Зроднены з культурай
Выдавец: БелДІПК
Памер: 400с.
Мінск 2008
220
221
замчышча, Нямігі, Верхняга горада і Трасцкага прадмесця ў рублях тті ў далярах! Толькі ўявіце сабе, гаворка ідзе пра наш з вамі горад, пра той самы гістарычны цэнтр, аб якім дбаў Указ Прэзідэнта і дзе сказана: «Стварэнне адзінага архітэктурнага комплексу гістарычнага цэнтра г. Мінска здзяйсняецца ў мэтах духоўнага адраджэння, патрыятычнага і маральнага выхавання на аснове культурна-гістарычных каштоўнасцяў народа Бела-русі».
Дык што ж, і на тэты раз пракуроры прамаўчаць? Альбо абмяжуіоцца простым папярэджаннем?
Мне вельмі не хочацца, каб увесь тэты негатыў адносін мы раструсілі на ўсіх: «ад губсрнатара да простата арганізатара». Трэба ж, нарэшце, і вывады ўмець рабіць і рабіць на падставе існуючага заканадаўства. Вінаватыя павінны быць пакараныя. А тос, што ў адказ вінаватыя заявяць кшталту таго, што «не ведалі, не зналі, не па-руску напісалі», — гарантую: так і будзе. «Вінцік» стане вінаватым!
Паўстае яшчэ адно пытанне: няўжо ніхто не бачыў, што робіць «вінцік»? Няўжо за час пагрузачна-разгрузачных работ ніхто не заўважыў надпісаў на скрынях, якія сведчылі аб гіста-рычнасці матэрыялаў з раскопак старажьггнага Мінска?
Можа, і так. Аднак зазірніце ў праграму тэлебачання, у анонсы газет, і вы ўбачыце, з якой неахвотаю прысвячаюцца эфір і старонкі газет пытанням спадчыны, як непрафесійна яны асвятляюцца, як нецікава, без уліку ўзросту і адукацыі гля-дацкай і чытацкай аўдьггорыі яны падаюцца.
I тут зразумелай становіцца адмова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у рэгістрацыі Беларускага краязнаўчага таварыства без тлумачэння прычынаў такога рашэння. Маўляў, навошта нам такое таварыства, калі ў грамадстве няма разумения нават таго, што гэта такое — краязнаўства, і на што яно скіравана? Можа, гэта і не зусім так, але са смуткам мушу ска-заць: пакуль усе мы (зноў — «ад губернатара да арганізатара») не будзем зацікаўлены ў вартасным узвышэнні рэальнага стану
нацыянальнай свядомасці, узроўню ведаў па гісторыі і культуры — дагэтуль выхаванне народа-патрыёта будзе павісаць у паветры, будзе ствараць неадэкватнае ўспрыняцце мовы і культуры сваёй Айчыны. Вось чаму на пытанне, ці станем мы сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны Беларусі і патрыётамі свайго горада Мінска, пакуль адказу няма.
Выканкам Беларускага камітэта Міжнароднай рады па но-мніках і мясцінах і яго старшыня выказваіоць шчырае спачу-ванне мінчанам з пагоды страты вялікага багацця горада — калекцыі археалагічных каштоўнасцяў з раскопак старажытна-га Мінска за 1948—2005 гады.
2005 г.
222
Культурны ландшафт и лапатны
223
менталкэт?
Наш карэспандэнт гутарыць са старшынёй Беларускага фонду культуры У.А. ГІЛЕПАМ на тэму зберажэн-ня культурнага ландшафту краіны, якога, па словах рэспандэнта, шмат не бывае. Ужо 15 гадоў гэтай пачэснай справай займаецца так званая Нясвіж-ская акадэмія. Адным з ініцыятараў яе нараджэння з’яўляецца наш сураз-моўца.
— Уладзімір Аляксанд-равіч, давайце спачатку нагадаем нашьш чьггачам прычы-ны стварэння як самой акадэміі, так і вьггокі пахо-джання яе назвы — Нясвіж-ская. А чаму не Капыльская ці Глуская?
— Таму, што ў Нясвіжы ў 1993 го-дзе адбылася салідная міжнародная канферэнцыя па захаванні культурнага ландшафту, у якой удзельнічалі прадстаўнікі амаль 40 краін свету: Польшчы, Аўстрыі, Францыі, Германн, Канады і нават Аўстраліі. Прые-
халі кіраўнікі міжнародных арганізацый па ахове гістарычных помнікаў, паркаў і сядзібных пабудоў. Гасцям спадабаліся Нясвіжскія паркі вакол замка, яго багаты культурны ландшафт.
