Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
зю
Я хачу павесці размову пра фальклор у спецыфічным зна-чэнні гэтага паняцця як вербальнай культуры, але з улікам яе генетычнай і функцыянальнай сувязі і з іншымі відамі і родамі традыцыйнай народнай культуры.
Удакладненне паняцця фальклору як развітай мастацкай сістэмы мае не толькі тэарэтычнае значэнне, але і мастацка-практычную актуальнасць. Метадалагічная памылка былой (XIX — першая палова XX ст.) этнаграфіі, некаторых сучас-ных даследаванняў, урэшце, дылетанцкіх уяўленняў заключа-ецца, па-першае, у празмерным збліжэнні фальклору з архаіч-ным светапоглядам і міфалогіяй; па-другое, у поглядзе на фальклор толькі ў рэтраспектыўным аспекце, толькі ў яго вус-нььм бытаванні. Гэтую памылку дапускалі нават прафесійныя даследчыкі. Напрыклад, расійскі філосаф Майсей Каган уба-чыў у фальклоры толькі «сінкрэтычнае мастацкае дзейства першабьггнага грамадства». I ў адпаведнасці з гэтым памылко-вым пастулатам прапанаваў канцэпцыю адмірання фальклору1 . Грунтуючыся на такой памылковай пасылцы, ягоны зям-ляк, Гусеў, сцвярджаў, быццам бы «фальклорам сацыялістычнай эпохі становіцца самадзейная калектыўная творчасць любой сацыяльнай трупы народа»2. Нават талена-віты фалькларыст сацыяльна-гістарычнай школы Уладзімір Проп дапусціў збліжэнне развітага фальклору з міфалогіяй — аж да іх тоеснасці. «Міф і казка, — пісаў ён, — адрозніваюцца не па сваёй форме, а па сваей функцыі»3. Праўда, пазней тэты даследчык звярнуўся да эстэтычнага і структурнага аналізу ча-радзейных казак, даказваў умоўна-мастацкі сэнс казачных сю-жэтаў, дзе міфы і эмпірычныя рэаліі эстэтычна пераасэнсава-ны, і ў гэтым іх мастацкая прывабнасць4.
Канцэпцыя адмірання фальклору вынікае, па-першае, з рэтраспектыўнага збліжэння фальклору з архаічнай міфалогі-яй; па-другое, з дагматычнага погляду на фальклор як толькі вусную творчасць; па-трэцяе, з арыентацыі толькі на тую час-тку грамадства, якая пакуль што адарвалася ад каштоўнасцей
традыцыйнай народнай культуры. У першым выпадку фальк-лор ж развітая мастацкая сістэма атаясамліваецца з яе міфала-гічнымі і рэлігійнымі архетыпамі. У друіім выпадку не ўлічва-юцца новыя сацыякультурныя ўмовы бытавання фальклору, калі страты ад затухания фальклорнай творчасці часткова кам-пенсуюцца выхадам яе на прафесійны ўзровень і на сродкі масавай інфармацыі: спачатку ў форме літаратурных і музыч-ных фіксацый, дакладным апісаннем харэаграфіі і абрадаў, а пазней таксама сродкамі электроннага дэпаніравання і распаў-сюджання. Урэшце, у трэцім выпадку аўтары канцэпцыі адмі-рання фальклору не ўлічваюць працэсаў адраджэння класіч-ных тыпаў культуры і ўзроставай цыклізацыі ў аўдыторыі, калі на пэўных стадиях жыцця чалавек звяртаецца да сваіх быцій-ных і духоўна-творчых каранёў.
Захаваная такім чынам фальклорная спадчына актуалізуец-ца метадамі мастацка-практычнай фалькларыстыкі, тэарэтыч-най і метадычнай распрацоўкі гэтых метадаў. Яе задача — па-ступовая актуалізацыя класічных відаў народнай творчасці як развітай мастацкай сістэмы, увядзенне яе ў кантэкст сучаснай масгацкай культуры. У гэтььм творчым працэсе выкарыстоўва-юцца не толькі захаваныя ў сучасным побыце і народнай памяти фрагменты вуснай і візуальнай (абрады, харэаграфія, музыка) народнай творчасці, але ўвесь корпус запісаных і дэпаніраваных твораў фальклору з улікам яго нацыянальнай самабытнасці і рэгіянальных варыянтаў.
