• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зроднены з культурай

    Зроднены з культурай


    Выдавец: БелДІПК
    Памер: 400с.
    Мінск 2008
    92.29 МБ
    200
    201
    краін, скажам Германіі. А вось чамусьці Мінісгэрства культуры амаль зусім не займалася вяртаннем капггоўнасцяў.
    Таму наспела пытанне аб стварэнні міжведамаснай камісіі па праблематыцы рэстыгуцьгі, якуіо б узначальваў намеснік прэм’ер-міністра. Пры камісіі прапаноўваецца стварыць трупу высокакваліфікаваных экспертаў. Наколькі я ведаю, сёння ў Саўміне дадзенае пьгганне знаходзіцца ў стадыі вырашэння. Упэўнены, гэтая камісія не застанецца без работы.
    — Што маецца на ўвазе, калі размова ідзс аб вяр-танні каштоўнасцяў?
    — Зразумела, каштоўнымі могуць быць розныя старажыт-ныя рэчы, рэліквіі, прадметы мастацгва. Мы ж у паняцце каш-тоўнасці ўключаем музейныя, бібліятэчныя і архіўныя каштоў-ныя рэчы.
    — Ці існуюць больш-менш дакладныя даныя аб мес-цазнаходжанні за мяжой нашых каппоўнасцяў?
    — На жаль, не. Каштоўнасці з Беларусі рабаваліся і выво-зіліся далёка не за апошняе стагоддзе. Яшчэ ў часы войнаў і сутыкнепняў Вялікага княства Літоўскага з Масковіяй, агрэсі-яй польскіх, нямецкіх і іншых захопнікаў беларусы страчвалі кожны раз частку свайго нацыянальнага багацця. Пасля разгрому французаў у вайне 1812 года з Нясвіжскага замка Радзі-вілаў былі вывезены унікальныя і рэдкія кнігі, дарагая, як сёння гавораць, эксклюзіўная мэбля, архівы, зброя, вялікая калекцыя карцін старажытных майстроў і г.д. у царскую Расію. Напрыклад, большая частка багацейшай (адной з леп-шых у тагачаснай Еўропе) бібліятэкі Радзівілаў знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу.
    Сёння, калі ідзе актыўная рэстаўрацыя Нясвіжскага замка, востра адчуваецца недахоп не тое што сапраўдных прадметаў той эпохі, а нават узораў мэблі і іншых рэчаў, па якіх можна было б зрабіць больш-менш дакладныя копіі.
    У ходзе Другой сусветнай вайны былі літаральна вычышча-ны і вывезены акупантамі на Захад фонды нашых музеяў.
    I што самае галоўнае, практична амаль нічога з нарабавана-га назад не вярнулася. Час ад часу да нас даходзяць звесткі аб тым, пгго беларускія трафеі знаходзяцца ў музеях Францыі, Германіі, іншых заходнееўрапейскіх краін, у приватных калек-цыях ЗПІА і г.д.
    — А ці заўсёды мы маглі абараніць у пасляваенны час ад вывазу (легальнага і нелегальнага) тое, што заста-лося з капггоўнасцяў на руках у насельніцтва?
    — Адназначна — не. Яшчэ адносна да нядаўняга часу прад-стаўнікі любога музея СССР маглі прыехаць да нас і без дазво-лу, пастаноўкі на ўлік пачаць экспедыцыйную дзейнасць па збору ў насельніцтва каштоўных рэчаў, дакументаў. А колькі прайдзісветаў з Масквы, Ленінграда літаральна прачосвалі вясковую мясцовасць і за капейкі скуплялі ў недасведчаных людзей старажытныя кнігі і іконы XVI—XVIII стагоддзяў, предметы этнаграфіі. Яны «зачищали» Беларусь без якога-не-будзь пярэчання з нашага боку.
    — У СМІ часта з’яўляюцца паведамленні аб затры-манні мьггнікамі кантрабанды праз нашу мяжу культурных і гісгарычных каіптоўнасцяў. Гэта ісгогная крыніца папаўнення запаснікаў беларускіх музеяў?
    — Цікавае пытанне. На першы погляд, падобны канфіскат павінен бы заставацца на нашай тэрыторыі. Але ў нас часта здараліся, ды і цяпер нярэдка здараюцца, дзіўныя рэчы з за-трыманымі каштоўнасцямі. Праз пэўны час да нас прыязджалі з Масквы высокія чыноўнікі ад культуры, рабілі дасціпны агляд затрыманага і забіралі з сабой усё больш-менш каштоў-нае. «Гэта наша», — казалі яны беларускім мытнікам. I з мас-коўскімі гасцямі не спрачаліся. Ім дапамагалі ўпакаваць у скрыні выбраныя рэчы і цёпла праводзілі.
