• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    2005 г.
    264
    Справа жыцця
    265
    У 1982—1996 гадах я працаваў першым намеснікам міністра культуры Беларусі і па сваіх службовых абавяз-ках меў шмат цікавых кантактаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Сам культурны напрамак дзейнасці спрыяў гэ-таму. У тыя гады мы ў міністэрстве шмат надавалі ўваіі пашырэнню му-зейнай і бібліятэчнай справы, рэстаў-рацыі і рэканструкцыі архітэктурных помнікаў і прыстасаванню іх пад мэты пашырэння музейных экспазіцый.
    Менавіта ў той час пачаліся наши каіггакгы з беларусамі Беласточчыны: узмацнілася сувязь паміж адукацый-нымі ўстановамі і кулыурніцкімі супол-камі, патроху наладжвалася дапамога беларускай дзяржавы суайчыннікам у Польшчы.
    Аднойчы ў дзверы майго міністэр-скага кабінета пастукаўся і, як кажуць, без папярэдняга даклада зайшоў ужо немалады чалавек і прадставіўся: «Я — Майсеня. Я з Гайнаўкі, што ў Польшчы. Займаюся будаўніцтвам цэнтра і музея беларускай культуры ў нашым горадзе».
    Прызнаюся шчыра, я да гэтай сустрэчы вельмі мала ведаў аб дзейнасці Беларускага грамадскага аб’яднання Беласточчы-ны, іншых суполак беларусаў у Польшчы. Верагодна, таму што кантакты з імі адбываліся ў асноўным праз Міністэрсгва за-межных спраў і адпаведныя аддзелы тагачаснага Савета Міністраў Беларускай ССР. Не спрыяла пашырэнню такіх кані'актаў і цэнтралізаваная ў СССР палітычная і фінансава-гаспадарчая сістэма: пры ёй мала было аднаго жадання нечым дапамагчы сваім суайчьшнікам у суседняй дзяржаве, трэба было ў гэтым пераканаць Маскву і праз яе, альбо нейкім чы-нам у абыход яе, падтрымаць іх у нялёгкай справе захавання сваёй нацыянальнай адметйасці — тым, чым і займаліся многія нашы сябры на Беласточчыне, і сярод іх — Канстанцін Міка-лаевіч Майсеня.
    Усё, што я зараз выказваю, сведчыць аб тым, з якімі вялікімі цяжкасцямі сустракаўся шаноўны Канстанцін Майсеня ў калі-дорах улады Беларускай ССР у той час. Саўмін БССР, Дзярж-план, Дзяржснаб, міністэрствы адукацыі, культуры, замежных спраў — колькі япічэ ўстаноў, ведамстваў трэба было прайсці яму, каб дабіцца той дапамогі, на якую ён разлічваў як наш суайчыннік і дырэктар адзінага культурнага цэнтра за межамі краіны-метраполіі. I далёка не ўсюды яму адчыняліся чыноў-ніцкія дзверы «без папярэдняга даклада».
    Дзівуешся, як толькі яму хапала цярплівасці кожнаму чы-ноўніку паўтараць той аповед, што выслухаў і я ў сваім кабіне-це: пра беларусаў і Гайнаўку, пра дзейнасць беларускіх суполак і іх імкненне захаваць сваіо нацыянальную адметнасць, мову. Гэта — пра агульнае становішча, а потым — аб канкрэтных цяжкасцях: матэрыяльна-тэхшчным і фінансавым забеспячэн-нем, мастацкім афармленні будучай экспазіцыі музея і гэтак далей.
    Цярплівасці адной, безумоўна, было мала. Трэба бьшо мець характарнуіо настойлівасць, гэткую ўпартасць дасягнуць пастаўленай мэты — пераканаць, а не ўдасцца — абысці ўсе
    266
    267
    пасткі сістэмы дзеля вырашэння пастаўленага пытання. Упэў-нены, што менавіта гэтымі здольнасцямі і валодаў паважаны дырэктар Майсеня. Яму верылі і пад яго імя выдавалі гарантыі і Савст Міністраў, і міністэрсгвы тагачаснай Беларусі.
    Мне асабіста давялося япічэ некалькі разоў сустракацца са спадаром Канстанцінам у Гайнаўцы, абмяркоўваць з ім пы-танні зместу і афармлення будучага музея.
    Кампетэнтнасць, дасведчанасць яго ў такіх, здавалася б, спецыфічных справах здзіўляла. Але ж абставіны прымушалі Майсеню быць, як ён казаў: «Я і жнец і на дудзе ігрэц».
