• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    Не лепшым чынам на етановішча, характар і асабліва перс-пектывы развіцця народнага мастацтва аказвае катастрафічнае старэнне і заняпад вёскі — найбольш натуральнага асяродцзя для яго быгавання. Узвядзенне аірагарадкоў сітуацыю ў гэтых адносінах не выратуе. Магчыма, яно вырашыць дэмаграфіч-ныя праблемы вёскі, але не праблемы народнага мастацгва на вёсцы. Безаблічнае, стандартызаванае, уніфікаванае жылое асяроддзе пры ўсіх яго бытавых зручнасцях зусім не спрыяе творчай дзейнасці традыцыйнага характару, асабліва сярод моладзі, на якую гэтае будаўніцгва перш за ўсё і разлічана.
    Прамым пацвярджэннем гэтых працэсаў могуць быць ужо відавочныя вынікі нацыянальнай трагедыі — чарнобыльскай катастрофы. Значныя тэрыторыі пацярпелых рэгіёнаў, дзе да апошняга часу захоўваліся многія самабытныя праявы народ-най творчасці, абязлюдзелі, насельніцтва іх пераселена, прад-
    328
    329
    меты матерыяльнай культуры вывезены або знішчаны. Адселе-ныя ў іншыя мясціны, звычайна ў паселііпчы сучаснага типу, пазбаўленыя звыклага ладу жыцця і натуральнага асяроддзя, народныя майстры старэйшага пакалення кідаюць любімы за-нятак, забываюць традыцыі, у лепшым выпадку — пераключа-юцца на безаблічнае рукадзелле ці самадзейнасць. Зразумела, што ўсё гэта вядзе да нівеліроўкі народнага мастацгва, страты рэгіянальнай адметнасці ці ўвогуле да яго заняпаду.
    Здавалася б, свой прыкметны ўклад у адраджэнне і развіццё народнага мастацтва павінны ўносіць сродкі масавай інфарма-цыі і асабліва друкаваная прадукцыя — адзін з найбольш дзей-сных сучасных сродкаў пераемнасці і засваення традыцый. На жаль, даводзіцца канстатаваць у цэлым несумненную шкоду гэтага сродку. Бяда ў тым, што навуковыя ці метадычныя пуб-лікацыі і выданні належнага ўзроўшо па розных відах трады-цыйнага народнага мастацтва Беларусі складаюць нязначны працэнт у моры безгустоўшчыны і антымастацтва, што запаў-няе сучасны кніжны рынак. Між тым у народзе яшчэ моцны давер да друкаванага слова, у многіх майстроў яшчэ не выпра-цаваўся імунітэт да ўзораў масавай культуры, што нрапаганду-юць яркія глянцавыя выданы, якія лезуці> на вочы ў кожнай кнігарні ці газетным кіёску. Таму асаблівая адказнасць кла-дзецца на тых, хто непасрэдна звязаны з працэсамі арганізацыі і функцыянавання розных форм бытавання і развіцця сучаснага народнага мастацгва. Мала быць дасведчанымі самім, важна ўмець тактоўна, ненавязліва і псраканаўча дапамагчы разабрацца сваім выхаванцам, усім, хто хоча ўнесці свой уклад у нацыянальную культуру.
    Ва ўмовах інтэнсіўных эканамічных, гандлёвых, інфарма-цыйных кантактаў культура Беларусі непазбежна адчувае ма-гутны ўплыў яе масавых відаў і стандартаў, што вядзе да страты яе нацыянальнай адметнасці і ў рэшце рэшт да засілля безгус-тоўшчыны і антикультуры. Народнае мастацтва з яго ярка вы-яўленым эстетичным харакгарам здольнае супрацьстаяць гэ-
    тым негатыўным працэсам, выконваць фуйкцыі зберажэння і сцвярджэння нацыянальных мастацкіх каштоўнасцей, садзей-нічаць выяўленню беларускім народам уласнай культурнай са-мабытнасці. Але ў сённяшніх умовах гэтая важнейшая галіна нацыянальнай культуры з такою роляй справіцца толькі пры актыўнай і рэальнай падгрымцы, зацікаўленым, пастаўленым на навуковую аснову кіраўніцтвам адзначанымі працэсамі.
    Яўген Сахута, доктар мастацтвазнаўсгва, прафесар
    330
    331
    Фестиваль фальклорнага мастацтва «Берагіня»
    Сярод вялікай колькасці фестыва-ляў аматарскай творчасці канца XX — пачатку XXI стагоддзяў, скіраваных на дзяцей і моладзь1, яскрава вылучаецца фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня»2. Ен адзіны ў краіне арыентаваны на аўтэнтычныя формы народнай культуры, выхаванне дзяцей, падлеткаў, навучэнскай і працоўнай моладзі сродкамі традыцыйнага мас-тацгва ва ўсіх яго каранёвых праявах.
