Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
Як я адзначыў на пачатку артикула, 20 гадоў — тэта яінчэ не юбілей. Для БФК — гэта чарговы этап работы ў час, не самы спрыяльны для здзяйснення задач, вызначаных статутам арганізацыі і агульнарэспубліканскай праграмай «Спадчына». Тыя цяжкасці, якія пераадольвае цяпер наша дзяржава, выпра-бавальным цяжарам ляжаць і на нашай грамадскай арганіза-цыі. Так сталася, што нас амаль не заўважаюць (і не дапамага-юць у рабоце) чыноўныя міністэрствы культуры, адукацыі, інфармацыі, фінансаў. Усе кантакты з дзяржаўнымі ўстановамі фонд трымае дзякуючы добрым адносінам, разумению важ-насці творчай дзейнасці БФК з боку кіраўнікоў устаноў і арга-нізацый культуры: бібліятэк (і сярод іх найперш Нацыяналь-най бібліятэкі), музеяў (і ў першую чаргу такіх, як Нацыянальны мастацкі музей, Музей гісторыі і культуры Бе-ларусі, музеі Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Баідановіча, Музей тэатральнай і музычнай культуры) і інш. Прашу праба-чэння за няпоўны пералік, аднак мушу назваць (далёка не ўсіх, хто заслугоўвае гэтага) тых сяброў фонду, хто сваім унёскам духоўнасці і аптымізму трымае сцяг Беларускага фонду культуры. Гэта прафесары А. Грыцкевіч, А. Мальдзіс, М. Касцюк, Р. Гарэцкі, Я. Сахута; музеяведы, бібліятэкары і архівісты У. Адамушка, В. Скалабан, Т. Вяршыцкая, Н. Высоцкая, Л. Кірухіна, 3. Кучар, Н. Чуева, В. Шаранговіч; пісьменнікі А. Бутэвіч, Г. Далідовіч, Н. Гальпяровіч, А. Кудравец; даўнія сябры Рады і Выканкама БФК Л. Бароўскі, А. Вірчак, В. Гед-ройц, А. Міхальчанка, Э. Агуновіч, I. Вашкевіч, В. Ліцьвінка, У Стэльмашонак, М. Шавель і інш. Сумлением БФК мы
234
235
лічым былога галоўнага рэдактара газеты «Звязда» Аркадзя Апанасавіча Тоўсціка (хоць ён ужо на пенсіі некалькі гадоў), які і сёння сваімі парадамі, заўвагамі падтрымлівае наш фонд, спрыяе агульнаму аптымістычнаму настрою, асабліва калі рукі аггускаюцца (такое нярэдка здараецца) ад фінансавай безвы-ходнасці.
Вялікімі намаі аннямі вось ужо чатыры гады БФК выдае сваю «Краязнаўчую газету». Пасля незразумелай з боку дзяр-жавы адмовы зарэгістраваць створанае грамадскасцю «Краяз-наўчае таварыства» наша газета на абшарах Беларусі засталася практична адзіным агульнадзяржаўным «прапагандыстам і агі-татарам» краязнаўства. Краязнаўцы — школьнікі, студэнты, настаўнікі, работнікі музеяў, бібліятэк, архіваў і іншыя — усе зацікаўлены ў выхадзе такой газеты. Адсутнасць зацікаўлення застаецца хіба толькі... у школе, хоць і зразумела — там абавяз-ковая падпіска на газеты ад «раёнкі» да «Советской Белоруссии» з’ядае ўсе школьньгя грошы. Затое па-за ўвагай настаўні-каў і школьнікаў застаюцца такія важныя краязнаўчыя дзяржаўныя праграмы, як «Наш край» і «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!» Тыя, што знайшлі і знаходзяць сваё поўнае ад-люстраванне ў «Краязнаўчай газеце». Гэтая немажлівасць школы падпісацца на «КГ», з аднаго боку, змяншае інфармава-насць па важных рэспубліканскіх акциях, а з другога — не спрыяе адваротнай сувязі з «КГ»: атрыманню вестак ад школь-нікаў, настаўнікаў пра іх удзел у маштабных мерапрыемствах. Упэўнены, што школы, іх музеі і бібліятэкі адкрылі б для сябе многа новага з вопьпу работы іншых устаноў, каб «рызык-нулі» падггісацца на «Краязнаўчую газету». Творчай і тэхніч-най работай па выпуску йашага штотьшнёвіка занята ўсяго 8 чалавек. За іх самаадданую, практычна на грамадскіх начатках працу я шчыра ўдзячны і не магу не назваць усіх пайменна: Генрых Далідовіч (намеснік галоўнага рэдактара), Леаггід Ба-роўскі (намеснік старшыні фонду), Уладзімір Пучынскі (ад-казны сакратар), Ала Савасцьянава (вярстальшчыца), Людміла
Голубева, Аліна Федарэнка, Ігар Грэчка, Леанід Ахрамовіч. Будзем жа разам і надалей!