У адрозненне ад міфалогіі, якая сёння страчвае сваю містычную сутнасць і набывае эстэтычныя функцыі, фальклор у сваёй класічнай завершанасці — гэта развітая мастацкая сістэма, заснаваная на распрацоўцы міфічных, біблейскіх, хрысціянскіх архетыпаў у кантэксце актуальных жыццёвых праблем, народных ідэалаў. Міфалагічныя сюжэты і в образы набываюць тут сэнсы эстэтычных і этичных каштоўнасцей, паэтьгчных тропаў, віртуальных рэалыіасцяў. Адбываецца ўзае-мадзеянне і ўзаемапранікненне фальклору і прафесінай мас-
312
313
тацкай творчасці. Прафесійныя творцы (не толькі рэалісты, але таксама мадэрністы і постмадэрністы) па-свойму, у кантэк-сце сваіх метадаў і сваёй стылістыкі шырока карыстаюцца фальклорам як крыніцай, якая надае іх творчасці нацыяналь-нае аблічча. 3 іншага боку, з даўніх часоў адбывалася фалькла-рызацыя папулярных узораў прафесійнай творчасці, увядзен-не яе сюжэтаў, вобразаў у кантэкст фальклорных твораў5.
Звод твораў класічнага беларускага фальклору харакгары-зуецца шырокім вар’іраваным диапазонам эстетичных катэго-рый, паўнатой паэтычных тропаў. Традыцыйная народная кулі>тура — першая форма эстэтычнага засваення і мастацкага выяўлення быцця і культуры. Архаічныя типы культуры (міфапаэтычная творчасць) характарызуюцца аксіялагічным сінкрэтызмам — адзінствам практычна-жыццёвых (утылітар-ных), этичных, рэлігійных і эстэтычных каштоўнасцей — ка-рыснага, прыгожага, добрага і святога. Можна гаварыць пра вітаісцкую (або віталісцкую) сутнасць народнай эстэтыкі (ад лацін. Vita — жыццё). Універсальнае дабро ў ёй — усё, што нараджала і захоўвала жыццё на зямлі. А злом аказаліся про-цілеглыя жыццю з’явы і падзеі. Усеагульным дабром і крыні-цай жыцця ёсць святло — крыніца жьщця.
У міфалогіі і ранніх формах рэлігіі адбылася сакралізацыа жыццядайных сіл прыроды — сонечнага святла, зямлі, вады. Сімволіка святла ёсць у новазапаветным адкрыцці Бога як Слова — Логаса: «У ім было жыццё, і жыццё было святлом людзсй. I святло ў цемры свсціць, і цемра не агарнула яго» (Ян 1:1—5). Міфапаэтычны вобраз святла, яго дабра і красы пе-райшоў у біблейскую інтэрпрэтацьпо гэтага паняцця. Першы акт светатварэння, паводле Бібліі — аддзяленне святла ад цемры. У перакладзе Ф. Скарыны этычнае паняцце бьщця як дабра набило эстэтычны сэнс: «В начале сотворил Бог небо и землю. Земля же бе неплодна и не украшена <...> И рече Бог, да будеть свет. И виде Бог свет яко добро, и разлучи Бог межи светом и межи тьмою, и нарече свет день и тьму нощ».
Чырвоны (красны) колер крыніцы святла набыў значэнне прыгажосці, красы. Поруч з сонцам, месяцам, зоркамі вітаісцкім сімвалам красы сталі золата, серабро, дарагія ка-менні; зялёны колер — сімвал красавання І вясенняга адра-джэння природы (рэфрэн вясенніх песняў «Вясна красна на ўвесь свет», зачины калядных песняў «красна, красна каліна ў лузе // Красней таго Мар’я ў маткі, // Па двару хадзіла — увесь двор красіла, //У сені ўвайшла — сені свецяцца, //А да цэрквы ўвайшла, як зара ўзышла...»). Прыгажосць і гарма-нічнасць малых жанраў фальклору выяўляецца ў дасціпнасці і вытанчанасці выказвання, напрыклад, загадка «Божую хвалу за хвост цяпіу» (Царкоўны звон).
Катэгорыя ўзнёслага шматгранна выявілася ў велічальных і віншавальных песнях, прымеркаваных да каляндарных (Каля-ды, Вялікдзень) і сямейных (радзіны, вяселле) абрадаў. Сціплы сялянскі падворак у шчадроўскіх песнях падвышаецца да ка-зачнага палаца, напрыклад: «Багаты двор... Пятра дом. // Каля яго двара ўсё шаўковая трава, // Усё шаўковая трава, усё жалезны тын <...>// На яго двары ды чатыры церамы стаяць: //У першы цераму ясны месяц, // Другі церам — ясная зара, // Трэці церам — дробны звёздачкі, // Чацвёрты церам — буён вецер: // Ясны месяц — сам гаспадар, // Ясная зара — яго жана, // Дробны звёздачкі — яго дачупікі, // Буён вецер — яго сын».
