Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
Наступствамі такой устаноўкі з’яўляюцца:
• адсутнасць сістэмнага падыходу да стварэння канцэпцыі культурнай палітыкі ў адносінах нематэрыяльнай культурнай спадчыны на ўзроўні рэгіёнаў і, адпаведна, праграм яго аховы і захавання;
• адсутнасць каардынацыі і кааперацыі ў дзейнасці ўста-ноў культуры і адукацыі, накіраваных на ахову, захавапне, вы-вучэнне і арганізацыю пераемнасці нематэрыяльнай культурнай спадчыны;
• прафесійная непадрыхтаванасць работнікаў культуры да працы з нематэрыяльнай культурнай спадчынай;
• кансерваіызм і інергнасць устаноў культуры, якія не паспя-ваюць аператыўна рэагаваць на змену сітуацый у сваёй сферы.
У цэлым, абодва варыянты завяршэння майго слова — гэта два бакі адзінага працэсу дынамікі культуры, працэсу склада-
нага, працяглага і супярэчлівага. У дыялогу культур сельскай і гарадской голас першай павінен быць чутны ясна і выразна. Для Беларусі гэта будзе зарукай таго, што ў Рэпрэзентатыў-ным спіску ЮНЕСКА нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва беларуская традиция будзе увесь час абнаўляцца і папаўняцца.
Літаратура
1. Можейко 3. Аутентичный фольклор в современном мире: пути выживания и критическая грань исчезновения // Народная культура ва ўмовах сучасных пе-рамен у розных рэгіёнах Еўропы: Матэрыялы VI Еўрап. канф. Міжнар. арг. па нар. творчасці (IOV), 23—26 верас. 1997 г. Мн., 2000. С. 15.
2. Палажэнне аб аутентичным фальклорным гурце ў Рэспубліцы Беларусь // Веснік Беларускага дзяржаў-нага інстытута праблем культуры. Мн., 2001.
3. Рэкамендацыі па ахове, захаванні, пераемнасці і папулярызацыі беларускага аўтэнтычнага фальклору // Аператыўная інфармацыя па праблемах культуры і ма-стацтва. Мн., 2001.
Тамара Варфаламеева, кандидат мастацтвазнаўства
298
299
Прававыя асновы аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь
Ахова гісторыка-культурнай спадчыны, рацыянальнае выкарыстанне культурных каштоўнасцей — неад’ем-ная ўмова ўстойлівага сацыяльна-эка-намічнага развіцця дзяржавы. У сучас-ны перыяд гэтыя пытанні маюць асаблівае значэнне, што абумоўлена эканамічнымі пераўтварэннямі, зме-намі чалавечага светапогляду, пэўнай пераацэнкай каштоўнасцей. Вопыт гістарычнага развіцця чалавецтва свед-чыць, uno менавіта ў такі час культур-ныя каштоўнасці найбольш безаба-ронныя перад грамадскімі навацыямі, што вядзе да іх перайначання ці нават і фізічнага знішчэння. Вялікую небяс-пеку мае кантрабанда старажытных прадметаў, так званага антыкварыяту.
Эфектыўныя мерапрыемствы па прадухіленню негатыўнага ўздзеяння на гісторыка-культурныя каштоўнасці могуць ажыццяўляцца толькі з улікам безумоўнага выканання адпаведных
прававых норм, падрыхтоўка якіх заснавана на багатым міжнародным і нацыянальным вопыце аховы спадчыны.
Станаўленне справы аховы старажытнасцей прайшло скла-даны і шматвяковы шлях, на якім вьщзяляюцца перыяды ўзнікнення, станаўлення, развіцця, заканадаўчага афармлення, канкрэтнай правапрымяняльнай практыкі.
Значную ролю ў станаўленні нацыянальнага заканадаўства аб ахове спадчыны адыгрывае Арганізацыя Аб’яднаных Наций па пыганнях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).
У дзейнасці ЮНЕСКА па ахове спадчыны асаблівае месца мае норматворчая дзейнасць, якая і заключаецца ў распрацоў-цы і прыняцці канвенцый, рэкамендацыі і пратаколаў па іх выкананні. Другім накірункам работы арганізацыі з’яўляецца садзейнічанне развіццю міжнароднага навуковага супрацоўні-цтва па пытаннях захавання і рэстаўрацыі помнікаў.