    У агульнай дынамічнай сістэме «Берагіні» кожны фестываль (a іх праіТшло чатыры, пачынаючы з 1999 г.) мае свае характэрныя рысы. Разам з тым, усе яны аб’ядноўваюцца паводле асноўных базавых прынцыпаў.
    Яны маюць на мэце:
    •	ахову і захаванне рэііянальнай і лакальнай традыцыйнай народнай спадчыны;
    выконваюць задачи:
    •	выяўлення і вяртання ў практику разнастайных форм фальклорнай спадчыны свайго краю;
    • далучэння дзяцей, падлеткаў, моладзі да аўтэнтычных форм народнага мастацтва шляхам вуснага навучання;
    скіраваныя на сістэмную, шматузроўневую, комплексную і сумесную прану дзяржаўных органаў і ўстаноў культуры і адукацыі, а таксама зацікаўленых грамадскіх аргані-зацый;
    ставяць пытанні:
    стымулявання традыцыйных форм народнай культуры ў месцах іх натуральнага бытавання;
    фармавання каштоўнасных арыенціраў і грамадскай думкі ў кірунку асэнсавання зпачнасці традыцыйнага мастацгва ў сістэме беларускай і сусветнай культуры.
    Структуру фестываляў «Берагіня» складаюць аўтаномныя і ў той жа час узаемазвязаныя ўстойлівыя кампаненты, свое-асаблівыя комплексы (размова пра іх пойдзе ніжэй).
    Механізмамі рэалізацыі розных аспектаў Праекта абраны: калектыўныя і індывідуальныя формы творчасці, сістэмныя вертыкальныя (цэнтр — периферия) і гарызантальныя (установи культуры і адукацыі, гурты, ансамблі, асобныя выканаў-цы) сувязі.
    У фестывалі «Берагіня» спалучаюцца практычныя і тэарэ-тычныя аспекты: першыя — у форуме шматлікіх мастацкіх пра-яў, друіія — як навукова-практычныя канферэнцыі і фальк-лорныя чытанні3.
    Асноватворным ядром фестываляў з’яўляецца танец, які аб’ядноўвае вакол сябе асноўныя віды і жанры фальклорнага мастацтва, узаемадзейнічае з імі праз носьбітаў і спадкаемцаў аўтэнтычных традиций у прасторы і часе.
    Як аптымальная мадэль фестиваль разлічаны на два гады і складаецца з чатырох этапаў.
    Перши этап — працяглы па часе, складаны ў арганізацыі і сэнсава прынцыпова значны. Менавіта на гэтым этапе заклад-ваецца падмурак, на які потым абапіраецца ўся складаная бу-дова фестывалю.
    332
    У тэты перыяд на мясцовым узроўні — у агульнаадукацый-иых школах, дашкольных і пазашкольных установах, ва ўстано-вах клубнага тыну ажыццяўляецца шэраг мерапрыемстваў (у тым ліку фальклорныя, краязнаўчыя экспедыцыі) па выву-чэнні гісторыка-культурнай спадчыны свайго краю (абрадаў, звычаяў, харэаграфічнага, музычнага, дэкаратыўна-побытава-га мастацтваў і інш.)4.
    На. аснове выяўленых і адноўленых узораў аўтэнтычнага мастацтва (у асаблівасці каранёвых форм) вядзецца навучанне дзяцей (пачынаючы з дзіцячых садкоў) і моладзі народным танцам, карагодам, песням, гульням, ігры на народных музыч-ных інструментах, мастацтву ткацтва, традыцыйнай вышыўкі, салома-, лоза-, карункапляцення, пляцення паясоў, выразання выцінанак і ііппым рамёствам, характэрным для сваёй мясцо-васці.
    Дзеці разам з клубнымі работнікамі, настаўнікамі, бацькамі, кіраўнікамі масгацкіх калектываў вырабляюць-аднаўляюць сваімі рукамі этнічныя строі (касцюмы).
    Другі і трэці этапы ладзяцца па схеме, набліжанай да ўмоў заключных мерапрыемстваў рэспубліканскага фестивалю.
    Завяршаецца фестиваль традыцыйна ў гарадскім пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці і звычайна прымяркоўваецца да аднаго з вясенне-летніх народных свят.