Ідэя аб акадэміі ў Нясвіжы ўзнікла неяк сама па сабе падчас дыскусій і кулуарных размоў на канферэнцыі. Якраз тады Міністэрства культуры ўшчыльную занялося планамі рэстаўра-цыі замка Радзівілаў і навакольнай тэрыторыі. Узнікла патрэба ў адукаваных спецыялістах, здольных аднаўляць знакамітыя, але закінутыя архітэктурныя помнікі ландшафгным атачэн-нем. Такіх людзей у сябе мы не знайпші. Дэфіцыт іх быў і ў наших суседзяў.
Вось тады ў намеснікаў мінісграў культуры Беларусі і Польшчы выспела думка адкрыць міжнародную школу для былых савецкіх рэспублік і краін Усходняй Еўропы. У 1993 годзе мы падпісалі адпаведнае пагадненне з міністэр-ствам культуры Польшчы. Быў распрацаваны статуг акадэміі, вызначаны крыніцы фінансавання (міжнародная ўсё ж), выра-шаны арганізацыйныя пытанні.
— Наколькі я ведаю, адным з тых намеснікаў былі вы, Уладзімір Аляксандравіч. Вашу зацікаўленасць у размяшчэнні акадэміі на нашай тэрьп'орыі я разумею, а вось якімі матывамі кіраваўся польскі калега?
— На той час у Польшчы была выдатна пастаўлена адука-цыя і ў цэлььм работа па падрыхтоўцы спецыялістаў у гэтай галіне. Больш таго, там паспяхова дзейнічала ўдала распраца-ваная, на мой погляд, сістэма аховы, кансервацыі і рэсгаўра-цыі культурнага ландшафту. Таму вывучэнне польскага вопы-ту, яго творчага асэнсавання і наступнага ўкаранення ў нас уяўлялася справай карыснай.
I невьшадкова, што намаганні дзвюх устаноў, пад патрана-жам якіх арганізавана вучоба — Беларускага дзяржаўнага інстьпута праблем культуры і польскага Нацыянальнага цэнт-ра даследаванняў і дакументацыі гістарычнай спадчыны —
224
225
падтрымліваюцца міністэрствамі культуры Беларусі і Полыпчы, МЗС Беларусі і пасольствам нашай краіны ў Варшаве. За гэта ім вялікі дзякуй. Адкрыццё акадэміі ў Нясвіжы дазваляла нам у бліжэйшай будучьпгі істотна палспшыць сітуацыю з помнікамі сядзібна-паркавай спадчыны. I не толькі нам. Слухачамі школы потым сталі пасланцы Украіны, Расіі, Літвы, Малдовы і інш.
Вядома ж, далёка не апошнюю ролю ў стварэнні акадэміі адыграў суб’ектыўны чалавечы фактар. Тады намеснікам міністра культуры Польшчы працаваў наш зямляк, этнічны паляк з Навагрудчыны, на вялікі жаль, ужо нябожчык, Тадэ-вуш Поляк. Ен шмат зрабіў для адкрыцця акадэміі.
— А чаму ўсё ж «акадэмія»? Гучьщь, ведаеце, неяк прэтэнцыёзна.
— А фармальна ніякай акадэміі і няма. Акадэмія — тэта неафіцыйная назва, Правільная назва: двухгадовая міжнарод-ная школа на паслядыпломнай перападрыхтоўцы спецыялістаў у галіне культурнага ландшафту. Тым не менш у нашым ася-роддзі школу7 называюць акадэміяй. Магчыма, па змесце і ат-масферы дзейнасці гэта школа творчага майстэрства яе слухачам і выкладчыкам нагадвае акадэмію. Няхай будзе так.
— Якую частку нацыянальных каштоўнасцяў акрэс-лівае тэрмін «культурны ландшафт»?
— Гэта даволі шырокае паняцце. Сюды адносяцца гіста-рычная забудова нашых вялікіх і малых гарадоў, старажытныя паркі і сядзібы, штучныя каналы, могілкі. Інакш кажучы, над культурным ландшафтам мы разумеем усё тое, што звязвае ча-лавека з прыродай, што аб’ядноўвае мастацтва природы і ча-лавека. Карацей, гэта наш асяродак.
3 набыццём суверэнітэту ў Беларусі актывізаваўся пошук і вяртанне нацыянальных каштоўнасцяў на радзіму, пачалі па-іншаму глядзець на праблематыку культурнага ландшафту, яго класіфікацыю, захаванне і г.д.
