуры. Створана яна была гадоў семнаццаць назад, аб’яднала вакол сябе групу апантаных агульным імкненнем спецыялістаў. Спачатку мы проста збіраліся на пасяджэнні, потым вырашылі выдав аць зборнікі, ствараць базу даных у выглядзе картатэкі, дасье з выразкамі, урэшце, камп’ютэрыза-ванай сістэмы звестак. Сталі патрэбнымі дзяржаве, у многіх выпадках давалі звесткі дзяржаўным структурам. Аднак, не маючы рэальнай улады, камісія не магла істотна паўплываць на нялёгкі працэс рэстытуцыі. Калі што і было вернута, перада-дзена на радзіму, то пераважна дзякуючы асабістым кантактам (навагрудская археалагічная калекцыя з Санкт-Пецярбурга, атрыманая дзякуючы стараниям У. Плена), добрай волі суай-чыннікаў (А. Алехнік, В. Капель, В. Швэдзюк і інш.) дзеячаў культуры, генетычна звязаных з беларускай зямлёй (А. Цеха-навецкі). Былі атрыманы рэдкія кнігі і экспанаты для музея «Беларуси ў свеце» былога Нацыянальнага навукова-асветна-га цэнтра імя Ф. Скарыны, Музея беларускага кнігадрукаван-ня ў Полацку і, вядома, для Нацыянальнай бібліятэкі Бела-РУСІ-
Выяўленню вывезеных каштоўнасцей павінна служьщь се-рыйнае выданне пад той жа назвай «Вяртанне». Паколькі не-каторыя яго кнігі сталі ўжо рэдкасцю, зробім хаця б кароткі агляд гэтай серыі.
Першы выпуск «Вяртання» ўбачьгў свет у 1992 г. Складаў-ся ён пераважна з розных дакументаў і яшчэ не меў парадкава-га нумара. У «Вяртанні — 2» (Мінск, 1994) ужо з’явіліся аў-тарскія артикулы. Адкрываўся зборнік уступным словам-прывітаннем тагачаснага старшыні Беларускага фонду культуры Івана Чыгрынава «Дзеля Бацькаўшчыны». Артикулы бьші згрупаваны ў тэматычныя блокі «Лёсы музейных экс-панатаў», «Знойдзена ў архівах», «Пошукі кніг, рукапісаў, пе-рыёдыкі» (тут вылучаецца публікацыя Мікалая Нікалаева «Беларуская рукапісная кніга ў Пецярбургскіх зборах»),
368
369
«3 друкаваных крыйіц», «Перапіска і камешарыі да яе», «Вернутыя каіптоўнасці». Апошнія тры раздзелы надавалі зборніку падабенства з альманахам, перыядычным выданнем.
Праз два гаді>і выйшаў зборнік артыкулаў і дакументаў «Вяртанне — 3». Адкрываўся ён матэрыяламі Міжнароднага «круглага стала» «Лёсы беларускіх матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей ў час Другой сусветнай вайны і пасля яе (пера-мяшчэнне, выяўленне, вяртанне)», праведзенага ў час П Між-народнага кангрэса беларусістаў (Мінск, 1995). У абмерка-ванні надзённых пытанняў прынялі тады ўдзел супрацоўнікі Даследчага цэнтра «Усходняя Еўропа» (Германія) Дорыс Ле-мермаер і Габрыеле Фрайтаг, старшыня Камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхальчанка, намеснік старшыні Камітэта па вяртанні культурных каштоў-насцей пры Савеце Міністраў Украіны Валянціна Урублеў-ская, загадчык аддзела старажытнабеларускага мастацтва Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі Надзея Высоцкая. Пра вяртанне кніжных скарбаў гаварылі навуковы суггра-цоўнік Нацыянальнай бібліятэкі Расіі (Санкт-Пецярбург) Ірына Мацвеева і загадчык аддзела рэдкіх выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Рошчына. Тут жа змешча-ны «Рэкамендацыі», прынятыя на пасяджэнні. Асаблівая ўвага ў іх звярталася на неабходнасць стварэння міждзяржаўнай структуры, якая каардынавала б дзейнасць банкаў інфармацыі пра нацыянальныя каштоўнасці, пгго апынуліся на тэрыторы-ях іншых краін.