Спадзяюся, што ў маі 2007 года мы, сябры Беларускага фонду культуры, збярэмся для падвядзення вынікаў чарговага праекта — праекта БФК, Жыткавіцкага раённага аддзела культуры і ўрада кантона Ааргау (Швейцария). Гэта будзе црэзен-тацыя нашай агульнай кнігі «Запрашэнне» аб народных побы-тавых традициях палешукоў і півейцарцаў.
А грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры» пра-цягвае сваю дзейнасць на карысць роднай гісторыі і нацыя-нальнай культуры...
2007 г.
236
Вяртанню каштоўнасцяў — дзяржаўны інтарэс!
Уладзімір Гілеп, старшыня грамад-скага аб’яднання «Беларускі фонд культуры»:
«Ад зборнікаў «Вяртанне» пара пе-райсці да стварэння каталогаў каштоў-насцяў: архіўных, бібліятэчных, музейных, якія знаходзяцца за межамі краіны».
— Уладзімір Аляксанд-равіч, у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвер-джаны склад пастаянна дзею-чай Рабочай групы па пытаниях пошуку, вяртання і ўводу ў навуковы і культурны зва-рот страчаных беларускіх гісторыка-культурных каш-тоўнасцяў. Раскажыце, калі ласка, з якой нагоды яна была створана, якія яе задачы?
— Газета «Голас Радзімы» пасля-доўна асвятляе праблему рэстытуцыі. На яе старонках з’яўляюцца сенса-цыйныя матэрыялы. Але я хацеў бы паглыбіцца ў сутнасць актуальных праблем. Перш за ўсё трэба сказаць,
што камісія «Вяртанне» пры Беларускім фондзе культуры, якую ўзначальвае Адам Мальдзіс, працуе каля дваццаці год. Яна была створана па ініцыятыве А. Мальдзіса і I. Чыгрынава. У камісію ўвайшлі найбольш дасведчаныя ў гэтай галіне людзі, такія, як Т. Ропічына з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, В. Скалабан з Нацыянальнага архіва, У. Адамушка, старшыня Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводству, і іншыя. Так-сама ў гэтую камісію ўваходжу і я. За час яе існавання было вельмі многа напрацавана матэрыялаў, і, каб напрацаваныя матэрыялы не зніклі, было прынята рашэнне выдаваць зборнікі «Вяртанне». Пад уплывам эйфарыі першых вынікаў работы нам здавалася, што выяўленыя каштоўнасці будуць вяртацца ў краіну адна за другою. Потым мы зразумелі, што ніхто нікому нічога не верне проста так. Таму змяніліся пады-ходы да работы камісіі — сталі надаваць больш увагі выяўлен-ню і вывучэнню таіо, што і дзе знаходзіцца за мяжой. Таму і нашы зборнікі пачалі ўключаць матэрыялы, накіраваныя не проста на вяртанне, а на сумеснае выкарыстанне каштоўнас-цяў, якія знаходзяцца за межамі краіны. Каб разам уводзіць бе-ларускія каштоўнасці ў навуковы ўжытак, выкарыстоўваць у якасці экспанатаў на сумесных выставах, у экспазіцыях музеяў, каб можна было рабіць копіі і выкарыстоўваць іх на радзіме. Тэта тычыцца ў першую чаргу архіваў і музеяў.
Выдадзена сем тамоў такіх матэрыялаў, падрыхтаваны восьми том, які ляжыць ужо два гады, бо няма сродкаў, каб яго выдаць.
