• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    322
    323
    1999 годзе Закон «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь» ураўняў статус народнага мастацтва з прафесійнымі відамі мастацкай дзей-насці, звярнуў увагу дзяржавы на праблсмы народнага мастацтва, неабходнасць падтрымкі народных майстроў. Хоць закон аказаўся ў многім дэкларацыйны, але нельга адмаўляць яго га-лоўнае дасягненне — вылучэнне народнага мастацтва ў адзін з важнейших раздзелаў нацыянальнай культуры, а народных майстроў — у захавальнікаў традиций і масгацкіх гворцаў.
    Такія змены ў грамадскай свядомасці, пэўныя захады з боку дзяржавы прынеслі рэальныя вынікі. Адрадзілася забытая практика арганізацыі прадстаўнічых выставак народнага мастацтва, рэгулярнай з’явай у культурным жыцці краіны сталі такія новыя формы папулярызацыі гэтай галіны нацыянальнай культуры, як фестывалі, святы-конкурсы, агляды і інш. Літаральна на вачах сталі адраджацца і актыўна ўключацца ў культурны працэс мноіія яшчэ нядаўна практична забития рамёствы.
    Разам з тым з усёй відавочнасцю паўстала праблема навуко-вага аналізу гэтых пазітыўных працэсаў, вызначэння характару і асаблівасцей сучаснага народнага мастацтва. Нават павярхоў-ны погляд прыводзіў да высновы, што яно далёка не заўсёды адэкватнае «класічнаму», як бы мы не імкнуліся абсалютна дакладна паўтарыць колішнія ўзоры. У большасці выпадкаў яны ўжо страцілі ранейшы глыбінны сэнс і змест, як не вызна-чаецца ім, напрыклад, сучасная сцэнічная імітацыя традыцый-ных абрадаў і свят.
    Перш за ўсё, відавочна, што ў наш час роля і месца народнага мастацтва ў жыцці грамадства прыкметна змянілася. Тэн-дэнцыя абнаўлення ў большай ці меншай ступені была харак-тэрнай для народнага мастацтва на ўсіх этапах яго бытавання, аднак сёння ў сувязі з дынамічнымі зменамі ў грамадстве яна ўзмацнілася і паскорьшася, што абумовіла розныя формы яго сучаснага бытавання, характар асартыменту вырабаў, іх мас-
    тацкае вырашэннс, сістэму выгворчасці народным! майстрамі. У кожным разе, народнае мастацтва перш за ўсё пацвердзіла, што яно — не аб’ект музеефікацыі і кансервацыі, а жывая, натуральная, арганічная частка культуры любой эпохі, у тым ліку і нашага часу, якая ідзе ў нагу з ім і ў большай ці меншай ступені мяняе свой характар, сутнасць і змест.
    Пэўна, галоўная асаблівасць сучаснага народнага мастант-ва — амаль поўная страта калісьці асноўнай для яго бытавой, практычнай функцыі. Засталася ў мінулым раней досыць істотная аснова народнай творчасці. Магчымасць набыць адзенне, прылады працы, прадметы ўжытку, упрыгожанні, посуд і іншыя рэчы прамысловай вытворчасці здымае патрэбу ў іх уласнаручнььм вырабе. У пэўнай ступені колішнія практыч-ныя функцыі захавалі хіба толькі традыцыйныя формы ган-чарства, пляцення з лазы і сасновай лучыны, некаторыя віды дрэваапрацоўкі (напрыклад, выраб бандарнага посуду).
    Гэтыя аб’ектыўныя працэсы, аказаўшы прыкметны ўплыў на характар і машгабы народнага мастацтва і мастацкіх про-мыслаў, тым не менш не змаглі канчаткова выцесніць іх з сучаснага побьпу, прывесці да поўнага заняпаду, зрабіць набыт-кам мінулага, што песімістычна прадракалася яшчэ паўстагоддзя таму. I справа не толькі ў нашым сённяшнім свя-домым звароце да традиций як да нацыянальнага набытку, які патрабуе зберажэння і падтрымкі, але і ў інтуітыўным супра-ціўленні грамадскай свядомасці нівеліруючым праявам наву-кова-тэхнічнага прагрэсу і працэсам глабалізацыі, стандарты-зацыі, нівеліроўкі. Масавая прамысловая прадукцыя далёка не заўсёды вызначаецца неабходным узроўнем мастацкай насыча-насці, адпаведнасцю асаблівасцям менталітэту, душэўнай цеп-лынёю, непаўторнасцю, адухоўленасцю. Рукатворныя вырабы народных майстроў зноў аказаліся запатрабаванььмі, аднак ужо не столькі як бьггавыя, утылітарныя, колькі як дэкаратыў-ныя, мастацкія творы, а таксама як нацыянальна адметныя су-веніры. Паказальна, што ў гэтай ролі сёння могуць выкары-
    324
    стоўвацца нават традыцыйныя вырабы з пераважнай бытавой функцыяй, напрыклад, звычайны гліняны збан у якасці дэка-ратыўнай вазы для кветак, лыкавыя лапці або драўляная лыж-ка — у ролі сувеніраў.