Юры Піскун і Мая Яніцкая апублікавалі ў зборніку папя-рэднія кароткія звесткі пра паступленні беларускіх каштоўна-сцей у музеі, бібліятэкі, архівы і культавыя ўстановы Масквы (кніжным выданням і рукапісам прысвечаны спецыяльны пад-раздзел). Большую частку зборніка займае складзеная супра-цоўнікамі Беларускага рэстаўрацыйна-праекгнага інстытута публікацыя «Санкт-Пецярбургскія архіўныя матэрыялы пра археалагічныя (нумізматычныя) знаходкі і цэрквы Беларусі»
(звесткі пададзены па губернях, суправаджаюцца геаграфіч-ным паказалыгікам). Ёсць раздзелы «Дзеляцца вопытам нашы суседзі» (Віктар Акуленка з Кіева і Іна Кацай з Харкава) і «3 надрукаванага».
19—20 чэрвеня 1997 г. у Мінску прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Рэсгьпуцыя культурных каштоўна-сцей: праблемы вяртання і сумеснага выкарыстання (юрыдыч-ныя, навуковыя і маральныя аспекты)», якая была арганізавана пад эгідай ЮНЕСКА Нацыянальным навукова-асветным цэн-трам імя Ф. Скарыны і Беларускім фондам культуры. У кан-ферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя, бібліятэчныя, архіўныя і музейныя работнікі з Беларусі, Вялікабрыганіі, Германіі, Полыпчы, Расіі, Украіны, Чэхіі. Матэрыялы гэтага форума склалі зборнік «Вяртанне — 4» (Мінск, 1997).
У зборніку трэба найперш выдзеліць раздзел «Сумеснае выкарыстанне бібліятэчных збораў». Ён складаецца з тэкстаў чатырох дакладаў: «Страты бібліятэк Украіны: праблемы вы-яўлення і пошуку» Алены Аляксандравай (Кіеў), «Бібліяграфіч-ны ўлік кніжных помнікаў і рэканструкцыя гістарычных бе-ларускіх кнігазбораў як адзін са шляхоў іх вяртання» Таццяны Рошчынай (Мінск), «Праблема супрацоўніцтва пры выкары-станні кніжнай спадчыны Беларусі, што захоўваецца ў біблія-тэках, архівах і музеях Санкт-Пецярбурга» Міколы Нікалаева (Санкт-Пецярбург), «Бібліятэка Храптовічаў: вяртанне ці сумеснае выкарыстанне?» Анатоля Фурса (Мінск). У кнізе зме-шчаны таксама матэрыялы двух пленарных пасяджэнняў, раздзелы «Прававыя аспекты рэстьпуцыі», «Сумеснае выкарыстанне музейных экспанатаў», «Сумеснае выкарыстанне архіўных фондаў». У «Дадатку» ёсць падраздзелы «Публі-кацыі пра вяртанне напярэдадні канферэнцыі» (тут трэба вы-дзеліць артикул Маі Яніцкай «Што напачкала Сапяжанскі збор?»), «Беларускі і зарубежны друк пра канферэнцьпо» (артикул Андрэя Федарука з Кіева пададзены на англійскай мове) і «Хроніка вяртання», дзе, сярод іншага, Таццяна Антонава
370
расказвае пра перадачу з Вільнюса, з Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы, у Нацыянальнуіо бібліятэку Беларусі па-майстэрску выкананай когііі Тураўскага Евангелля, а Анд-рэй Ханк — пра вяртаннс з Беларусі ва Украіііу аўтографа Уладзіміра Сасюры.
Кніга пятая «Вяртання» (Мінск, 1998) мае манаірафічны характар. Заслужаны артыст Беларусі Вікіар Скорабагатаў прапанаваў чытачам «Цыкл нарысаў з гісторыі прафесійнай музычнай культуры Беларусі» пад назвай «Зайгралі спадчын-ныя куранты». Навізной звестак, уведзеных у навуковы ўжы-так, вылучаюцца раздзелы «Залаты век беларускага музычнага мастацтва XVI—XVH стагоддзяў і кантавая культура XVI— XVIII стагодцзяў» (аналізуюцца так званы «Полацкі сшытак», псалмы на вершы Сімяона Полацкага, зборнік «Куранты»), «Рамансавая творчасць Міхала Клеафаса Агінскага», «Ян Та-расевіч». Некаторыя раздзелы напісаны ў сааўтарстве: «Класі-цызм у беларускай музыцы» — з Ганнай Каржанеўскай, «Антош Генрык Радзівіл» — з Наталляй Собалевай, «Станіслаў Манюшка» — з Уладзімірам Мархелем.