Міжнародная норматворчая дзейнасць у справе зберажэн-ня кулыурных каштоўнасцей пачалася, бадай, з Гаагскіх кан-венцый, датаваных 29 ліпеня 1899 г. і 18 кастрычніка 1907 г., прадоўжана Вашынгтонскім пактам ад 15 красавіка 1935 г., ідэі якіх увасобіліся ў Канвенцыі і пратаколах да яе, падпі-саных у Гаазе 14 мая 1954 г. Усе яны датычаць абароны кулыурных каштоўнасцей у выпадку ўзброеных канфліктаў.
Надзвычай важным дакументам ЮНЕСКА, які датычьщь пьп'анняў зберажэння спадчыны, з’яўляецца Канвеицыя аб мерах, пакіраваных на забарону і папярэджанне незакон-нага вывазу, увозу і перадачы права ўласнасці на культур-ныя каштоўнасці, принятая 14 лістапада 1970 г.
Выключнае значэнне мае Канвеицыя аб ахове сусветнай культурнай і прыродпай спадчыны, принятая Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 16 лістапада 1972 г.
Усе гэтыя три канвенцыі і два пратаколы да Гааг зкай канвен-цыі, паслядоўна ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь, аказва-юць значны ўплыў на справу аховы спадчыны, у тым ліку і на ўдасканаленне заканадаўчай яе базы. У апошнія гады адпавед-
300
301
нымі Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі зацверджаны Канвенцыя аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны і Канвенцыя аб ахове і заахвочванні культурнага самавыяўлення.
Важнымі ў справе аховы гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляюцца рэкамендацыі ЮНЕСКА, якія датычаць розных накірункаў гэтай дзейнасці: прынцыпаў міжнароднай рэгла-ментацыі археалагічных раскопак, у т.л. падводнай археалогіі (1956 г.), захавання прыгажосці і адметнасці краявідаў (1962 г.), мер забароны і папярэджання незаконнага вывазу, увозу і перадачы правоў уласнасці на кулыурныя каштоўнасці (1964 г.), абароны культурных каштоўнасцей пры правядзенні грамадскіх або приватных работ (1968 г.), аховы сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны на нацыянальным узроўні (1972 г.), міжнароднага абмену культурным! каштоўнасцямі (1976 г.), аховы рухомых каштоўнасцей (1978 г.) і іншыя.
Пытаннямі аховы культурных каштоўнасцей займаюцца некаторыя іншыя неўрадавыя арганізацыі, заснаваныя ЮНЕСКА. У іх шэрагу Міжнародная рада помнікаў і выдат-ных мясцін (ІКАМОС), устаноўчы кангрэс якой адбыўся ў ліпені 1965 г. Асноўнай функцыяй гэтай арганізацыі з’яўляец-ца сусветнае аб’яднанне архітэктараў і тэхнічных спецыялістаў у справе захавання помнікаў даўніны дзеля пашырэння навуко-вых падыходаў да аднаўлення і зберажэння архітэктурнай спадчыны. Не менш важнай па значэнні арганізацыяй з’яўля-ецца, бадай, Міжнародны даследчы цэнтр захавання і рэстаў-рацыі культурнага набьггку (ІККРОМ).
Базавыя прынцыпы захавання і рэстаўрацыі архітэктурнай спадчыны былі вызначаны і прыняты на Міжнароднай кан-ферэнцыі па рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры, якая прайшла ў 1931 г. у Афінах. Важнейшае яе палажэнне за-ключаецца ў тым, што характар знешняга аблічча гарадоў па-вінен паважацца, асабліва ў супастаўленні са старажьггнымі помнікамі. Гэты дакумент з’явіўся рэакцыяй на імклівую ма-дэрнізацыю гарадскога асяроддзя.