    Нарэшце, 9 верасня 2006 года падчас адкрыцця выставы, прысвечанай беларускаму песняру Якубу Коласу, я ўбачыў справу сэрца і рук усімі намі паважанага Канстанціна Мікала-евіча Майсені завершанай. Я не ўбачыў пры гэтым толькі яго самога — цяжкая хвароба прыкавала яго да бальнічнага ложка. Шкада.
    Хачу пажадаць яму самага галоўнага, чаго яму зараз не ха-пае, — быць здаровым і моцным духам.
    2006 г.
    Ён быў сваім...
    Да 90-годдзя з дня нараджэння
    П.М. Машэрава
    Знайсці тэму, каб памянуць добрым словам першага сакратара ЦК КПБ Пятра Міронавіча Машэрава ў дзень яго 90-годдзя, мне не давялося доўга шукаць. У маім архіве захоўваецца план-схема аднадзённага палёту з ім, можна сказаць, краязнаўчай ван-дроўкі.
    Схема тая зроблена вельмі прымі-тыўна, маёй рукой (на здымку). На ёй пазначаны маршрут, час вылету і пры-зямлення верталёта ў намечаных зара-ней пунктах. Дзень палёту — 2 верас-ня 1976 года, мэта — натхніць вядомага майстра кінематографа Эле-ма Клімава стварыць фільм на партизанскую тэму.
    Не многія памятаюць ужо пра той фільм, які Э. Клімаў назваў «Ідзі і глядзі». Фільм атрььмаўся спрэчны па трактоўцы самога партызанскага руху і адназначна не быў приняты былымі партызанамі і падпольшчыкамі. Клімаў-
    268
    269
    скае бачанне вайны — псіхалагічная драма з адліостраваннем моцных і слабых бакоў чалавека, які трапіў у абставіны трагедыі ўсяго чалавецгва. Яно было ўзмоцнена амаль сюррэалістычным аператарскім адлюстраваннем, што прывяло ўрэшце да адмоў-най рэакцыі тутэйшага беларускага партызанска-партыйнага кіраўніцтва. Але гэта ўсё было пасля.
    Па запрашэнні Пятра Міронавіча Элем Клімаў прыехаў у Мінск, каб разам з ім, былым партызанскім камандзірам, віда-вочцам і ўдзельнікам тых трагічных падзей, слухаючы яго, на-ведваючы месцы баёў, атрымаць уражанні, якія б дапамаглі стварэнню фільма «Ідзі і глядзі» (рабочая назва — «Забі Пт-лера»),
    Літарны верталёт, які камплектаваўся маскоўскім экіпажам і быў замацаваны за П.М. Машэравым як кандидатам у члены Палітбюро ЦК КПСС, падняўся ў паветра з мінскага аэра-порга ў 10 гадзін 30 хвілін 2 верасня 1976 года. На яго борце, акрамя П.М. Машэраша і Э. Клімава, былі загадчык аддзела культуры Аляксандр Петрашкевіч, я — у той час інструкгар гэтага ж аддзела, ахоўнік Маніэрава. Экіпаж складаўся з 3 ча-лавек: 2 пілоты і бортправадніца. Верталёт — звычайны МІ-6 з пераабсталяваным салонам — для зручнасці працы меў па бартах два столікі, мяккі дыван уздоўж борта і крэслы, прыма-цаваныя да падлоіі. На жаль, роў вінтоў у час налёту моцна замінаў, і далёка не ўсё было чуваць з таго, пра што гаварылі (звычайна крычалі) Машэраў і Клімаў, якія сядзелі насупраць адзін аднаго. Каля Ушачаў, на мемарыяльным комплексе «Прарыў» (там, дзе ў 1944 годзе адбыўся прарыў парты-занскімі аб’яднанымі сіламі фашысцкай блакады), да нас далу-чыўся першы сакратар Віцебскага абкама КПБ С.М. Шабаш оў.
    Як я заўважыў, П.М. Машэраў за ўвесь час палёту пры-трымліваўся адной, відаць, добра прадуманай ім лініі — хацеў уразіць Клімава велізарнымі ахвярамі, якія нанесла Беларусь за час акупацыі. Ён нават менш засяроджваў уваіу кінематагра-
    фіста на баявых дзеяннях партизан, а расказваў пра страты з ліку мірных жыхароў. I літаральна «сыпаў па памяці» лічбамі страт на асобных вёсках Віцебшчыны, якія былі спалены разам з дзецьмі, жанчынамі, старымі. Пры гэтым фенаменаль-ным экскурсе я паспеў запісаць толькі назву вёскі Гуйды (у родным яму Расонскім раёне), дзе загінула каля 90 чалавек. Успомніў Пётр Міронавіч (калі ляцелі над Асвеяй) вёскі Абра-зеева і Гарадзішча (апошняя была спалена фашыстамі разам з 60-цю мірнымі жыхарамі). Па-праўдзе, пасля такога эмацыя-нальнага аповеда (умеў тэта рабіць Машэраў!) у Клімава павін-на было скласціся ўражанне, што пад верталётам была не зям-ля, населеная людзьмі, а спрэе — пустка.