Камісія «Вяртанне» неаднойчы ставіла пытанне перад дзяр-жаўнымі ўстановамі, перад асобамі, якія зацікаўлены ў гэтым, аб неабходнасці стварэння дзяржаўнай структуры, якая б зай-малася гэтай праблемай. Прыводзім прыклад іншых краін, тых жа Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны. Няма адной схемы, усю-ды па-рознаму вырашаюць гэту праблему, але ў кожнай з гэтых краін ёсць дзяржаўныя структуры, якія канкрэтна займаюцца праблемай рэстьпуцыі. Выступление Прэзідэнта ў Акадэміі
238
239
мастацтваў, дзе ён упершыню ўслых сказаў аб неабходнасці звярнуць увагу на праблему беларускіх каштоўнасцяў за межам! краіны, сапраўды засведчыла аб змяненні адносін да гэ-тай тэмы. Мы вярталі каштоўнасці іншым (і Расіі, і Украіне, якія ім належаць), а нам ніхто. Пасля гэтага выказвання было накіравана даручэнне ў Міністэрства замежных спраў і пры ім быў вызначаны Пасол па асобых даручэннях Н. Дрозд, якая начала грунтоўна займацца рэстытуцыяй. Яна дакладна выву-чыла праблему, склала некалькі інфармацыйных лістоў, якія трапілі да міністра, старшыні Савета Міністраў. У адказ пай-шоў цэлы шэраг даручэнняў нашим пасольствам за межамі Беларусі. Самае галоўнае з гэтых даручэнняў я лічу тое, што ва ўвесь двухбаковы перагаворны працэс уключаецца праблема страчаных капггоўнасцяў Беларусі. Зараз тэты накірунак работы даручаны Паслу па асобых даручэннях У Шчаснаму.
Паўстала пытанне стварэння спецыяльнай рабочай групы, якая б выпрацавала прапановы па далейшай рабоце. У лютым у Міністэрстве культуры сабраліся ўсе члены Рабочай групы па пытаниях пошуку, вяртання і ўводу ў навуковы і культурны ўжытак страчаных беларускіх гісторыка-культурных кашгоў-насцяў. Быў абмеркаваны шэраг пытанняў і першае з іх — па-шырэнне інфармацыі аб праблемах рэстытуцыі. А. Мальдзіс і я зрабілі даклад аб той рабоце, якая была выканана Беларускім фондам культуры і камісіяй «Вяртанне». В. Абламскі, на-чальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры, прапанаваў план далейшай работы. Наша камісія таксама ўнесла прапанову: не сныняцца на ство-ранай Рабочай трупе, бо яна ў такім стане не дзеяздольная. Мэтазгодна, каб яе абавязкова ўзначальваў адзін з намеснікаў Старшыні Савета Міністраў, каб яна абавязкова была міжведа-маснай.
— Уладзімір Аляксандравіч, скажьще, калі ласка, якія структуры яшчэ трэба стварьщь, каб уся сістэма плённа працавала і давала вынікі?
— У прыватнасці, дадзена даручэнне дэкаііу гістфака А.Ходзіну стварыць аналітычную трупу, якая будзе дзейнічаць на базе гістарычнага факультэта БДУ. Яе задача — на нацыя-нальным узроўні садзейнічаць пошуку, вяртанню і ўводу ў на-вуковы і культурны ўжытак краіны гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Абавязкова павінна быць створана яшчэ адна трупа, якая займалася б падрыхтоўкай да друку самога выдан-ня. Прапанавана стварыць тэту трупу ў Беларускім дзяржаў-ным інстьпуце праблем культуры. Усё слушнае ўвайшло ў пра-такол, які, спадзяюся, будзе падпісаны і накіраваны ў Савет Міністраў. Самае галоўнае — павінна быць створана Міжведа-масная камісія Савета Міністраў, якая будзе каардынаваць усю работу ў маштабах краіны, а пасля гэтага можна звярнуцца да стварэння спецыяльнай структуры. Дзе яна будзе? Можа, пры Міністэрстве замежных спраў, можа, пры Міністэрстве культуры.
Грамадства ўжо выказала сваю пазіцыю, назапасіла вялікі матэрыял, падняло праблему: давайце не толькі аддаваць, але абменьвацца, працаваць на парытэце. Гэта зараз адзіны пра-вільны шлях.
— З’явіліся паведамленні, што ў Беларусі ёсць на-мер стварыць каталог страчаных гісгорыка-культурных каппоўнасцяў. Якое дачыненне да гэтай ідэі мае камісія «Вяртанне»?
— Менавіта наша камісія прапанавала перайсці ад зборні-каў «Вяртанне» да стварэння каталогаў каштоўнасцяў: архіў-ных, музейных, бібліятэчных, якія знаходзяцца за межамі краі-ны. Выйсці на новы ўзровень інфарматыўнасці. Уся бяда эфектыўнасці рэстытуцьгі заключаецца ў тым, што перад вай-ной у нас практична не было музейных каталогаў. 3-за гэтага шмат праблем. Калі нам удасца стварыць каталоп, то можна ад маналога перайсці да дыялогу з любой краінай і запытацца, ці ёсць гэтыя рэчы ў іх? А калі ёсць, то можна дамаўляцца аб іх перадачы.