    Чамусьці ў наших адказных асоб не ўзнікалі пытанні на-кшталт таго, чые тэта каштоўнасці, няўжо толькі расійскія? Можа праз Беларусь з Расіі нелегальна вывозілася нешта бела-рускае? Чаму мы без высвятлення гэтых абставін, без адпавед-най экспертизы, добраахвотна так лёгка аддаём у іншыя рукі
    202
    203
    магчыма тое, urro засталося нам у спадчыну ад прадзедаў? Агульнавядома, што ў мінулым бурлівым і багатым на ваеннае ліхалецце і ўзброеныя канфлікты стагоддзі, разам з міграцыяй мільёнаў людзей праз дзяржаўныя і адміністрацыйныя межы туды-сюды перасоўвалася велізарная колькасць старажытных прадметаў, твораў знакамітых мастакоў, скульптараў, унікаль-ных выданняў, архіўных дакументаў і г.д. Напрыклад, вядома, што сёння ў Арле знаходзяцца выдатныя творы выяўленчага мастацтва з калекцыі былога беларускага роду Ціханавецкіх з Віцебскай вобласці.
    Я чамусьці ўсё болып станаўлюся ўпэўненым у тым, што славуты крыж Еўфрасінні Полацкай таксама трэба шукаць на Усходзе, а не на Захадзе. Шмат існуе даных, якія гавораць на карысць гэтай версіі. Паступова адкрываюцца новыя факты і абставіны з вывазам беларускіх каштоўнасцяў у гады Першай і Другой сусветных войнаў.
    — Як тады не ўпусціць за межы краіны тое, што па праву належыць яе народу?
    — Зараз створана адпаведная дзяржаўная камісія, праз якуіо праходзяць усе затрыманыя на мяжы кантрабандныя каштоўнасці. Яна павінна друкаваць звесткі ў спецыяльным ка-талозе. I калі праз тры гады не аб’яўляліся сапраўдныя гаспада-ры той ці іншай капггоўнасці, то, згодна з міжнароднымі канонам!, яна б пераходзіла ва ўласнасць беларускай дзяржавы.
    Ну а потым мы гатовы былі абменьваць падобныя рэчы з немцамі, французам!, італьянцамі, тымі ж расіянамі на каш-тоўнасці беларускага паходжання. Пристойны цывілізаваны падыход. Паверце, знайшлося б іпто абмяняць.
    — I якія бсларускія рэчы, на ваш погляд, варта было б выменяць у першую чаргу?
    — Ну хаця б вярнуць такім чынам некалькі славутых у свой час на ўсю Еўропу слуцкіх паясоў. Сорамна казаць, але ў нас няма ніводнага цэлага, добра захаванага, слуцкага пояса — уні-кальнага мастацкага твора XVIII стагоддзя. Падкрэслю, нівод-
    нага! У той жа час сотні іх знаходзяцца ў маскоўскіх і санкт-пе-цярбургскіх, львоўскіх музеях, як і ў кракаўскіх, варшаўскіх, вільнюскіх і г.д. А ў Слуцку, адкуль пайшла сама назва паясоў, ніводнага свайго. Праўда, калі быць дакладным, то там экспану-ецца адзін пояс з запаснікаў былога музея этнаграфіі народаў СССР. Неаднаразова і наша Міністэрства культуры, і Беларускі фонд культуры звярталіся да расіян з просьбай вярнуць хоць бы адзін пояс, але безвынікова. Як і безвыніковымі засталіся зваро-ты да іх вярнуць хоць бы адну «Біблію» Францыска Скарыны.
    — Які шлях вяртання на радзіму каштоўнасцяў вам здаецца найбольш прымальным?
    — Безумоўна, шлях перамоў. Для гэтага варта было б ства-рыць двухбаковыя міждзяржаўныя камісіі па пытаннях рэсты-туцыі. Была ў пачатку 90-х гадоў зроблена спроба (на жаль, няўдала) аб’яднаць краіны СНД над агульным дакументам па гэтай праблематыцы. Я быў у той час старшынёй камісіі на культуры СНД і добра памятаю ўсе дэталі. Няўдача нас напат-кала таму, што, скажу шчыра, не зацікаўлена ў гэтым была Ра-сійская Федэрацыя.
    — Чаму, на ваш погляд?
    — Бо з Расіі тады б прыйшлося вывозіць вельмі шмат куль-турных і гістарычных каштоўнасцяў. Бо кожная былая савец-кая рэспубліка прадставіла б шырокі спіс вывезенага некалі ў цэнтр. Таму і атрымалася, што вышэйзгаданы дакумент падпі-салі ўсе, акрамя Расіі.