Узнёслая лексіка і танальнасць дамінуюць у жніўных песнях, напрыклад: «Жыта пажалі, //У копы паклалі. // Ой, часта, густа // На небе звёзды, // Ой часцей, гусцей // На полі копы» («Павейце, ветрык»). У валачобных песнях ся-лянскі двор ператвараецца мастацкай фантазіяй у палац, які «між азёр стаіць на пагурачку». У ім «шулы точаныя, пазалоча-ныя», на падворку «паня ходзіць, залатыя ключи ў руках носіць». Узнёслы настрой на Вялікдзень акцэнтуецца рэфрэ-намі: «Христос уваскрос на ўвесь свет!», «Вясна красна на ўвесь свет!».
314
Традыцыйиая народная культура арыгінальна выявіла ўвесь диапазон камічнага, асабліва ў чарадзейных казках і казках пра жывёл, камічна арыентаваных легендах, паданнях, выслоўях, прыказках і прымаўках, загадках, у сямейна-абрада-вых песнях, гульнях і танцах карнавальнага тыпу. Народнай культуры падуладныя ўсе віды камічнага — ад мяккай іроніі, гумару, пародыі, гратэску да сатыры, карыкатуры, сарказму. Адрозненне камічнага ад інпіых эстэтычных катэгорый — яго выключна людскі змест. Прырода ў разнастайнасці свайго бьщця, шматлікіх жывых істотаў мае свае прыгожыя, узнёс-лыя, трагічныя, нізкія і брыдкія аспекты. Смешнай яна бывае толькі на аналогіі з людскім жыццём. Гэтую спецыфіку каміч-нага дасціпна выявілі казкі пра жывёл у выніку тэатралізаванай устаноўкі казачнікаў на смешнае, экстрапаляцыю паводзін, учынкаў і калізій людзей на жывёл і птушак. Камічны эфект узнікае ў выніку мастацкага сумяшчэння людскога і жывёльна-га ладу жыцця.
Паводле даследчыка еўрапейскай народнай культуры Міхаіла Бахціна, гратэскавы смех і травестацыя — спецыфіч-ныя прыёмы фальклорнай творчасці, генетычна звязанай з карнавальнай культурай6. На эстэтыцы гратэскавага смеху і травестацьгі грунтуюцца анекдоты, небыліцы, шмат прыказак, прымавак, чарадзейных казак і легендаў. Камічнае ў фалькло-ры нярэдка кантамінуецца з трагічным, ствараіочы трагікаміч-ныя вобразы і сюжэты. Захаваліся циклы чарадзейных казак на матывы так званага сарданічнага смеху (смех над смерцю і нябожчыкам). Яны сведчаць пра віртуальны свет казкі. Разам з тым тут ёсць аліозіі на даўнія язычніцкія абрады камічнага рас-стання са смерцю.
На этапе класічнага квітнення аўтэнтычнай народнай культуры склалася дасканалая паэтыка фальклору. Паводле кампа-зіцыі сюжэтныя творы (казкі, апокрифы, паданні, быліны, легенды, балады, народны тэатр) бываюць аднафабульныя (падзеі адбываюцца толькі ў часе і прасторы адной сюжэтнай
лініі з адным або некалькімі матывамі) і шматфабулыіыя (кан-тамінацыя некалькіх фабул, сюжэтных ліній). Да аднафабуль-ных твораў адносіцца большасць казак пра жывёл, былічкі, анекдоты, балады. Большасць чарадзейных казак і спектаклі паводле народных драм складаюцца з некалькіх кампазіцыйна злучаных сюжэтных ліній, напрыклад, казкі «Тараіурка», «Ка-валь», «Прыгажуня жонка».
Склаліся кананічныя тылы вербальных і візуальных жанраў фальклору, асабліва казкі, абрадавыя песні, балады, трады-цыйныя народный і фалькларызаваныя класічныя танцы. У фальклоры багата выкарыстаны разнастайнасць паэтычных тропаў — простых (эпітэты, параўнанні) і складаных (алего-рыя, гіпербала, гратэск, іронія, метанімія, мет'афара, перифраза, сімвал, сінекдаха). Багацце тропаў абумовіла метафа-рычную стылістыку вербальных жанраў фальклору. Стыль аўталагічны (бязвобразны) тут сустракаецца рэдка, пераважна ў другасных і рэдуцыраваных формах фальклору, сведчьщь пра спрашчэіше фальклорнай класікі.