    Там, дзе мы прызямляліся, нас ніхто не чакаў, маршрут тры-малі ў сакрэце, каб пазбегнуць разявак ды мясцовых кіраўні-коў. Але не бывае сакрэтаў, пра якія б не даведаліся нашы людзі. Напрыканцы дня і нашага маршрута, дзе б ні прызям-ляўся верталёт, нас ужо чакалі. «Партызанскі тэлеграф, — сказаў Машэраў Клімаву, — ужо спрацаваў». Менавіта з гэтага і выйшаў канфуз, але ўсё па-парадку, потым...
    На маёй схеме кропкі прызямлення: Ушачы, рака Дрыса, Асвея, Курган Дружбы (сутыкненне мяжы Беларусі, Літвы і Расіі), Расоны, Зуева (ваенны аэрадром), Сураж (дакладней — вёска Заполле), Новалукомль, возера Палік, Мінск. Атрымаў-ся грохкутнік, кожны бок якога складаў прыблізна 200 кіла-метраў.
    На тых прыпынках, якія мы зрабілі па маршруце, яскрава запомніліся тры эпізоды.
    Эпізод першы. Рака Дрыса. Насадка на свежым іржышчы, каля чыгуначнага моста праз раку. Выйшлі з верталёта і апыну-ліся пад дажджом. Машэраў прапанаваў схавацца пад мостам. Вось гам, пад мостам, гледзячы знізу ўверх на яго пралёты, Пётр Міронавіч і правёў экскурс у далёкі 1942 год — час, калі немцы рваліся да Сталінграда, калі на валаску вісеў лёс «вялі-кай і непераможнай» краіны, калі з вялікай зямлі штодня ішлі
    270
    271
    тэлеграмы аб неабходнасці ўзмацніць барацьбу з акупантамі і тым самым ратаваць Сталінград. Апсрацыя па падрыве моста праз Дрысу і была з шэрагу такіх.
    Нагадаю, птго тая чыгунка сапраўды была стратэгічна важ-най: яна злучала Усходнюю Прусію з цэнтральнымі раёнамі Расіі (у той час акупаванымі), і па ёй ішлі ваенныя эталоны немцаў — падмога іхнім арміям, якія вялі наступ на Сталін-град. Таму мост праз Дрысу пільна ахоўваўся: адначасова на яго ахове было каля ўзвода салдат, падмацаваных мінамётамі і кулямётамі.
    Партызанскія камандзіры (сярод іх і П.М. Машэраў) разумел!, што ўзяць мост «з бою» малаверагодна: вораг закапаўся ў зямлю, стварыўшы моцны апорны пункт. Нават адзіная партизанская малая гармата ў гэтым не магла дапамагчы.
    Быў распрацавапы план, на якім разам са стрэлам гарматы па нямецкім гарнізоне атрад пачынаў штурм моста, адцягваю-чы ўвагу немцаў ад ракі, рэчышча якой ў гэтым месце выгіна-лася. А ў той час група мінёраў на плыце (падрыхтаваным за-раней) накіроўвалася да моста па вадзе. Гэтая група, канечне ж, была заўважана немцамі, і яны адкрылі па плыце агонь. Але было ўжо позна, плыт быў пад мостам, яго прымацавалі да адной з апораў і бікфордаў шнур быў падпалены.
    Вынікі аперацыі: мост моцна пашкоджаны, і рух эшалонаў па ім спынены на два тыдні. Вялікія страты ў людзях панеслі немцы і партызаны. Пётр Міронавіч на гэтым мосце (потым ён паказаў і дакладнае месца) быў паранены. Аперацыя па падрыве моста праз раку Дрысу была адзначана нават Вярхоўным камандаваннем Чырвонай Арміі.
    Успамінаючы дэталі бою, месцы асобага яго накалу, свае асабістыя дзеянні ў самыя напружаныя хвіліны атакі, Пётр Міронавіч літаральна ператвараўся зноў у таго партызана Ма-шэрава. Ён паўтараў рухі ўзброеных рук: вось лязгат замка аў-тамата, прьщэл, націск на курок... Ен быў там, у партызанскім 1942 годзе.