    Беларусь потым пайшла па шляху стварэння двухбаковых камісій з іншымі краінамі. 3 іх нядрэнна папрацавала толькі беларуска-польская. Менавіта яе ўдзельнікамі была ў свой час агучана ідэя рэканструкцыі Аўгустоўскага канала. Яе падтры-малі на дзяржаўным узроўні, і сёння мы маем адноўлены вы-датны гістарычны аб’ект, які вабіць сотні замежных турыстаў.
    Дзякуючы гэтай камісіі ў час рэстаўрацыі музея Міцкевіча ў Навагрудку там з’явілася нямала каштоўных арыгінальных эк-спанатаў. Потым іх вярнулі ў варшаўскі музей паэта, а ў Нава-
    204
    205
    грудку засталіся неблаіія копіі рэчаў, якія даіоць добрае ўяўленне пра тую эпоху, побит і звычкі славутага паэта.
    Дзякуючы намаганням гэтай камісіі ў адпаведным пратако-ле ёсць запіс аб тым, што пасля рэстаўрацыі залаў замка ў Няс-віжы польскі бок перадасць туды на часовую дэманстрацыю творы карціннай галерэі Радзівілаў. Яна ў 1952 годзе вывезена ў Польшчу толькі пасля адной і не вельмі настойлівай просьбы яе тагачасных улад у ЦК КПСС. Адтуль прыйшла каманда: «аддаць». I нашы партыйныя кіраўнікі без пярэчанняў аддалі. Добраахвотна, што самае прыкрае. А гэта звыш 90 партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў.
    — I ёсць хоць бы нейкія шанцы вярнуць іх назаўсёды?
    — Шанцы заўсёды ёсць, няхай і тэарэтычныя. Тут павінна весціся мэтанакіраваная, упартая і, што самае галоўнае, квалі-фікаваная работа, у якой першую скрыпку ігралі б вопытныя адукаваныя юрысты-міжнароднікі. Ім трэба будзе пераканаць польскі бок у тым, што калекцыю Радзівілаў аддавала іншая дзяржава — СССР, а не сённяшняя Рэспубліка Беларусь, незалежная і суверэнная краіна.
    — Апошнім часам у Расіі практыкуецца даволі ціка-вая форма вяргання кашгоўнасцяў. Аіігархі, багатыя людзі за ўласныя грошы выкупляюць на сусветна вядо-мых аўкцыёнах шэдэўры мастацтва, іншыя знакамітыя рэчы расійскага паходжання і прывозяць на радзіму. Такім чынам, напрыклад, назад трапілі ў Расію славу-тыя яйкі Фабержэ дзякуючы сродкам алігарха Вексельберга. У нас магчымы такі падыход?
    — Чаму б і не. Праўда, у нас і блізка няма такіх багацеяў і такой колькасці доларавых мільянераў, як у Расіі. Але ў нас ёсць прадпрыемствы і прыватныя фірмы, фінансавае станові-шча якіх дазваляе ўтрымліваць футбольныя і хакейныя каман-ды. А гэта дарагое задавальненне. Чаму б гэтым прадпрымаль-нікам частку грошай, магчыма ў складчыну, не накіроўваць на высакародныя мэты вярташія нацыянальных каштоўнасцяў. Іх імёны нашчадкі б успаміналі з удзячнасцю. Да прыкладу, чаму
    б не выкупіць з уласнасці расійскай фірмы каштоўны пояс Вялікага князя літоўскага Вітаўта (шэдэўр XIV—XV стст.), які пакуль яшчэ не вывезены з Беларусі.
    Безумоўна, цікавы для нас расійскі вопыт набыцця за мя-жой за дзяржаўныя сродкі страчаных у віхуры рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны рарытэтаў. Скажам, руканіс славутага літаратара. Думаю, і нашай дзяржаве ў бюджэце трэба мець на ўвазе пэўную суму для надобных мэт. Есць рэчы, якія абавяз-кова павінны быць вернуты на радзіму, бо яны частка культур-най спадчыны нашага народа.
    Варты пераймання вопыт расіян па вяртанню на родную зямлю астанкаў сваіх слынных суайчыннікаў, якія пакінулі значим след у гісторыі краіны і якія павінны пакоіцца на рад-зіме. Мы пакуль толькі начинаем асэнсоўваць неабходнасць гэтай важнай справы. Нядаўна з Полыпчы перавезлі і пахавалі ў мінскім Чырвоным касцёле астанкі слыннага прадстаўніка Беларусі Э. Вайніловіча, аднаго з адукаванейшых людзей свай-го часу. Дарэчы, тэты касцёл, які з’яўляецца адной з архітэк-турных выдатнасцяў беларускай сталіцы, быў пабудаваны пры актыўнейшым удзеле Вайніловіча і на яго сродкі.