На Венецыянскім каигрэсе (1964) было пашырана патраба-ванне зберажэння акружэння помніка — тое, што сёння мы называем зберажэнне асяроддзя яго існавання. Тым самым удзель-нікі кангрэса разглядалі помнік не асобна, а разам з бліжэйшым атачэннем. Важнейшым дакументам, принятым на кангрэсе, стаў тэкст «Міжнароднай хартыі захавання і рэсгаўрацыі помнікаў і мясцін» або Венецыянскай хартыі. У ім сфарму-ляваны тэарэтычныя прынцыпы і прапановы, якія датычаць кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў, правядзення археалагічных раскопак. Адна з важнейших высноў Венецыянскай хартыі зводзіцца да выслоўя «Рэстаўрацыя заканчваецца там, дзе пачы-наецца гіпотэза». Гэтым падкрэслівалася дапушчальнасць рэс-таўрацыі ў выключных выпадках, калі яна прадыктавана неаб-ходнасцю зберажэння помніка, нры гэтым рэстаўрацыйныя работы не павінны парушаць ранейшых субстанцый і мусяць абапірацца на доказныя дакументы. Усялякія новаўнясенні ў аб’ект спадчыны павінны залежаць ад архітэктурнай кампазіцыі і вызначацца характарнымі рысамі эпохі іх стварэіпія.
Напластаванні розных перыядаў належыць захоўваць. Уз-ноўленыя часткі павінны быць гарманічна ўзгоднены з по-мнікам, адрозніваючыся, аднак, ад аўтэнтычных частак так, каб рэстаўраці>ія не фальсіфікавала масгацкі і гістарычны воб-раз помніка. Абавязковай умовай работ па рэстаўрацыі, кан-сервацыі і археалагічных даследаваннях павінна быць іх падра-бязнае дакументальнае афармленне з вельмі пажаданай публікацыяй гэтых матэрыялаў.
Працягам Венецыянскай хартыі стала Міжнародная хартия па ахове гістарычных гарадоў», принятая ў 1987 г. у Вашингтоне, што і дало ёй назву Вашьпптонская хартия. Яна развівае некаторыя палажэнні рэкамендацый ЮНЕСКА 1976 г. адносна аховы гістарычных або традыцыйных ансамб-ляў і іх ролі ў сучасным жыцці.
У Вашынгтонскай хартыі ахова гістарычных гарадоў раз-глядаецца ў якасці мер, неабходных як для абароны, кансерва-
302
303
цыі і рэстаўрацыі тэтах гарадоў, так і пастаяннага развіцця і гарманічнага прыстасавання да сучаснага жыцця.
Ахова гістарычных гарадоў і кварталаў можа быць дзейс-най, калі стане неад’емнай часткай адзінай палітыкі эканаміч-нага і сацыяльнага развіцця і будзе ўлічвацца ў тэрытарыяль-ных і горадабудаўнічых планах усіх узроўняў.
Важным фактарам належнай арганізацыі работ у стара-свецкім горадзе і далсйшага яго ўтрымання з’яўляецца шыро-кае інфармаванне грамадскасці.
У апошнія гады занверджаны Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай спадчыны і аб ахове і заахвочванні разна-стайнасці форм культурнага самавыяўлення, якія ўступілі ў сілу для Беларусі адпаведна 20 красавіка 2006 г. і 18 сакавіка 2007 г.
Апроч названых важнейших нарматыўных і метадычных міжнародных дакументаў, широкую вядомасць маюць Нарскі дакумент адносна аўтэнтычнасці аб’ектаў спадчыны, Фларэн-ційская хартыя аб зберажэнні гістарычных садоў і інш. Для Беларусі і нашых суседзяў немалаважнымі ў арганізацыі ме-рапрыемстваў па ахове спадчыны з’яўляюцца Нерынгская рэзалюцыя 1997 г., якая датычыць комплекснага захавання гістарычных гарадоў, і Рыжская хартыя 2000 г., прысвеча-ная гістарычным рэканструкцыям. Абодва дакументы падрых-таваны спецыялістамі аховы спадчыны Беларусі, краін Балтыі і Украіны з удзелам экспертаў ІКАМОС і ІККРОМ. Іх значэнне абумоўлена спецыфікай развіпда рэспублік былога СССР ва ўмовах XX стагоддзя, калі адбываліся значныя разбурэпні ў часы ваенных ліхалеццяў і з прычыны валюнтарысцкіх рашэн-няў па перайначванні гістарычнага асяроддзя.
Міжнародныя нарматыўна-прававыя дакументы адыіралі і адыгрываюць істотную ролю ў станаўленні і развіцці нацыя-нальнага заканадаўства па ахове спадчыны.
3 абвяшчэннем незалежнасці Беларусі пачаўся новы этап заканадаўчага афармлення дзейнасці па ахове гісторыка-куль-турнай спадчыны.