— Уладзімір Аляксандравіч, я нсшта не чуў, каб бе-ларускія ВНУ вьпгускалі спецыялістаў у сферы кулыур-нага ландшафту.
— Можа, я не валодаю апошняй інфармацыяй, але, на жаль, у нашай краіне на пасгаяннай аснове спецыялістаў вы-шэйшай кваліфікацыі ў сферы культурнага ландшафіу да ня-даўняга часу не рыхтавалі. Гэта ў пэўным сэнсе абумоўлена інерцыяй мыслення савецкіх часоў. Тады чамусьці лічылі, што на тэрыторыі Беларускай ССР ужо няма старажытных паркаў, пасля вайны не засталося гістарычных сядзіб з іх ландшафтным аздабленнем. А значыць, навошта спецыялісты, якія бу-дуць займацца невядома чым.
Акрамя таго, у той час у рэспубліцы не было каму ўзва-рухнуць грамадскую думку ў абарону культурнага ландшафту. Памятаю, працавала ў Беларускім політэхнічным інсты-туце адна актыўная выкладчыца, выпускніца ленінградскага інстытута, нехта Шыльнікоўская, якая спрабавала ініцыіра-ваць падрыхтоўку кадраў у галіне рэстаўрацыі гістарычных аб’ектаў. Большасць іх знаходзілася ў гаротным стане. Але пераканаць начальства ёй не ўдалося. Пазней жа само жыц-цё падштурхнула да рэалізацыі гэтай ідэі на базе «Нясвіж-скай акадэміі».
— Цікава, дрэнная сітуацыя была ў нас, а вопыт — у Польшчы. Дык ці не прасцей было паслаць туды на ста-жыроўку беларускіх архітэктараў, мастакоў, рэстаўра-таў, а не марнаваць час і грошы на адкрыццё Нясвіж-скай акадэміі?
— Не згодны. Стажыроўка — гэта адно, а сталая падрых-тоўка класных спецыялістаў у такой тонкай галіне — зусім іншае. Паглядзіце, кожны чарговы курс слухачоў акадэміі, у якім налічваецца 15—20 чалавек, пачынаецца ў Беларусі. Лек-цыі чытаюць у асноўным выкладчыкі з Беларусі і Польшчы, але прыязджаіоць і з іншых краін — Чэхіі, Даніі, Англіі.
Пасля тэарэтычнай падрыхтоўкі слухачы адпраўляюцца ў 15-дзённае падарожжа па Польшчы, дзе знаёмяцца з лепшымі ўзорамі вядзення сядзібна-паркавай справы, сустракаюцца са спецыялістамі, навукоўцамі. Там жа адбываецца абарона дып-ломаў.
226
227
Кожны слухач на тэрмін навучання атрымлівае канкрэтнае задание ў залежнасці ад галоўнай тэмы (кожны раз — новая) навучання. Звычайна яно тычыцца сядзібна-паркавай прабле-матыкі. Скажам, па аднаўленні парку ў Нясвіжы, рэстаўрацыі ландшафту Здраўнёва — сядзібы слыннага рускага мастака Іллі Рэпіна кадя Віцебска, дома ў Баранавіцкім раёне, дзе на-радзіўся Адам Міцкевіч.
Упершыніо ідэю і канкрэтныя захады па рэстаўрацыі Аў-густоўскага канала яшчэ 15 гадоў назад агучылі слухачы Ня-свіжскай акадэміі. А вось больш свежыя прыклады. Нашы слухачы прыклалі свае веды і ўменне да аднаўлення парка імя Горкага ў Мінску. Выпускнік акадэміі, Леанід Несцярчук, кандидат навук, аўтар чатырох кніг па тэматыцы культурнага ландшафту, працуе інспектарам па ахове помнікаў Брэсцкага абл-выканкама. Можа, таму тэта вобласць сярод іншых і вылучаецца ў лепшы бок адносінамі да гістарычных помнікаў, старажытных сядзіб і паркаў.
— Апошнім часам у нас шмат ідзе прагматычных і правільных размоў аб выкарыстанні гістарычнай спад-чыны ў турыстычных мэтах. Як акадэмія ўлічвае гэтыя патрабаванні часу?
— Самым непасрэдным чынам. Дастаткова сказаць, што цяперашні, 13-ты, курс поўнасцю прысвечаны турыстычнай тэматыцы, а дакладней — актывізацыі патэнцыялу культурнага ландшафту краіны. А поле дзейнасці тут, без перабольшання, неабсяжнае. Тое, што пакуль зроблена па аднаўленні культур-нага ландшафту, — гэта, вобразна кажучы, кропля ў вядры вады.