У зборніку «Вяртанне — 6» пад назвай «Выяўленне, суме-снае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных капггоўнасцей, якія захоўваюцца ў замежных краінах» (Мінск, 1999) матэрыялы згрупаваны па краінах (выключэнне складае раздзел «Тэорыя, агульныя пьп'анні»). Цікавыя і нават сенсацыйныя звесткі прыведзены ў раздзелах «Германія», «Літва», «Франция». Назаву некаторыя бібліятэказнаўчыя публікацыі. У раздзеле «Расія» тэта — «Кнігі са збораў Радзі-вілаў і Сапегаў у Санкт-пецярбургскіх бібліятэках» і «Невядо-мае бібліёграфам «рускае» вьщанне XVIII ст. лацінскім шрифтам» Міколы Нікалаева (Санкт-Пецярбург), «Перамешчаныя беларускія кнігазборы: Бібліятэка Радзівілаў (Нясвіж — Санкт-Пецярбург — Хельсінкі)» Таццяны Рошчынай (Мінск); у раздзеле «Польшча» — «Дакументы па гісторыі Беларусі ў Варшаўскай публічнай бібліятэцы» Аляксея Літвіна (Мінск).
Пра змест зборніка «Вяртанне — 7» (Мінск, 2002) краса-моўна сведчыць яго назва: «Нясвіжскія зборы Радзівілаў, іх фарміраванне, гістарычны лёс, цяперашняе месцазнаходжан-не і шляхі выкарыстання». Ала Галубовіч і Аляксандр Міхаль-чанка вызначаюць прынцыпы стварэння навукова-даведачнага апарата да Нясвіжскага архіва, характарызуюць асноўны змест віртуальнага архіва князёў Радзівілаў. Святлана Паўловіч пуб-лікуе складзенае ёю апісанне «Дакументы па гісторыі Беларусі ў фондзе «Радзівілы, князі» Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы». Доктар мастацтвазнаўсгва Надзея Высоцкая выступае з чатырма артыкуламі (адзін — у сааўтарстве з А. Міхальчан-кам) пра нясвіжскую калекцыю партрэтаў Радзівілаў, уводзіць у навуковы ўжытак невядомыя раней або забытыя каталогі і інвентары гэтай галерэі. Чаго не стае ў зборніку, дык тэта да-следавання (або даследаванняў) пра трагічныя лёсы нясвіжскіх кнігазбораў, расцярупіаных сёння па розных краінах свету.
Урэшце, ірэба сказаць некалькі слоў пра зборнік «Вяртанне — 8», які здадзены Беларускш фондам культуры ў друкар-ню. Павінен мець назву «Супольная спадчына: беларускія ар-хіўныя, бібліятэчныя і музейныя каштоўнасці, якія знаходзяцца за мяжой». Прынцып размяшчэння матэрыя-лаў— амаль той жа, што і ў «Вяртанні — 6»: за раздзелам «Агульныя праблемы» ідуць «Расійская Федэрацыя» (звыш 10 публікацый), «Польшча», «Літва», «Украіна», «Іншыя краі-ны» (тут прысутнічаюць Германія, ЗІІІА, Францыя, Швецыя). 3 бібліятэказнаўчых публікацый, уключаных у падрыхтаваны зборнік, адзначу «Перамешчаныя беларускія кнігазборы. Ста-радрукі з беларускіх гістарычных калекцый у сховішчах па-межных краін» Таццяны Рошчынай, «Рукапісныя кнігі бела-рускага паходжання ў аддзеле рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі Расіі» Міколы Нікалаева, «Асабісты фондУ I. Пі-чэты ў Архіве Расійскай акадэміі навук» і «Перадача прадметаў мастандва і кніг з Гродзенскага краязнаўчага музея ў Бела-стоцкі дзяржаўны музей выяўленчых мастацтваў» Віталя Ска-