    У заключных мерапрыемствах удзельнічаюць фальклорныя калектывы, ансамблі, асобныя выканаўцы (танцоры, спевакі, музыкі, апавядальнікі), творчая дзейнасць якіх грунтуецца на засваенні этнічнай культуры менавіта шляхам вуснага перай-мання.
    Мастацкія праграмы ўдзельнікаў фестивалю фармуюцца ў першую чаргу з адноўленых і бытуючых у мікрарэгіёне ўзораў каляндарнаіа (вясна-лета) і сямейна-родавага цыклаў, а такса-ма пазаабрадавых рознажанравых твораў (танцаў, песень, гульняў, найгрышаў, казак, былічак і інш.). Абавязковым тво-рам у праграме мае быць мясцовая полька.
    Змястоўная частка закупочных імпрэзаў фестывальнай сістэмы ўключае шэраг інавацыйных праектаў. А д н ы — як рухомыя складальнікі пэўных фестываляў: напрыклад, у Пср-шым (1999) — конкурс сямейных ансамбляў, выстаўкі стара-даўніх і ўзноўлені>іх фартушкоў, паясоў, народных касцюмаў Рудабельшчыны, калекцыі ручнікоў і абразоў з фондаў Веткаў-скага музея народнай культуры; у Другім — агляд-конкурс штандараў (своеасаблівых візуальных сімвалаў, мастацкіх зна-каў (эмблем) калектываў); у Чацвёртым — турнір салістаў — выканаўцаў твораў народнай спадчыны, выставы: «Берагіня» ў прасторы і часе» фотажурналіста беларускай газеты «Звязда» Яўгена Пясецкага, «Майстры і вучні» — студэнтаў і выклад-чыкаў факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучас-нага мастацтва Універсітэта кульіуры і мастацтваў. У заключ-ных імпрэзах Пятага фестивалю (2008 г.) — свята народнай творчасці Заходняга Палесся, мае быць рэалізавана праграма «Народная проза» — з трох намінацый: казка, скорагаворка, імправізацыя на зададзеную казкавую тэму) і інш.
    Д р у г і я праекты ў фестивальным коле з’яўляюпда асно-ватворнымі, базавымі, нанрыклад: конкурс танцавальных нар-выканаўцаў народных побытавых танцаў, навукова-практыч-ная канферэнцыя «Традьщыйная культура і дзсці», турнір фальклорных калсктываў
    Т р э ц і я — выступаюць своеасаблівай падсісгэмай, як, напрыклад, Рэспубліканскі экспериментальны праект «Танца-вальны фальклор і дзеці», 2001—2003 гг. Такімі ж самастой-нымі структурам! ў кантэксце Пяіага фестивалю (2008 г.) бу-дуць: Пяты рэспубліканскі конкурс танцавальных пар — выканаўцаў народных побыгавых танцаў, Друтірэспубліканскі турнір салістаў — выканаўцаў твораў народнай спадчыны, Чацвёртая рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Традьщыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхаван-ня». Адметнасць Пятага фестивалю «Берагіня» і ў тым, што яго заключныя мерапрыемствы пачнуцца з лютага месяца
    334
    2008 г. і будуць доўжыцца да чэрвеня таго ж года. Фінальная частка — «Турнір фальклорных калектываў» — пройдзе пад час Купальскага свята.
    Квінтэсенцыяй фестывальнага працэсу «Берапня» высту-пае конкурс танцавальных пар5 — акгыўная форма сацыяліза-цыі малодшага пакалення беларускага грамадства, з’ява над-звычай эмацыянальная, запальваючая, якая запамінаецца надоўга. Няпіедзячы на тое, што ў Пятым фестывалі, як ўжо адзначалася, конкурс вылучаны ў самастойны праект, асобныя ўзроставыя трупы будуць мець магчымасць выступіць у аднай-менным конкурсе ў рамках «Турніру фальклорных калекты-ваў». Да народных побытавых танцаў (асабліва ў Акцябрскім раёне) далучаюцца выхаванцы дзіцячых садкоў, дзеці малодшага школьнага ўзросту. Але ўдзельнікамі конкурснай практик! з’яўляюцца вучні 3—11-х класаў і моладзь. Сярод школь-нікаў конкурсы праводзяцца ў чатырох узроставых групах (3—4, 5—6, 7—8, 9—11 класы). Конкурсная праграма пра-дугледжвае выкананне мясцовых варыянтаў амаль 20 народных побытавых парных танцаў («Какетка», «Бабачка», «Мат-лёт», «Субота», «Падэспань», «Лысы», «Кракавяк» і інш.). Сярод абавязковых у кожнай узроставай групе — «Полька», «Лявоніха», «Мікіта» («Таўкачыкі», «Зайчык»),