    Такая прыкметная змена месца, ролі і прызначэння выра-баў сучасных рамёстваў і промыслаў, зразумела, не магла не ўнесці адпаведныя карэктывы ў іх характар, асартымент, формы і дэкор. На перпгы план вылучаюцца дэкаратыўныя, мас-тацкія задачы, утылітарнасць і функцыянальнасць нярэдка ўвогуле адсутнічаюць, як, напрыклад, у большасці ўзораў вы-цінанкі, аплікацыі саломай, глінянай, драўлянай, саламянай пластыкі, мастацкай апрацоўкі скуры, бяросты і інш. У сувязі з гэтым прыкметна ўзрастае дэкаратыўны бок вырабаў, нярэдка тыя ці іншыя віды дэкору набываюць рэчы, якія раней яго не мелі. Узмацненне дэкаратыўнага пачатку сведчьщь пра тое, што не функция, не зручнасць у карыстанні дыктуюць сёння форму вырабу, яго дэкаратыўнае вырашэнне, а перш за ўсё духоўныя, эмацыянальныя, мастацкія памкненні.
    Сучаснае народнае мастацтва прыкметна змяніла не толькі свой характар і прызначэнне. Змяніліся сфера яго бытавання, склад спажыўцоў і вытворцаў, што ў значнай сту-пені ўплывае і на асартымент, і на мастацкае вырашэнне вы-рабаў. У процівагу інтэнсіўнаму заняпаду ў традыцыйным вясковым асяроддзі адраджэнне народнага мастацтва і мас-тацкіх промыслаў адбываецца сёння ў горадзе, які больш востра ўсведамляе іх нацыянальна-культурную каштоўнасць, адраджае забытыя віды, інтэрпрэтуе іх у адпаведнасці з сучас-насцю і нярэдка вяртае вёсцы. Некаторыя адроджаныя віды (выцінанка, кавальства, саломапляценне, нізанне бісерам, апрацоўка скуры, бяросты) пакуль так і застаюцца пераважна гарадскімі.
    Пры ўсім тым варта канстатаваць, што народнае мастацтва даўно перастала быць масавай з’яваю. Працэсы скарачэння яго машгабаў прыкметна заявілі пра сябе ўжо ў сярэдзіне
    XX ст., да канца 1980-х гадоў традыцыі падтрымлівалі толькі адзінкавыя майстры старэйшага пакалення — апопінія заха-вальнікі рамесніцкіх сакрэтаў, перанятых натуральным шляхам ад продкаў. Апошнім часам ім на змену актыўна прыходзіць пакаленне маладых майстроў. Як правіла, тэта людзі адукава-ныя (нярэдка з мастацкай адукацыяй), якія свядома ставяць перад сабой заданы падгрымкі, адраджэння і развіцця трады-цыйных рамёстваў і промыслаў, засвойваюць іх тэхналогію, нацыянальныя і мастацкія асаблівасці звычайна з літаратуры, сродкаў масавай інфармацыі і інш. Генетычна не звязаныя з традыцыямі, яны могуць інтэрпрэтаваць іх досыць адвольна, што нярэдка пераводзіць такую творчасць у катэгорыю звы-чайнай самадзейнасці. Аднак па-ранейшаму асноўным вызна-чальным крытэрыем паняцця «народнае» з’яўляецца сінонім «традыцыйнае» -— ці ў амаль дакладным паўтарэнні, як, на-прыклад, у ткацгве, вышыўцы, ганчарстве, лозапляценні, ці пэўным чынам інтэрпрэтаванае, як, скажам, у саломапляценні, выцінанцы, кавальстве, апрацоўцы дрэва, скуры, бяросты і інш.
    Паколькі колішні механізм перадачы і пераемнасці трады-цый (на ўзроўні сям’і, ад бацькоў да дзяцей) сёння амаль Страчаны, на першы план вылучаюцца розныя «арганізаваныя» формы навучання: гурткі, студыі, школы, вучылішчы, курсы, семінары і інш. Асаблівую папулярнасць і пашырэнне набыва-юць дамы, цэнтры і школы рамёстваў, арганізаваныя ў боль-шасці раёнаў, а на Віцебшчыне — ва ўсіх раёнах вобласці. 3 асновамі традыцыйных рамёстваў знаёмяць у дзіцячых садах і сярэдніх школах, іх вывучаюць у сельскіх клубах, мастацкіх каледжах і нават вышэйшых навучальных установах. Вядома, такую зацікаўленасць можна толькі вітаць. У любым выпаду навучэнцы пранікаюцца ўсведамленнем каштоўнасці трады-цыйнай культуры, яе багацця, разнастайнасці, нацыянальнай адметнасці. Нярэдка авалоданне тым ці іншым рамяством ста-новіцца прафесійным заняткам.
    326
    Такім чынам, працэсы, звязаныя з характарам і бытаваннем сучаснага народнага мастацтва, сведчаць пра неадназначнасць, складанасць, шматаснектнасць з’явы. Адны яго віды захаваліся амаль без змяненняў у сваіх традыцыйных формах, другія, не знайшоўшы свайго месца ў сучасных культурных працэсах, сталі набыткам мінулага, трэція адрадзіліся з небыцця, набылі новае жыццё, пры гэтым прыкметна змяніўшы свой характар, формы, асаблівасці бытавання і прымянення. Ці не найбольш яркім прыкладам апошняга з’яўляецца саломапляценне — без перабольшання, самая яркая з’ява ў сучаснай народнай твор-часці. Увабраўшы, пераасэнсаваўшы і перапрацаваўшы вопыт папярэднікаў, сучасныя майстры саломапляцення змаглі выйсці на новы, значка болып высокі ўзровень у гэтай галіне творчасці: ад утылітарна-бытавых рэчаў і ўмоўна-сімвалічных вырабаў аграрна-абрадавага прызначэння — да сапраўдных твораў мастацтва. Широкую папулярнасць набыла таксама аплікацыя саломай па дрэве і тканіне. Літаральна апошнім часам з поўнага заняпаду адроджаны мастацкае кавальства, вы-цінанка, апрацоўка скуры, бяросты і інш. Прыкметна акрыяла лозапляценне, папулярнасцю карыстаюцца розныя віды тэк-стылю — ткацтва, вышыўка, карункапляценне, тэкстыльная мазаіка.
    I ўсё ж, адзначаючы відавочнае паляпшэнне сітуацыі ў гэтай галіне нацыянальнай культуры ў нашыя дні, неабходна аб’ектыўна ацэньваць усе аспекты гэтых працэсаў, што далёка не заўсёды дэманструюць сапраўды народнас мастацтва ці хоць бы нават увогуле мастацтва. На практыцы нярэдка за яго выдаюць ардынарную самадзейнасць або звычайнае рукадзел-ле, называюць уражальную дынаміку развіцця, рост колькасці майстроў і інш., што далёка не заўсёды адпавядае рэчаіснасці.
    Спрыяльныя ўмовы для творчай дзейнасці, прыкметны рост цікавасці да народнага мастацтва нярэдка прыцягваюць у гэтую сферу розных аматараў і ўмельцаў, якія авалодалі нека-торымі нескладанымі тэхналагічнымі прыёмамі таго ці іншага
    рамяства і лічаць сябе народнымі майстрамі, а сваю твор-часць— народным мастацтвам. Жылое асяроддзе, інтэр’еры грамадскіх збудаванняў, месцы адпачынку, гульнявыя і дзіця-чыя пляцоўкі аздабляюцца псеўданароднымі работамі, часам знешне падобнымі на ўзоры традыцыйнага народнага мастац-тва, алс пазбаўленымі яго глыбіннага зместу. У некаторых дамах і цэнтрах рамёстваў практыкуюцца вышываныя крыжы-кам натуралістычныя «карцінкі» сюжэтна-тэматычнага ці пейзажнага характару (звычайна перанятыя з замежных часо-пісаў), набіваныя іголкай безгустоўныя дываны, рэчы, вязаныя ў тэхніцы макрамэ, выпілоўванне з фанеры і іншыя нетрады-цыйныя, а то і ўвогуле антымастацкія віды творчасці, якія вы-даюцца за народнае масгантва, ствараючы яго аптымістычную карціну. Дзейнічаюць шматлікія курсы на навучанні розным рамёствам, якія пасля двух-трох месяцаў практычнага авало-дання тэхналогіяй таго ці іншага рамяства нават выдаюць па-сведчанні, якія пацвярджаюць надежную кваліфікацыю новаспечанага «майстра». Зразумела, што гэта вядзе да дэваль-вацыі паняцця «народнае мастантва».